Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Крымінальнае курыва: пастаўчанін асуджаны за наркотыкі

Крымінальнае курыва: пастаўчанін асуджаны за наркотыкі

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь забаронена вырабляць, увозіць і распаўсюджваць наркотыкі. Але ў апошні час на змену традыцыйным марыхуане, гераіну і іншым прыходзяць сумесі для курэння. Яны хутка набылі папулярнасць у маладзёжным асяродку, і нейкі час лічыліся бяскрыўднымі і экзатычнымі. Да пары і адказнасці за іх распаўсюджванне і ўжыванне не прадугледжвалася. Ды пачалася складвацца такая сітуацыя, вырашэнне якой патрабавала неадкладных мер. І сумесі прыраўнавалі да наркатычных рэчываў, бо і даследаванні паказалі, што рэгулярнае іх ужыванне можа прывесці да псіхічнага расстройства  і сур’ёзнага парушэння фізічнага здароўя, нават інваліднасці. Таму нядаўна ў Расіі, Германіі, Францыі, а таксама ў Рэспубліцы Беларусь і іншых краінах гэтыя рэчывы забаронены для продажу і ўжывання. Формулы кампанентаў, якія ўваходзяць у склад сумесяў, унесены ў спіс № 1 “Асабліва небяспечных наркатычных і псіхатропных рэчываў, якія не выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах”. Гэты спіс пастаянна дапаўняецца, і тое, што было дазволена сёння, заўтра ўжо трапляе пад забарону. З усімі вынікаючымі адсюль наступствамі.

У цяперашні час за незаконны абарот наркатычных рэчываў, да якіх аднесены і сумесі, у адпаведнасці з артыкулам 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў. Усё залежыць ад ступені цяжару віны. Закон дэталёва тлумачыць усе нюансы яе вызначэння. Судовая справа, якая не так даўно была разгледжана ў судзе Пастаўскага раёна, служыць больш прыкладам прафілактычнай, а не жорсткай прэвентыўнай меры.

25-гадовы пастаўчанін А. нічым асаблівым не выдзяляўся. Па месцы работы яго характарызавалі як стараннага, добрасумленнага, адказнага. У вольны час мог дазволіць сабе крыху расслабіцца, але з законам не канфліктаваў. Меў уласную добраўпарадкаваную кватэру ў адным з мікрараёнаў горада, часта збіраў у ёй сваіх сяброў і сябровак. Па словах сведкаў, якія праходзілі па справе, і самога асуджанага, нічога антыграмадскага не рабілі: слухалі музыку, “сядзелі” ў інтэрнэце, зрэдку пілі піва. Праўда, малады чалавек адзначыў і тое, што менавіта ў адной з такіх кампаній пазнаёміўся са спайсамі, калі яны былі на піку папулярнасці. З таго часу і пачаў ужываць сумесі.

Вось і на той вечарыне, якая зацягнулася амаль на двое сутак, як паказалі сведкі, малады чалавек некалькі разоў выходзіў з кухні, а калі вяртаўся, то яго паводзіны былі неадэкватнымі: беспрычынна танцаваў, смяяўся, гаварыў нешта незразумелае. Ніхто з моладзі асаблівай увагі на гэта не звяртаў — у кожнага свае забавы, і ў гаспадара  таксама.

Але паводзіны сына даўно турбавалі маці. У той дзень яна заспела кампанію на «гарачым»: шкло ў акне на кухні было разбіта, у хаце накурана, грымела музыка, валяліся пустыя бутэлькі. Гасцей сына жанчына рашуча выставіла за дзверы і пачала высвятляць з ім адносіны. Разгарэлася сварка. Маці набрала 102.

Па выкліку прыбылі мілі­цыянеры. Жанчына выказала меркаванне, што сын, магчыма, ужываў наркотыкі. Маладога чалавека павезлі на медыцынскае асведчанне ў цэнтральную раённую бальніцу. У кватэры зрабілі вобыск. У прыхожай на ніжняй паліцы шафы знай­шлі рэчыва расліннага паходжання зялёнага колеру, якое захоў­валася ў складзенай купюры вартасцю 100 беларускіх рублёў (дарэчы, самы распаўсюджаны спосаб захоўвання і перадачы іншым асобам наркатычных рэчываў). На кухні былі прыхаваны рэчыва расліннага паходжання карычневага колеру, іголка ад шпрыца і тры грашовыя купюры вартасцю па 100 і 20 беларускіх рублёў з характэрнымі слядамі згінання.

Экспертыза пацвердзіла, што высушанае здробненае рэчыва расліннага пахо­джання ўтрымлівае асабліва небяспечны псіхатроп. Факт яго ўжывання пацвердзілі і вынікі аналізаў, зробленых у медыцынскай установе. Віну ў незаконных дзеяннях з ім асуджаны прызнаў. Расказаў пра абставіны, пры якіх яго набыў, перавёз і захоўваў, як і ў якой колькасці ўжываў.

Суд прызнаў грамадзяніна А. вінаватым у незаконным без мэты збыту набыцці, захоўванні, перавозцы псіхатропных рэчываў і з улікам усіх абставін справы назначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з адтэрміноўкай выканання пакарання тэр­мі­нам на адзін год з ускладаннем на асуджанага пэўных абавязкаў і кантролю за яго паводзінамі.

Шлях незаконнага абарачэння наркотыкаў вядзе ў бездань. А крымінальная адказнасць можа сур’ёзна ўсклад­ніць жыццё. Акрамя таго, сумесі для курэння з’яўляюцца моцна­дзеючымі хімічнымі рэчывамі, выклікаюць прывыканне з першага ўжывання, і пошукі казачных міфаў у свеце ілюзій заканчваюцца страшным кашмарам.

Н. ЖУКАВА, суддзя.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 52

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 50

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 50

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 82

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 81