Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гута: людзі шчыруюць, прырода раскашуе

Гута: людзі шчыруюць, прырода раскашуе

старэйшына вёскі Гута Кацярына Генадзьеўна Кузьміч

 Вёска Гута за 25 кіламетраў ад Пастаў. У перакладзе з нямецкай мовы гэты славянскі прамысловы тэрмін азначае “плавільня” або “металургічны завод”. На карце паселішча ўзнікла 110 гадоў таму, калі купец Каган набыў у графа Пшаздзецкага ўчастак лесу і ў 1913 годзе пабудаваў шклозавод. Паступова бліжэй да яго сталі сяліцца людзі з навакольных вёсак. З часам Гута ператварылася ў адзін з буйнейшых населеных пунктаў раёна. Але ў 2004 го­дзе завод закрылі і многія сем’і падаліся хто куды. Цяпер тут налічваецца каля 550 чалавек. Тыя, хто застаўся, уладкаваліся на работу на прадпрыемствы і ў арганізацыі гарадскога пасёлка Варапаева, некаторыя знайшлі іншы занятак. У вёсцы працуюць сярэдняя школа, магазін, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы садок.

 «Нам ёсць чым ганарыцца»

— У нашай Гуты багатае мінулае, — гаварыла старэйшына вёскі Кацярына Генадзьеўна Кузьміч. — Настаўнік гісторыі мясцовай школы Мікалай Ула­дзі­міравіч Арэх разам з края­знаўцам з Пастаў Ігарам Пракаповічам напісалі кніжку «Гута-Голбія». Гэта гісторыка-геаграфічны нарыс пра маляўнічы куточак Пастаўшчыны. У ім падрабязна апісана прырода, утрымліваецца шмат гістарычных звестак. Не абышлі ўвагай аўтары кнігі і трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія давялося перажыць гутчанам. Пры школе створаны музей, у экспазіцыі якога можна ўбачыць рэдкія старажытныя рэчы, знойдзеныя ў нашай мясцовасці.

Населены пункт акружаюць азёры Гуцкое і Галбейскае, непадалёк працякаюць рэчкі Галбяіца і Заражанка. Мы любім сваю вёску, аблюбавалі яе і дачнікі з Мінска, іншых гарадоў. Але галоўны скарб — цудоўныя людзі. Пра многіх з іх, а таксама пра ўстановы сацыяльнай сферы раённая газета неаднаразова пісала раней.

Гонар і візітная картачка — сямейны ансамбль Пачкоўскіх. У якіх толькі фестывалях ён ні ўдзель­нічаў, на якіх канцэртных пляцоўках ні выступаў! Калі раней Гута славілася шклозаводам, то цяпер пра вёску ведаюць дзякуючы самабытнаму майстэрству гэтай сям’і. Работнікі культуры мясцовага клуба праводзяць шмат розных мерапрыемстваў. З энтузіязмам працуюць загадчыца клуба Тамара Маслоўская і мастацкі кіраўнік Ганна Вырвіч. Шмат наведваль­нікаў бывае ў бібліятэцы, якой загадвае Зоя Казіміраўна Нефядовіч. На добрым рахунку  фельчарска-акушэрскі пункт. Яго загадчыца Ірына Тадэвушаўна Васьковіч для гутчан — сямейны доктар. Ёсць чым пахваліцца і калектыву школы. Усе пералічаныя вышэй установы неаднаразова выходзілі пераможцамі раённага спаборніцтва.

Кацярына Генадзьеўна Кузьміч — карэнная гутчанка, працуе загадчыцай дзіцячага сада, добра ведае людзей. Не першы год з’яўляецца старэйшынай вёскі. Яна з захапленнем расказвала пра работу ўстаноў, лёсы сваіх землякоў. У той дзень мне давялося пабываць толькі ў некаторых. Пра іх мой далейшы аповед.

Дзе нарадзіліся, там і прыгадзіліся

Гута: людзі шчыруюць, прырода раскашуе

Ала Васільеўна Місюнас, Глафіра Фёдараўна Андрэйчык, Іна Ге­надзь­еўна Касарэўская, Святлана Пятроўна Казаровец, Наталля Ула­дзіміраўна Бяляўская, Наталля Аляксандраўна Юрэвіч і Мікалай Уладзіміравіч Арэх у свой час вучыліся ў Гуцкай сярэдняй школе, потым закончылі вышэйшыя педагагічныя ўстановы, атрымалі дыпломы настаўнікаў і вярнуліся ў родныя сцены. Выкладаюць матэматыку, фізіку, гісторыю, фізкультуру, мову і літаратуру. Карыстаюцца аўтарытэтам сярод калег і вучняў, іх бацькоў. Разам з іншымі настаўнікамі яны робяць усё для таго, каб вучні атрымлівалі трывалыя веды, вакол школы быў ідэальны парадак. І ім гэта ўдаецца: многія вучні займаюць прызавыя месцы на алімпіядах, большасць выпускнікоў паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, а той рукатворнай прыгажосцю, якая створана на прышкольнай тэрыторыі, можна любавацца бясконца.

У садку ўтульна і цікава

Гута: людзі шчыруюць, прырода раскашуе

Пераступаю парог дзіцячага садка — і нібыта трапляю ў казку. З кухні прыемна пахне смач­нымі стравамі, у гульнёвым пакоі дзет­кі занятыя па інтарэсах. Адны захапіліся гульнёй у бібліятэку і разглядваюць кніжкі, абмяркоўваюць малюнкі да казак, іншыя гуляюць у магазін: выбіраюць тавар, лічаць грошы, “касір” пералічвае купюры, дае рэшту. Выхавальніца каардынуе гульню, робіць падказкі.

Дзецям цікава і весела бавіць тут час. Працуе дзіцячы садок — ёсць на­дзея на перспектыву.

«Мне ни на что не променять ту заводскую проходную, что в люди вывела меня»

Гута: людзі шчыруюць, прырода раскашуе

Гэтыя радкі з песні да кіна­фільма «Вясна на Зарэчнай ву­ліцы» для Юліі Уладзіміраўны Толсцікавай (на здымку злева) і Казіміры Віктараўны Янковіч вельмі дарагія. Менавіта шклозавод «Гута» стаў для іх лёсавызначальным месцам.

Гутчане на прадпрыемстве працавалі дынастыямі. Прыйшла сюды і Казіміра Віктараўна. Яна была адной з нямногіх жанчын састаўнога цэха, у якім уручную займаліся змешваннем саставаў для  шкла. Потым стаяла ля аўтаматаў, якія штампавалі бутэлькі, слоікі.

— На вуліцы — спякота, у цэху — сапраўднае пекла, — успамінала К. В. Янковіч. — 38 гадоў аддала заводу. А да гэтага лёс пакідаў па свеце…

Ёй было дзевяць, калі немцы акупіравалі вёску, а людзей пагналі на прымусовыя работы ў Германію. Яна з маці трапілі ў Аўстрыю. Там іх размеркавалі да старых хворых гаспадароў. Франц і Ганна Пэртэры сваіх дзяцей не мелі і вельмі палюбілі паслухмяную Казю, якая хутка авалодала замежнай мовай. Пакуль яе маці даглядала гаспадарку, Пэртэры ба­віліся з дзяўчынкай. Калі вайна закончылася, яны ўгаворвалі застацца ў іх. Але беларусы рва­ліся на Радзіму.

У 1952 годзе камсамолка Казіміра  вызвалася асвойваць цалінныя землі. За ёй паехаў і каханы хлопец. Там згулялі вяселле, нарадзілася дачушка. А ўрэшце вярнуліся ў Гуту на шклозавод.

— Які гэта быў цудоўны час! — гаварыла Казіміра Віктараўна. — Завод працаваў у некалькі змен, прадукцыя карысталася попытам. І мы — маладыя, здаровыя, вясёлыя. Усё мінула. Няма завода, у мяне заўчасна памерла сярэдняя дачушка. Ледзь перажыла такое гора. У шчаслівы час вяртаюць толькі чорна-белыя фота­здымкі.

Гута: людзі шчыруюць, прырода раскашуе

— А якой прыгажуняй была Віктараўна! — уступае ў размову К. Г. Кузьміч. — Памятаю, як у клубе на 8 Сакавіка ўша­ноўвалі жанчын-завадчанак. Віктараўна заўсёды модна, з густам апранутая, эталон эле­гантнасці.

Маладзенькай дзяўчынай прыйшла на завод і Юлія Уладзіміраўна Толсцікава. Прыгожая, працавітая, добрая. Нягле­дзячы на розніцу ва ўзросце, сябравала з Казімірай Віктараўнай, і тая пасватала яе да заводскага хлопца. Пётр быў не  мясцовы. Ён рана застаўся без маці, не ўзлюбіў мачаху і збег з дому. Ездзіў на цягніках, пакуль не сустрэў чалавека з Гуты. Той запрасіў яго да сябе, выхоўваў, выпраўляў на службу ў армію, а потым уладкаваў на завод.

— Наша каханне ўвянчалася камсамольскім вяселлем, — успамінала Ю. У. Толсцікава. — Рэгістрацыя была ўрачыстай. Ад прадпрыемства падарылі канапу, ад райкама камсамола — патэфон і мноства пласцінак. А затым быў Урал, куды паехала за мужам. Але не вытрымала таго клімату і падалася ў Мінск. Пэўны час так і жылі паасобку. Урэшце сышліся. 40 гадоў я правяла ў Мінску, а калі захварэла мама, мы з мужам былі ўжо на пенсіі і вярнуліся ў Гуту. У Мінску засталіся два сыны. Тут не магу надыхацца чыстым паветрам, налюбавацца прыродай. Чатыры гады таму аўдавела. Сумна, але ад адзіноты ратуюць праца на агародзе і ў кветніках. Часта наплываюць настальгічныя ўспаміны. Шкада, што не збераглі завод, які для большасці гутчан быў адзіным месцам работы.

«Анін магазін»

Гута: людзі шчыруюць, прырода раскашуе

Ад вяскоўцаў часта можна чуць: “Іду ў Анін магазін”. Так гавораць пра гандлёвую кропку раённага спажывецкага таварыства, у якой прадаўцом больш за трыццаць гадоў працуе Ганна Аліхвер (на здымку). Доўгі час была загадчыцай. Цяпер гэтыя абавязкі выконвае Наталля Дуброўская.

Памяшканне прасторнае, прыгожа выкладзены тавар. Тут ёсць вялікі выбар прадуктаў харчавання, посуду, мэблі, бытавой тэхнікі. Пры неабходнасці можна заказаць патрэбную рэч. Даведзены план пастаянна выконваецца, хоць рабіць гэта зусім няпроста: у вёсцы працуюць яшчэ дзве прыватныя крамы. Тым не менш прадаўцы знаходзяць падыход да кожнага пакупніка, абслу­гоўваюць ветліва і хутка, умеюць рэкламаваць тавар. Таму людзі ідуць сюды з задавальненнем.

Настаўніца і дарадца

Вера Канстанцінаўна Іванская ў Гуту трапіла па размеркаванні пасля заканчэння Гро­дзенскага педага­гічнага вучылішча. Адпрацавала належны тэрмін і збіралася вяртацца ў родны Лоеў. А загадчыца аддзела адукацыі папрасіла застацца яшчэ на год. За гэты час выйшла замуж.

— Муж быў адзіным сынам у бацькоў. І тыя не тое што пра пераезд у іншы горад не хацелі слухаць, але нават жыць асобна нам не дазволілі, — успамінала. — Так і  жыву ў гэтым доме. Муж памёр заўчасна — у 51 засталася ўдавой. Трагічна загінула свякроў, шэсць гадоў прыйшлося даглядаць хворага свёкра. Цяпер адна. Мне часта сніцца Лоеў, але ехаць туды не мае сэнсу. Сыны клічуць да сябе ў Наваполацк. Мне ж добра ў Гуце: на кожным кроку сустракаюцца людзі, якія сталі мне дарагімі.

У школе В. К. Іванская адпрацавала 45 гадоў. Вельмі любіла работу, дзетак-пачаткоўцаў. Яны таксама пла­цілі ёй павагай. І цяпер, як маці, хвалюецца за іх, радуецца поспехам і кожнай сустрэчы з імі.

Вяскоўцы ідуць да Веры Канстан­цінаўны па парады. Яна ўмее выслухаць і падбадзёрыць. А яшчэ ў яе студні вельмі смачная вада. Жыхары двухпавярховых шматкватэрных  дамоў пастаянна набіраюць яе для піцця. І нярэдка кажуць: “Вада спатоліць смагу, а гаспадыня падтрымае маральна, узбагаціць духоўна».

— Мяне вельмі непакоіць становішча ва Украіне, — не стрымлівае слёз жанчына. — Там жывуць плямен­нікі. Няма нічога страшней за вайну. Успамінаю жудасныя гады ваеннага ліхалецця. Асабліва лютавалі фашысты, адступаючы: палілі пабудовы, людзей вывозілі на прымусовыя работы ў Германію. Маме ўдалося з намі, малымі, уцячы. Але хутка яна захварэла на тыф і памерла. Мяне выхоўваў старэйшы брат. Нялёгка прыйшлося. Тыя, хто перажыў фашысцкую навалу, цэняць мір, радуюцца сонцу і ўсяму, што маюць. Бо самае дарагое — хлеб і спакой.

Ствараюць шчасце самі

Гута: людзі шчыруюць, прырода раскашуе

Сяргей і Надзея Зуевы — адна з маладых сямей, якія з закрыццём завода не падаліся шукаць шчасця ў іншыя гарады і пасёлкі. Бацькі Сяргея родам з Наваполацка. На шклозавод прыехалі на работу і  засталіся тут назаўсёды. Па іх прыкладзе паступілі і маладыя. У банку ўзялі крэдыт, купілі домік і цяпер абуладкоўваюць яго на свой густ. Падрастаюць трое дзетак. Саша — сямікласнік, здоль­ны, дапытлівы. Адна сцяна ў пакоі завешана дыпломамі, якімі хлопец узнагароджваўся за перамогі на алімпіядах, розных конкурсах. Мікіту пяць гадоў. Агульная любіміца і пацеха — трохгадовая Ксеня. Малодшыя дзеткі наведваюць дзіцячы садок. Весела бывае вечарамі, калі сям’я збіраецца разам.

Надзя пакуль знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дачушкі. Але ў бліжэйшы час збіраецца на Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат, дзе працавала раней. Сяргей працуе на варапаеўскім участку жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сям’я вызначаецца працавітасцю. У ёй пануюць каханне, згода, узаемаразуменне. Зуевых ставяць у прыклад іншым бацькам.

— Цяжкасці бываюць у кожнага, — гаварыла Надзя. — Але калі побач на­дзейны муж, то і праблемы вырашаюцца прасцей. Мы ні на кога не разлічваем, толькі на свае сілы. Зробленае ўласнымі рукамі і цэніцца па-іншаму. Гута падабаецца. На месцы дзіцячы садок, школа. І адпачыць можна цудоўна на мясцовым возеры. У вольны час я люблю вязаць, муж — рыбачыць.

Па законах сумлення

Гута: людзі шчыруюць, прырода раскашуе

На заходняй ускраіне вёскі ёсць мясцовасць, якая называецца Хардакова, а афіцыйна — вуліца Партызанская. Раней гэта быў засценак, у якім жылі дзве сям’і. У час карнай аперацыі фашысты пабудовы спалілі, людзей расстралялі. Пасля вайны тут па-новаму сталі будавацца дамы. Цяпер ужо ўсе іх гаспадары даволі паважанага ўзросту. Многім цяжка спраўляцца са штодзённымі клопатамі. Прасцей тым, у каго блізка жывуць дзеці. А тым, у каго яны далёка, або ўвогуле няма, бескарысліва дапамагаюць муж і жонка Балаі.

— Нічога звышнатуральнага мы не робім, — гаварыла Зінаіда. — Напэўна, так паступіў бы кожны, каго папрасілі б аб дапамозе.

А мне падумалася: не ўсе. Нярэдка людзі знаходзяць мноства прычын, каб толькі не абцяжарваць сябе клопатамі пра іншых. Зінаіда і Іосіф Балаі не з той кагорты. Напрыклад, жылі па-суседстве маці з сынам. Калі жанчына памерла, Балаі не пакінулі без увагі яе сына-інваліда. Дзяліліся ўсім, што мелі, даглядалі. Але хвароба прагрэсіравала, і чалавека прыйшлося аформіць у бальніцу. У Аліхверах жыла адзінокая цёця Іосіфа. Каб не ездзіць за кіламетры, купілі ёй у Хардакове дом і цяпер апякуюцца над ёй.

Пажылыя вяскоўцы ведаюць, што ў любой сітуацыі яны могуць разлічваць на Зінаіду і Іосіфа, давяраюць ім. Муж і жонка заўсёды адкрытыя для іншых людзей.

На ўсе рукі майстар

Гута: людзі шчыруюць, прырода раскашуе

Пераступаю парог хаты — і бачу на канапе мужчыну… з пруткамі ў руках.  Прыглядаюся да рэчы — рукавіца. Побач ляжаць гатовыя шкарпэткі. Не кожная жанчына здольная правільна вывязаць палец або пятку, а ў 87-гадовага Іосіфа Сямёнавіча Лутохіна атрымліваецца.

— Я і швэдры вязаў, — расказвае. — І прасці ўмею, і ніткі сукаць. Яшчэ пры маме навучыўся. Жонка хворая, таму прыходзіцца з усім спраўляцца самому.  І на швейнай машынцы магу. А ці бачылі Вы мае карзіны, бочачкі, балеі? Не злічыць, колькі іх вырабляю!

Накіроўваемся ў гаспадарчую прыбудову, і вочы разбягаюцца ад розных вырабаў: большыя карзіны — для збору грыбоў, меншыя — для ягад, бочачка для квашання капусты, драўляныя лыжкі, балеі для мыцця ў лазні.

— Сямёнавіч — майстар у любой справе, за якую бярэцца, — расказвала старэйшына вёскі. — Руплівы, працавіты, добры, цярплівы. Як усюды і паспявае? Сёлета збыў карову, але трымае коз. А якая цяпліца прасторная! Шмат увагі патрабуе хворая жонка Марыя Адольфаўна, у мінулым настаўніца пачатковых класаў. Сямёнавіч 35 гадоў адпрацаваў на заводзе. Быў токарам-станочнікам. На яго рахунку шмат рацыяналізатарскіх прапаноў. І будаўнік ён выдатны. Сабе дом узвёў і сыну дапамог. І мэблю ўласнаручна рабіў. А яшчэ ў свой час даглядаў чужую адзінокую жанчыну.

— Серафіма была родам з Рымак, — дапаўняе І. С. Лутохін. — Сенакосаў ля Гуты мала, і я з яе агарода нарыхтоўваў сена. Ёй 80 тады было, занемагла. А родных блізка няма. Вырашылі мы з жонкай забраць да сябе. Даглядаў як мог: і ў лазні мыў, і пераадзяваў. Да 97 гадоў у нас дажыла. Пахавалі па-хрысціянску, помнік паставіў, магілку прыбіраю. Рабі дабро людзям, і яно да цябе вернецца. Можа таму і сілы яшчэ маю на ўсялякую работу. А гора хапіла: трагічна загінула дачка, якая жыла ў Камсамольску-на-Амуры. Нават на пахаванне не паехалі ў такую далячынь. Сын рана аўдавеў… Па ўсіх сэрца баліць.

У кожнага чалавека свой лёс і свая гісторыя, вартыя ўвагі. Вельмі  хочацца, каб тыя, чыю хату абмінула ў той дзень, калі збірала матэрыял для “Кропкі на карце”, не пакрыўдзіліся. Абяцаю: наперадзе чакаюць новыя сустрэчы, бо за адзін раз немагчыма расказаць пра ўсіх.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара

і з сямейнага альбома Ю. У. Толсцікавай.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30