Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Старшыня райвыканкама Віктар ГУТАРАЎ: “Нам ёсць чым ганарыцца і да чаго імкнуцца”

Старшыня райвыканкама Віктар ГУТАРАЎ: “Нам ёсць чым ганарыцца і да чаго імкнуцца”

Пастаўскаму раёну — 75 (утвораны 15 сту­дзеня 1940 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР). А значыць, ёсць нагода перагарнуць старонкі гісторыі, узгадаць дасягненні, зверыць планы на будучае. Менавіта пра гэта размова са старшынёй раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутаравым.

— Але пачаць я хацеў бы з іншай даты — 605-годдзя Пастаў, якое мы адзначалі летась, — заўважыў Віктар Сяргеевіч. — Далёка не кожны горад можа пахваліцца такой багатай гістарычнай спадчынай, якая дасталася нам. Мінулае Пастаў насычанае цікавымі падзеямі і знакамітымі асобамі. Асабліва значны след пакінуў на нашай зямлі баронскі род Тызенгаўзаў, ператварыўшы Паставы ў адзін з навуковых і культурных цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага, заклаўшы культурныя і гаспадарчыя ўстоі, якія маюць свой уплыў і ў дні сённяшнім. Хачу адзначыць асаблівы менталітэт жыхароў Пастаўшчыны, іх высокую культуру, працавітасць, імкненне да прыгожага, трапяткія адносіны да гістарычнай спадчыны.

— І яшчэ адна дата — 70-годдзе Вялікай Перамогі.

—  Вялікая Айчынная вайна нанесла вялізныя людскія і матэрыяльныя страты. На Пастаўшчыне знішчана каля 5 тысяч мірных жыхароў, каля 2 тысяч было вывезена ў няволю ў Германію. Каля 2 тысяч воінаў Чырвонай Арміі і партызан загінулі, вызваляючы раён, і столькі ж нашых землякоў загінула на франтах. А колькі сіл і сродкаў спатрэбілася для аднаўлення разбуранай гаспадаркі!

Ніхто не забыты, нішто не забыта! Менавіта пад такім лозунгам мы рыхтуемся да святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі, значэнне якой неацэннае, бо для любога грамадства няма нічога даражэйшага за мір.

— Але вернемся да дня сённяшняга. З якімі набыткамі раён сустрэў свой ­юбілей?

— Найперш адзначу, што Пастаўшчына — адзін з буйнейшых прамысловых раёнаў Віцебскай вобласці з развітай сельскай гаспадаркай і моцнымі прадпрыемствамі, арыентаванымі на перапрацоўку сыравіны. За 2014 год атрымана прадукцыі на суму 1 трыльён 282 мільярды рублёў (117,8 % да ўзроўню 2013 года). Прамысловасць прадстаўляюць 9 прадпрыемстваў, на якіх працуе каля трох тысяч чалавек, або 20% ад колькасці ўсіх занятых у народнагаспадарчым комплексе. Дамінуе дрэваапрацоўка (46,4% ­удзельнай вагі ў аб’ёме вытворчасці), 31,1% — перапрацоўка малака. Галоўным паказчыкам, які характарызуе эфектыўнасць работы галіны, з’яўляецца індэкс фізічнага аб’ёму. Дык вось, па вы­ніках мінулага года ён склаў у раёне 113,5%. А гэта другое месца ў вобласці. Наперадзе нас толькі горад Віцебск.

— Што паспрыяла гэтаму?

— Мадэрнізацыя, і найперш малочнага завода, дзе ў 2013 годзе ўведзены ў дзеянне цэх па вытворчасці сыроў магутнасцю 20 тон у суткі. У яго будаўніцтва прыцягнута больш за 200 мільярдаў інвестыцый, а ўдзельная вага малочнага завода ў структуры прамысловай прадукцыі раёна дасягнула 45 %. На жаль, мы пакуль не можам поўнасцю загрузіць завод сыравінай. Але ў гэтым пытанні вялікія перспектывы для развіцця малочнай галіны раёна.

Яшчэ адным важным інвестыцыйным праектам мінулага года з’яўлялася мадэрнізацыя льнозавода. Спачатку за кошт крэдытных рэсурсаў на 30 мільярдаў рублёў было закуплена абсталяванне. Затым па рашэнні Урада Пастаўскім райвыканкамам былі выпушчаны аблігацыі на суму 170 мільярдаў рублёў, і праз Банк Развіцця вя­дзецца фінансаванне будаўніцтва, па-сутнасці, новага завода з усёй інфраструктурай. Пакуль запуск яго на праектную магутнасць ідзе вельмі складана. На гэта ёсць як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя прычыны. Упэўнены, што з цягам часу ўсе тэхналагічныя працэсы будуць наладжаны, а таксама мы навучымся атрымліваць сыравіну значна вышэйшай  якасці.

Дынамічна развіваецца ААТ “Паставымэбля”, дзе ствараюцца новыя вытворчасці, укладваюцца значныя інвестыцыі. Па 30—40 мільярдаў рублёў укладвалі штогод у мадэрнізацыю на прыватным унітарным прадпрыемстве “Пастаўскі мэблевы цэнтр” — галоўным экспарцёры раёна. 47% сваёй прадукцыі ПМЦ адгружае ў Расійскую Федэрацыю. На жаль, падзенне курса расійскага рубля моцна “ўдарыла” па эканоміцы гэтага прадпрыемства. Ёсць праблемы і на іншых. ­Будзем вырашаць.

Нельга не сказаць і пра прадпрымальніцтва ўвогуле, якое займае трывалае месца ў структуры эканомікі раёна. На Пастаўшчыне працуюць 227 прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці, у тым ліку 8 — з замежнымі інвестыцыямі, 12 фермерскіх гаспадарак і каля 810 прадпрымальнікаў. У малым бізнесе занята каля 3 тысяч чалавек.

— Віктар Сяргеевіч, а ці закранула мадэрнізацыя сельскую гаспадарку?

— Безумоўна. Завершана будаўніцтва першай чаргі робатызаванай малочнатаварнай фермы ў ААТ “Навасёлкі-Лучай”, вядзецца будаўніцтва другой чаргі, якая ў бліжэйшыя месяцы будзе ўведзена ў дзеянне. Ужо некалькі гадоў дзейнічае робатызаваная ферма ў ААТ “Хацілы-агра”. Сутачныя надоі на іх ад каровы і ў Лучаі, і ў Хацілах перавышаюць 20 кілаграмаў. Відавочна, што будучыня за такімі фермамі. Хацелася б узвесці іх і ў іншых гаспадарках, найперш у ААТ “Кураполле-агра”, але зрабіць гэта пакуль не дазваляе складанае фінансавае становішча. Будзем шукаць падтрымкі ў Банка Развіцця.

У той жа час рэканструявалі 13 ферм і тэхнічна перааснасцілі 12, якія поўнасцю механізавалі і дзе ўстанавілі новае сучаснае абсталяванне. Завезены будаўнічыя матэрыялы яшчэ на 12 ферм, дзе будуць абсталяваны даільныя залы.

На працягу апош­ніх чатырох гадоў шмат зроблена па тэхнічным перааснашчэнні сельскагаспадарчай вытворчасці. У сельгасарганізацыі за гэты час закуплена 39 трактароў, 50 корма- і збожжаўборачных камбайнаў, 14 пагрузчыкаў “Амкадор” і 235 адзінак іншай сельгастэхнікі. Уключаны ў работу 3 зернесушыльныя комплексы і мабільная сушылка.

— Як развіваецца будаўнічая галіна раёна?

— Без перабольшвання скажу, што ў нас моцная будаўнічая арганізацыя — “Рассвет Пастаўскі”, і на яе рахунку дзясяткі новабудоўляў і рэканструяваных аб’ектаў. Мінулы год з-за недастатковага фінансавання выдаўся складаным, але з планам узвядзення жылля — а гэта 11,6 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы — раён справіўся. Усе работы, за выключэннем двух двухкватэрных дамоў у ААТ “Навасёлкі-Лучай” і індывідуальных, выконваліся АБП “Рассвет Пастаўскі” з прыцягненнем субпадрадных арганізацый. У гэтыя дні распачата будаўніцтва 60-кватэрнага дома ў мікрараёне вуліцы Зялёнай. А вось новых індывідуальных забудоўшчыкаў з красавіка мінулага года ў нашым горадзе не з’явілася. Справа ў тым, што на 1 сту­дзеня 2014 года насельніцтва райцэнтра перавысіла 20 тысяч чалавек, і мы страцілі статус малога горада, што пагоршыла ўмовы крэдытавання будаўніцтва жылля. Тым не менш будзем усямерна заахвочваць індывідуальнае будаўніцтва.

— Віктар Сяргеевіч, жыццядзейнасць раёна ў многім залежыць ад сацыяльнай сферы.

— Яна ў нас на дастаткова высокім узроўні і па многіх паказчыках перавышае сярэднеабласныя. Паспяхова дзейнічаюць Пастаўская цэнтральная і Варапаеўская раённая бальніцы, Лынтупская, Камайская, Дунілавіцкая ўчастковыя, Парыжская сястрынскага догляду, Навасёлкаўская ўрачэбная амбулаторыя, 27 ФАПаў, аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Паставах і Лынтупах, Дунілавіцкі дом-інтэрнат, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У раёне размешчаны абласны дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Ветразь” і Першы ваенны шпіталь органаў пагранічнай службы. На адукацыйнай прасторы — 11 сярэдніх школ, 15 базавых, 1 пачатковая, гімназія, прафтэхкаледж, 2 дзіцячыя сады-сярэднія школы, 5 — дзіцячыя сады-базавыя, 15 дашкольных устаноў, раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Для заняткаў спортам ёсць 3 фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, 2 стадыёны, 3 футбольныя палі, 36 міні-футбольных палёў, 20 стандартных і 26 нестандартных спартзалаў, 4 міні-басейны, 27 валейбольных пляцовак, 29 — баскетбольных, 3 хакейныя каробкі, 2 тэнісныя корты, асветленая лыжная траса. Насельніцтва раёна абслугоўваюць 50 устаноў культуры.

— А што б Вы назвалі брэндам Пастаўшчыны?

— Галоўным культурным брэндам нашага раёна з’яўляецца Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які праводзіцца ў нас з 1992 года. А хіба не брэнд тая ж прадукцыя малочнага завода пад маркай “Паставы-гарадок”, якую ведаюць не толькі ва ўсёй нашай краіне, але і за мяжой? Брэндам можа быць і імя. Хто не ведае Алега Адольфавіча Валодзьку — Героя Сацыялістычнай Працы, былога старшыню калгаса імя Суворава, які заклаў цудоўную аснову развіцця гаспадаркі, бачыў перспектыву на дзясяткі гадоў наперад? І сёння па ўсёй Беларусі вывучаюць вопыт яго работы.

Пастаўшчына прыцягальная для турыстаў. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 19 помнікаў архітэктуры і культуры, з якіх 5 — палацава-паркавыя ансамблі, гістарычная забудова цэнтральнай плошчы горада, Дом рамёстваў, 7 цэркваў і 5 касцёлаў. А колькі ў нас цудоўных рэк, азёр, лясоў! Створаны і дзейнічаюць 38 аграэкасядзіб.

— Адметнасць нашага раёна яшчэ і ў тым, што ён прыгранічны.

— Па гэтай прычыне мы з’яўляемся візітнай карткай Беларусі. Перасякаючы Дзяржаўную граніцу і трапляючы на тэрыторыю раёна, у замежных грамадзян складваецца першае ўражанне не толькі пра раён, але і пра краіну ў цэлым. Таму асабліва важна, каб у нас былі добрыя дарогі, дагледжаныя палі і сенажаці, добраўпарадкаваныя населеныя пункты. У гэтым плане нямала зроблена, але давядзецца зрабіць намнога больш.

— Віктар Сяргеевіч, што для Вас аса­біста значыць Пастаўшчына?

— У першую чаргу — гэта людзі. Шчырыя, працавітыя, ініцыятыўныя. Вельмі шмат прыўнеслі ў развіццё раёна мае папярэднікі — Васіль Васільевіч Чэпік, Ванда Фердынандаўна Януковіч, Эдуард Пятровіч Казура. Зараз у штодзённай працы абапіраюся на сваіх намеснікаў, начальнікаў аддзелаў і ўпраўленняў, кіраў­нікоў працоўных калектываў. Гаворачы пра кіраўнікоў, хачу адзначыць нязменнае старанне Анатоля Міхайлавіча Бабічава (ПМЦ), Сяргея Рычардавіча Зямчонка (ААТ “Паставымэбля”), Валянціна Францавіча Пылінскага (ААТ “Пастаўскі малочны завод”), Вячаслава Іосіфавіча Крыштафовіча (ААТ “Хацілы-агра”), Юрыя Францішкавіча Шымчыка (ААТ “Навасёлкі-Лучай”), Сяргея Ва­сільевіча Чэпіка (ААТ “Кураполле-агра”), Станіслава Альфрэдавіча Рагіні (ДРБУ-132), Генадзія Іванавіча Татарчука (ДЭУ-33), Альфрэда Іосіфавіча Мальца (АБП “Рассвет Пастаўскі”), Уладзіміра Мікалаевіча Чакавага (ЦРБ), Рыгора Арсенцьеві­ча Леўкаўца (райспажыўтаварыства), Ільі Генадзьевіча Глушонка (УП ЖКГ), Аляксандра Пятровіча Ліхаманава (рыбгас “Навінкі”), Мікалая Мікалаевіча Лысёнка (каледж), Анатоля Анатольевіча Собаля (школа мастацтваў). У гэтым радзе можна было б назваць і яшчэ дзясяткі прозвішчаў. Шчыра дзякую ўсім за падтрымку і разуменне.

Сардэчна віншую жыхароў раёна з 75-годдзем з дня яго ўтварэння і жадаю здароўя, поспехаў, асабістага шчасця.

Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.         

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 28

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 25

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 34

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 52

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 78

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 60

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 53

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 68