Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Калі прафесія — прызванне

Калі прафесія — прызванне

Сучасны этап медыцына Пастаўшчыны свой адлік вядзе з 1939 года, са з’яўленнем першай дзяржаўнай лячэбнай установы. У 1940-ым была адкрыта раённая бальніца. Працавалі больш за 10 урачоў і 25 работнікаў сярэдняга звяна, яшчэ па аднаму ўрачу — у Лынтупах і Груздаве.

У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, медустановы аднавілі сваю работу. Адкрыліся паліклініка, радзільнае аддзяленне. Першым галоўным урачом быў Г. І. Трэпель, пасля яго — выдатны арганізатар аховы здароўя і хірург Л. В. Аўдзей. Больш за 20 гадоў раённую бальніцу ўзначальваў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны ўрач БССР В. П. Малы, з 1989-га па 1991-ы — А. П. Шашкель, з 1992-га па 1995-ы — А. С. Караткевіч. З 1995 года УАЗ “Пастаўская ЦРБ” узначальваю я.

У 1964 годзе ў сістэму аховы здароўя раёна ўвайшлі Варапаеўская раённая, Дунілавіцкая і Навадруцкая ўчастковыя бальні­цы. К гэтаму часу ў раёне было ўжо больш за 40 урачоў, праводзіліся складаныя аперацыі, меліся рэнтген-абсталяванне, лабараторыі, санітарны транспарт.

Залатымі літарамі ў гісторыю нашай медыцыны ўпісалі свае імёны такія медыкі, як Х. М. Якубоўскі, Б. М. Коц, А. П. Пякарскі, М. Я. Мінаеў, У. В. Валодзькін, С. С. Лебедзь, Ю. М. Мяркулаў, Э. А. Смаленскі, Ю. І. Ляховіч, Г. Р. Мя­дзелка, А. А. Міхайлаў, Р. Н. Салавей, В. П. Малы, В. В. Хаткевіч, Л. Я. Алексін, Г. С. Гучык, Д. А. Антух, Т. С. Тушынская, В. І. Анкудовіч, Р. В. Кукель, Л. А. Расолька, Г. І. Таразевіч, Т. Я. Саковіч, Л. Д. Стома, Я. П. Януш, Л. Ф. Талайка, К. С. Гутар, В. А. Русалоўская… Праходзяць гады, але людзі іх памятаюць.

Сёння УАЗ “Пастаўская ЦРБ” — гэта 6 бальніц, 27 ФАПаў і 3 ад­дзяленні хуткай медыцынскай дапамогі. Мы з’яўляемся базавай установай, дзе больш дэталёва адпрацоўваюцца этапы і элементы рэфармавання аховы здароўя па стварэнні новай медыка-эканамічнай мадэлі галіны. Прыярытэтнае развіццё атрымала пярвічная медыка-санітарная дапамога. Цяпер працуюць 20 урачоў агульнай практыкі, а ў Паставах адкрыты 3 офісы ўрачоў агульнай практыкі. Шмат робіцца па актыўным укараненні інфармацыйных аналітычных сістэм. Пастаўская ЦРБ з’яўляецца базай перадавога вопыту па арганізацыі амбулаторна-палі­клінічнай дапамогі і аказанні медыцынскай дапамогі дзіцячаму насельніцтву.

За апошнія гады значна палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база. Толькі за 2014-ы на капітальны і бягучы рамонты, добра­ўпарадкаванне тэрыторый і набыццё абсталявання асвоена каля 5 млрд рублёў з розных крыніц фінансавання. Завершана рэканструкцыя аперацыйнага блока і аддзялення рэанімацыі, прыёмнага аддзялення з клініка-дыягнастычнымі ложкамі, усіх структурных падраздзяленняў ЦРБ.

Адрамантаваны памяшканні медыцынскіх арганізацый, размешчаных у аграгарадках, у рэканструяваным будынку адкрылася і працуе Лынтупская ўчастковая бальніца, пры паліклініцы ЦРБ адкрыта аддзяленне амбулаторнага гемадыялізу. У 2010 годзе ўведзены ў строй новы рэнтген-кабінет і кабінет ультрагукавой дыягностыкі з доплерам, паступіла сучаснае эндаскапічнае абсталяванне. З 2004 года наладжаны сеансы тэлемедыцыны паміж ЦРБ і абласнымі ўстановамі аховы здароўя, участковымі бальніцамі, з 2007-га ў ЦРБ праводзяцца лапараскапічныя аперацыі.

Паляпшаюцца ўмовы знаходжання хворых і работы медперсаналу. Шмат зроблена па добраўпарадкаванні, і гэта старанне не засталося незаўважаным: мы выходзілі пераможцамі ў рэспубліканскім спабор­ніцтве і займалі першае і другое месцы. Першымі па выніках работы ў вобласці былі ў 2009 і 2013 гадах, трэцімі — у рэспубліканскім аглядзе сярод ЦРБ, першымі — у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы. Пераможцамі ў вобласці выходзілі Навасёлкаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, Дунілавіцкая ўчастковая бальніца.

Галоўныя нашы рэсурсы — кадры. У раёне працуюць 770 медработнікаў, у тым ліку 88 урачоў і 344 медработнікі сярэдняга звяна. У большасці гэта добрасумленныя людзі, якія сваю прафесію лічаць прызваннем, што вельмі важна ў нашай справе. Праца медыкаў адзначалася на розных узроўнях. Нашы работнікі з’яўляліся лаўрэатамі званняў “Чалавек года Віцебшчыны” і “Чалавек года Пастаўшчыны”, маюць дзяржаўныя ўзнагароды, граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя, райвыканкама і ўпраўлення аховы здароўя.

У. ЧАКАВЫ,

галоўны ўрач УАЗ “Пастаўская ЦРБ”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 31