Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В. Р. Сівіцкі: “Як жыць, калі працу не любіць?”

В. Р. Сівіцкі: “Як жыць, калі працу не любіць?”

Многія чытачы, напэўна, пажадаюць аспрэчыць гэту выснову, пачутую мной ад сённяшняга госця газетнай рубрыкі “15 пытанняў ад “Пастаўскага краю” і вынесеную ў загаловак матэрыялу. Сапраўды, хіба мала ў жыцці іншых каштоўнасцей — вера, сям’я, дабрабыт… Не адмаўляе іх і Васілій Раманавіч Сівіцкі.  І ўсё ж на першым плане ў яго праца. 27 гадоў у медыцыне, урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Загадвае  Навасёлкаўскай урачэбнай амбулаторыяй, працуе ўрачом тэрапеўтычнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы, праводзіць ультрагукавыя даследаванні. Дэпутат раённага Савета дэпутатаў. Вельмі добры, шчыры і надзвычай сціплы чалавек.

— Пачнём з самага традыцыйнага пытання: чаму выбралі медыцыну, а не, скажам, педагогіку? Ваш жа бацька працаваў дырэктарам сельскай школы.

— Мацнейшым аказаўся ўплыў дзядулі па мацярынскай лініі Пятра Сцяпанавіча. У сям’і іх было сем братоў, малазямельныя, жылі вельмі бедна. Пётр падаўся на заробкі на цагельны завод у Царскім Сяле. Адтуль быў прызваны на імперыялістычную вайну, трапіў у палон. Пашанцавала, што адправілі на гаспадарку да баўэра. Там многаму навучыўся, набыў нямецкую хватку. Вярнуўшыся дадому, арандаваў у пана зямлю, вырошчваў на ёй лён і прадаваў яго. Накапіў грошай і змог выкупіць частку зямлі, а потым вывесці сваю гаспадарку ў заможныя. Ён і мяне з сястрой Зояй навучыў працавітасці, настойлівасці, мэтанакіраванасці. Прафесію доктара лічыў найгалоўнейшай.

— Першай яе набыла Ваша сястра…

— Так. Зоя старэйшая за мяне на восем гадоў. Калі мне настала пара паступаць, яна, закончыўшы Гродзенскі мед­універсітэт, ужо працавала. Зараз Зоя Раманаўна — райпедыятр, і ўся яе сям’я медыцынская. Муж Уладзімір Аляксеевіч Шчалкун — хірург, два  сыны — таксама ўрачы.

— Цэлая дынастыя. Магчыма, яна і ў Вашай сям’і зараджаецца?

— Хацелася б спадзявацца. Мяне радуе выбар дачкі Каці, якая ўжо на шостым курсе Віцебскага медуніверсітэта. Ды і як магло быць іначай, калі Каця “расла” ў маім урачэбным кабінеце, раздзеленым на два пакоі. У адным я рабіў хворым ультрагукавое даследаванне, у другім Каця, прыйшоўшы са школы, вучыла ўрокі. Разам мы праводзілі і шмат вольнага часу. А зараз такі агульны інтарэс — медыцына! Мы ўжо размаўляем з дачкой на роўных. Кацю многае цікавіць, яна задае шмат прафесійных пытанняў, і гэта радуе мяне. Значыць, мы не памыліліся ў выбары прафесіі.

— Не перастаю здзіўляцца, як Вы ставіцеся да пацыентаў: столькі цеплыні, шчырасці, увагі да кожнага. Няўжо нішто не раздражняе?

— А я ўсе свае негатыўныя эмоцыі пакідаю за дзвярыма кабінета. Хвароба — гэта бяда. І калі людзі прыходзяць да цябе з бядой, дык як можна аднесціся да іх чэрства?! “І слова лечыць” — гэта не пусты гук, а рэальнасць. Вельмі важна не толькі правільна ўстанавіць дыягназ і назначыць адпаведнае лячэнне, але адчуць настрой пацыента, усяліць у яго сэрца надзею на выздараўленне. Інакш нельга. Тыя, у каго не хапае цярпення, звычайна, не затрымліваюцца ў нашай прафесіі.

— Як паступаеце, калі разумееце, што дыягназ вельмі цяжкі або ўвогуле “прысудны”?

— Па-рознаму. У адных выпадках аберагаю псіхіку пацыента і паведамляю дыягназ яго родным. У іншых кажу прама, каб чалавек усведамляў складанасць свайго становішча і сур’ёзна настройваўся на лячэнне.

Пры любым дыягназе вельмі многае значыць, ці з’яўляецца пацыент саюзнікам урача. Калі не, то і толку з лячэння не бу­дзе. Асабліва пры хранічных захворваннях, напрыклад сардэчна-сасудзістых, смяротнасць ад якіх самая высокая. Але калі пацыент супрацоўнічае з урачом, прыслухоўваецца да яго парад, прымае назначаныя лекі, не займаецца самалячэннем, то смерць адступае ад яго. На жаль, такіх дысцыплінаваных пацыентаў ці набярэцца і працэнтаў 10 ад іх агульнай колькасці.

— А ці шмат значыць лад жыцця?

— Вельмі многае. Ёсць маса хвароб, дзе лад жыцця ўвогуле на першым месцы. Скажам, найбольш распаўсюджанае захворванне на цукровы дыябет. З такім дыягназам можна жыць дзесяцігоддзі, працаваць, гадаваць дзяцей, але лад жыцця трэба мяняць карэнным чынам.

— Медыцына крочыць наперад. Як урачу не адстаць ад яе найноўшых дасягненняў?

— Цікавіцца імі. Па запрашэнні галоўнага ўрача ЦРБ Уладзіміра Мікалаевіча Чакавага ў Паставы перыядычна прыязджаюць з Мінска і Віцебска прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу і чытаюць нам лекцыі. Мы таксама ўдзельнічаем у рабоце навукова-практычных канферэнцый, якія праводзяцца ў абласным цэнтры і ў сталіцы, займаемся на курсах павышэння кваліфікацыі. А колькі карыснага маецца зараз у інтэрнэце! Толькі не лянуйся спазнаваць.

— Раскажыце, калі ласка, пра вашу амбулаторыю.

— На ўчастку, які абслугоў­вае амбулаторыя, прапісана 1400 чалавек. Мая правая рука — патранажная медсястра Ала Мар’янаўна Сукманава. Дасканала ведае ўчастак, добразычлівая да людзей, бездакорна выконвае свае прафесійныя абавязкі. Вопытны і старанны работнік Раіса Казіміраўна Таяновіч, якая і абавязкі старшай медсястры выконвае, і аптэчным кіёскам загадвае. У падпарадкаванні амбулаторыі два фельчарска-акушэрскія пункты. У Лукашове ФАПам загадвае найвопытнейшая і найадказнейшая Рэгіна Вікенцьеўна Дубовік, у Лучаі з чэрвеня бягучага года працуе Іна Міхайлаўна Касарэўская. Яна таксама мясцовая, добра ведае людзей, адказна адносіцца да працы. І ўсе мы — простыя, даступныя людзі. Упэўнены, што ў пацыентаў не ўзнікае ніякіх складанасцей у зносінах з намі.

— А які для Вас самы дарагі куточак на Зямлі?

— Іх два: у вёсцы Дуброва, дзе стаіць бацькоўская хата, і дзедаў хутар у Рымках. Часцей бываю у Дуброве. Садзім там агарод. Па-сутнасці, ён і не патрэбны, але лічым, што калі запусцім, то і ездзіць не будзе прычыны. А так усё ж клопат. Не хочацца, каб паміраў дом, зарастала пустазеллем сядзіба. Ведаеце, пра што я мару? Каб нас, беларусаў, станавілася больш, каб ажывалі вёскі, нараджаліся дзеці.

— Ваш цесць Алег Адольфавіч Валодзька, былы старшыня некалі знака­мітага калгаса імя Суворава, Герой Сацыялістычнай Працы, — вельмі вядомы і неардынарны чалавек. Ці знаходзіце паразуменне?

— Абавязкова. Алег Адольфавіч адразу ж прыняў мяне як сына, і я паважаю яго  як бацьку і захапляюся яго воляй, інтэлектам, мэтанакіраванасцю. Такіх людзей, як Алег Адольфавіч, адзінкі. А як ён перамагае хваробу! Вось з каго трэба браць прыклад ва ўсім.

— А ці даводзілася Вам бываць за мяжой? Чула, што Вы самастойна вывучаеце англійскую і нямецкую мовы.

— За мяжой быў толькі аднойчы — два месяцы ў Германіі. Там крыху і практыкаваўся ў нямецкай мове на бытавым узроўні. З англійскай  азнаёміўся, калі дачка яшчэ займалася ў школе — разам з ёй вучыў урокі. Але гэта не значыць, што я ведаю мовы. Усяго толькі крыху.

— Палітыкай цікавіцеся?

— Арыентуюся, пра ўсе значныя падзеі як у краіне, так і ў свеце даведваюся ў асноўным з інтэрнэту. Скажу шчыра, то нам, беларусам, трэба цаніць усё тое, што маем.

— І ў грамадскім жыцці ўдзельнічаеце…

— Так, на апошніх выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, што абыліся 23 сакавіка 2014 года, мяне ў другі раз выбралі дэпутатам Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання па Навасёлкаўскай выбарчай акрузе № 26. Безумоўна, гэта вялікі гонар і адказнасць. Разумею, што ніякіх асаблівых пераўтварэнняў не зраблю, бо на гэта ў мяне няма ні асаблівых паўнамоцтваў, ні матэрыяльных рэсурсаў. Ну а ў вырашэнні розных медыцынскіх пытанняў пастараюся дапамагчы.

— Што, акрамя работы, захапляе Вас?

— Вельмі люблю збіраць грыбы і рыбачыць. Пры гэтых занятках адпачываю душой. Не магу абысціся без чытання, і не толькі спецыяльнай, але і мастацкай літаратуры. Перавагу аддаю гістарычнай. Цікавяць і фэнтэзі, гістарычныя дэтэктывы. У гэтыя дні, напрыклад, перачытваю “Фаварыта” Пікуля. Ужо гады два, як перайшоў на электронныя носьбіты. Так і зручней, і танней — што цікавіць, тое і знаходжу. Калі захаплюся, магу і 300—400 старонак за дзень “праглынуць”.

Мне яшчэ прыпісваюць як захапленне веласіпед. Але я лічу яго звычайнай неабходнасцю. Зразумела, мог бы карыстацца аўтамашынай, але для мяне і зручней, і здаравей — вела­сіпед. Ад майго дома ў пятым гарадку да амбулаторыі ў Навасёлках 13 кіламетраў, а ад цэнтральнай раённай бальніцы — 17. Гэтыя адлегласці адольваю адпаведна за 30 і 40 хвілін, прычым у любое надвор’е і амаль круглы год. І адчуваю сябе выдатна. Ад холаду засцерагае спецыяльнае спартыўнае адзенне.

— Неўзабаве Новы год. Што пажадаеце пастаўчанам?

— Найперш, вядома ж, здароўя, а значыць, і доўгіх гадоў жыцця. Гэта самае галоўнае. Няхай вас і вашы сем’і абмінаюць беды, спорыцца праца, радуюць поспехамі дзеці і ўнукі.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 17

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 27

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 32

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 36