Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Заўсёды прыслухоўваюся да людзей”

“Заўсёды прыслухоўваюся да людзей”

Па выніках мінулага года ААТКураполле-аграў раённым спаборніцтве заняло першае месца па вытворчасці кармоў, другоепа вытворчасці малака і збожжа. Сёлета гаспадарка адзначана ў дзвюх намінацыяхпершае месца па ўздыме зябліва і другоепа вытворчасці кармоў.

Аднак дырэктар сельгаспрадпрыемства лаўрэат звання “Чалавек года Пастаўшчыны” Сяргей Васільевіч Чэпік, які ўзначальвае калектыў восьмы год, размову пачаў зусім не з поспехаў: “Хацелася б сустрэць свята работнікаў сельскай гаспадаркі больш годна. Сёлетні год нас не парадаваў, асабліва ў раслінаводстве”.

— Але ж на тое былі аб’ектыўныя прычыны…

— Мы ўсё зрабілі для таго, каб атрымаць багаты ўраджай. Паколькі найлепш родзяць азімыя, мінулай восенню 800 гектараў занялі пшаніцай. Пасеялі ў аптымальныя тэрміны, якасным насеннем. Але марозная і бясснежная зіма загубіла старанне земляробаў — на 400-х гектарах загінулі пасевы пшаніцы, на ўсіх 160-ці — рапсу. Да ўсяго таго, на 300-х гектарах, якія вясной перасеялі ячменем, ён зноў жа з-за анамальных кліматычных умоў не ўзышоў. Самы неспрыяльны год. У выніку недаатрымалі 1400 тон збожжа да валавога збору ў 2013-ым. Калі летась намалацілі 5100 тон, то сёлета — усяго 3700. Ураджайнасць — адпаведна 31 і 26,3 цэнтнера з гектара. Тым не менш цалкам разлічыліся з дзяржзаказам, нарыхтавалі дастаткова і якаснага насення. Яго пастаянна абнаўляем, ужо чацвёрты год закупляем эліту ў ААТ “Гастэлаўскае”. Не застанёмся і без камбікармоў.

— “Падножка” прыроды не адбіла жадання рабіць стаўку на азімыя культуры?

— Не, у лепшыя гады азімыя ў нас і па 45 цэнтнераў з гектара давалі. Таму гэтай восенню зерневыя пасеялі ажно на 1150 гектарах, азімы рапс — на 260-ці. Захавалі ўсе агратэхнічныя нормы. У зімоўку ўваходзяць у добрым стане, віды на ўраджай неблагія. Спадзяёмся, што надвор’е не падвядзе — снарад двойчы ў адну і тую ж варонку не трапляе. 850 гектараў зоймем яравымі, і такім чынам зерневы клін будзе ў нас 2 тысячы гектараў. На 1260 гектарах узнята зябліва. Таму з веснавой сяўбой праблем не павінна быць.

— Ведаю, што паляпшаць землі вам дапамагае і меліярацыя.

— За апошнія тры гады на далучаных да нашай гаспадаркі васілінскіх землях меліяратары здалі тры аб’екты. У тым ліку ў    2012 годзе меліярацыя праве­дзена на 138 гектарах, у 2013-ым — на 121, сёлета — на 82 га. На значных плошчах праведзены культуртэхнічныя мерапрыемствы. На наступны год мы ў праграму не трапілі, а вось у 2016-ым разлічваем на правя­дзенне меліярацыйных работ на 120—130 гектарах.

— Ёсць каму працаваць у полі?

— У нашай гаспадарцы вельмі моцны калектыў механізатараў. Вопытныя і ў самай сіле працаўнікі ва ўзросце 35—45 гадоў. Юрый Сівы, Аляксандр Яначкін, Дзмітрый Лысёнак, Мікалай Адынец ды і многія іншыя, каго можна ставіць у прыклад. Летась да нас перайшлі з Андрон Павел Болт і Юрый Усовіч, якім даверылі энерганасычаныя трактары, а таксама зернеўборачны і кормаўборачны камбайны. Выдатна зарэкамендавалі сябе. Некалькі механізатараў перайшлі з “Новай гвардыі” Браслаўскага раёна, і іх працай я таксама задаволены.

— І чым прывабліваеце лю­дзей?

— Рублём! Сярэднямесячная зарплата механізатараў за мінулы год склала 6 мільёнаў 100 тысяч рублёў. Не ніжэйшай яна будзе і сёлета. Немалаважна і тое, што ў гаспадарцы моцная тэхнічная база. За апошнія 3—4 гады мы на 80 працэнтаў абнавілі машынна-трактарны парк. Праца на новай сучаснай тэхніцы, несумненна, больш эфектыўная, і зарабіць можна больш.

— А ці можаце забяспечыць жыллём?

— На жаль, летась і сёлета мы не пабудавалі ні аднаго дома, бо зараз гэта вельмі дорага — 200—220 мільёнаў. Маем 24 “прэзідэнцкія” домікі, якія ўзвялі раней. Усе яны заселены. Сёлета капітальна адрамантавалі двухпавярховы чатырохкватэрны дом у Кураполлі — перакрылі дах, падвялі ваду, каналізацыю. Пакуль што гэта жыллё арандуюць кітайцы, якія будуюць электрападстанцыю ля вёскі Бірвіта. У перспектыве мы зможам прадаставіць гэта жыллё тым, хто пажадае ўліцца ў наш калектыў. А жадаючыя ёсць. І хоць на цяперашні час мы не маем праблем з кадрамі, хацелася б мець і рэзерв.

— Нават у жывёлагадоўлі хапае кадраў?

— Хапае. Іншая справа, што якасць работы асобных жадае лепшага. Хоць у цэлым справы ў жывёлагадоўлі ідуць добра, і менавіта гэта галіна з’яўляецца асноўнай крыніцай даходу, асабліва цяпер, калі дзяржава за кожны прададзены літр малака даплачвае 640 рублёў надбаўкі. Летам штомесяц толькі ад продажу малака мы атрымлівалі 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў, а месячны фонд зарплаты з улікам падаткаў, адлічэнняў у бюджэт, платы за электраэнергію складаў каля мільярда.

Многае залежыць ад загадчыкаў ферм. Вопытныя, адказныя, ініцыятыўныя Галіна Піскуновіч у Кураполлі, Мая Грынько ў Васілінах. А вось Таццяна Сабачэўская ўзначаліла калектыў фермы ў Дзедкаве толькі год назад (яе сям’я пераехала да нас са Свіран), але адразу знайшла агульную мову з жывёлаводамі, справы на ферме ладзяцца. Сярэднямесячны надой ад каровы з пачатку года склаў па гаспадарцы 3565 кілаграм, дзяржаве за 10 месяцаў прадалі яго 2863 тоны. Прадукцыя якасная — 58 працэнтаў экстрай, 38 — вышэйшым сортам. Сярэднясутачныя прывагі — 503 грамы, вытворчасць мяса — 254,7 тоны. Пагалоўе жывёлы — 2237, з іх 803 — малочны статак, атрымана 738 цялят. Жывёлаводы атрымліваюць выхадныя дні, ідуць у водпуск, нядрэнна зарабляюць. Фермы ўтрымліваем у добрым стане. Іх рамонт пачынаем адразу, як толькі выганяем статак на пашу. Таму без усялякай спешкі да пачатку стойлавага перыяду ўсё гатова.

— І кармавая база заўсёды багатая?

— А хіба без кармоў можна атрымаць прадукцыю? Сёлета для іх нарыхтоўкі надвор’е было ідэальнае. Праўда, кукуруза ўрадзіла горш, чым у мінулым годзе, недаатрымалі каля 2 тысяч тон сіласу з яе. Затое канюшына вырасла на славу, а сеялі яе 150 гектараў у чыстым выглядзе і 500 гектараў травасумесяў з 4-5 кампанентаў. Атрымалі два добрыя ўкосы, а на некаторых участках ажно тры. 1,5 тысячы тон сенажу зарулонілі ва ўпакоўку, на 3 тысячы тон больш, чым летась, заклалі ў траншэі. На ўмоўную галаву жывёлы назапашана 30,8 цэнтнера кармавых адзінак.

— Пагалоўе намнога вырасла. А ці будуеце новыя фермы?

— Яны нам патрэбны як паветра. Ускладвалі вялікія надзеі на робатызаваную ферму і пачалі яе будаўніцтва, на якое ўжо затрачана 5,5 мільярда рублёў (1,5 мільярда — нашых і 4 мільярды — бюджэтных). Устаноўлены два клюшнікі і малочны блок. Аднак спынілася дзяржфінансаванне (а наша ферма была ўключана ў рэспубліканскую праграму), і будаўніцтва прыпынена. Але не сумняваюся, што цяжкасці часовыя і сучасную ферму мы ўсё ж такі будзем мець. А пакуль для ўтрымання жывёлы аднаўляем і выкарыстоўваем будынкі, якія раней пуставалі.

— Ці ёсць у гаспадаркі рэзервы далейшага нарошчвання вытворчасці прадукцыі?

— Ёсць. І іх трэба выкарыс­тоў­ваць. Стаўку робім на павелі­чэнне вытворчасці малака. У нас усё для гэтага маецца. Забяспечанасць цялушкамі — 147 працэнтаў (адзін з найвышэйшых паказчыкаў не толькі ў раёне, але і ў вобласці). Моцная кармавая база. Дастатковая колькасць кадраў. Толькі б вырашыць пытанне з узвядзеннем робатызаванай фермы! І ў раслінаводстве зроблены добры задзел на будучы ўраджай. Мы можам і абавязаны атрымліваць не менш за 40 цэнтнераў збожжа з гектара.

— Вышэй мы ўжо гаварылі пра кадры. Хачу прадоўжыць тэму. Ці ёсць у дырэктара каманда аднадумцаў?

— Безумоўна, ёсць, прычым каманда моцная.  Адзін у полі не воін. Калі няма кадраў, то не дабіцца і поспеху. 14 гадоў працуе галоўным бухгалтарам Святлана Варашкевіч, 5 гадоў —  галоўны эканаміст Людміла Лакотка. На пасадзе галоўнага агранома — Сяргей Астапчук. Яго прафесійны стаж складае 22 гады, а ў нас ён трэці год (перайшоў з Браслаўскага раёна). Сапраўдны тэхнолаг палёў! Не пазычаць вопыту і майму намесніку Васілію Касценю, які ў свой час працаваў і кіраўніком іншай гаспадаркі, і начальнікам аддзялення. А вось галоўны інжынер Юрый Цяляк — малады, на гэтай пасадзе з 1 чэрвеня. Упэўнены, што ўсё ў яго атрымаецца.

— Вы вельмі цёпла гаворыце і пра спецыялістаў, і пра радавых працаўнікоў. Няўжо ўсе такія шчырыя?

— Наш калектыў сапраўды зладжаны і працаздольны. Але ж Вы разумееце, што ідэальных людзей не бывае. У кожнага з нас і свае вартасці, і свае недахопы. Для мяне як для кіраўніка важна сустракацца з людзьмі, чуць іх меркаванне, прыслухоў­вацца да парад, не баяцца нязручных пытанняў. Гэта я, напэўна, пераняў ад бацькі. Яшчэ тады, калі ён працаваў старшынёй калгаса на Лепельшчыне, нярэдка браў мяне з сабой у машыну, і я бачыў, як ён ехаў у поле, на фермы, у майстэрні, размаўляў з людзьмі, цікавіўся іх жыццём, запісваў у блакнот просьбы, пераймаў вопыт. Вось і я зараз стараюся нікога не абмінаць увагай. А калі кіраўнік адседжваецца ў кабінеце, на што можна спа­дзявацца?

— Чула, што нібыта да ААТ “Кураполле-агра” далучаюць СВК “Андроны”. Не адмаўляецеся?

— Калі б дзяржава пайшла насустрач і спісала даўгі (а толькі малочнаму заводу “Андроны” завінавацілі каля 15 мільярдаў рублёў), ніякіх пытанняў з далучэннем гаспадаркі да нашай не ўзнікла б. Землі там урадлівыя. Некалі ў “Ленінскім шляху” збіралі да 7 тысяч тон зерня, зараз — усяго 1 тысячу тон. Паправіць становішча можна, і нашаму калектыву гэта было б пад сілу. Шкада і тамашнія землі, і людзей. Праблему трэба вырашаць.

— Мы размаўляем напярэдадні свята. Як плануеце яго адзначаць?

— Гэта будзе не па каляндарнай даце, а на тыдзень ці два пазней. Звычайна мы запрашаем за накрытыя сталы ўсіх жадаючых (збіраецца чалавек 50-60). Мясцовыя культработнікі рыхтуюць праграму, штогод прыязджае з Пастаў ансамбль “25 плюс-мінус”. Да свята таксама выплачваем усім членам калектыву невялічкія прэміі.

— Вашы пажаданні курапольцам?

— І не толькі ім, а ўсім працаўнікам сельскай гаспадаркі, а таксама ветэранам і нашым партнёрам-перапрацоўшчыкам жадаю найперш здароўя і шчасця ў сем’ях. Ну і, вядома ж, багатага ўраджаю, высокіх надояў і прываг, добрага настрою і жадання працаваць.

Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.   

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 22

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 25

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 32