Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

На Пастаўшчыне свой 75-гадовы юбілей сустрэў яшчэ адзін калектыў — адкрытае акцыянернае таварыства “Рыбгас “Навінкі”. Упершыню за ўсю  сваю гісторыю работнікі прадпрыемства адзначалі  знамянальную дату ў Паставах — у раённым Доме культуры, што надало ёй асаблівую ўрачыстасць. Радасць юбіляраў раздзялілі кіраўнікі дзяржаўных структур, калегі па прафесіі з іншых раёнаў, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці горада.

Найперш прысутным быў прадэманстраваны відэафільм пра будні рыбгасаўцаў, падрыхтаваны пастаўскімі тэлежурналістамі.

Экскурс у гісторыю і дзень сённяшні зрабіў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Пятровіч Ліхаманаў.

Рыбгас узнік у 1939 годзе на базе панскай гаспадаркі “Казлоўск”, якая месцілася каля невялікай рэчкі Пліса і займала 114 гектараў. Старыя сажалкі былі моцна забалочаны і выкарыстоўваліся для палявання на птушку. Перад новымі ўладамі стаяла зусім іншая задача: наладзіць вырошчванне рыбы, забяспечыць ёй насельніцтва. Ужо ў той час за некалькі соцень метраў ад сажалак пачалося будаўніцтва невялікага аэрадрома, куды планавалася дастаўляць рыбапасадачны матэрыял і іншыя сродкі, неабходныя для развіцця вытворчасці. Аднак усе планы перакрэсліла вайна.

Будаўнічыя работы па пашырэнні гаспадаркі бы­лі распачаты толькі ў 1951 годзе. У выніку плошча сажалак узрасла да 600 гектараў. У 1960-ым у “Навінках” упершыню вырасцілі 196 тон таварнай рыбы, што стала на той час вялікім дасягненнем. Праз некалькі гадоў былі зда­дзены ў эксплуатацыю яшчэ тры нагульныя сажалкі плошчай 320 гектараў. На сённяшні дзень “блакітная ніва” займае 920 гектараў.

Для нармальнай эксплуатацыі новых сажалак і зімавальнікаў у 1978 годзе на рацэ Галбяіца была пабудавана помпавая станцыя, якая ў значнай ступені вырашыла праблему падачы вады. У далейшым рыбгас “Навінкі” вызначаўся стабільнай работай, перавышаў праектную магутнасць сажалак (а яна складала 540 тон рыбы), выходзіў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва.

Былі ў гісторыі і змрочныя 90-ыя гады, калі прадпрыемствы рыбнай гаспадаркі краіны аказаліся на мяжы выжывання. Сітуацыя змянілася толькі ў 2004 годзе пасля перадачы іх Дэпартаменту па меліярацыі і воднай гаспадарцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з рэспубліканскай праграмай, разлічанай на перыяд да 2010 года, у развіццё рыбнай галіны зноў пачалі ўкладвацца дзяржаўныя сродкі. Праведзеная рэканструкцыя сажалак, шэраг іншых мерапрыемстваў дазволілі “навінкаўцам” вый­сці на высокі, якасна новы ўзровень работы. І хаця цяпер з-за недахопу вады няма магчымасці пашыраць сажалкавы фонд, аддача ад яго, дзякуючы смелым рашэнням і канструктыўным падыходам, прадаўжае расці. На працягу сямі апошніх гадоў у “Навінках” стабільна вырошчваюць па 1000 і больш тон таварнай рыбы, а рэкордным стаў 2011-ы, калі было атрымана 1447 тон прадукцыі. Сярод аднатыпных прадпрыемстваў краіны рыбгас заваёўваў у рэспубліканскім спаборніцтве чатыры разы другія і тры разы — першыя месцы. Высокі ўраджай дала блакітная ніва і ў юбілейным, 2014-ым, годзе.

Прадпрыемству ўдаецца мець не толькі высокую рыбапрадуктыўнасць, але і забяспечваць выгадную рэалізацыю прадукцыі, у тым ліку за межы краіны. Цяпер рыбгас менш залежыць ад гандлёвых прадпрыемстваў і пастаянна пашырае геаграфію продажу карпа, таўсталобіка і іншых відаў сажалкавай рыбы.

Пра тое, што рыбгас “Навінкі” з’яўляецца вядучым прадпрыемствам рыбнай гаспадаркі Беларусі, уносіць важкі ўклад у забеспячэнне насельніцтва каштоўнай прадукцыяй, з’яўляецца надзейным фінансавым плацежаздольным партнёрам, бачыць перспектывы свайго развіцця, на ўрачыстасці гаварылі намеснік дырэктара аб’яднання па меліярацыі зямель і рыбнай гаспадарцы “Белвадгас” Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь В. М. Мельнік, старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК С. М. Герасіменка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання Э. П. Казура, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Экамол” А. А. Бабкоў, дырэктар Шаркаўшчынскага ПМС А. С. Дзіковіч, іншыя госці і прадстаўнікі працоўных калектываў горада.

Адзначаўся вялікі асабісты ўклад у высокія дасягненні калектыву дырэктара  Аляксандра Пятровіча Ліхаманава, які ўзначаліў рыбгас у 2005 годзе. Пад кіраўніцтвам маладога дырэктара прадпрыемства стала маштабнай рыбнай гаспадаркай, асвоіла дзясяткі рынкаў збыту прадукцыі. Выключна важным аб’­ектам стала будаўніцтва інкубацыйнага цэха, дзе мясцовыя спецыялісты вырошчваюць да 20 мільёнаў малькоў рыбы. Калектыў умацаваўся арганізацыйна і прафесійна, на належным ўзроўні вытворчая і працоўная дысцыпліна, самая высокая ў галіне заработная плата.

— У нас склалася каманда аднадумцаў-прафесіяналаў, у якой спалучаюцца вопыт і маладосць, высокая адказнасць і патрабавальнасць, —  адзначыў А. П. Ліхаманаў. — Прыемна працаваць з людзьмі, якія цябе разумеюць, дзеля агульнай карысці не лічацца з часам і асабістымі інтарэсамі. З такой камандай будзем і ў далейшым ажыццяўляць свае планы і задумы, знаходзіць уласныя сродкі для ўдасканалення ўсёй работы. Разлічваем і на тое, што аб’яднанне “Белвадгас” уключыць наш рыбгас у рэспубліканскую праграму будаўніцтва цэха па перапрацоўцы рыбы.

Юбілей — гэта выдатная нагода і для ўшанавання ветэранаў працы. Апладысментамі  віталі прысутныя Івана Генадзьевіча Кожуха, які адпрацаваў на прадпрыемстве больш за чатыры дзесяцігоддзі, у тым ліку 25 гадоў — яго кіраўніком. Вялікі стаж работы і такія ж заслугі перад калектывам у Эдуарда Генрыхавіча Мельца, Вайцеха Канстанцінавіча Бутовіча, Людмілы Іванаўны Лысёнак, Аліны Браніславаўны Бервячонак, Ананія Афанасьевіча Лысёнка, Люд­мі­лы Станіславаўны Татыржа, Веранікі Іванаўны Юхновіч, якія прысутнічалі на ўрачыстасці, і многіх іншых ветэранаў-рыбгасаўцаў.

Іх справу годна прадаўжаюць рабочыя, інжынерна-тэхнічныя работнікі і служачыя, якія пазней прый­шлі працаваць у калектыў. Сведчаннем таму з’яўляюцца ўзнагароды, уручаныя на юбілеі. Ганаровымі граматамі аб’яднання “Белвадгас” Міні­стэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны галоўны рыбавод Аляксандр Мікалаевіч Пушкін, майстар участка Святаслаў Вацлававіч Яцэвіч, прадавец Ніна Яўгеньеўна Кянько, вадзіцель аўтамабіля Мікалай Мікалаевіч Табола. Групе работнікаў прадпрыемства былі ўручаны Ганаровыя граматы райвыканкама і Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта. Галоўны бухгалтар Алена Вячаславаўна Касаржэўская, эканаміст па дагаворнай  рабоце Мая Анатольеўна Новікава, рыбавод Раман Казіміравіч Юхновіч, вадзіцель Раман Вікенцьевіч Пачкоўскі адзначаны Ганаровымі граматамі раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Граматамі прадпрыемства ўзнагароджаны прадавец Жанна Мікалаеўна Вярцінская, рыбаводы Алег Баляслававіч Лалыка, Уладзімір Антонавіч Якімовіч, машыніст бульдозера Павел Іванавіч Забела, электрагазазваршчык Антон Валер’евіч Якімовіч.

Рыбгасаўцы атрымалі і творчы падарунак. Перад імі, а таксама шматлікімі прадстаўнікамі працоўных калектываў горада, якія прысутнічалі на ўрачыстасці, з канцэртнай праграмай выступіла заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева.


Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Усім калектывам, у коле сяброў (+фота)

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 26

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 25

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 35

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 32