Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дадзена высокая ацэнка

Дадзена высокая ацэнка

А Б. Мазалеўскі (у цэнтры), А. Э. Вальчук і П. Л. Курто падчас наведвання ўніверсама «Цэнтральны».

На мінулым тыдні на Пастаўшчыне на працягу двух дзён працавалі члены Міжведамаснай камісіі па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, створанай пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

У склад названай камісіі ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый. Штогод у асенні перыяд яны выяз­джаюць у розныя рэгіёны краіны, каб на месцы вывучыць, якая сацыяльная падтрымка аказваецца пажылым людзям і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. На Пастаўшчыну сёлета завіталі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі А. Б. Мазалеўскі, намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. М. Машэрава А. Э. Вальчук і выканаўчы прадзюсер галоўнай дырэкцыі тэлеканала “Беларусь-2” Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Д. М. Карась. Іх работу ў раёне каардынавалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Д. І. Пякарская.

Сваю дзейнасць камісія пачала ў райвыканкаме з пасяджэння рабочай групы, у якую ўвайшлі адказныя асобы выканаўчага камітэта, кіраўнікі і намеснікі кіраўні­коў асобных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна. Спачатку гасцям быў прадэманстраваны дакументальны фільм пра Паставы, зняты журналістамі мясцовага тэлебачання. Затым П. Л. Курто расказаў пра наш раён: яго структуру, насельніцтва, вытворчую і сацыяльную сферы, падрабязна спыніўшыся на тым, што робіцца раённым выканаўчым камітэтам і ўпраўленнем, якое ўзначальвае, а таксама арганізацыямі і прадпрыемствамі Пастаўшчыны па падтрымцы пажылых людзей і ветэранаў вайны, павышэнні ўзроўню іх жыцця. Выступленне Пятра Леанідавіча дапоўнілі даклады першага намесніка начальніка РАУС Д. В. Куталёва, намесніка начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л. К. Грачанік, першага сакратара райкама БРСМ І. А. Каралёвай і намесніка дырэктара УП ЖКГ М. А. Кабайлы. Яны распавялі пра забеспячэнне ўмоў бяспечнага пражывання грамадзян пажылога ўзросту і папярэджанне злачынных замахаў на іх жыццё і здароўе, работу ўстаноў адукацыі па аказанні шэфскай дапамогі ветэранам і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, сацыяльную падтрымку ветэранаў і пажылых людзей маладзёжнымі аб’яднаннямі, дадатковыя меры адраснай сацыяльнай падтрымкі названых вышэй грамадзян, прадугледжаныя ў калектыўным дагаворы УП ЖКГ.

Пасля пасяджэння члены камісіі адправіліся знаёміцца з асноўнымі сацыяльнымі аб’ектамі раёна. Першым з іх стаў Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, дзе на сённяшні дзень пражываюць 185 чалавек. Яго дырэктар П. І. Паўловіч правёў экскурсію па ўстанове, расказаў пра матэрыяльна-тэхнічную базу, новыя формы і метады сацабслугоўвання, сацыяльна-працоўнай і медыцынскай рэабілітацыі насельнікаў. Гасцям прадэманстравалі працоўныя майстэрні і вынік работы інвалідаў — іх вырабы, малюнкі. У самім ТЦСАН працуюць два аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў, яны створаны ў Паставах і Лынтупах. Аддзяленне ў райцэнтры не абмінулі прадстаўнікі міжведамаснай камісіі, якіх цікавіла аргані­зацыя вольнага часу і занятасці пастаяльцаў. Тут яны пабывалі ў музеі народнай творчасці, пакаштавалі фітачаю са спечанымі па бабуліных рэцэптах прысмакамі, заглянулі ў жылыя пакоі.

Клопат пра састарэлых праяўляе не толькі тэрытарыяльны цэнтр, але і многія іншыя арганізацыі, прадпрыемствы, установы раёна. Як гэта выглядае на практыцы, сталічныя госці ўбачылі на прыкладзе раённага спажывецкага таварыства. Спачатку намеснік старшыні І. І. Ісачанкава азнаёміла іх з сістэмай работы з ветэранамі прадпрыемства. А затым камісія накіравалася ва ўніверсам “Цэнтральны”, дзе яго дырэктар Л. М. Гутар расказала пра акцыі і скідкі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прадэманстравала паліцу для дыябетыкаў, якая карыстаецца папулярнасцю і ў пажылых людзей.

Многія, нягледзячы на пенсійны ўзрост, па-ранейшаму актыўныя ў жыцці, працягваюць працаваць, наведваюць разнастайныя аб’яднанні і клубы. Сярод іх клуб ветэранаў вайны і працы “Памяць”, на рэпетыцыі якога пабывалі члены камісіі. Таксама яны заехалі ў госці да 97-гадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны І. С. Русалоўскага з Пастаў.

Каб пражытыя гады не былі непад’ёмным цяжарам на плячах, не даймалі розныя хваробы, многае робіцца кіраўніцтвам цэнтральнай раённай бальніцы. Тут пажылым і інвалідам удзяляецца асаблівая ўвага. Штогод праводзяцца іх медыцынскія агляды, аказваецца кваліфікаваная дапамога ў стацыянарах і на даму. Адзінокія грамадзяне, якія маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе, змяшчаюцца на медыка-сацыяльныя ложкі ў Парыжскай бальніцы сястрынскага догляду і Пастаўскай ЦРБ. У апошняй працуюць герыятрычны кабінет і група зда­роўя для людзей так званага трэцяга ўзросту, маюцца спецыяльна абсталяваны аўтамабіль для перавозкі інвалідаў-калясачнікаў, асобныя палаты для інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны ўрач установы У. М. Чакавы расказаў пра сучасныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюць медыкі ў сваёй рабоце, правёў экскурсію па аддзяленнях і тэрыторыі райбальніцы. А старшыні прафкама і савета ветэранаў Ж. Г. Юркевіч і Н. П. Змяеўская дапоўнілі агульную карціну расказам пра работу з былымі калегамі, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Дадзена высокая ацэнка

Члены камісіі і медработнікі ля месца ўшанавання памяці ветэранаў вайны і працы УАЗ «Пастаўская ЦРБ».

Падводзячы вынікі паездкі на Пастаўшчыну, старшыня камісіі А. Б. Мазалеўскі даў высокую ацэнку рабоце ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоў­вання насельніцтва, усіх зацікаўленых служб і арганізацый раёна па сацыяльнай падтрымцы пажылых лю­дзей і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, вырашэнні іх на­дзённых праблем, стварэнні неабходных умоў для пражывання. Асобна было адзначана цеснае супрацоўніцтва ТЦСАН і цэнтральнай раённай бальніцы.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 14

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 26

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27