Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

Галоўны ўрач АДРАЦ “Ветразь” У. М. Нікіфараў (сядзіць), намеснік галоўнага ўрача С. А. Казмян, загадчыцы аддзяленняў медыцынскай рэабілітацыі №1 і №2 Н. У. Палхоўская і І. П. Пода.

6 снежня 2004 года абласны дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Ветразь” прыняў сваіх першых наведвальнікаў — групу школьнікаў у складзе 54 чалавек. За дзесяць гадоў існавання ўстанова змянілася да непазнавальнасці: на яе базе адкрыліся новыя аддзяленні з сучасным медыцынскім абсталяваннем, больш утульнымі сталі прылеглая тэрыторыя і жылыя памяшканні, больш цікавымі — заняткі і мерапрыемствы. Чыя гэта заслуга? Чым сёння жыве цэнтр і якія ў яго планы на будучае? Пра гэта і многае іншае ў інтэрв’ю “Пастаўскаму краю” расказаў галоўны ўрач АДРАЦ “Ветразь” Уладзімір Мікалаевіч Нікіфараў.

—            Прыгадайце, калі ласка, гісторыю адкрыцця дзіцячага цэнтра.

—            Яго будаўніцтва і рэканструкцыя праводзіліся ў адпаведнасці з прэзідэнцкай праграмай “Дзеці Беларусі”, падпраграмай “Дзеці Чарнобыля”. Напачатку дзейнасць цэнтра была разлічана на рэабілітацыю дзяцей, пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС.  Месцараспалажэнне нашай установы ў раёне вёскі Касцяні было невыпадковым. Да 1992 года тут знаходзіўся расійскі ракетны полк стратэгічнага назначэння, пасля яго расфарміравання нявыкарыстанымі засталіся дыхтоўныя будынкі былых казармаў. Але спатрэбілася шмат сіл і часу, каб перапрафіляваць воінскую часць пад аздараўленчую ўстанову.

—            Чый уклад у развіццё “Ветразя” быў у той час асаб­ліва важкім?

—            Вельмі важна, што ініцыятывы па ўдасканаленні рэабі­літацыйна-аздараўленчага цэнтра падтрымлівала раённае кіраўніцтва на чале з Вандай Фердынандаўнай Януковіч. Многае для развіцця ўстановы зрабіў яе першы галоўны ўрач Уладзіслаў Віктаравіч Дзеўгуць. Яму давялося пераадолець шэраг перашкод падчас першых гадоў дзейнасці “Ветразя”. Яго адкрыццё было паэтапным і складаным: лячэбны працэс ішоў адначасова з маштабнымі будаўнічымі работамі, якія працягваліся тут яшчэ не адзін год. Але дзякуючы прафесіяналізму кіраўніка, зладжанай рабоце калектыву пытанні вырашаліся ў кароткія тэрміны і максімальна якасна. Установа расла і ўдаска- нальвалася. Сёння на плошчы больш за 34 гектары размяшчаюцца тры жылыя, адміністрацыйны, вучэбна-лячэбны карпусы, цэнтр адпачынку, дзіцячая гульнявая пляцоўка, сучасныя спартыўны, лазнева-пральны, бытавы комплексы, сталовая.

—            Раскажыце пра асноўныя этапы станаўлення “Ветразя”.

—            У 2004 годзе першым з усіх расчыніла дзверы аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі № 1. На працягу 7 гадоў яго ўзначальвала вопытная ўрач Таццяна Баляславаўна Брысь, з мінулага года — Надзея Уладзіміраўна Палхоўская.

1 лютага 2005-га было адкрыта аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі № 2 (загадчыца — Іна Півусаўна Пода). Яшчэ праз год у поўную сілу пачало працаваць трэцяе аддзяленне, часткова — лячэбна-вучэбны корпус. Сёння тут пад кіраўніцтвам Алены Юр’еўны Дунец і Анастасіі Іванаўны Захарыч працуе вялікая каманда кваліфікаваных, адказных спецыялістаў. Супрацоўнікі ўсіх аддзяленняў зарэкамендавалі сябе не толькі з прафесійнага боку, але і з творчага: яны займаюцца эстэтычным афармленнем рабочых месцаў і добраўпарадкаваннем тэрыторыі, удзельнічаюць у разнастайных культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца як у цэнтры, так і ў раёне.

—            Колькі дзяцей папраўляюць здароўе адначасова?

—            За змену рэабілітацыйнае лячэнне атрымліваюць 110 дзяцей з захворваннямі пульманалагічнага, кардыёрэўматалагічнага, траўматолага-артапедычнага, псіханеўралагічнага профіляў. Яны размяшчаюцца ў камфортных двух- і трохмесных нумарах. Лячэнне, пражыванне і харчаванне цалкам фінансуе абласны бюджэт. За 10 гадоў у нас адпачыла амаль 31 тысяча дзяцей.

Цэнтр разлічаны на адначасовае знаходжанне 250 дзяцей. Да мінулага года мы столькі і прымалі. Сёлета працуем па іншым графіку і прыкладваем максімум намаганняў, каб свабодныя месцы не пуставалі. Пачалі “экспартаваць” свае паслугі дзецям-спартсменам з Расіі. Летам у “Ветразі” іх адпачыла 650 чалавек. Падчас летніх канікулаў на базе нашай установы таксама  функцыянуе летні аздараўленчы лагер, дзе за ўласныя сродкі адпачываюць дзеці з усіх куткоў Беларусі, а таксама з Расіі. Пуцёўкі каштуюць адносна нядорага, таму ахвотных набыць іх заўсёды хапае.

—            Дзецям падабаецца адпачынак на Пастаўшчыне?

—            Многія прыязджаюць у “Ветразь” у другі, трэці і нават восьмы раз. На мой погляд, гэта найлепшы адказ на пытанне. Безумоўна, бываюць і такія, хто просіцца дадому адразу пасля заезду, але гэта не паказчык узроўню медыцынскіх паслуг, а асаблівасці характару дзяцей. Характэрна, што пасля працы  псіхолагаў цэнтра многія  з іх застаюцца да канца змены і потым са слязамі развітваюцца са сваімі новымі сябрамі, просяцца ў бацькоў зноў сюды прыехаць.

—            Якія метады лячэння ва ўстанове?

—            Асноўны — фізічная рэа­білітацыя. Шырока выкарыстоў­ваюцца кінезатэрапія (адна з форм лячэбнай фізкультуры), масаж, фізіятэрапія. Асноўнымі фізіятэрапеўтычнымі метадамі лячэння з’яўляюцца электралячэнне, магнітатэрапія, аромафі­татэрапія. Вялікая ўвага надаецца водным працэдурам. На першым паверсе лячэбнага корпуса размяшчаецца аддзяленне водалячэння, дзе дзеці маюць магчымасць прыняць лекавыя, кантрастныя і жамчужныя ванны, цыркулярны душ, падводны душ-масаж, душ Шарко. На базе ўстановы таксама функцыянуюць чатыры масажныя кабінеты, стаматалагічны кабінет, аснашчаны сучасным медыцынскім абсталяваннем. Ёсць уласная клініка-дыягнастычная лабараторыя, дзе наш спецыяліст праводзіць біяхімічныя даследаванні.

—            Ведаю, што сярод іншых рэабі­літацыю ў цэнтры праходзяць і дзеці-інваліды.

—            Іх накіравалі ў “Ветразь” у жніўні сёлетняга года пасля скарачэння дзіцячага цэнтра ў Лепелі, які вырашылі перапрафіляваць. Сярод нашых новых пацыентаў ёсць і ляжачыя — яны маюць захворванні тазасцегнавых суставаў і вымушаны некалькі гадоў правесці ў ложку. Нашы спецыялісты робяць усё магчымае, каб такія дзеці адчувалі сябе ў нашых аддзяленнях максімальна камфортна.

Таксама на базе псіханеўралагічнага аддзялення адкрыта 5 палат “Маці і дзіця” для рэабі­літацыі дзяцей-інвалідаў, якія прыязджаюць у цэнтр разам з бацькамі.

—            Як арганізуецца адпачынак дзяцей?

—            У нас ёсць свой цэнтр адпачынку, якім кіруе Наталля Леанідаўна Селіванава. Яго сучасны будынак з вялікай гля­дзельнай залай, добрай сцэнай, грымёрнымі, танцавальнай залай быў уведзены ў эксплуатацыю ў канцы 2007 года. Тут праводзіцца шмат мерапрыемстваў: тэматычныя вечарыны, забаўляльныя праграмы для дзяцей, конкурсы прафесійнага майстэрства, пасвячэнні ў прафесію маладых спецыялістаў…

—            Як многа ў “Ветразі” “свежых” кадраў?

—            Прыблізна пятая частка. Адміністрацыя цэнтра надае вялікую ўвагу замацаванню маладых спецыялістаў на месцы. Мы заўсёды ідзём ім насустрач: дапамагаем у вырашэнні жыллёвага пытання, ствараем добрыя ўмовы на рабочых месцах, падтрымліваем ініцыятывы з атрыманнем дадатковай адукацыі. Зараз на завочнай форме навучання вышэйшую адукацыю атрымліваюць пяць медыцынскіх сясцёр. А ўвогуле вучацца ўсе спецыялісты.  Нашы супрацоўнікі пастаянна займаюцца на разнастайных курсах павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі, што дае ім магчымасць здаць іспыты на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, атрымаць больш высокі разрад. У гэтым пытанні нам ёсць чым пахваліцца. Кваліфікацыйныя катэгорыі маюць сто працэнтаў урачэбнага складу, сярод сярэдняга медыцынскага персаналу гэта лічба складае 88 працэнтаў. Для параўнання: у 2007 годзе кваліфікацыйную катэгорыю мела толькі пятая частка медсясцёр.

Выхавальнікі павышаюць свае прафесійныя веды ў вучэбных цэнтрах Рэспублікі Беларусь. Адукацыйныя заняткі, канферэнцыі наведваюць і супрацоўнікі харчаблока.

—            Хто з работнікаў установы вызначаецца асабліва?

—            Найлепшыя словы магу сказаць у адрас усяго калектыву, а ён налічвае 186 супрацоўнікаў. Сярод іх нямала тых, хто працуе тут з дня заснавання цэнтра. А гэта  Я. З. Шылей, В. В. Рассееў, В. Ф. Танана, С. І. Махніс, С. М. Нікіпяровіч, С. П. Галатылец, Т. А. Новік, Г. І. Шушко, Т. Н. Свірковіч, С. Н. Вілейта, Л. І. Лук’янёнак, В. А. Най­дзёнаў, Ю. С. Урбан і іншыя. Добрасумленнай працай вызначаюцца І. В. Панкова, А. В. Кудраўцава, А. Т. Смірнова, М. І. Скрыдлеўская, А. В. Аўгусціновіч, Л. Э. Гінько, В. П. Забароўская, Т. У. Дзеравянка, М. У. Собаль, С.А. Казмян, Г. А. Сініца, І. В. Мазурэвіч, Ю. І. Пучынская, Н. П. Захарава, Н. Ч. Гінько, Л. У. Гапеенка, В. І. Нязамаў, Г. Р. Аніськовіч, І. Д. Якімовіч і многія іншыя. Усіх пералічыць скаладана. Карыстаючыся выпадкам, кажу вялікі дзякуй калегам за нашу сумесную плённую працу.

—            Якія планы па ўдасканаленні работы ўстановы?

—            Найперш — асваенне новых методык лячэння, закупка сучаснага абсталявання. Мы павінны ўдасканальвацца па максімуму, каб пры любых умовах быць на плаву. Сёлета дзякуючы падтрымцы аблвыканкама нам удалося купіць унікальную па камбінацыі функцый СПА-капсулу Relax Salt, якая стварае штучны мікраклімат, па сваіх якасцях блізкі да падземных саляных спелеалячэбніц. Аналагаў капсулы ў раёне няма. Набыты і новыя апараты для фізіялагічнай выцяжкі пазваночніка і механічнага масажу “Армед-прафілактык” і “Армед-рэлакс”, якія выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб апорна-рухальнага апарату.

Адна з задач — выкананне платных паслуг. Мы ўсімі метадамі стараемся прывабліваць да сябе ўвагу, рэкламаваць працэдуры, якія ў цэнтры на высокім узроўні. Напрыклад, нядаўна запрасілі на аздараўленне студэнтаў беларускіх ВНУ падчас іх канікул, ёсць дамоўленасці па аказанні платных паслуг расіянам. Ну і, вядома ж, заўсёды рады бачыць у нас пастаўчан. Усю інфармацыю пра нашы паслугі, а таксама цэны на іх можна паглядзець на сайце ўстановы www.uzodrocvetraz.by.

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

АДРАЦ «Ветразь» — 10 гадоў (+фота)

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 52

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 51

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 51

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 82

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 86