Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Маеш кватэру — плаці за паслугі

Маеш кватэру — плаці за паслугі

Штоквартальна  на старонках раённай газеты змяшчаецца спіс даўжнікоў па жыллёва-камунальных плацяжах. Што гэта дае прадпрыемству і якія іншыя меры з боку кіраўніцтва УП ЖКГ прымаюцца дзеля таго, каб спіс скарачаўся? Адказы — у інтэрв’ю з юрысконсультам жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка Тамарай Мікалаеўнай Атрошчанка.

— Тамара Мікалаеўна, пачніце са статыстыкі: у раёне шмат неплацельшчыкаў?

— На цяперашні час запазычанасць мае месца па 321 асабовым рахунку, у тым ліку ў гора­дзе па 245-ці ў дзяржаўным жылым фондзе і па 20-ці ў жыллёва-будаўнічых кааператывах, у сельскай мясцовасці па 74-ох і ў інтэрнатах па 20-ці.

— Калі ласка, звернемся да дзяржаўнага жылога фонду.

— Гэта жыллё, якое знаходзіцца ў нас на балансе: яго мы эксплуатуем, прадастаўляем спажыўцам камунальныя паслугі. Уласнікам з’яўляецца райвыканкам. Ад яго імя і афармляем іскі ў суд на тых грамадзян, якія своечасова не плацяць па жыллёва-камунальных плацяжах. У адпаведнасці з арт. 31 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, уласнікі жылля або наймальнікі павінны ўносіць плацяжы не пазней за 25 чысло кожнага месяца. А да 15 чысла мы рассылаем паведамленні, дзе ўказваецца сума, якую неабходна заплаціць. Асноўная частка грамадзян плаціць. Аднак ёсць і такія, хто парушае закон у гэтай частцы.

З даўжнікамі працуем пастаянна. Рэгулярна па стане на 1 чысло месяца праводзім аналіз запазычанасці і высылаем папярэджанні неплацельшчыкам на хатні адрас заказным пісьмом з паведамленнем аб уручэнні, у якіх нагадваем, калі неабходна ўнесці плацяжы. Калі пасля гэтага доўг не пагашаецца і яго тэрмін складае больш за два месяцы, афармляем выканаўчы надпіс і накіроўваем яго ў ад­дзел прымусовага выканання рашэнняў. Летась было адпраўлена 222 такія надпісы на агульную суму 198,5 млн рублёў. Удакладню: выканаўчы надпіс засведчваецца натарыяльна, мае сілу рашэння, па якім праводзіцца прымусовае выкананне. З 222 надпісаў выкананы 164 на агульную суму 115,4 млн рублёў. Без выканання вернуты 25 надпісаў на суму 25,6 млн рублёў (у асноўным на тых, хто не мае ніякага заработку і маёмасці, на якую можна скіраваць спагнанне), астатнія надпісы знаходзяцца ў рабоце.

Праз тры месяцы мы зноў накіроўваем выканаўчыя надпісы і зноў правяраецца наяўнасць маёмасці або работы ў неплацельшчыка ці пенсіі па ўзросце. Так можа працягвацца пэўны перыяд.

— Ёсць жыллё сацыяльнае…

— Яго атрымліваюць інваліды, сацыяльныя сіроты, іншыя катэгорыі грамадзян. І калі інваліды плацяжы ў асноўным уносяць, дык з астатнімі складаней. Неплацельшчыкаў доўга “выхоўваем”, урэшце з добраўпарадкаванага жылля высяляем у нядобраўпарадкаванае. Такія факты мелі месца ў 5 гарадку, г. п. Варапаева. Але праблемы застаюцца, бо некаторыя з ліку сацыяльных сірот ці не працуюць, ці знаходзяцца на заработках у Расіі.

— А якая сітуацыя з арэндным?

— Арэнднае жыллё — гэта дзяржаўны жылы фонд камерцыйнага выкарыстання. Летась у суд былі накіраваны 4 іскі аб высяленні з такіх памяшканняў, і ўсе яны задаволены. Варта звярнуць увагу на тое, што ў судовым парадку выселіць з такога жылля можна пры наяўнасці двухмесячнай запазычанасці.

— На якой падставе неплацельшчыкаў высяляюць з інтэрнатаў?

— Калі грамадзяне за пражыванне ў інтэрнаце не плацяць больш за шэсць месяцаў, згодна з Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь, прадпрыемства мае права звярнуцца ў суд з іскам аб высяленні іх без прадастаўлення іншага жылога памяшкання. Так здарылася ў г. п. Варапаева: рашэннем суда ў снежні 2014 года сям’я была выселена з інтэрната. Акрамя таго, судом былі задаволены 4 іскі па высяленні грамадзян, якія пражывалі ў інтэрнаце па хадайніцтве іншых арганізацый і страцілі з імі працоўныя адносіны. Выселены неплацельшчыкі без прадастаўлення іншага жылога памяшкання.

— Ці мелі месца выпадкі, калі неплацельшчыкаў высялялі з уласных кватэр?

— У суд накіраваны два іскі аб прымусе да адчужэння згодна з арт. 155 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, адзін грамадзянін летась ужо праходзіў такую працэдуру. Меў трохпакаёвую кватэру ў 5 гарадку, не плаціў ні за што, згодна з рашэннем суда, вымушаны быў памяняць на 1-пакаёвую і пагасіць запазычанасць. Памяняў, але з таго часу ні разу не заплаціў за сваю аднапакаёўку. І зноў мы накіравалі іск аб прымусе да адчужэння ўжо аднапакаёвай кватэры. Яму даецца год на вырашэнне пытання, і калі не вырашыць — мы напішам заяву ў суд аб прымусовым продажы жылога памяшкання.

Сёлета такая наша заява ў судзе ўжо была ў адносінах да пастаўчанкі, якая ў верасні 2013 года была прымушана да адчужэння. За год яна не прыняла ніякіх мер, каб пагасіць запазычанасць, якая на 1 студзеня 2015 года разам з пеняй склала каля 27 мільёнаў рублёў. Суд вынес рашэнне аб прымусовым продажы кватэры з аўкцыёну. Але да выканання рашэння грамадзянка памяняла сваю кватэру на іншае жылое памяшканне з поўным пагашэннем запазычанасці.

— Аб чым яшчэ хацелі б папярэдзіць грамадзян?

— Аб тым, што плацяжы ў кватэрах, дзе ніхто не зарэгістраваны, налічваюцца па тарыфах, якія не субсідзіруюцца, у выніку атрымліваюцца значныя сумы. Тое самае і пры адсутнасці ў кватэрах лічыльнікаў на ваду.

Хачу звярнуць увагу і на захаванне правілаў карыстання жылым памяшканнем. У нас шмат зваротаў па прычыне загрувашчвання лесвічных пляцовак. Пішам прадпісанні, але такі метад не заўсёды спрацоўвае. Будзем вывешваць папярэджанні ў пад’ездах. І калі пасля гэтага рэчы жыльцоў з лесвічных пляцовах не будуць прыбраны, вывезем іх на сметнік. Дарэчы, у Кодэксе аб адмі­ністрацыйных правапарушэннях сказана, што асобы, якія дапусцілі парушэнні правілаў карыстання жылым памяшканнем, згодна з арт. 21.16, могуць быць аштрафаваны на суму да трыццаці базавых велічынь.

І апошняе. Калі наймальнік або ўласнік, які мае запазычанасць, незалежна якога памеру, адразу пагашае асноўны доўг, то па яго заяве райвыканкам можа даць нам згоду спісаць пеню. У мінулым годзе такія факты мелі месца.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.     

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 31

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 37

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 42

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 45

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 43

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72