Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Звязалі лёс з арміяй

Звязалі лёс з арміяй

Прачытаў у раённай газеце артыкул “Я военным быць хочу — пусть меня научат” і падумаў, што мае меркаванні наконт выбару прафесіі будуць цікавыя моладзі. Пайсці вучыцца ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь — правільнае рашэнне выпускніка сярэдняй школы ці сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы. Але пачну з таго, што абарона Айчыны — гэта свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. І не так важна, якія ў цябе спецыяльнасць і адукацыя. Лёсы ва ўсіх розныя, а Айчына — адна.

У 1964 годзе я скончыў 9 класаў СШ № 2 г. Паставы і паехаў паступаць у Рыжскае мараходнае вучылішча. Іспыты здаў, але на штурманскае аддзяленне недабраў балаў. Было крыўдна, бо з дзяцінства марыў стаць капітанам цеплахода, як адзін са стрыечных братоў бацькі — Лявон Семянас, таму дакументы забраў і паехаў дадому. У Даўгаўпілсе звярнуў увагу на аб’яву аб наборы ў тэхнікум чыгуначнага транспарту і паступіў на аддзяленне “Будаўніцтва чыгункі. Пуць і пуцейная гаспадарка”. Працаваў на Прыбалтыйскай чыгунцы, а калі прыйшоў тэрмін служыць, накіравалі ў чыгуначныя войскі. Паколькі меў добрую тэарэтычную і практычную падрыхтоўку, ужо праз пяць месяцаў мне прысвоілі званне малодшага сяржанта, а потым накіравалі ў лінейную часць у Волагду. Там служыў камандзірам аддзялення, намеснікам камандзіра ўзвода. За гэты перыяд па ўсёй Валагодчыне здалі ў пастаянную эксплуатацыю  восем аб’ектаў з адзнакамі не ніжэй за “добра”. Праз дваццаць месяцаў службы камандаванне часці накіравала на вучобу ў Ленінградскае вучылішча ваенных зносін. Так я стаў курсантам.

Узгадаў сваю біяграфію дзеля таго, каб падкрэсліць, што юнакам зусім не абавязкова адразу пасля школы спрабаваць прабіцца ў акадэмію і перажываць правал. Можна прайсці тэрміновую службу, загартавацца, стаць высакакласным спецыялістам і ўжо тады (калі не прапала жаданне) паступаць у акадэмію. У нашым узводзе, напрыклад, адразу пасля здачы экзаменаў былі 32 курсанты, а лейтэнантамі сталі толькі 18.

Для тых, хто хоча звязаць свой лёс з арміяй, ёсць і школы прапаршчыкаў, кантрактная служба. Паслужыце, каб праверыць сябе. Гэта дазволіць вам зразумець, што такое армія, бліжэй пазнаёміцца з яе людзьмі, тэхнікай і ўзбраеннем. І калі пасля гэтага вы цвёрда верыце ў тэхнічную ідэю, калі пры пераадоленні цяжкасцей стараецеся паказаць асабісты прыклад, не церпіце паказухі — тады вам дарога ў акадэмію.

Узгадваю нашага старшыну Анатоля Сцепука. Ён адслужыў тры гады тэрміновай службы і столькі ж — звыштэрміновай і толькі пасля гэтага паступіў у ваеннае вучылішча. У далейшым даслужыўся да генерал-маёра, стаў начальнікам чыгуначных войск Рэспублікі Беларусь. Пасля звальнення ў запас працяглы час кіраваў Беларускай арганізацыяй ДТСААФ, неаднаразова бываў у Паставах, з’яўляецца ганаровым грамадзянінам Лепеля. Сярод выпускнікоў нашага вучылішча ёсць генералы, Героі Сацыялістычнай Працы, многія з тых, хто выйшаў у запас, сталі губернатарамі, міністрамі ва Урадзе Расійскай Федэрацыі.

Стаць афіцэрам могуць і тыя юнакі, якія вучацца на ваенных кафедрах цывільных ВНУ. Як прыклад прывяду генерал-маёра Івана Арсенцьева, з якім мне давялося служыць. Ён атрымаў вышэйшую адукацыю і спецыяльнасць інжынера-механіка, званне лейтэнанта ў запасе. Потым адслужыў два гады і застаўся на кадравай. Цяпер — генерал, служыць у Маскве ў галоўным упраўленні чыгуначных войск, часта наведвае Беларусь.

Многія пастаўчане розных пакаленняў закончылі Ленінградскае ваеннае вучылішча (цяпер гэта Ваенна-транспартны ўніверсітэт чыгуначных войск). Да мяне вучыліся тры браты з завулка Аптэчнага ў райцэнтры (прозвішча, на жаль, забылася). Разам са мной вучыліся, а потым служылі на БАМе М. Лапачонак з Варапаева, В. Талочка з Пастаў, пасля нас — П. Дунаеў і Ю. Дыса (дарэчы, яны працягваюць дынастыі ваеннаслужачых: іх бацькі таксама былі афіцэрамі). Цяпер яны займаюць адказныя высокія пасады ў транспартных войсках Беларусі, прымалі ўдзел у вучэннях “Нёман-2001”, “Шчыт Айчыны-2004”, рэканструкцыі “Лініі Сталі­на” і іншых маштабных мерапрыемствах.

Яшчэ раз паўтаруся, што для таго каб ажыццявіць сваю юнацкую мару і стаць афіцэрам, ёсць многа шляхоў. Але трэба цвёрда ведаць адно: прынялі прысягу — зрабілі першы крок да высокага звання абаронцы Айчыны. І служыць ёй трэба верай і праўдай, не шкадуючы ні сіл, ні здароўя, заўсёды быць на галаву вышэй за іншых, імкнуцца вывесці падраздзяленне ў бясспрэчныя лідары, на сваіх плячах несці адказнасць за падначаленых, якіх даверылі вам салдацкія маці. Гэта нялёгкі і цярністы шлях, на якім нямала цяжкасцей і выпрабаванняў, праверак на трываласць. Усё трэба пераадолець і дабіцца поспеху. І пры гэтым адчуваць адказнасць за абарону сваёй сям’і, дома, вуліцы, горада ці сяла і ў канчатковым выніку — Айчыны. Гэтыя патрабаванні адносяцца да ўсіх катэгорый ваеннаслужачых: ад радавога да генерала.

Ваенная служба — прызванне. Тыя, хто прайшоў яе, нялёгкую, але ганаровую, гэта ведаюць. А маладыя воіны гэта разумеюць з таго моманту, калі адчуюць плячо таварыша ў страі, падтрымку і спакойную ўпэўненасць старэйшых, асабістую адказнасць за ўсіх і кожнага, усвядомяць, што твой узвод — сям’я, у якой пануюць законы еднасці і брацтва. І менавіта гэтым жыве армія.

Хачу павіншаваць са святам усіх, хто насіў ці носіць пагоны, а таксама тых, хто збіраецца стаць абаронцам Айчыны, і пажадаць ім і іх родным моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці духу, поспехаў.

Л. СЕМЯНАС, маёр запасу,

 няштатны карэспандэнт.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 17

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 24

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 26

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 36

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27