Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Гандаль — маё прызванне”

“Гандаль — маё прызванне”

Марына Давідзюк.

— упэўнена загадчыца магазіна “Родны кут” па вуліцы Савецкай у Паставах Марына Давідзюк. У гэтым яна пераканалася за 15 гадоў працы ў спажывецкай кааперацыі.

Быць гандлёвым работнікам жанчына марыла з юнацтва. Пасля школы разам з дзвюма сяброўкамі-аднакласніцамі вырашыла паступаць у гандлёвы тэхнікум. Але маці адгаварыла, маўляў, вучыся на каго заўгодна, толькі не на прадаўца. Баялася, што дачка можа лёгка пратаргавацца. Марына паслухалася і насуперак свайму жаданню падала дакументы ў Полацкае педвучылішча на пачатковыя класы, ды праваліла ўступныя экзамены. Прыйшлося ісці рабочай на “Беліт”. Там адпрацавала 5 гадоў, пакуль не трапіла пад скарачэнне. Затым уладкавалася фасоўшчыцай на хлебазавод, адкуль неўзабаве пайшла ў дэкрэтны водпуск. Па меры таго, як падрастаў маленькі сынок і набліжаўся час выходзіць на работу, усё часцей задумвалася над тым, каб паспрабаваць сябе яшчэ ў нейкай прафесіі. Параіўшыся з роднымі, вырашыла запісацца на курсы прадаўцоў, якія тады адкрыліся ў каледжы ад раённага цэнтра занятасці. На гэты раз адгаворваць дачку маці не стала.

— На курсах я адвучылася 3 месяцы, пасля чаго мяне накіравалі ў магазін “Пасаднік”, — успамінае Марына Зянонаўна. — Пашанцавала, што трапіла менавіта туды, у добры, дружны калектыў, бо ад людзей, якія побач з табой у пачатку шляху, вельмі многае залежыць. У прыватнасці, застанешся ты ў прафесіі або не.

М. З. Давідзюк засталася. Больш за тое, нягледзячы на ўсе цяжкасці работы прадаўцом, з першых дзён у магазіне зразумела: вось чым хацела б займацца ў далейшым, менавіта гэта справа па душы. Але папрацаваць у “Пасадніку” давялося нядоўга. Праз 3 гады жанчына зноў пайшла ў дэкрэт, а праз год пасля выхаду на работу адкрыўся ўніверсам “Цэнтральны”, і яе перавялі туды старшай змены — намеснікам загадчыцы магазіна. Яшчэ праз 6 гадоў, калі насупраць паліклінікі пабудавалі сучасны, прасторны “Родны кут”, прапанавалі стаць яго загадчыцай.

— Адмаўляцца і пярэчыць кіраўніцтву я не прывыкла, — кажа Марына Зянонаўна. — Згадзілася, калі сказалі, што ў “Родны кут” ідуць многія дзяўчаты з “Пасадніка”. З аднаго боку, было крыху страшнавата, а з іншага — ведала: у мяне ёсць апора.

Усяго ў штаце “Роднага кута” 25 чалавек, сярод якіх 19 прадаўцоў. Калектыў пераважна малады, частка работнікаў прыйшла, што называецца, з вуліцы, не маючы амаль ніякай практыкі: адны пасля заканчэння вучылішча, іншыя недзе крыху падпрацоўвалі. Таму загадчыцы і больш вопытным прадаўцам прыйшлося браць іх пад сваю апеку, на месцы вучыць усім тонкасцям прафесіі, адказнасці, таму, што, калі сталі за прылавак, павінны за ім не адстаяць, а адпрацаваць. Гэтаму ў свой час М. З. Даві­дзюк вучыла загадчыца “Пасадніка” А. А. Кандрашэнка, шмат у прафесійным плане дала і кіраўнік “Цэнтральнага” Л. М. Гутар, за што жанчына ім вельмі ўдзячна.

— А ўвогуле, калектыў у нас добры, з’яднаны, — гаварыла мая суразмоўца. — Не сакрэт, што многія маладыя зараз не жадаюць працаваць, на адным месцы надоўга не затрымліваюцца. Мне ж шанцуе з людзьмі. З моманту адкрыцця магазіна ніхто пакуль не звольніўся і, наколькі я ведаю, не збіраецца.

Ёсць у “Роднага кута” і свае пастаянныя пакупнікі, якія сярод іншых гандлёвых кропак горада аддаюць перавагу менавіта гэтай. Дзякуючы ім і багатаму асартыменту тавараў магазін без асаблівых цяжкасцей штомесяц выконвае даведзены райспажыўтаварыствам план па тавараабароце.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 36

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30