Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выпрацавалі агульную пазіцыю

Выпрацавалі агульную пазіцыю

Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А. І. Шамко (крайні злева), старшыня Пастаўскага райвыканкама В. С. Гутараў, начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама В. А. Захарэвіч заслухоўваюць інфармацыю намесніка дырэктара Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Л. С. Жука.

12 лістапада ў Пастаўскім раённым выканаўчым камітэце адбылася нарада Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь па пытаннях функцыянавання спартыўнай вертыкалі на ўзроўні гарадоў і раёнаў. У яе рабоце ўдзельнічалі міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А. І. Шамко, яго першы намеснік А. С. Гагіеў, начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь А. С. Дубкоўскі, дырэктар Дэпартамента па турызме В. П. Кармазін, начальнікі ўпраўленняў спорту і турызму шасці аблвыканкамаў краіны і Мінгарвыканкама.

З 1 ліпеня 2013 года з мэтай аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў былі аб’яднаны аддзел адукацыі і аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму Пастаўскага райвыканкама. У выніку з’явілася дзяржаўнае аб’яднанне “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”, якое сёння ўзначальвае Мікалай Станіслававіч Рамейка. У маштабах краіны гэта эксперымент — ні ў адным раёне Беларусі такога аб’яднання няма. Наколькі яно эфектыўна працуе і ці мэтазгодна ўвядзенне такіх структур у іншых рэгіёнах рэспублікі? Якія іх плюсы і мінусы? Гэтыя пытанні і сталі асновай для дыскусіі ўдзельнікаў нарады, якая доўжылася некалькі га­дзін.

Але перш чым яна пачалася, гасцей прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Ён адзначыў, што для раёна адказна і ганарова прымаць прафесіяналаў у га­ліне спорту. Наш горад  невыпадкова абраны пляцоўкай для правядзення сустрэчы на самым высокім узроўні. Райцэнтр і ўвесь рэгіён у цэлым багаты як на традыцыі, так і на новаўвядзенні ў рабоце спартыўных устаноў.

Гаворачы пра развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, дасягненні спартсменаў, Юрый Мікалаевіч неаднойчы называў імя Васілія Аляксеевіча Захарэвіча, які кіраваў аддзелам фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама больш за 10 гадоў. Ён вёў мэтанакіраваную работу па развіцці сеткі спартыўных фізкультурных аб’ектаў як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. Многія будынкі знаходзі­ліся ў аварыйным стане, але дзякуючы старанням былога начальніка аддзела набылі дастойны выгляд. Адкрыліся лазні і басейны. Пры падтрымцы старшыні аблвыканкама Аляксандра Мікалаевіча Косінца набыты аўтобус. На ўзроўні было і застаецца аказанне платных паслуг.

У галіне спорту на Пастаўшчыне працуе зла­джаная каманда спецыялістаў. Найлепш пра гэта сведчаць вынікі выступленняў нашых землякоў. Вось толькі некаторыя з іх. На працягу двух сезонаў, у 2012 і 2013 гадах, мужчынская зборная каманда па валейболе пад кіраўніцтвам В. А. Захарэвіча станавілася чэмпіёнам першай лігі. За 2013-2014 гады падрыхтавана 11 кандыдатаў у майстры спорту па валейболе, 26 спартсменаў-“першаразраднікаў”.

—            Што датычыць стварэння дзяржаўнага аб’­яднання “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”, то гэта сябе апраўдала. Сістэма паспяхова дзейнічае. Якасць работы засталася ранейшай, пастараліся мы і максімальна захаваць кадры. Хаця добра разумеем, што ўдасканальваць работу можна і трэба, — рэзюмаваў Юрый Мікалаевіч Кісялёў.

У падтрымку сістэмы выступіў начальнік ад­дзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Яўгеньевіч Кашырын. Эфектыўнай яе палічыў і міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ігаравіч Шамко.

Дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Вадзім Пятровіч Кармазін агучыў пытанне “Аб нарошчванні аб’ёмаў экспарту турыстычных паслуг”. Узняў праблемы невысокай запаўняльнасці гасцініц, недастатковай колькасці замежных турыстаў у беларускіх здраўніцах і некаторыя іншыя. Таксама паведаміў, што рабочай групай, у склад якой увайшлі супрацоўнікі Дэпартамента, зацікаўленыя органы дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, распрацоў­ваецца праект Канцэпцыі Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2016—2020 гады. Плануецца, што да 2020 года даходы ад экспарту турыстычных паслуг суб’ектаў турыстычнай дзейнасці павялічацца ў 1,6 раза і дасягнуць 460 млн долараў (у мінулым годзе гэта лічба склала 235,3 млн долараў). Ставіцца задача павялічыць выручку ад аказання турыстычных паслуг суб’ектамі турыстычнай дзейнасці ў тры разы — да 2 трыльёнаў рублёў. “Задача выканальная, — лічыць Вадзім Пятровіч Кармазін. —  Турыстычны патэнцыял у нашай краіны вялізны, трэба толькі ўмець яго выкарыстоўваць. Правядзенне ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі паказала, што мы ўмеем арганізоўваць мерапрыемствы самага высокага ўзроўню і што ў Беларусі шмат прафесіяналаў як у спартыўнай, так і ў турыстычнай галіне”.

Ёсць яны і ў Паставах. У гэтым прадстаўнічая дэлегацыя пераканалася, наведаўшы шэраг гарадскіх аб’ектаў. Першым з іх стаў фізкультурна-аздараўленчы комплекс па вуліцы Савецкай. Пра яго дзейнасць расказаў намеснік дырэктара Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Леанід Сцяпанавіч Жук. Ён правёў гасцей да нядаўна адрамантаванага стадыёна, паказаў спартыўную і трэнажорную залы, азнаёміў з паказчыкамі работы. Міністра цікавілі платныя паслугі. За дзесяць месяцаў сёлетняга года іх аказана на 746 мільёнаў рублёў, што адпавядае плану.

Наступным месцам прыпынку стаў філіял Пастаўскага краязнаўчага музея. З яго экспазіцыяй азнаёміла дырэктар установы Раіса Леанідаўна Курачэнка. Аляксандр Ігаравіч Шамко высока ацаніў вялікі аб’ём выкананых работ і назваў аб’ект “унікальным скарбам Пастаўшчыны”, які мае адно з вызначальных месцаў у прывабліванні турыстаў у наш рэгіён. Іх тут, на думку міністра, павінна быць шмат, асабліва ўлічваючы вельмі выгаднае геаграфічнае становішча Пастаўскага раёна.

Госці азнаёміліся з дзейнасцю фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў мікрараёне пятага гарадка, а таксама наведалі футбольную акадэмію пры Пастаўскім мэблевым цэнтры. Падчас пераездаў пра гісторыю нашага горада і яго славутасці расказала былая супрацоўніца Цэнтра турысцкіх паслуг Святлана Маслоўская.

Якія вынікі нарады? Якія ўражанні засталіся  ад знаходжання ў райцэнтры? — пацікавілася я ў міністра спорту і турызму.

—            У Паставах свая мадэль спартыўнай вертыкалі, якая заслугоўвае асаблівай увагі, — адзначыў Аляксандр Ігаравіч Шамко. — Галоўнай тэмай нашай сённяшняй размовы было ўдасканаленне структуры кіравання на месцах, і ваш вопыт аказаўся для прысутных цікавым. Пасля правядзення аптымізацыі наспеў шэраг пытанняў. Удзельнікі нарады звярнулі ўвагу на вартасці і недахопы новай сістэмы, выпрацавалі агульную пазіцыю па спрэчных момантах, каб агучыць яе на ўзроўні Урада (нарада ў Прэзідэнта па пытаннях спорту і турызму адбылася 17 лістапада — аўт). Што да работы спартыўных устаноў, то бачна, што яна ў раёне праведзена вялікая. Многа створана для таго, каб насельніцтва займалася спортам, вяло здаровы лад жыцця. Спадабалася і турыстычная інфраструктура.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 54

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 51

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 49

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 49

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 80

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 80