Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Лаўрэаты звання "Чалавек года Пастаўшчыны"

13 лютага ў Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Пастаўскага раёна і падвядзенню вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу за 2014 год. Удзельнікаў сходу вітаў намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Цярэнцьеў. Ён зачытаў прывітальны адрас кіраўніка вобласці  Мікалая Шарстнёва, адрасаваны працоўным калектывам, грамадскасці, усім жыхарам Пастаўшчыны.

Пра яе гісторыю, сённяшнія справы і перспектывы развіцця расказаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў. Затым адбылося ўшаноўванне лепшых калектываў і  працаўнікоў, якія вызначыліся на вытворчасці, у сацыяльнай сферы, дасягнулі значных вышынь у прафесійным майстэрстве.

Ганарымся гісторыяй і землякамі

Свята пачалося з унясення Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флагаў Віцебскай вобласці і Пастаўскага раёна, якія ваеннаслужачыя ўстанавілі на сцэне і сталі  ў ганаровы каравул.

Ва ўрачыстай абстаноўцы  прагучаў расказ пра мінулае аднаго з самых адметных куточкаў Прыдзвінскага краю. Галоўнай яго каштоўнасцю былі і ёсць людзі: адукаваныя, таленавітыя, энергічныя, адданыя роднай зямлі. На Пастаўшчыне вырасла нямала  кіраўнікоў, спецыялістаў, дзеячаў навукі, культуры і мастацтва. У іх ліку Героі Сацыялістычнай Працы Васілій Асяненка і Алег Валодзька, Герой Расійскай Федэрацыі лётчык-выпрабавальнік Аляксандр Раеўскі, народная артыстка Расіі Лідзія Абрамава, многія іншыя слынныя землякі.

У гістарычным летапісе раёна асаблівае месца займаюць па­дзеі Вялікай Айчыннай вайны. Падчас фашысцкай акупацыі было зні­шчана больш за 160 неселеных пунктаў, 3000 жыхароў, 2200 чалавек вывезены на прымусовыя работы ў Германію, больш за 2000 загінулі на франтах.

Але, нягледзячы на страты, сотні пастаўчан вярнуліся ў родныя мясціны пераможцамі, а Фёдар Маркаў і Ганна Маслоў­ская былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Нядаўнія партызаны, франтавікі і падпольшчыкі ўнеслі найбольшы ўклад у аднаўленне народнай гаспадаркі, на працягу дзесяцігоддзяў з’яўляліся прыкладам мужнасці і стойкасці для пасляваенных пакаленняў. Разам з імі набіраліся вопыту, пераймалі эстафету сотні, тысячы работнікаў розных прафесій. Некалькі дзясяткаў ветэранаў працы былі  запрошаны на свята. Добрыя змены ў развіцці эканомікі, павышэнні дабрабыту насельніцтва адбыліся пад кіраўніцтвам былых старшынь райвыканкама Васілія Чэпіка, Ванды Януковіч, Эдуарда Казуры.

Адметнай асаблівасцю нашага раёна з’яўлялася тое, што на яго тэрыторыі пастаянна дыслацыраваліся буйныя воінскія злучэнні. Вайсковыя падраздзяленні і сёння забяспечваюць ахову Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, яе паветраную прастору, якаснае медыцынскае абслугоўванне воінаў-паграніч­нікаў і жыхароў раёна.

У гонар слаўнага юбілею і ўсіх удзельнікаў свята ў выкананні народнага хору настаўнікаў прагучаў гімн Пастаў.

 За важкі ўклад

наша жыццё лепшым і больш камфортным. Сказанае цалкам датычыць тых, хто ўдастоены высокіх званняў “Чалавек года Віцебшчыны” і “Чалавек года Пастаўшчыны”.

Нядаўна з дыпломамі, спецыяльнымі значкамі і грашовымі прэміямі вярнуліся з Віцебска дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзіяна Пякарская, майстар-повар райспажыўтаварыства Галіна Зямчонак, ляснічы Лынтупскага лясніцтва Рышард Пецюлевіч і брыгадзір АБП “Рассвет Пастаўскі” Часлаў Мукель.

На раённым узроўні такога звання ўдастоены 14 чалавек. За важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна старшыня райвыканкама Віктар Гутараў уручыў дыпломы лаўрэатаў галоўнаму аграному філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” Марыне Галубёнак, механізатару ААТ “Кураполле-агра” Юрыю Сіваму, дырэктару ААТ “Навасёлкі-Лучай” Юрыю Шымчыку, галоўнаму інжынеру ААТ “Паставымэбля” Генадзію Кліпу, апаратчыку ААТ “Пастаўскі малаказавод” Віктару Бароўку, вадзіцелю УП ЖКГ Юрыю Кішу, начальніку філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132” Станіславу Рагіню,  начальніку Варапаеўскага аддзялення паштовай сувязі Аксане Іванісавай, прыёмшчыцы заказаў КПП “Гута” Леанардзе Валодзька, дырэктару сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна Наталлі Селіванавай, загадчыцы перасоўнага медпункта ЦРБ Джэме Грынько, дырэктару Варапаеўскага ГПДК Юліі Галяш, старшаму оперупаўнаважанаму РАУС Паўлу Свірбутовічу. Яшчэ адзін лаўрэат звання “Чалавек года Пастаўшчыны”, аператар машыннага даення ААТ “Навасёлкі-Лучай” Людміла Рубан па ўважлівай прычыне не змагла прысутнічаць на ўрачыстасці.

Прызнанне трэба заслужыць

У 2014 годзе забяспечаны значны прырост па асноўных паказчыках сацыяльна-экана­мічнага развіцця. Больш чым на 860 мільярдаў рублёў атрымана прамысловай прадукцыі (138,6% да ўзроўню папярэдняга года). Па індэксе фізічнага аб’ёму наш раён займае другое месца ў вобласці. На экспарт адгружана прадукцыі на суму больш за 39 мільёнаў долараў ЗША.

Прыкладам эфектыўнай работы з’яўляюцца адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Пастаўскі малочны завод”, “Паставымэбля”, ПУП “Пастаўскі мэблевы цэнтр”, якія прызнаны пераможцамі раённага спаборніцтва. У аснове іх поспеху — укараненне найноўшых тэхналогій, мадэрнізацыя вытворчасці, рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў, інавацыйны шлях развіцця.

Адну з важнейшых задач — забеспячэнне харчовай бяспекі краіны — вырашаюць арганізацыі аграпрамысловага комплексу. У складаных эканамічных і кліматычных умовах летась было атрымана валавой прадукцыі на 423 мільярды рублёў, або па 176 мільёнаў на аднаго чалавека, працуючага ў сельгасвытворчасці. Валавы збор зерня склаў 58000 тон — на тры тысячы тон больш, чым у папярэднім годзе, 3300 тон масланасення рапсу, больш за 40000 тон малака і каля 6200 тон мяса.

Вынікі работы сельгаспрадпрыемстваў у раслінаводстве былі падведзены да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. А на гэтым свяце ўшаноўвалі тых, хто дасягнуў найбольшага прыросту і продажу жывёлагадоўчай прадукцыі. Заслужанымі ўзнагародамі адзначаны ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай” і “Кураполле-агра”, а таксама малочнатаварныя фермы “Хацілы”, “Навасёлкі-1”, “Ляхаўшчына” і комплекс ”Кураполле”.

Сярод іншых прадпрыемстваў і арганізацый вытворчай і сацыяльнай сфер, мясцовага кіравання райвыканкам і прэзідыум раённага Савета дэпутатаў адзначылі АБП “Рассвет Пастаўскі”, філіял “Пастаўскае ДРБУ-132”, райспажыўтаварыства, філіял “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17”, раённы вузел электрасувязі, Навасёлкаўскі, Камайскі і Казлоўшчынскі сельскія Саветы, шэраг устаноў адукацыі, культуры і аховы здароўя.

Кіраўнік раённай вертыкалі Віктар Гутараў выказаў шчырыя словы ўдзячнасці работнікам праваахоўных органаў, ваеннаслужачым гарнізона, работнікам апарату і членам раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікам усіх узроўняў, якія працавалі адной дружнай і згуртаванай камандай, вырашалі няпростыя вытворчыя задачы, уносілі свой пасільны ўклад у сацыяльна-экана­мічнае развіццё раёна.

 І справай, і словам

Мінулы год быў багаты на значныя грамадска-палітычныя па­дзеі, галоўнымі з якіх, несумненна, з’яўляліся святкаванне 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання.  У раёне праводзілася мэтанакіраваная работа па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне занятасці насельніцтва, сацыяльнага забеспячэння і падтрымкі пажылых людзей, інвалідаў і мнагадзетных сем’яў. Дзякуючы творчай і плённай рабоце інтэлігенцыі атрыманы значныя дасягненні ў адукацыі, медыцыне, культуры.

Значнымі падзеямі сталі Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, адкрыццё новых музейных экспазіцый у палацы Тызенгаўзаў, стварэнне цікавых творчых калектываў.

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы непасрэдна ў працоўных калектывах. На свяце адзначаны пераможцы: лясгас, УП ЖКГ, ААТ “Навасёлкі-Лучай”, цэнтр банкаўскіх паслуг №230, сярэдняя школа №2.

 На абласным і рэспубліканскім узроўнях

Нам ёсць чым ганарыцца  і ў сацыяльнай сферы. Вялікім поспехам карыстаюцца выступленні творчых калектываў. Школьнікі становяцца прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд. Новыя вышыні заваёўваюць спартсмены. У гэтым змаглі пераканацца і ўдзельнікі свята, вітаючы пераможцаў у намінацыях “Дасягненні года”, “Лепшыя па прафесіі”  і “Юныя таленты”.

Сёлета, як і ў папярэднія гады, былі ўшанаваны калектывы і асобныя работнікі і навучэнцы, якія вызначыліся на абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Прымножылі колькасць узнагарод, заваяваных на прэстыжных выставах і конкурсах, малочны завод, “Паставымэбля”, райспажыўтаварыства, майстры-кандытары Святлана Карандашова і Алена Пузан, майстар-повар Наталля Шухлева. Вышэйшыя за іншых атрымалі надоі малака і прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы аператары Святлана Браздаўскайтэ, Вольга Жахоўская, Алена Хоміч, Лілія Рагіня, Ірына Хаткевіч, Фаіна Салаўёва. Памятным стаў мінулы год і для брыгадзіра Варапаеўскай дыстанцыі пуці Васілія Башава, журналіста Анны Анішкевіч, работнікаў культуры, спорту і сацыяльнай сферы Вольгі Гукавай, Алы Чарнюк, Генадзія Савосіна, Сяргея Сядых, Юліі Чалей, Паўла Паўловіча і іншых.

Сапраўднымі імяніннікамі адчувалі сябе вучні — пераможцы абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, а таксама іх настаўнікі.  Разам са сваімі педагогамі падымаліся на сцэну і іншыя юныя намінанты. І гэта заслужана, бо толькі ў садружнасці, дзякуючы настойлівай сумеснай працы можна разлічваць на поспех.

Без перабольшвання можна сказаць, што спіс намінантаў змаглі б прадоўжыць удзельнікі святочнага канцэрта. Яго вядучая і аўтар сцэнарыя свята Алена Слядзеўская адзначыла, што на гэты раз у канцэртнай праграме прынялі ўдзел як добра вядомыя на Пастаўшчыне, так і новыя калектывы і выканаўцы. У іх ліку заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е”, узорная цыркавая студыя “Каскад”, танцавальныя калектывы раённага цэнтра дзяцей і моладзі, ансамбль барабаншчыц Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, салісты эстрадных  студый Вольга Толсцік, Івар Гінько, Ірына Іршонак, удзельнікі мастацкай сама­дзейнасці Іна Гарачкіна, Аляксей Конанаў, Карына Юхневіч, Наталля Казаровец, Аляксандр Апанасевіч, Анжаліка Сялевіч, Аляксандр Макаранка і іншыя.


Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Галоўныя героі свята — людзі працы (+фота)

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 31

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 37

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 42

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 52

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 45

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 55

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 43

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 72