Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

Удзельнікі конкурсу: эканаміст райспажыўтаварыства Алёна Табола, інжынер-лесапатолаг лясгаса Алена Півень, бухгалтар ТЦСАН Вольга Тараскевіч (сядзяць), юрысконсульт УП ЖКГ Дзмітрый Рысеў, юрысконсульт завода “Беліт” Ірына Банькоўская, загадчык аддзялення гемадыялізу ЦРБ Генадзій Васюковіч, загадчыца аддзялення медыцынскай рэабілітацыі АДРАЦ “Ветразь” Надзея Палхоўская, намеснік дырэктара ААТ “Камайскі-агра” Ігар Гіль, майстар вытворчага навучання прафтэхкаледжа Вераніка Харужая, спецыяліст малочнага завода Таццяна Ваштаёнак.

9 студзеня ў канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай у Паставах ва ўрачыстай абстаноўцы падведзены вынікі раённага конкурсу прафесійнага майстэрства “Шлях да поспеху”. Ён пацвердзіў: Пастаўшчына багатая на таленавітых, ініцыятыўных, амбіцыйных маладых работнікаў, якім пад сілу вырашэнне самых смелых задач.

Хто ж з удзельнікаў святкаваў перамогу? Хто найбольш ярка праявіў сябе падчас двух апошніх, самых адказных і няпростых этапаў? Пра гэта — у выніковым матэрыяле карэспандэнта “ПК” Іны СНЯЖКОВАЙ.

Новая хваля ідэй

Упершыню конкурс “Шлях да поспеху” быў праведзены ў нашым горадзе ў 2011 годзе. Як і сёлета, яго галоўным арганізатарам выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Такім чынам раённая ўлада вырашыла выявіць, падтрымаць і заахвоціць перспектыўных маладых работнікаў, паспрыяць развіццю іх творчага і інтэлектуальнага патэнцыялаў.

У “дэбютным” конкурсе ўдзельнічалі амаль два дзясяткі маладых работнікаў з самых розных устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Пастаўшчыны. Іх чакалі чатыры этапы спаборніцтваў, якія дапамаглі ўдзельнікам праявіць усе свае лепшыя якасці і здольнасці.

Канкурсантам мерапрыемства запомнілася высокім узроўнем арганізацыі і сяброўскай атмасферай, журы — добрай падрыхтоўкай, прафесійнай падкаванасцю маладых людзей. Многія з іх былі ўнесены ў перспектыўны кадравы рэзерв, які фармі­руе арганізацыйна-кадравы аддзел райвыканкама. З таго часу прайшло ўсяго некалькі гадоў, але многія ўдзельнікі ўжо дабіліся на сваім прафесійным шляху значных поспехаў. А пераможца першага конкурсу Юрый Рагуцёнак цяпер займае пасаду начальніка планавага аддзела ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама.

Творчай і прафесійнай аказалася і другая “каманда” канкурсантаў. У 2014 годзе на “Шлях да поспеху” ступілі дзесяць маладых работнікаў Пастаўшчыны. Першымі этапамі спаборніцтваў для іх сталі візітоўка і прафесійнае тэсціраванне, якія яны прайшлі ў маі і верасні адпаведна.

19 снежня маладыя работнікі сабраліся зноў, каб прад’явіць журы свае работы на тэму “Калі б я быў старшынёй раённага выканаўчага камітэта”. На жаль, ацаніць канкурсантаў не змог кіраўнік раёна В. С. Гутараў — перашкодзілі незалежныя ад яго абставіны. Этап правёў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. З. Гутар. Вызначаць найлепшых яму дапамагалі начальнік ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. М. Чаплінская, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама П. Т. Казакевіч, іншыя спецыялісты.

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

Канкурсанты агучылі самыя разнапланавыя ідэі па ўдасканаленні жыцця на Пастаўшчыне. Урач-нефролаг Пастаўскай ЦРБ Генадзій Васюковіч  прапанаваў разгорнуты план серыйнай вытворчасці каркасных дамоў, сярод вартасцей якіх — нізкі сабекошт і непрацяглыя тэрміны будаўніцтва. Юрысконсульт УП “Завод “Беліт” Ірына Банькоўская гаварыла пра неабходнасць падтрымкі і развіцця прыватнага бізнесу на Пастаўшчыне. Майстар працоўнага навучання каледжа Вераніка Харужая прапанавала ўзвесці ў райцэнтры цагельны завод і дзяржаўнае прадпрыемства па вырабе вокнаў ПВХ, іншыя ўдзель­нікі конкурсу — павялічыць у раёне колькасць паляўнічых і рыбалавецкіх паслуг і адкрыць новыя аграэкасядзібы, рэканструяваць асобныя гарадскія будынкі ў цэнтры маладзёжнага адпачынку, адкрыць новыя дзіцячыя пляцоўкі і школу класічных танцаў, на еўрапейскі манер арганізаваць кірмашы-распродажы прадуктаў харчавання з невялікім тэрмінам захоў­вання, павялічыць колькасць мерапрыемстваў па барацьбе з алкагалізмам, стварыць раннія групы развіцця для малых дзяцей…

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

Журы ацэньвала актуальнасць, змястоўнасць, аргументаванасць прапаноў. У выніку найвышэйшыя балы — па 16 з 18 магчымых — атрымалі Ірына Банькоўская і Вераніка Харужая.

Пацвердзілі прафесіяналізм

Вырашальным у барацьбе за перамогу стаў апошні этап. Ён прайшоў 20 снежня. У гэты дзень удзельнікі конкурсу прадаставілі аўтарскія праграмы развіцця ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, дзе працуюць. Пра сур’ёзнасць, высокі ўзровень мерапрыемства выдатна сведчыў склад журы — да “суддзяў” папярэдняга этапа далучыліся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насель­ніцтва П. Л. Курто, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама С. С. Шамовіч, на­чаль­нік фінансавага ад­дзела райвыканкама Л. М. Шэцка, намеснік начальні­ка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. Д. Юрынёнак. Яны строга і пры­дзірліва аднесліся да прапанаваных праектаў і не скупіліся на пытанні  кожнаму з выступоўцаў. Тыя ў сваю чаргу шчыра балелі за свае арганізацыі, уздымаючы шэраг існуючых праблем.

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

Адзначым самыя цікавыя і грунтоўныя праекты. Урач Пастаўскай ЦРБ Генадзій Васюковіч лічыць мэтазгодным адкрыццё на базе раённай бальніцы аддзялення хірургіі аднаго дня, дзе можна было б праводзіць нескладаныя аперацыі (спіс прыкладваўся). На канкрэтных лічбах і прыкладах ён пацвердзіў эканамічную эфектыўнасць свайго праекта, які журы, дарэчы, ацаніла найбольшай колькасцю балаў — 20,5.

Юрысконсульт УП “Завод “Беліт” Ірына Банькоўская выказала ўпэўненасць, што сёння на базе прадпрыемства магчымы выпуск новай, запатрабаванай на спажывецкім рынку прадукцыі. У прыватнасці, яна лічыць перспектыўнымі шматсерыйную вытворчасць дэталяў для інтэлектуальных сіс­тэм, вытворчасць вырабаў з пластмасы вытворчага і бытавога прызначэння, а таксама металічных архітэктурных вырабаў, перапрацоўку асобных відаў бытавых адходаў. Журы Ірына прадаставіла грунтоўны праект вытворчасці тэрмалямцу (термовойлока), за які атрымала 19,8 бала (другі вынік этапа).

Адну з найвышэйшых адзнак атрымала і бухгалтар Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга Тараскевіч, якая прапанавала стварыць на Пастаўшчыне сацыяльны дом апекі на 10 ложка-месцаў для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзе яны маглі б жыць, працаваць, рэалі­зоў­ваць свае творчыя здольнасці. Маладая работніца пераканана, што такая ўстанова будзе запатрабавана: на Пастаўшчыне пражывае больш за 100 адзінокіх людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Лепшым месцам для рэалізацыі праекта яна лічыць пустуючы будынак былога сельскага Савета ў Шырках.

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

Загадчыца аддзялення медыцынскай рэабілітацыі АДРАЦ “Ветразь” Надзея Палхоўская прапанавала рэканструяваць будынкі, якія некалі належалі вайскоўцам, на тэрыторыі цэнтра ў спартыўна-аздараўленчы комплекс, дзе маглі б паправіць здароўе не толькі дзеці, але і іх бацькі. Інжынер-лесапатолаг Алена Півень бачыць будучыню ў развіцці навукова-прыгод­ніцкага турызму, які падарыў бы магчымасць у нестандартнай форме пазнаёміцца са шматлікімі прыроднымі і архітэктурнымі славутасцямі Пастаўшчыны.

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

 Галоўнае — жаданне

Імёны пераможцаў былі названы 9 студзеня падчас урачыстасці, прымеркаванай да пачатку Года моладзі. У той вечар у канцэртнай зале Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў сабраліся маладыя работнікі прадпрыемстваў і арганізацый Пастаўшчыны, выпускнікі сярэдніх школ города і гімназіі, навучэнцы прафтэхкаледжа. У цэнтры ўвагі былі ўдзельнікі конкурсу прафесійнага майстэрства. Яго вынікі падвёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў.

—            Рабоце з моладдзю ў Беларусі надаецца асаблівая ўвага, — адзначыў ён. — Краіне патрэбны адукаваныя, энергічныя людзі, якія ўмеюць нестандартна думаць, прымаць арыгінальныя, цікавыя рашэнні. Іх падтрымка — шлях да поспеху ўсёй нашай рэспублікі. Час дыктуе новыя ўмовы, без ведання камп’ютара і сучасных тэхналогій абыходзіцца ўсё больш складана. І моладзі як нікому іншаму пад сілу іх асвоіць, унесці ў самыя розныя сферы жыццядзейнасці перадавое, тэхналагічнае. Пастаўская моладзь багатая на таленты, што пацвердзіў конкурс. Перакананы: хто хоча сябе рэалізаваць, абавязкова зробіць гэта. Шлях да поспеху адкрыты для ўсіх, патрэбны толькі ініцыятыва, жаданне крочыць да новых вяршынь. У вас яны ёсць, толькі не разгубляйце гэтых якасцей. Вельмі хочацца, каб з завяршэннем конкурсу наша супрацоўніцтва працягвалася. Вы грамадзяне з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у вас свой, адрозны погляд на існуючыя праблемы. Давайце абмяркоўваць іх разам, шукаць шляхі вырашэння. І я, і мае калегі адкрыты для супрацоўніцтва. Прыходзьце ў райвыканкам са сваімі прапановамі — вы абавязкова будзеце пачуты, — звярнуўся Віктар Сяргеевіч як да канкурсантаў, так і да ўсёй прысутнай у зале моладзі.

Кіраўнік раёна таксама пажадаў усім удзельнікам спаборніцтва быць кар’ерыстамі ў добрым сэнсе гэтага слова, здаровых амбіцый, натхнення і сіл для ажыццяўлення задуманага. Затым уручыў дыпломы за ўдзел у конкурсе і назваў пераможцаў. Трэцяе месца па выніках чатырох этапаў заняла бухгалтар ТЦСАН Вольга Тараскевіч (14,7 бала), другое — урач-нефролаг Пастаўскай ЦРБ Генадзій Васюковіч (15,6 бала). Пераможцай стала юрысконсульт УП “Завод “Беліт” Ірына Банькоўская (17,3 бала). Прыз за першае месца — новенькі планшэт — ёй уручыла старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Валянціна Міхайлаўна Ромель. За паспяховае выступленне заахвоціла Ірыну і кіраўніцтва УП “Завод “Беліт” — падарыла тэлевізар.

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

Каштоўныя падарункі атрымалі ўсе канкурсанты — пра іх набыццё паклапаціліся арганізацыі і прадпрыемствы, дзе працуюць маладыя работнікі.

Падарункі атрымалі лепшыя

У снежні 2014 года на Пастаўшчыне прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу на лепшы лагатып Года моладзі. У ім прынялі ўдзел вучні гарадскіх і сельскіх школ раёна і дзіцячай школы мастацтваў імя Альфрэда Ромера. Пераможцаў конкурсу падчас урачыстасці назвала першы сакратар райкама БРСМ Іна Каралёва. Дыплом другой ступені яна ўручыла вучаніцы школы мастацтваў Анастасіі Клянцэвіч, дыплом першай ступені атрымала вучаніца Дунілавіцкай сярэдняй школы Дар’я Андрэйчык.

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

У той вечар памятнымі падарункамі таксама былі заахвочаны маладыя работнікі Пастаўшчыны, якія з найлепшага боку зарэкамендавалі сябе на сваіх працоўных месцах і якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Прызы прадаставілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і пастаўская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”. Уручыў іх намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў.

Першым на сцэну падняўся старшы кантралёр, старшына пагранічнага паста “Ярэва” прапаршчык Яўгеній Хоміч. Дзякуючы яго прафесіяналізму 19 верасня 2014 года быў затрыманы парушальнік, які спрабаваў перасекчы Дзяржаўную граніцу з мэтай перапраўкі кантрабанды. За высокія вынікі ў працы, добрасумленнасць, адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў адзначаны настаўнік фізічнай культуры СШ № 3 Яўгеній Скрыдлеўскі, загадчыца радзільнага аддзялення Пастаўскай ЦРБ акушэр-гінеколаг Вольга Налётава, зборшчык вырабаў з драўніны ААТ “Паставымэбля” Аляксандр Бойка і тры спецыялісты ААТ “Навасёлкі-Лучай”: трактарыст-машыніст Руслан Шымко, бухгалтар па раслінаводстве Надзея Лапс і галоўны інжынер Яўгеній Вішнеўскі.

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

“Шлях да поспеху» адкрыты для ўсіх!» У Паставах завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства (+фота)

Пасля ўрачыстай часткі адбыўся  святочны канцэрт. Песні і танцы прысутным падарылі Валерыя Пронька, Аляксандра Дарашкевіч, Кацярына Жук, Алена Вітко, Дзяніс Круглоў, Кацярына Турла, дуэт “Конфетти”, гурты “Sky dance”, “Непоседы”, “Фантазия” і іншыя.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 16

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39