Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыве за лесам Гаспадар

Жыве за лесам Гаспадар

Хутар Залессе ні на адной, нават самай падрабязнай інтэрнэт-карце Пастаўскага раёна, я не знайшла. Ды і не дзіўна: пра існаванне гэтага аддаленага куточка Лынтупшчыны ведае і не кожны жыхар мясцовага сельсавета. Куды болей на слыху суседнія з Залессем вёскі Вайшкуны і Станчыкі, якія даўно ператварыліся ў “мекку” беларускай творчай інтэлігенцыі. А зусім побач з элітнымі дачамі сціпла жыве хутаранін Эдуард Баніфацыевіч Лоўкіс. Бацькоўскую хату, у якую дагэтуль не падведзена электрычнасць, ён ні на што не прамяняе.

У суседстве з Гасцюхіным

Знайсці героя свайго матэрыялу аказалася справай няпростай. Хутар Залессе і бліжэйшую ад яго вёску Станчыкі раздзяляе рака Страча, мост праз якую ўяўляе сабой некалькі збітых дошак. Пад’ехаць да патрэбнага месца на аўтамабілі ў зімовы час — задача амаль невыканальная. Куды прасцей і цікавей прайсці некалькі кіламетраў пешшу. Толькі якія лясныя сцяжынкі вядуць менавіта да хутара? З гэтым пытаннем завітала да аднаго з нямногіх карэнных жыхароў Станчыкоў Браніславы Браніславаўны Відэйка.

Жыве за лесам Гаспадар

Жанчыне сёлета споўніцца 86. Амаль усё жыццё яна пражыла ў родных Станчыках. Некалі гэта вёска, у якой сёння толькі некалькі карэнных жыхароў, налічвала амаль два дзясяткі хат, тут жылі вялікія дружныя сем’і, па дзевяць дзяцей было — і гэта нічым звышнатуральным не лічылася.

У маці Браніславы малых было чацвёра. Усе яны з ліку тых, чыё дзя­цінства прыпала на “чорныя” для Беларусі гады Вялікай Айчыннай вайны. На шчасце, яна не прынесла ў сям’ю Відэйка трагедый і страт: гаспадара на фронт не ўзялі, а два родныя дзядзькі Браніславы Браніславаўны вярнуліся з вайны жывымі.

Замуж жанчына выйшла ва ўжо ўпамянутае Залессе. На той час там былі тры жылыя хаты, на значную адлегласць раскіданыя адна ад адной. Праўда, на хутары пражылі ўсяго шэсць гадоў і вярнуліся з мужам у Станчыкі, дзе выкупілі хату.

Сёння ў ёй гаспадарыць адзіны сын маёй суразмоўцы Валянцін.

Жыве за лесам Гаспадар

З вёскі ён з’язджаць не хоча, ды і не мае магчымасці: пастаяннага догляду патрабуе маці. Пятнаццаць гадоў назад яна зламала нагу, ускладненні так і не дазволілі жанчыне стаць на ногі. Калі першы час яшчэ магла перасоўвацца па пакоях з дапамогай табурэткі, то цяпер і гэта стала не пад сілу.

—            А колькі адпрацавала ў калгасе, колькі цяжкой фізічнай працы ў полі перарабіла! — успамінала маладосць Браніслава Браніславаўна. — А цяпер во як здарылася: і некалькіх крокаў зрабіць не магу. Але шчаслівая, што дома — у роднай вёсцы сэрцу найдаражэй. Шкада толь­кі, што з карэнных вяскоўцаў, акрамя мяне і сына, толькі адзін чалавек застаўся — Часлаў Сцяпанавіч Саковіч. А астатнія… Самі ж бачыце, колькі апошнім часам у нашы мясціны дачнікаў папрыязджала. Можа, і да лепшага — вёска не будзе сцерта з карты.

Побач з Браніславай Браніславаўнай жыве знакаміты акцёр, народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін. Менавіта тут, у цішыні і прыгажосці Блакітных азёр, ён знаходзіць сабе найлепшы адпачынак і натхненне. Досыць вядомыя імёны і ў іншых новаспечаных жыхароў Станчыкоў.

—           У зносінах яны ўсе вельмі простыя людзі,— гаварыў Валянцін. —Ціхія, жывуць сваім пустэльніцкім жыццём, нікому не перашкаджаюць. Да нас, вяскоўцаў, ставяцца з павагай, і мы адказваем тым жа.

“На хутары я на сваім месцы”

Дарогу да Залесся Валянцін Відэйка не расказаў, а паказаў.

…Дзень выдаўся прыгожым — такімі зіма сёння радавала зрэдку. Добра падціскаў мароз, і гэта дадало наваколлю асаблівай чароўнасці. Па дарозе паміж заснежаных яловых галін праблісквала нізкае зімовае сонца, перад вачыма разбягаліся толькі звярамі пратаптаныя сцяжынкі. А паветра! Валянцін прызнаваўся, што “непадрыхтаваным” турыстам-гараджанам ад яго часта круціцца галава.

Жыве за лесам Гаспадар

Вось і адказ на тое, чаму гэты рэгіён настолькі папулярны сярод тых, хто можа дазволіць сабе адпачынак ці не ў любой кропцы свету.

Па дарозе на хутар праходзім праз тэрыторыю Мя­дзельскага раёна, потым зноў крочым па Пастаўшчыне. Пра гэтыя мясціны мой праваднік можа расказваць гадзінамі. Каля пятнаццаці гадоў ён адпрацаваў  на самых розных пасадах у лясніцтве ў суседнім Канстанцінаве. Лес, праз які мы крочылі, некалі садзіў сваімі рукамі. Наогул, да прыроды ў Валянці­на Іванавіча стаўленне асаб­лівае. Для яго найлепшы адпачынак — рыбалка, збіранне грыбоў і ягад.

Праз некалькі кіламетраў лесу — нарэшце прасвет. Перад вачыма паўстае карціна: па двары ля самай хаты разгульваюць цялушка, куры, кот і… вялізны бык. А вось і гаспадар — яго амаль не відаць з-за вялікага кошыка сена, які нясе за плячыма. Падысці бліжэй атрымліваецца не адразу: насустрач са звонкім брэхам імчыць тройка сабак (Каця, Лыжа і Тузік, як даведалася пазней). “Цікава, калі яны пакусаюць, то праз колькі часу сюды дабярэцца ўрач?” — прамільгнула ў галаве. На шчасце, яго дапамога не спатрэбілася.

Прыезд журналіста стаў для гаспадара поўнай нечаканасцю. Вельмі сціплы па натуры чалавек, пра сябе ён расказваў нешматслоўна.

Эдуарду Баніфацыевічу 47, увесь час жыве ў Залессі. Бацька родам з Камайшчыны, сёння на месцы яго роднай хаты ўзаранае поле. Бацькі былі руплівымі працаўнікамі, трымалі немалую гаспадарку. Выгадавалі пецярых дзяцей, і ўсе, акрамя Эдуарда, раз’ехаліся. У 2002 годзе не стала маці, і ён застаўся адзін у хаце сярод лесу. Тым не менш працягвае шчыраваць па прыкла­дзе старэйшых: гадуе быка (раней і па чатыры трымаў), мае дзвюх кароў, каня, цялушку.

Няўжо ў хутараніна не ўзнікала жадання развітацца з цяжкой сельскагаспадарчай працай і паехаць жыць да людзей, хаця б у тыя ж Станчыкі?

—            А навошта? — не разумее пытання суразмоўца. — Мне тут найлепш!

—            Праца працай, але чым тут можна ў вольны час заняцца? — цікаўлюся.

—            Ну, напрыклад, куплю гаручага і тэлевізар гляджу, — адказвае.

Прызнаюся, спачатку падумала, што Эдуард так жартуе пра алкагольныя напіткі. Як аказалася, памылялася: справа, сапраўды, ішла пра бензін і дызпаліва. Менавіта ад іх працуюць нядаўна купленыя электрагенератары, якія выпрацоў­ваюць у вясковай хаце ток і даюць магчымасць хоць нейкім чынам падключыцца да “цывілізацыі”.

Праўда, тэлевізар мужчына глядзіць нячаста — паспрабуй аднаму справіцца з такой гаспадаркай. Газет не выпісвае. “Паштальёна шкадую”, — жартуе. За межы хутара выходзіць рэдка — хіба ў Станчыкі, каб купіць у аўталаўцы прадуктаў. У Лынтупы, а тым больш у Паставы, амаль не выязджае. На пытанне, калі апошні раз быў у райцэнтры, адказаў:

— Ездзіў некалькі гадоў назад пашпарт мяняць. Але ж гэта толькі нервы сабе псаваць. Шум які! Гам! А людзей! Чэргі! Затое чарговы раз пераканаўся: на хутары я на сваім месцы.

Адзінокім у асяроддзі дзікай прыроды Эдуард Баніфацыевіч сябе не адчувае. Мае мабільны тэлефон, па якім, як кажа, часта размаўляе. З Вільнюса час ад часу прыяз­джае сястра, якая дапамагае з хатнімі справамі, наведваюцца і  сябры з Мядзельшчыны, зрэдку заходзіць участковы ўрач. Летам не даюць сумаваць турысты, якіх у наваколлі Блакітных азёр у сезон не злічыць. Адны прыходзяць па­дзівіцца, пафатаграфавацца са свойскай жывёлай, іншыя —малака купіць. Усё ж госці з запыленай сталіцы — аматары ўсяго свежага і натуральнага, і гэта дае лішнюю магчымасць падзарабіць на грыбах-ягадах, якімі так багаты мясцовыя лясы.

Эдуард Лоўкіс жыве сціпла. У бацькоўскай хаце час спыніў­ся ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Звяртаюць на сябе ўвагу даўнейшая мэбля, вялікая руская печ. Захоўвае мужчына і памяць пра сваіх продкаў — па маёй просьбе паказаў важкі сямейны альбом.

Жыве за лесам Гаспадар

Заседжвацца дома гаспадар не мае права — чакаюць “сябры”, як ён з гумарам называе свойскую жывёлу.

Жыве за лесам Гаспадар

—            З такой гаспадаркай далёка не кожная сям’я справіцца. Дзе ж столькі сіл аднаму браць? — пытаюся на развітанне.

—            Ногі ідуць, рукі робяць, — спакойна адказвае Эдуард Баніфацыевіч. — А што яшчэ трэба?

Іна СНЯЖКОВА. Фота Альфрэда МІКУСА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 27

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 32

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 30

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 57

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 27

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 52

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92