Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Захаваць памяць пра мёртвых, сустрэцца з жывымі

Захаваць памяць пра мёртвых, сустрэцца з жывымі

У той дзень у музеі сярэдняй школы №2 было шматлюдна. Вялікая колькасць наведвальнікаў сабралася тут з нагоды традыцыйнага мерапрыемства, прысвечанага Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Сярод гасцей — былы дырэктар школы Віктар Рыгоравіч Крэскіян, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Яўстаф’евіч Зубовіч, воіны-інтэрнацыяналісты Андрэй Аляксандравіч Васін і Рамуальд Браніслававіч Павалковіч, мама «афганца» Міхаіла Генадзьевіча Гарлуковіча, якога ўжо няма ў жывых, Антаніна Пятроўна.

Сёлета спаўняецца дваццаць пяць гадоў з моманту адкрыцця ў школьным музеі раздзела «Воіны-інтэрнацыяналісты». Раздзел прысвечаны нашым землякам, якія ваявалі ў Афганістане, Кубе, Алжыры, Сірыі, В’етнаме, Эфіопіі. Пра яго стварэнне і шматгадовую дзейнасць пранікнёна расказвала Рэгіна Норбертаўна Ластоўская. Школьны музей — вынік яе шматгадовай працы, а галоўнае — неабыякавасці да нашай гісторыі і каранёў.

— Першыя экспанаты гэтага раздзела з’явіліся ў школьным музеі ў лістапа­дзе 1987 года, калі вайна ў Афганістане была яшчэ ў самым разгары. Але паколькі на той момант не было адназначнага стаўлення да яе, адкрыццё раздзела, прысвечанага воінам-інтэрнацыяналістам, прыйшлося адкласці яшчэ на тры гады, — успамінала Рэгіна Норбертаўна.

За дваццаць пяць гадоў работы раздзела музея яго наведвальнікамі былі людзі розных узростаў, прафесій і нацыянальнасцей. Частыя госці — школьнікі і настаўнікі практычна ўсіх школ раёна, вайскоўцы, воіны-інтэрнацыяналісты і іх родныя. Цікавіліся экспанатамі не толькі нашы суайчыннікі, але і жыхары Польшчы, Літвы, Францыі, Галандыі і Германіі. А падчас апошніх выбараў Прэзідэнта Беларусі ў музеі пабывалі прадстаўнікі АБСЕ. Памяць пра візіты розных гасцей захоў­вае кніга водгукаў, у якой можна знайсці запісы на розных мовах, даведацца, якое ўражанне робіць на людзей неверагодна шчыльная на адзін квадратны метр канцэнтрацыя гістарычных падзей і чалавечых лёсаў. З кожным годам раздзел прырастае ўсё новымі і новымі экспанатамі, многія з іх з’яўляюцца ўнікальнымі і выклікаюць вялікую цікавасць. Вось і падчас сустрэчы Антаніна Пятроўна Гарлуковіч падарыла музею пасведчанне да медаля «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», якім у снежні 1988 года быў узнагароджаны яе сын. У кніжцы чырвонага колеру — запісы на арабскай і рускай мовах.

У якасці экскурсаводаў у школьным музеі выступаюць самі школьнікі. За 25 гадоў іх змяніўся не адзін дзясятак, але Рэгіна Норбертаўна памятае ўсіх па прозвішчах і імёнах. Сёння ў яе новыя памочніцы — вучаніцы 6 «А» класа Анастасія Хаўлюк, Дар’я Рамановіч, Ганна Трублоўская і Аляксандра Лысенка. Дзяўчынкі ўжо не раз праводзілі тэматычныя экскурсіі, але пра воінаў-інтэрнацыяналістаў для шырокай публікі расказвалі ўпершыню, таму разам са сваім куратарам крыху хваляваліся. Між тым для хвалявання падстаў не было — усё атрымалася выдатна.

За яркі і змястоўны расказ Рэгіне Норбертаўне і экскурсаводам дзякавалі ўсе. М. Я. Зубовіч адзначыў, што воінам, якія служылі ў Афганістане, было значна цяжэй, чым іх суайчыннікам, якія ваявалі на палях Другой сусветнай на адкрытым фронце і бачылі перад сабой праціўніка. А паколькі ў музеі, як у люстэрку, адлюстроўваецца гісторыя, ветэран вайны пажадаў, каб напярэдадні 70-годдзя Перамогі тут праводзіліся экскурсіі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Але, як запэўніла Р. Н. Ластоўская, экскурсіі па тэмах «Акупацыйны рэжым на Пастаўшчыне», «Дзеці вайны», «Вечны агонь, вечная памяць» і «Аперацыя «Баграціён». Перамога», пачынаючы з новага года, праходзяць кожную суботу. Наведаць іх можа кожны.

Напрыканцы сустрэчы Рэгіна Норбертаўна павіншавала мужчын і хлопцаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл і выказала ўпэўненасць, што цяперашнія школьнікі гэтак жа годна будуць стаяць на варце міру, як іх бацькі, дзяды і прадзеды.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 38

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 30

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 36

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 54

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 81

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 65

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 57

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 73