Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гісторыя адной вёскі. Пеляка

Гісторыя адной вёскі. Пеляка

Рака Пеляка

“Наша кампанія жадае Вам прыемнага знаходжання ў Літве”, — SMS-ка такога зместу прыйшла на мой тэлефон яшчэ на пад’ездзе да Пелякі, што на Лынтупшчыне. Нічога дзіўнага: вёска знаходзіцца літаральна за некалькі крокаў ад Дзяржаўнай граніцы Беларусі з Літоўскай Рэспублікай.

Самыя прывычныя госці тут — пагранічнікі. Час ад часу да карэнных жыхароў (а іх засталося толькі пяць чалавек) наведваюцца дзеці і ўнукі. Тады ажываюць хаты, напаўняюцца гоманам і радасцю. І тым мацней рэжа слых цішыня, калі жыццё вяртаецца ў звычайнае рэчышча.

Найлепшы сябар — прырода

Іван Іосіфавіч Цюкша, здаецца, бясконца сядзеў бы ля акна і назіраў бы за птушкамі, якія так ахвотна частуюцца ў кармушках “прысмакамі”. Нярэдка да хаты статкамі падыходзяць казулі — яны даўно перасталі рэагаваць на залівісты сабачы брэх. Такое сузіранне жывой прыроды дорыць гаспадару нямала станоўчых эмоцый.

Гісторыя адной вёскі. Пеляка

Яны перапаўнялі Івана Іосіфавіча і ў дзень майго прыезду. Літаральна за паўгадзіны да таго, як я пераступіла парог яго хаты, дзікія жывёлы зноў гасцявалі на панадворку. З імі гаспадару істотна весялей. Суседзі (а жылыя хаты ў Пеляцэ можна пералічыць на пальцах) жывуць далёка адно ад аднаго, нібы на хутарах. Не было і жонкі Алены Вацлаваўны, якая вымушана перыядычна класціся ў бальніцу і праходзіць планавае лячэнне хранічных захворванняў.

У Пеляцэ Іван Іосіфавіч жыве з маленства. Ён нарадзіўся ў вайну — у 1943 го­дзе. Хлопчыку не было і пяці месяцаў, калі ад хваробы памёр бацька. Магчыма, здароўе падарвалі заробкі ў Амерыцы, куды той накіраваўся яшчэ маладым. За акіянам працаваў больш за дзесяць гадоў, змог зарабіць грошай на пакупку зямлі і вялікага дома.

Цяперашняя хата І. І. Цюкшы стаіць у маляўнічым месцы — на беразе ракі Пеляка. Яна невялікая — працягласцю ўсяго 25 км, але звяртае на сябе ўвагу выключнай чысцінёй вады. Кожны, з кім размаўляла ў той дзень, захоплена расказваў, як многа ў ёй раней вадзілася рыбы, асабліва… фарэлі. Ёсць яна тут і цяпер, праўда, у значна меншай колькасці. Таму і знаходзіцца пад аховай экалагічных службаў. Ахвотнікі вылавіць рэдкую рыбу ўсё ж знаходзяцца: не так даўно былі затрыманы браканьеры і аштрафаваны судом на ўнушальныя сумы.

Пра гэта Іван Іосіфавіч расказваў стоячы на беразе ля невялікага вадаспада.

Гісторыя адной вёскі. Пеляка

— Там яшчэ не так даўно знаходзіўся трохузроўневы вадзяны млын, ці не галоўная славутасць нашай Пелякі, — паказваў ён рукой на пусты супрацьлеглы бераг. — Пабудаваны млын яшчэ ў панскія часы, пасля яго адкупіў мясцовы жыхар. Нічога падобнага ў наваколлі не было, таму з’язджаліся сюды нават з аддаленых населеных пунктаў, у тым ліку і літоўскіх. Тут жа, побач, выраблялі дранку, рабілі скрыні для бутэлек, наразалі дошкі. Ажно восем чалавек працавала. Але з часам усё прыйшло ў заняпад. Млын перавезлі. Спачатку перабудавалі ў клуб, а потым у хату, якая і сёння стаіць у Лынтупах.

Іван Іосіфавіч з горыччу канстатаваў, як моцна зарасла рака. Але хутка на яго твары зноў з’явілася ўсмешка:

— А вось тут, зусім побач, мост быў. На ім часта моладзь збіралася і  танцавала. Як многа яе было! (Кніга “Памяць. Пастаўскі раён” падае, што ў 1965 годзе тут налічвалася 13 двароў і 33 жыхары — аўт.).

Балючая для гаспадара не толькі тэма апусцення вёскі, але і адносін з Літвой. Для мясцовых жыхароў яна была другім домам. Туды ездзілі і працаваць, і да родных, і па пакупкі. Большасць пелякоўцаў вучыліся менавіта ў суседняй, але ўжо загранічнай вёсцы Зялёнкі. “На перапынку паспяваў з Літвы ў Беларусь прыбегчы, каб перакусіць”, — успамінаў з усмешкай суразмоўца. Таксама прыгадваў, што паміж населенымі пунктамі дзвюх краін заўсёды былі добрыя транспартныя зносіны:  аўтобусы хадзілі, чыгунка працавала. На пытанне, калі там быў апошні раз, адказаў: “Гадоў 30 назад. Працэдура афармлення візы няпростая і нятанная. Так хацелася б трапіць! Там жа столькі родных пахавана…”

Ля хаты на сябе звяртае ўвагу рад вулляў. Пчоламі гаспадар займаецца даўно. А вось гаспадарку ўжо не трымае — няма здароўя. Гэта не раней, калі хапала сіл па некалькі кароў, цялят, ды яшчэ і каня трымаць. А колькі часу патрабавала праца! Іван Іосіфавіч 38 гадоў шчыраваў у калгасе трактарыстам.

Цяпер жа гаспадару нават цяжка абкасіць траву вакол хаты. Першыя памочнікі ва ўсіх справах — дзеці. Іх у Цюкшаў трое. Дачка жыве ў Мінску, сыны — у Лынтупах. Радуюць шасцёра ўнукаў.

 “Важна, як жывеш, а не дзе”

Станіслаў Альфонсавіч і Вільгельміна Браніславаўна Цюкшы жывуць на другім беразе ракі Пеляка. Іх сямейны “стаж” налічвае 47 гадоў.

Гісторыя адной вёскі. Пеляка

— Каб усё ўспомніць пра вёску, дык цэлую кнігу можна было б напісаць, — пачынае размову Станіслаў Цюкша.

— А можа, і не адну, — дабаўляе жонка.

Гаспадару 77, ён карэнны жыхар. З гонарам успамінаў свайго бацьку, які ў свой час быў вельмі паважаным чалавекам у акрузе. Усё спорылася ў яго руках. І сталяр, і абутковы майстар, і музыкант. Як віртуозна граў на цымбалах! Разам з дзядзькам, які асвоіў ігру на скрыпцы, толькі і паспявалі на святах ды вяселлях выступаць.

Бацька здолеў перадаць сыну і любоў да працы, і імкненне вучыцца новай справе.

— Яшчэ маладым асвоіў кавальскае рамяство, — расказваў пра сябе Станіслаў Альфонсавіч. — Пашчасціла: меў добрага настаўніка, які і дапамог ва ўсім разабрацца. Запатрабаваная была прафесія. Нездарма людзі казалі: “Каваль куе — жонка пяе”.

Галоўнай у яго жыцці стала іншая справа. 38 гадоў адпрацаваў у лясніцтве. Там жа на сезонных работах шчыравала і жонка: збірала шышкі, садзіла лес, дапамагала траляваць…

Абодва гаспадары сёння не могуць пахваліцца моцным здароўем. Тым не менш трымаюць немалую гаспадарку: каня, карову, дзясятак курэй. Пры гэтым яшчэ і паўгектара зямлі апрацоўваюць: і бульбу садзяць, і зерневыя  сеюць. “Свайго не меўшы, бу­дзеш не еўшы”, — працягвае сыпаць прымаўкамі суразмоўца. — Канечне, дзеці дапамагаюць. Але заўсёды на стале і мяса, і малако. Нават булкі жонка выпякае ў рускай печы. Ні з якімі прысмакамі не параў­наюцца!”

Адзін з любімых заняткаў Станіслава Цюкшы — пляценне кошыкаў, прычым самых розных памераў. Тут і вялізны — насіць карове сена, і маленечкі, акуратненькі — яйкі свенціць на Вялікдзень. Паказваў мужчына і драўляныя лыжкі, выраб якіх пачаў асвойваць нядаўна.

Гісторыя адной вёскі. Пеляка

У касцёл, успаміналі Цюкшы, вяскоўцы даўней хадзілі ў Літву. Каталіцкія традыцыі тут вельмі моцныя. Да 1939 года Пеляка знаходзілася пад Польшчай. “Так склалася гісторыя. Мы і па-польску гаворым, і літоўскі разумеем, і роднай мовы не забываем”, — усміхаўся гаспадар.

— Станіслаў дома рэдка калі затрым­ліваецца, нават зімой, — гаварыла пра Станіслава Альфонсавіча жонка. — Не можа без работы. Усюды яе знойдзе, хоць ніхто не гоніць. Шкадую мужа: усё ж такі ўзрост, ногі моцна баляць. “Без работы яшчэ больш хворым сябе адчуваю”, — вось і ўвесь яго адказ.

Шмат спраў і ў Вільгельміны Браніславаўны. Родам яна з вёскі Гейбаўшчызна, што знаходзілася ў Палескім сельсавеце. Выйшаўшы замуж у Пеляку, так і пражыла тут усё жыццё. Хаця яе прафесійны шлях пачынаўся ў літоўскім Швянчонісе: там працавала на швейнай фабрыцы.

— Чаму не засталіся ў горадзе?

— Муж прывёз мяне ў сваю цывілізацыю, — жартавала. — Калі дзеці былі малыя, хацелася пераехаць хаця б у Лынтупы. Але так і не адважыліся. Разважаць можна бясконца, як бы склалася жыццё, калі б гэта, калі б тое. Які сэнс? Важна, як ты жывеш, а не дзе.

Гісторыя адной вёскі. Пеляка

У Цюкшаў двое дзяцей, столькі ж унукаў. Сын жыве ў Лынтупах, дачка — у Літве. Яны заўсёды чаканыя госці. Але здараюцца і няпрошаныя — некалькі разоў побач з домам былі заўважаны асобы, што планавалі нелегальна перасекчы Дзяржаўную граніцу. Але дзякуючы аператыўнасці мясцовых пагранічнікаў яны былі затрыманы.

  “Ва ўсім і заўсёды трэба шукаць радасць”

Іосіф Бенядзіктавіч Матукевіч толькі што вярнуўся з нядзельнай імшы ў лынтупскім касцёле. Там ён бывае кожны тыдзень, а таксама ва ўсе вялікія хрысціянскія святы. Хоць мае 75 гадоў, водзіць сваю немаладую “Ніву”. Перад тым як паехаць у касцёл, заўсёды патэлефануе ў суседнія вёскі, забярэ адтуль ахвотных памаліцца. Ці трэба казаць, наколькі яны ўдзячныя пелякоўцу.

Гісторыя адной вёскі. Пеляка

Мужчына жыве адзін, яго жонка памерла 7 гадоў назад. Пасля гэтай сумнай падзеі збыў дзвюх кароў, але цалкам ад гаспадаркі адмовіцца не змог. Трымае трусоў, курэй, восенню купіў парасят, мае сем сем’яў пчол. Садзіць бульбу, сее авёс, ячмень, пшаніцу, грэчку. Працу шчыра любіць і без яе свайго жыцця не ўяўляе.

Бліжэйшыя суседзі Іосіфа Бенядзіктавіча — рака і лес. Раней побач былі і хаты, але цяпер ад іх засталіся толькі фундаменты. Адчуваць сябе адзінокім асабліва няма калі — нават зімой у гаспадара шмат спраў.

Яго хата вельмі прасторная. Некалі тут жылі бацькі. У жніўні 1939 года бацьку забралі на службу ў польскую армію, пасля гэтага ніякіх звестак пра лёс роднага чалавека ніхто не атрымаў. Іосіфу на той час не было і паўгода. Маці адна выгадавала траіх дзяцей.

Пра свае карані І. Б. Матукевіч можа расказваць гадзінамі. Уся гісторыя сям’і — у важкім фотаальбоме. Колькі ў ім даўнейшых здымкаў: і вялікіх, і малых, і навейшых, і зусім рарытэтных…

Гісторыя адной вёскі. Пеляка

Гісторыя адной вёскі. Пеляка

Гісторыя адной вёскі. Пеляка

Гісторыя адной вёскі. Пеляка

Дзядуля Іосіфа Францішак Трыбоцкі быў заможным чалавекам. Пасля заробкаў у Амерыцы купіў зямлю і пабудаваў цагельны завод на тэрыторыі сучаснага Астравецкага раёна, які працаваў аж да канца 1940-ых гадоў.

Пасля доўгага аповеду пра сваіх продкаў (а многія з іх былі раскулачаны і вывезены ў шматгадовую ссылку), мужчына сціпла расказвае пра сябе. Скончыў чатыры класы Кавалёўскай школы. З 11 гадоў пасвіў кароў, у 16 уладкаваўся грузчыкам на Лынтупскі спіртзавод. У 1958 годзе здаў на правы і пайшоў працаваць у калгас трактарыстам. Там і адпрацаваў да пенсіі 38 гадоў.

— Шмат успамінаў пра тыя гады, — гаварыў Іосіф Бенядзіктавіч. — Але найбольш людзі памятаюцца. Як многа іх было ў навакольных вёсках! Колькі моладзі! Памятаю, падлеткам пашчу кароў летам, пераганяю іх з месца на месца, а ў кожнай вёсцы, нават маленькай, вечарам песні чуюцца, гармонік. Сяджу пад дрэвам і падпяваю. А цяпер душа баліць — толькі назвы ад тых вёсак засталіся. Ласішкі, Лакцяны, Масцяны, Кульбацішкі, Рэпішкі…   Наступныя пакаленні і ведаць пра іх не будуць. Але гэта жыццё. У ім заўсёды трэба шукаць радасць. Для мяне яе крыніца — трое дзяцей, унукі. Ёсць для каго жыць — і гэта галоўнае.

Усе вяскоўцы наперабой расказвалі, якія багатыя на дары тутэйшыя лясы, якія маляўнічыя пейзажы. Нездарма гэтыя мясціны некалі аблюбавалі паны, якім тут належала зямля. Сёння ж тых, хто цэніць гэты аддалены куточак Лынтупшчыны, няма. Няўжо і не будзе?

Іна СНЯЖКОВА.  Фота Альфрэда МІКУСА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 20

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 29

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 37