Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Быць там, дзе цяжка і складана

Быць там, дзе цяжка і складана

Першы намеснік начальніка РАУС Д. В. Куталёў з ветэранамі аддзела Ф. С. Дунцом, І. М. Аніськовічам, І. Ф. Шчытом, М. С. Дыса, С. М. Кісялёвым і В. У. Войтавым.

Сёлетняя восень багатая на ­юбі­леі многіх устаноў і арганізацый Пастаўшчыны. Адзначае яго і наш раённы аддзел унутраных спраў. У першыя лістападаўскія дні яму спаўняецца 75 гадоў. Як і іншыя, Пастаўскі РАУС мае сваю слаўную і цікавую гісторыю, якую хацелася б прыгадаць.

На тым месцы, дзе зараз знаходзіцца будынак райаддзела міліцыі, у канцы ХІХ стагоддзя размяшчалася народнае вучылішча, а сама вуліца тады называлася не Савецкай, а Віленскай. Раніцай 30 красавіка 1901 года падчас правядзення выпускнога экзамена народнае вучылішча згарэла. У той дзень у Паставах адбыўся вялікі пажар, які знішчыў амаль усе будынкі на вуліцы Віленскай. Пазней было ўзведзена новае аднапавярховае збудаванне, якое і сёння з’яўляецца часткай нашага адміністрацыйнага будынка, а ў 1968 го­дзе да яго дабудавалі другі паверх.

У 1939 годзе, калі Заходняя Беларусь увайшла ў склад СССР, на тэрыторыі Пастаўшчыны быў арганізаваны Пастаўскі павятовы аддзел НКУС, які ўваходзіў у склад упраўлення народнага камісарыята ўнутраных спраў па Вілейскай вобласці. Штат аддзела складаўся з начальніка, старшага оперупаўнаважанага, трох оперупаўнаважаных, машыністкі-справавода і рахункавода. У такім выглядзе ён праіснаваў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Пасля вызвалення Пастаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года пачалося аднаўленне работы органаў дзяржаўнай улады. Пастаўскі павятовы аддзел НКУС па Вілейскай вобласці перайменавалі ў раённы аддзел НКУС УНКУС па Мала­дзечанскай вобласці. Узначаліў яго М. С. Мозаль. У той час аддзел міліцыі меў ужо наступныя падраздзяленні: аддзяленне крымінальнага вышуку, групу па барацьбе з крадзяжамі сацыялістычнай уласнасці, пашпартнае аддзяленне, апарат службы і баявой падрыхтоўкі, ведамасную міліцыю, асобнае страявое падраздзяленне і пажарную ахову.

У пачатку 50-ых гадоў аддзел міліцыі вывелі са штата РАНКУС, і ён стаў называцца раённым аддзелам міліцыі. Яшчэ дзве рэарганізацыі адбыліся ў 1956 і 1960 гадах. А ў лістападзе 1990-га РАУС атрымаў сваю цяперашнюю назву. У розныя гады пастаўскую міліцыю ўзначальвалі А. І. Пузака, М. А. Гібала, А. А. Лосеў, А. Л. Статкевіч, Б. І. Косінец, М. І. Шыраеў, А. М. Чыгілейчык, В. І. Шушкевіч, І. М. Аніськовіч, В. Ю. Будзіч, М. К. Доўмант. З 2011 года яе начальнікам з’яўляецца аўтар гэтых радкоў.

Быць там, дзе цяжка і складана

Асабовы склад Пастаўскага РАУС у 70-ыя гады мінулага стагоддзя.

За сваю 75-гадовую гісторыю наш аддзел тройчы, у 1979, 1980 і 1981 гадах, узнагароджваўся пераходным Чырвоным сцягам МУС БССР за дасягнутыя станоўчыя вынікі ў рабоце па ўмацаванні правапарадку і сацыялістычнай законнасці, пасля чаго гэты сцяг быў уручаны яму навечна. Работнікі ад­дзела заўсёды знаходзіліся на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю і бандытызмам, былі там, дзе патрабавалася іх прысутнасць. Так, у ваенныя і пасляваенныя гады яны прымалі актыўны ўдзел у партызанскім руху, абясшкоджванні і ліквідацыі груп антысавецкага нацыяналістычнага падполля і контррэвалюцыйных арганізацый на тэрыторыі раёна, ­удзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Зараз штогод забяспечваюць ахову грамадскага парадку пры правядзенні Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Назаўсёды застануцца ў нашай памяці Я. А. Лявіцкі, Э. А. Савіч, В. А. Руткоўскі, В. М. Бароўка, А. Ф. Лысёнак, У. У. Юрчанка, Г. К. Мазырка, якія, знаходзячыся на баявым пасту, дачасна пайшлі з жыцця. Памятаем таксама іншых сваіх ветэранаў, сярод якіх В. І. Ашчэпкаў, І. Ф. Шчыт, М. М. Аліхвер, М. У. Агеенка, Ф. С. Дунец, К. Б. Кішко, М. В. Шапавалаў, І. А. Варабей, А. А. Бучнеў, У. А. Дзячэнка, У. С. Рагачоў, Ю. І. Анкіп, І. М. Юшко. Тое, што створана імі і іншымі былымі работнікамі РАУС, падтрымліваецца і прымнажаецца маладым пакаленнем пастаўскіх міліцыянераў.

Сёння штатная колькасць супрацоўнікаў аддзела складае 95 чалавек, 87 з якіх атэставаныя. У яго структуру ўваходзяць 10 падраздзяленняў: штаб, аддзяленні крымінальнага вышуку, эканамічных злачынстваў, аховы правапарадку і прафілактыкі, Дзяржаўта­інспекцыі, па грамадзянстве і міграцыі, дзяжурнай службы, крымінальна-выканаўчая інспекцыя і інспекцыя па справах непаўналетніх, а таксама ізалятар часовага ўтрымання. Райаддзел забяспечаны сучаснай камп’ютарнай тэхнікай, аўта­транспартам, спецсродкамі і сродкамі сувязі для ажыццяўлення сваёй дзейнасці.

Дзякуючы высокапрафесійнаму калектыву і добрай матэрыяльна-тэхнічнай базе ён паспяхова спраўляецца з пастаўленымі перад ім задачамі, галоўнай з якіх з’яўляецца забеспячэнне законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна. Пра гэта сведчаць і вынікі нашай работы за 9 месяцаў бягучага года. За студзень-верасень 2014-га ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на Пастаўшчыне адбылося значнае зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў як па лініі крымінальнага вышуку (на 22,4%), так і па астатніх службах (на 10,1%). Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва раёна склаў 52,3 супраць 58 злачынстваў летась. Калі ж гаварыць у цэлым, адна з найпершых задач супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў застаецца ранейшай — быць заўсёды з людзьмі, у гушчы падзей, там, дзе цяжка і складана.

А. ГАРУС, начальнік РАУС.

Фота з архіва РАУС і Алены ШАПАВАЛАВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 19

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 28

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 37