Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лясгасу — 75 гадоў

Лясгасу — 75 гадоў

Маладыя спецыялісты ляснога аддзела Сяргей Карняйчук, Алена Півень, Алена Мірошка і Дзмітрый Півень.

Пастаўскаму лясгасу споўнілася 75 гадоў. Гэту дату адзін са старэйшых калектываў Пастаўшчыны сустрэў у звычайнай рабочай абстаноўцы, з добрымі вынікамі па выкананні планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. За адзінаццаць месяцаў на 253 гектарах праведзены лесааднаўленне і лесаразвя­дзенне. Нарыхтавана 137,4 тысячы кубічных метраў драўніны. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі склала больш за 56,7 мільярда рублёў, рэнтабельнасць — 16,9%. На 2 мільёны 350 тысяч долараў рэалізавана на экспарт лесапрадукцыі. У асноўны капітал укладзена каля 10 мільярдаў інвестыцый. Усе гэтыя паказчыкі вышэйшыя, чым летась.

Лясгасу — 75 гадоў

Дырэктар лясгаса Уладзімір Місачэнка (cядзіць крайні справа) з галоўным інжынерам Алегам Галінскім, галоўным ляснічым Валерыем Гарбулем, кіруючымі работнікамі лясніцтваў Генадзем Дзюшко, Рышардам Пецюлевічам, Анатолем Сапрончыкам, Альбертам Туронкам, Дзянісам Кавальскім, Аляксеем Драгуном, Юрыем Чашуном і Юрыем Навумцам.

Па старонках гісторыі

З устанаўленнем у верасні 1939 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі савецкай улады пачалася нацыяналізацыя лясоў. На Пастаўшчыне лясгас быў створаны ў канцы года, аднак яго станаўленню перашкодзіла вайна. Падчас яе было знішчана, спалена і пашкоджана больш за 10 тысяч гектараў лесу.

Па распараджэнні Баранавіцкага тэрытарыяльнага ўпраўлення лесааховы і лесанасаджэнняў ад 18 жніўня 1944 года быў адноўлены Пастаўскі лясгас у складзе  Пастаўскага, Полаўскага, Смыччоўскага, Дунілавіцкага, Варапаеўскага і Лынтупскага лясніцтваў. Лясгас размяшчаўся на тэрыторыі Пастаўскага, Шаркаўшчынскага і Дунілавіцкага раёнаў. У сакавіку 1945 года перайшоў у падпарадкаванне Мала­дзечанскага тэрытарыяльнага кіравання лесааховы і лесанасаджэнняў.

Гэта быў цяжкі час. Але работы па пасадцы лясных культур, а таксама вырабе тавараў шырокага ўжытку шырыліся. Ва ўсіх лясніцтвах былі створаны падсобныя гаспадаркі па ўтрыманні жывёлы, птушкі.

За час свайго існавання ў лясной гаспадарцы Пастаўшчыны адбылося нямала пераўтварэнняў і рэформ. Так, у пачатку 50-ых гадоў Полаўскае, Варапаеўскае і Дунілавіцкае лясніцтвы перайшлі да Глыбоцкага лясгаса і знаходзіліся на тэрыторыі Дунілавіцкага раёна.

У лясгас паступова прыходзіў тэхнічны прагрэс. Калі ў 1946 го­дзе мелася толькі адна аўтамашына грузападымальнасцю 3 тоны і не было ні аднаго трактара, то ўжо ў сярэдзіне 60-ых працавалі 4 трактары і 2 лесапасадачныя машыны, налічвалася 12 бензапіл “Дружба”. Свой уклад у тэхнічны прагрэс уносілі рацыяналізатары Н. А. Лысёнак, А. І. Кулакоўскі, Ф. М. Домжа.

З эканамічным уздымам у лясгасе расла патрэбнасць у кваліфікаваных кадрах. Аб’ездчыкі і леснікі праходзілі навучанне ў Барысаўскай школе лесаводаў. У 1961 годзе ў лясгасе два чалавекі мелі вышэйшую і восем —  сярэднюю спецыяльную адукацыю.

У 1963-ім у склад гаспадаркі зноў увайшлі Дунілавіцкае, Варапаеўскае і Полаўскае лясніцтвы.

Вялікая ўвага надавалася культурна-масавай і сацыяльнай рабоце. Былі свае бібліятэка, клуб, будавалася жыллё, праводзіліся месячнікі лесу. У 1958 годзе было рэалізавана 4750 пладова-дэкаратыўных дрэў. На сядзібах і кардонах лясніцтваў пасаджана 520 яблынь і вішняў. Вялася актыўная работа па пасадцы дрэў у горадзе, на тэрыторыі школ, клубаў, сквераў. Вялікая заслуга ў правядзенні гэтых мерапрыемстваў належала галоўнаму ляснічаму лясгаса М. Г. Шпігановічу.

У пачатку 70-ых гадоў у лясгасе налічвалася больш за 50 тысяч гектараў розных насаджэнняў дзяржаўнага ляснога фонду. Штогод нарыхтоўвалася 27—32 тысячы кубічных метраў драўніны. Пасадкі лесу праводзіліся на плошчы 250 гектараў. Лясгас вырабляў з драўніны тавары шырокага ўжытку, якія карысталіся попытам у іншых рэспубліках СССР.

У 70-ыя гады быў здадзены ў эксплуатацыю механізаваны лесасклад, пабудаваны новая эстакада, гараж з вадзяным ацяпленнем на 18 аўтамашын, пажарна-назіральная мачта. У 1970 годзе работнікі адміністрацыйнага апарату справілі наваселле ў новым двухпавярховым будынку па вуліцы Чырвонаармейскай.

70—80-ыя гады характарызаваліся ўздымам народнай гаспадаркі. Калектыў налічваў больш за 200 чалавек. Прадукцыя экспартавалася ў Швецыю, Фінляндыю, Італію, Аўстрыю, Югаславію.

У 1982 годзе працавала 16 аўтамашын, 12 трактароў, 3 лесапасадачныя машыны. Быў пабудаваны цэх па вытворчасці вітаміннай мукі, працавалі тры рамонтныя майстэрні. Штогод нарыхтоўвалася 80 тысяч кубаметраў драўніны, на 150 гектарах садзілі малады лес. Да 1990 года лясны фонд складаў 55 тысяч гектараў.

У складаныя 90-ыя гады мінулага стагоддзя Пастаўскі лясгас застаўся на плаву. У выніку перадачы калгасных лясоў адбывалася яго ўзбуйненне. Былі ўтвораны Старадворскае, а затым Ваўкоўскае і Камайскае лясніцтвы. Увага надавалася развіццю не толькі лясной гаспадаркі, але і прамысловасці, рацыянальнаму выкарыстанню рэсурсаў. У 1999-ым былі набыты лінія па перапрацоўцы дробнатаварнай драўніны і лесапільная рама.

Здараліся ў лясной гаспадарцы і беды. Самы вялікі пажар быў у 1959 годзе, у выніку якога на тэрыторыі Полаўскага і Варапаеўскага лясніцтваў было знішчана 539 гектараў лесу.

На тэрыторыі раёна шмат унікальных па сваёй прыгажосці заказнікаў, асабліва ахоўваемых тэрыторый. У 1996 годзе была створана паляўнічая гаспадарка.

Пастаўскі лясгас — неаднаразовы пераможца раённага і абласнога спаборніцтваў, прызнаваўся лепшым сярод аднатыпных калектываў рэспублікі і СССР.

У новым тысячагоддзі калектыў гаспадаркі ўпэўнена абнаўляецца, нарошчвае магутнасці, актыўна працуе па ўсіх кірунках сваёй дзейнасці.

Лясгасу — 75 гадоў

Іван Іванавіч Сіманёнак і Уладзімір Ві¬тольдавіч Пушкін (на здымку) з ліку тых, хто амаль усё сваё жыццё прысвяціў лясной гаспадарцы, прымаў актыўны ўдзел у грамадскіх справах, з’яўляўся настаўнікам моладзі. За 75 гадоў праз калектыў прайшло не адно пакаленне. Фотаздымкі найбольш актыўных ветэранаў працы змешчаны ў лясгасе на спецыяльным стэндзе, пра многіх з іх расказваецца ў летапісе працоўных і грамадскіх спраў калектыву.

Дырэктары лясгаса:

Атвалка Максім Іванавіч (жнівень 1944 г.);

Шпілеўскі Фёдар Казіміравіч (1944—1945гг.);

Якубенка Васілій Георгіевіч, Савіцкі Рышард Стэфанавіч, Вайцяховіч Адольф Ануфрыевіч, Сіўцэвіч Уладзімір Сцяпанавіч, Бухбендар Уладзімір Маркавіч (1945—1947 гг.);

Варлам’еў Міхаіл Пятровіч (1947—1949 гг.);

Сулімскі Фёдар Сцяпанавіч (1949—1951 гг.);

Іваноў Ісак Іванавіч (1951—1956 гг.);

Качаткоў Ціхан Міхайлавіч (1956—1968 гг.);

Дзянісаў Мікалай Лявонцьевіч (1968 г.);

Кукель Канстанцін Пятровіч (1968—1972 гг.);

Зіновіч Аляксандр Сідаравіч (1972—1988 гг.);

Казлоў Аляксандр Мікалаевіч (1988—1998 гг.);

Дасько Аляксандр Аляксандравіч (1998—2000 гг.);

Сапрончык Анатолій Уладзіміравіч (2000—2011 гг.);

Місачэнка Уладзімір Уладзіміравіч (2012 — па цяперашні час).

Дзякуючы інвестыцыям

Лясгасу — 75 гадоў

За час работы вальшчык лесу Валерый Лешчык некалькі разоў перамагаў ва ўнутрылясгасаўскім конкурсе прафесійнага майстэрства лесарубаў і станавіўся прызёрам абласных чэмпіянатаў.

Пастаўскі лясгас створаны ў канцы 1939 года і ўваходзіць у склад Віцебскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Адміністрацыйны будынак знаходзіцца ў Паставах, размешчаны за 250 кіламетраў ад Віцебска і за 170 кіламетраў ад Мінска.

Агульная плошча лясгаса складае 90797 гектараў, у тым ліку пакрытая лесам — 76709 гектараў.

Працягласць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 60 кіламетраў, з усходу на захад — 110. Гаспадарка размешчана на тэрыторыі трох адміністратыўных раёнаў: Пастаўскага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага.

У склад лясгаса ўваходзяць 9 лясніцтваў (Ваўкоўскае, Варапаеўскае, Груздаўскае, Полаўскае, Камайскае, Лынтупскае, Дунілавіцкае, Пастаўскае, Старадворскае), 30 майстарскіх ўчасткаў, 126 абходаў. Колькасць працуючых — 325 чалавек, у тым ліку работнікаў дзяржаўнай лясной аховы — 127. Лясгас ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці: лесагаспадарчую і прамысловую вытворчасць, пабочнае карыстанне лесам, дрэваапрацоўку, паляўнічую гаспадарку.

Галоўная задача лесанарыхтоўчай вытворчасці — забяспечыць патрэбнасці краіны ў сыравіне. Нарошчванне яе аб’ёмаў магчыма толькі пры ўмове асваення разліковай лесасекі ў поў­ным аб’ёме з выкарыстаннем сучаснай шматаперацыйнай тэх­нікі, абсталявання і тэхналогій. Асабліва шмат у гэтым кірунку ўдалося зрабіць за апошнія два з палавінай гады, калі калектыў узначаліў Уладзімір Уладзіміравіч Місачэнка. Дзякуючы інвестыцыям лясгас набыў 2 харвэстары, 1 фарвардар, 3 сартыментавозы, 1 пагрузчык, 1 шчапавоз, некалькі аўтамашын “УАЗ” для падвозу людзей — усяго больш за 20 адзінак транспартных сродкаў і механізмаў.

Гэта дазволіла ў тры і нават больш разоў павялічыць аб’ёмы нарыхтоўкі і вывазкі драўніны. Адпаведна ўзрасла і выручка ад рэалізацыі прадукцыі, палепшылася фінансавае становішча. З’явілася магчымасць павялічыць заработную плату, частку сродкаў накіраваць на будаўніцтва, рамонт і абнаўленне шэрага аб’ектаў. У прыватнасці, была праве­дзена рэканструкцыя адміністрацыйнага памяшкання Полаўскага лясніцтва. У комплекс новых будынкаў еўрапейскага ўзроўню перасялілася Лынтупскае ляс­ніцтва. Шмат сродкаў укладзена ў капітальны рамонт рамонтна-механічных майстэрань лясгаса. Створаныя там цяпер умовы не ідуць ні ў якое параўнанне з ранейшымі. Найноўшы паляўнічы комплекс узведзены ў Варапаеўскім лясніцтве.

— Праграма мадэрнізацыі ў сістэме лясной гаспадаркі краіны разлічана да 2015 года, — адзначыў галоўны інжынер лясгаса Алег Уладзіміравіч Галінскі. — У адпаведнасці з ёй, прадугледжаны пакупка і ўстаноўка новай лініі лесапілавання, якая дазволіць павялічыць аб’ёмы перапрацоўкі драўніны ў паўтара-два разы ў параўнанні з існуючымі тэхнічнымі магчымасцямі. Гэта для нас вельмі важна, бо 70% лесапільных матэрыялаў ідзе на экспарт. Праведзены два конкурсы па закупцы абсталявання. Спецыяльная камісія лясгаса вывучае паступіўшыя прапановы і прыме рашэнне па выбары найбольш падыходзячага варыянта для нашых умоў.

Праграма перааснашчэння лесапільнай вытворчасці будзе ажыццяўляцца і далей. Да 2020 года ў лясгасе плануюць перайсці на поўны цыкл перапрацоўкі драўніны. На адходах лесапілавання — апілках — будуць працаваць усе кацельні. Мясцовыя віды паліва, у прыватнасці шчапа, запатрабаваныя і цяпер як на ўнутраным рынку, так і за мяжой. У лясгасе эксплуатуюцца дзве  рубільныя машыны. Яны вырабляюць за месяц у сярэднім 4—5 тысяч кубічных метраў шчапы. Калі раней яна ў асноўным ішла для патрэб УП ЖКГ, то цяпер мае сваіх спажыўцоў у Літве і Польшчы. Экспартныя пастаўкі гэтага паліва складаюць за месяц да трох тысяч кубічных метраў.

У лясной галіне краіны за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пастаянная ўвага надаецца развіццю дарожнай сеткі. Не выключэнне і Пастаўскі лясгас. Першая лясная дарога тут была пабудавана ў Старадворскім лясгасе. Яшчэ дзве працягласцю 11 і 10 кіламетраў з’явяцца ў Пастаўскім і Варапаеўскім лясгасах адпаведна. Дарогі дазваляюць лясгасам лепш выкарыстоўваць разліковую лесасеку, своечасова праводзіць лесааднаўленчыя работы, наладжваць неабходны догляд лесу, забяспечваць эфектыўную барацьбу з пажарамі і шкоднікамі.

На павышэнне эфектыўнасці работы накіраваны эксперымент па стварэнні ў лясгасах Віцебшчыны новых падраздзяленняў — лесапунктаў. На працягу паўгода такі калектыў дзейнічае і на базе Пастаўскага лясгаса. Яго вызначаюць мабільнасць, добрая аснашчанасць тэхнікай і іншымі механізмамі. Дзейнасць лесапунктаў дасць магчымасць лясніцтвам ушчыльную заняцца пасадкай лесу, яго доглядам да самай спеласці, актыўней змагацца з парушальнікамі прырода­ахоўнага заканадаўства, лепш выконваць іншыя ўскладзеныя на іх функцыі.

Прыцягальны комплекс

Лясгасу — 75 гадоў

Акрамя асноўнай дзейнасці, у лясгасе займаюцца і пабочнай. У 2014 годзе нарыхтавана 252 тоны бярозавага соку (каля 90 тон  рэалізавана на экспарт). З уласных пасекі і садоў мелі 1,5 тоны мёду, 42 тоны яблыкаў. Пастаянна развіваецца лесапаляўнічая гаспадарка, пад якую адведзена 32,9 тысячы гектараў.

Для аматараў палявання і проста адпачынку напрыканцы мінулага года ўзведзены новы паляўнічы комплекс “Гута”. Размешчаны на беразе возера, побач з лясным масівам, ён стаў сапраўдным упрыгажэннем гэтых мясцін. Для паляўнічых і адпачывальнікаў ёсць шэсць утульна абсталяваных пакояў, кухня, лазня, альтанка.

Пакінуць у спадчыну

Для Пастаўшчыны, як і для ўсёй краіны, лясная гаспадарка мае важнейшае значэнне. Лес забяспечвае экалагічную і харчовую бяспеку. Эфектыўнае асваенне лясных рэсурсаў прыносіць дзяржаве значны прыбытак. Але ці не надта захапіліся спажыўцы розных форм гаспадарання, у першую чаргу, нарыхтоўкай драўніны?

— У лясным фондзе Рэспублікі Беларусь захоўваецца станоўчая дынаміка адносна высечкі лясоў і іх стварэння, — адзначыла інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Алена Мірошка. — Такая сітуацыя характэрна і для нашага лясгаса. Сёлета, напрыклад, суцэльныя рубкі праведзены на 244 гектарах, а лесааднаўленчыя работы — на 253. Увогуле, на аднаго жыхара рэспублікі прыходзіцца па 0,8 гектара лесу і больш за 160 кубічных метраў драўнінных запасаў, што ў два разы вышэй за сярэднееўрапейскі ўзровень. Але гэта ні ў якім выпадку не павінна быць падставай для бяздумнага гаспадарання ў лесе. Нашы намаганні і накіраваны на яго ахову і прымнажэнне.

Пра тое, што на Пастаўшчыне гэта работа вядзецца лепш, чым у іншых месцах, сведчыць і такі факт: за апошнія гады лясгас станавіўся месцам правядзення абласных і рэспубліканскіх семінараў па пытаннях правядзення лесааднаўленчых мерапрыемстваў, вырошчвання на асушаных тарфяніках лясных ягад — дурніц, прымянення новых сродкаў механізацыі для апрацоўкі глебы і пасадкі лясных культур.

Асаблівым гонарам лесаводаў з’яўляецца гадавальнік ва ўрочышчы Азяркі. Для яго абсталявання амаль на 10-гектарнай плошчы былі ўкладзены вялікія сродкі. Але затраты апраўдваюць сябе. У гэтым годзе лясгас рэалі­заваў 700 тысяч штук пасадачнага матэрыялу: 400 тысяч сеянцаў сасны і 300 тысяч — елкі. Упершыню атрымалі 270 мільёнаў рублёў даходу.

Самым прыбытковым аказалася вырошчванне елкі, сеянцы якой ахвотна купляюць у скандынаўскіх краінах. Таму ў лясгасе пераходзяць на яе масавае вырошчванне па метадзе закрытай карнявой сістэмы. Пры такой тэхналогіі прыжывальнасць са­джанцаў у лесе складае 99%. У гадавальніку вырошчваюць таксама клёны, ясені, дубы і іншыя ліставыя дрэвы, якія часцей за іншыя для азелянення двароў і паркаў купляюць камунальныя службы.

Вялікае практычнае значэнне для аховы лясоў, беражлівых адносін да яго багаццяў маюць дабрачынныя акцыі “Тыдзень лесу”, “Чысты лес”, дзейнасць школьных лясніцтваў.

У наступным годзе ў лясгасе плануюць заняцца падрыхтоўкай праекта па пашырэнні плошчы гадавальніка. А гэта азначае, што пастаўскія сеянцы найбольш запатрабаваных дрэў будуць садзейнічаць аднаўленню зялёнага багацця не толькі нашай краіны, але і замежных.

Лясгасу — 75 гадоў

Падтрымліваюць маладых

У гэтым годзе дружную сям’ю работнікаў лясной гаспадаркі Пастаўшчыны папоўнілі выпускнікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Алена і Дзмітрый Півені, Полацкага каледжа — Сяргей Хуцкі, Віялета Місун і Вікторыя Каробка. Пра тое, як сустрэлі іх у калектывах, ці прыносяць задавальненне першыя рабочыя месцы і многае іншае, спачатку ішла размова на абласным злёце маладых спецыялістаў, а затым і на рэспубліканскім, дзе з выпускнікамі про­фільных вышэйшых навучальных устаноў сустрэўся міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Рабоце з моладдзю ў лясгасе надаецца пільная ўвага. А інакш і не можа быць, бо тут працуе каля ста чалавек ва ўзросце да 31 года, што складае амаль трэцюю частку працоўнага калектыву. Гэта механізатары, вадзі­целі, вальшчыкі, абрубшчыкі, майстры, леснікі, інжынерна-тэхнічныя, бухгалтарскія і іншыя работнікі. Адміністрацыя лясгаса ідзе насустрач усім, хто добра зарэкамендаваў сябе на рабоце і жадае прадаўжаць вучобу. Толькі апошнім часам студэнтамі-завочнікамі вышэйшых навучальных устаноў сталі бухгалтар Вікторыя Ванага, інжынеры Яўгеній Маслоўскі, Аляксей Будзько.

Шмат маладых, перспектыўных спецыялістаў у рэзерве кадраў лясгаса. Перш чым вылучыць на вышэйшую пасаду, даверыць маладому чалавеку іншы, больш адказны ўчастак работы, дырэкцыя ўсебакова вывучае яго дзелавыя і маральныя якасці, прыслухоўваецца да рэкамендацый кіраўнікоў і спецыялістаў нізавых падраздзяленняў. На справе апраўдваюць аказаны ў свой час давер памочнікі ляснічага Аляксандр Вярбіцкі, Наталля Дзехцяронак, ляснічыя Альберт Туронак, Аляксей Драгун і іншыя.

— У рабоце з моладдзю мы кіруемся Законам Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі”, — адзначыў намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Мікалаевіч Іванькоў. — У першую чаргу гэта датычыць развіцця творчага патэнцыялу і падтрымкі ініцыятыўнай моладзі, прафарыентацыі, садзейнічання павышэнню кваліфікацыі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі маладых кадраў. У калектыўным дагаворы і пры заключэнні кантракта для іх прадугледжаны шэраг мер па сацыяльнай падтрымцы. Яны даволі адчувальныя, асабліва ў матэрыяльным плане.

Ёсць заняткі па душы і для творчай, актыўнай моладзі. Хто імкнецца да ўсебаковага развіцця, той знаходзіць час для духоўнага ўзбагачэння, фізічнай загартоўкі. Дзякуючы гэтаму каманды і асобныя спартсмены лясгаса паказваюць нядрэнныя вынікі на галіновых і раённых спаборніцтвах. Сёлета, напрыклад, занялі другое месца на раённым турыстычным злёце.

Растуць аўтарытэт і значэнне пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ». Работа набудзе яшчэ большае значэнне ў наступным годзе, які ў Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам моладзі.

З юбілеем, работнікі лесу, ветэраны працы!

Уладзімір МІСАЧЭНКА, 

дырэктар Пастаўскага лясгаса:

— Лес з’яўляецца найвялікшым багаццем Беларусі. На яго прымнажэнне і ахову і накіравана карпатлівая праца нашага калектыву. Мы па праву ганарымся сваёй гісторыяй, усім, чаго ўдалося дасягнуць за 75 гадоў. Якімі б цяжкімі і складанымі ні былі яны, работнікі лясной гаспадаркі заўсёды імкнуліся эфектыўна і рацыянальна выкарыстоўваць лясныя рэсурсы, падтрымліваць статус нашай краіны як лясной дзяржавы. Пра гэта сведчаць і вынікі 2014-га, юбілейнага для калектыву года. Лясгас выканаў планавыя заданні па ўсіх асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Шчыры дзякуй  работнікам лясной гаспадаркі, ветэранам працы, якія ў свой час заклалі трывалы фундамент для пераўтварэнняў. Умацоўваючы яго, праводзячы тэхнічнае пераўзбраенне, укараняючы новыя тэхналогіі, мы нарошчваем свае вытворчыя магутнасці, паляпшаем эканамічныя паказчыкі, жыццёвы ўзровень кожнага работніка.

Усе, хто працуе ў лясной гаспадарцы, гэта людзі асаблівага складу, сапраўдныя патрыёты. Яны заслугоўваюць самых ­удзячных слоў і прызнання за прафесіяналізм, майстэрства, адданасць сваёй прафесіі. Жадаю вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, а ўсяму калектыву — далейшага руху наперад!

Матэрыялы да друку падрыхтаваў Пётр Курыловіч. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 17

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 22

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 26

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39