Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Снежная каралева» захапіла дзяцей і дарослых (+ ФОТА)

«Снежная каралева» захапіла дзяцей і дарослых (+ ФОТА)

25 і 27 снежня ў Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбылася прэм’ера навагодняй казкі “Снежная каралева”. Музычнае шоу, на  прадстаўленнях якога пабывала тысяча дзяцей і дарослых,  стала самым масавым з усіх святочных мерапрыемстваў, якія ў навагоднія дні прайшлі ў райцэнтры.

У аснову спектакля пакладзена сусветна вядомая казка Андэрсэна, сюжэт якой многія памятаюць з дзяцінства. Але дзякуючы творчаму падыходу мастацкага кіраўніка Дома культуры Алены Слядзеўскай яна набыла новае гучанне. Гледачы, то затаіўшы дыханне, то даючы волю эмоцыям, сачылі не толькі за прыгодамі самаадданай Герды і іншых персанажаў, але і разам з імі па меры развіцця па­дзей траплялі ў свет прыгажосці і загадкавасці, захапляліся талентамі юных выканаўцаў.

У прадстаўленні задзейнічана шмат дзяцей, а ўсяго — каля 90 выканаўцаў. Уладарнай і ледзяной паўстала Снежная каралева (Алена Слядзеўская). У гэтай ролі яна раскрыла новыя рысы свайго таленту і прафесіяналізм, ігрой захапіла гледачоў. Пяшчотай, дабрынёй і спагадай паланілі Герда (Лера Яфімава) і Кай (Жэня Васілевіч). Ды і трымаліся яны на сцэне як сапраўдныя артысты. Запомніліся гледачам Прынцэса (Маша Дунец), Прынц (Жэня Вайцяхоўскі), Казачнік (Яўгеній Каралёў), Атаманша (Наталля Яфімава), выканаўцы іншых роляў — артысты народнага лялечнага тэатра “Вытварашкі” Алеся Глазко, Таццяна Кухальская, Іна Гарачкіна.

Некалькі арыгінальных харэаграфічных нумароў выканалі ўдзельнікі танцавальнага калектыву і аркестра барабаншчыц пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, узорнай цыркавой студыі “Каскад”. Вельмі спадабаліся выступленні юных спявачак Алесі Жаўновай і Машы Лібоза ў суправаджэнні танцавальных калектываў гімназіі і Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай школы мастацтваў. За гэта трэба дзякаваць кіраўнікам калектываў Наталлі Сіўко, Алене Салавей, Анастасіі Логінавай, Вераніцы Меліхавец. Спадабаўся гледачам і сюрпрыз — дрэсіраваныя сабачкі — ад цырка “Алімпія” з Мінска.

Паўтары гадзіны праляцелі як адно імгненне. Прадстаўленне атрымалася маляўнічым, музычным, высокапрафесійным. Гісторыя вернасці, любові і дружбы ў выкананні самадзейных артыстаў аднолькава кранула і дарослых, і дзяцей.

— Пастаўскіх гледачоў вельмі цяжка здзівіць, бо яны пастаянна кантактуюць з зоркамі беларускай, а ў апошні час і расійскай эстрады, — гаварыла дырэктар ДК Ала Чарнюк. — Тым не менш напаўняльнасць залы, шчырыя водгукі гледачоў сведчаць пра асаблівую каштоўнасць пераднавагодніх сустрэч, якая сёлета прайшла ў чацвёрты раз. Людзі чакаюць казачных прыгод і здарэнняў, прыходзяць у Дом культуры як на свята. Мы ў сваю чаргу вельмі адказна падыходзім да падбору рэпертуару, выканаўцаў, больш увагі пачалі надаваць афармленню дэкарацый, тэхнічнаму аснашчэнню сцэны і дзей, якія на ёй адбываюцца. Вось і на гэтым прадстаўленні побач з лазернай устаноўкай, эфектным рознакаляровым святлом былі задзейнічаны новая снегавая машына, іншае сцэнічнае абсталяванне. Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць усім удзельнікам спектакля за творчасць, карпатлівую працу, а таксама бацькам дзяцей-артыстаў, якія аказалі дапамогу ў стварэнні казачнага навагодняга падарунка.

12

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 27

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 33

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 37

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 50

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 41

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 54

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 33

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 68