Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Казка ў вясковай цішы каля шашы

Казка ў вясковай цішы каля шашы


18 снежня пастаўскі Дзед Мароз, які на час навагодніх і калядных свят прапісаўся ў сядзібе «Ліпнікі», разам з іншымі казачнымі персанажамі сустракаў першых наведвальнікаў. Гэта ганаровае права заслужылі 40 лепшых навучэнцаў 6-8 класаў усіх школ горада. Рабят чакалі не толькі экскурсія па сядзібе і тэатралізаванае прадстаўленне, але і навагоднія падарункі. Іх для школьнікаў закупіў аддзел адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму.

Усіх жадаючых акунуцца ў свет казкі каля варот сядзібы «Ліпнікі» сустрэла Зіма. Аднак, нягледзячы на гасціннасць гаспадыні, трапіць у яе ўладанні было няпроста. Зіма, як снегам, засыпала школьнікаў загадкамі, і толькі адгадаўшы іх, хлопчыкі і дзяўчынкі маглі ўвайсці на тэрыторыю сядзібы. На гэтым выпрабаванні завяршыліся, і пачалася экскурсія. Гідам па чароўных сцежках была сама Зіма. Перш-наперш яна павяла сваіх наведвальнікаў у госці да Бабы Ягі. Гэта казачная бабуля ўжо так даўно жыве на свеце, што зараз не толькі дрэнна чуе, але яшчэ і пакутуе на склероз. Сваіх гасцей яна на рыдлёўку не садзіла і ў печ не штурхала, а папрасіла дапамагчы знайсці любімага ката. А вось якую мянушку мае яе гадаванец, бабулька ўзгадала толькі пасля таго, як разам з дзецьмі прагартала фотаальбом са здымкамі ўсіх катоў, якія ў яе жылі.

Наступны прыпынак — ля вялізнага валуна, які неверагодна падобны на нязменнага насельніка беларускіх пушчаў і лясоў — зубра. Гэту велічную жывёлу шмат гадоў таму ўславіў у сваім творы Мікола Гусоўскі, зрабіўшы яе вобраз сімвалічным увасабленнем сілы і трываласці нашага народа. У адрозненне ад літаратурнага персанажа каменны волат не валодае дзікім норавам, наадварот, калі дакрануцца да яго рукой, можна пазбавіцца ад любога цяжару, што ляжыць на душы, і набрацца моцы. А для таго, каб выдатна вучыцца, неабходна абысці Зубра па ходзе га­дзіннікавай стрэлкі, што школь­нікі з задавальненнем і зрабілі.

Разам з Зімой госці сядзібы зайшлі яшчэ да Вадзяніка і Ва­дзяніцы, якія за сімвалічную плату пачаставалі цудадзейнай вадой, да Лазніка з Лазніцай — ім дапамаглі расцепліць лазню, паваражылі на дровах і даведаліся пра карысць бярозавага, ядлоўцавага і дубовага венікаў — і да Снягуркі. Унучка Дзеда Мароза ў сваім цераме, куды можна трапіць толькі пераадолеўшы чароўны мост, кожнаму жадаючаму варажыла і прадказвала падзеі, якія чакаюць іх у наступным годзе.

Скарбнік у госці да сябе нікога не пусціў: напэўна, баяўся за мяшкі са скарбамі, якія ён сцеражэ. Але і яго змагла задобрыць чараўніца Зіма — пачаставала смачнымі аладкамі. Яны так прыйшліся даспадобы Скарбніку, што ў абмен на іх ён аддаў Зіме чароўны агонь, без якога ў сядзібе нельга пачынаць святочныя забавы. А ў тым, што аладкі ў Ліпніках сапраўды незвычайна смачныя, змаглі пераканацца і ўсе госці сядзібы. Гэты пачастунак разам з гарачай гарбатай на зёлках можна было пакаштаваць ва ўтульнай сталовай. Там жа ўсе жадаючыя маглі набыць сувенірную прадукцыю навагодняй тэматыкі, якую вырабілі майстры Дома рамёстваў.

Завяршылася прагулка па зімовай сядзібе калядным прадстаўленнем. Яго распачаў Дзед Мароз, які выйшаў на балкон сваёй рэзідэнцыі і ўзмахам посаха запаліў агнямі Калядную зорку і ёлку, каля якой госці сядзібы разам з калядоўшчыкамі, Казой і іншымі ўдзельнікамі прадстаўлення вадзілі карагоды, танцавалі, гулялі ў гульні і проста весяліліся.

Наступныя прадстаўленні з ­у­дзелам казачных персанажаў у сядзібе «Ліпнікі» адбудуцца 26, 27, 28 снежня і ў першых чыслах студзеня. Уваходны білет для арганізаванай групы колькасцю менш за пяцьдзясят чалавек каштуе адзін мільён беларускіх рублёў, для астатніх — 50 тысяч. Удакладніць дату і час прадстаўлення, а таксама заказаць білеты можна ў цэнтры культуры і народнай творчасці па тэлефоне 4-21-59. Дарэчы, калі ўсталюецца па-сапраўднаму зімовае надвор’е, гасцей сядзібы таксама чакаюць катанні з ледзяной горкі і на конях, запрэжаных у старадаўні вазок.

Тэкст і фота

Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 16

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39