Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў уручае Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта, якой адзначана рэдакцыя, галоўнаму рэдактару газеты Ф. А. Касаткінай.

прайшло 31 кастрычніка ў Паставах свята, прысвечанае 75-годдзю раённай газеты.

Разам з журналістамі ў раённы Дом культуры па вуліцы Станкевіча “перагарнуць” старонкі “Пастаўскага краю” прыйшлі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, яго намеснікі, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў выканаўчага камітэта, кіраўнікі і іншыя прадстаўнікі шэрага працоўных калектываў, шматлікія падпісчыкі і чытачы газеты, ветэраны рэдакцыі і друкарні,  няштатныя карэспандэнты, калегі з суседніх раёнаў і горада Мінска.

Юбілей газеты — гэта плён працы не аднаго пакалення журналістаў. Створаны імі летапіс захоўваецца ў дзясятках падшывак, некалькі з якіх былі прадстаўлены на выставе ў фае РДК. А больш глыбокі экскурс у гісторыю выдання зрабіла выдатнік друку Беларусі, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, галоўны рэдактар райгазеты Ф. А. Касаткіна. Яна расказала пра пройдзены раёнкай шлях ад яе першага нумара, што ўбачыў свет напрыканцы верасня 1939 года,  да сённяшняга дня. За гэты працяглы перыяд пад назвамі “Новы шлях”, “За победу”, “Савецкі шлях”, “Звязда” і “Пастаўскі край” выйшла ў свет 9646 яе нумароў. Цяперашні разавы тыраж раённай газеты складае 7750 экзэмпляраў і з’яўляецца самым высокім сярод газет сельскіх раёнаў Віцебшчыны.

Ф. А. Касаткіна ўзгадала прозвішчы рэдактараў, творчых супрацоўнікаў, друкароў, якія ў свой час займаліся рэдагаваннем і выданнем газеты. Гэта быў складаны і працяглы працэс. І хаця з цягам часу змяніліся тэхналогія выпуску, форма і змест матэрыялаў, аб’ём выдання, газета як была, так і застаецца люстэркам часу, галоўным інфарматарам па­дзей у раёне, вобласці і краіне. Толькі робіць гэта на больш высокім прафесійным узроўні. Да 16 старонак павялічаны суботнія выпускі. Газета выходзіць у поў­накаляровым друку. З 2009 года працуе сайт раёнкі і мае сваіх чытачоў у многіх краінах свету. Рэдакцыя пастаянна абнаўляецца камп’­ютарнай і фотатэхнікай. Адзі­наццаты год рэдакцыя працуе з прыбыткам, без дзяржаўнай датацыі.

Многае ў рабоце творчага калектыву значаць дзелавыя кантакты, добразычлівыя адносіны з заснавальнікамі — раённым выканаўчым камітэтам і раённым Саветам дэпутатаў. Вялікую ўвагу да журналістаў і газеты праяўлялі Васілій Васільевіч Чэпік, Лізавета Станіславаўна Місуна, Ванда Фёдараўна Януковіч, Эдуард Пятровіч Казура, Ала Эдмундаўна Кейзік, а цяпер — Віктар Сяргеевіч Гутараў, Віктар Пятровіч Арэхаў, Юрый Мікалаевіч Кі­сялёў, Галіна Мікалаеўна Чаплінская.

На афіцыйным адкрыцці ўрачыстасці былі агучаны прывітальныя тэлеграмы ад намесніка старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Цярэнцьева і абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работні­каў культуры, а затым  выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў. Ён высока ацаніў уклад рэдакцыйнага калектыву ў вырашэнне  задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, рознабаковае асвятленне жыцця і дзейнасці органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, насельніцтва Пастаўшчыны. Сведчаннем высокага прафесіяналізму і майстэрства журналістаў і іншых работнікаў з’яўляецца ўзнагароджанне іх Ганаровымі граматамі Беларускага саюза журналістаў, абласнога і раённага выканаўчых камітэтатаў, абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў. Уручыўшы іх, кіраўнік раённай вертыкалі В. С. Гутараў пажадаў калектыву рэдакцыі далейшых творчых поспехаў і знаходак, моцнага здароўя,  адчуваць пульс жыцця раёна.

Цёплыя, сардэчныя словы пажаданняў выказала юбілярам былы старшыня райвыканкама, дэпутат трэцяга склікання Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. Ф. Януковіч. Яна прыгадала, як шмат гадоў назад была актыўным селькорам, супрацоўнічала з газетай і ў далейшым, таму ведае, наколькі гэта адказная і неспакойная работа. Прамоўца пажадала калектыву захоўваць традыцыі, быць пастаянна ў гушчы падзей, радаваць чытачоў новымі творчымі знаходкамі.

Сцэнарый свята быў пабудаваны такім чынам, быццам перагортваліся некаторыя  старонкі газеты, узгадваліся найбольш важныя тэмы, якія знаходзяць сваё асвятленне амаль у кожным нумары. Дамінуючымі з’яўляюцца матэрыялы вытворчай тэматыкі, работа дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. Пра гэта на юбілеі гаварылі дырэктары: ААТ “Паставымэбля” — С. Р. Зямчонак, рыбгаса “Навінкі” — А. П. Ліхаманаў, філіяла “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17” — А. Д. Малахаў; намеснікі дырэктараў: ААТ “Пастаўскі малаказавод” — В. У. Катовіч і “Навасёлкі-Лучай” — С. Г. Шапель, старшыня прафкамітэта райспажыўтаварыства Л. М. Касцюкова, начальнік Варапаеўскай дыстанцыі пусці А. Ю. Кандыбін. Яны выказалі шмат удзячных слоў у адрас рэдакцыі і яе кіраўніка, адзначылі, што пастаўскія журналісты апраўдваюць сваё прызначэнне, праяўляюць творчасць, адказнасць, прафесіяналізм.

Юбіляраў павіншавалі таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. М. Чаплінская, начальнік фінансавага ад­дзела райвыканкама Л. М. Шэцка, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л. К. Грачанік, намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай райбальніцы А. В. Дарафееў, галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі С. А. Рассеева, дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Д. І. Пякарская, намеснік начальніка першага ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, палкоўнік медыцынскай службы М. Г. Рабіза, дырэктар прафтэхкаледжа М. М. Лысёнак, якія прадстаўлялі сацыяльную сферу Пастаўшчыны. Газетныя публікацыі гэтага кірунку вельмі шырокія і разнапланавыя, карыстаюцца папулярнасцю ў чытачоў.

Нядаўна калектыў рэдакцыі даведаўся пра тое, што наша раённая газета ўвайшла ў лік пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу “Моцная сям’я — моцная дзяржава”, які праводзілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі саюз жанчын. І гэта заслужана, бо тэма сям’і, мацярынства і дзяцінства з’яўляецца галоўнай на старонках раённай газеты. Сёння па праву можна сказаць, што і рэдакцыйны калектыў — гэта таксама адна вялікая дружная сям’я, у якой шмат радні, памочнікаў, добрых знаёмых. Вось і на свяце, як сваіх, гаспадары сустракалі галоўнага рэдактара “Беларускай лясной газеты” А. Ч. Цыбульскага, рэдактара газеты “Сваты на пенсіі” (аднаго з выданняў папулярнага выдавецтва “Талака”)  В. Д. Шымоліну, дацэнта кафедры тэорыі і метадалогіі журна­лістыкі Інстытута журналістыкі БДУ, кандыдата філалагічных навук В. І. Шымоліна, галоўнага рэдактара мя­дзельскай райгазеты “Нарачанская зара” П. С. Жукава, намесніка рэдактара райгазеты “Браслаўская зара” З. А. Палулех, загадчыка аграпрамысловага аддзела докшыцкай райгазеты “Родныя вытокі” Н. Г. Бяляўскую. Нашы калегі па-добраму пазайздросцілі таму, з якой увагай адносяцца да рэдакцыйнага калектыву прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, як высока цэняць працу творчых і тэхнічных работнікаў.

Так, дарэчы, было заўсёды, бо ў раёнцы працавалі і працуюць сапраўдныя энтузіясты, майстры, улюбёныя ў сваю прафесію людзі. Шмат душэўнай цеплыні аддалі газеце журналісты Кацярына Дзёміна, Ядвіга Сініца, Павел Дзядзёнак, Леанід і Генадзій Крэскіяны, Мікола Астаневіч, Леанід Міхасёнак, Міхаіл Кляпец, Часлаў Бразевіч, Васіль Харэвіч, Алесь Касцень, Вячаслаў Смятанка, Мікалай Маразюк і іншыя. Усе яны, на вялікі жаль, адышлі ў свет іншы.

На шчасце, доўжацца дні былых супрацоўнікаў рэдакцыі Міхаіла Чарняўскага,  Ніны Дронжык, Франца Аўсюка, Віктара Пятрушына, Часлава Якубовіча, Альфонса Турлы, Вячаслава Аўчарэнкі, Валянціны Чарняўскай, Валянціны Яфімавай, Дзмітрыя Курыловіча, Алы Лысёнак, Людмілы Клімюк. У іх адрас на свяце таксама прагучалі словы ўдзячнасці.

Сапраўднымі патрыётамі газеты былі і паліграфісты. Цяперашняму пакаленню немагчыма ўявіць ранейшы тэхналагічны працэс выпуску газеты. Ён быў вельмі цяжкім. Да таго ж друкарам нярэдка прыходзілася працаваць і ноччу, каб раніцай газета свое­часова выйшла ў свет. У ліку тых, хто працаваў у цесным кантакце з рэдакцыяй, былі паліграфісты Марыя Марозава, Уладзіслава Першанкова, Надзея Літвіновіч, Святлана Багушэвіч, Ядвіга Шляга, Раіса Пракаповіч, Зінаіда Дубоўская, Антаніна Яфімава, Ганна Памецька, Марына Курыловіч, Сяргей Дзеравянка, Раман Міхалевіч. Прысутныя на свяце дзякавалі за памяць і ўвагу, адзначалі, што з цёплай настальгіяй успамінаюць гады сумеснай працы.

За актыўную жыццёвую пазіцыю рэдакцыя вельмі ўдзячна сваім памочнікам, няштатным карэспандэнтам Ігару Пракаповічу, Аліне Латыш, Рэгіне Ластоўскай, Аліцыі Трафімовіч, Аркадзю Нафрановічу, Барысу Сямашку, Леаніду Семянасу, Мікалаю Зубовічу, Соф’і Жук, Раісе Нікіфаравай, Нэлі Лось, Ніне Сідаровіч, Валянціне Гірвель і іншым.

Падчас свята неад-
наразова называлі-
ся прозвішчы супрацоўнікаў рэдакцыі. Многія з іх хоць і працуюць над газетай, але застаюцца па-за “кадрам”. Таму з вялікім хваляваннем было ўспрынята запрашэнне выйсці на сцэну і твар у твар сустрэцца з удзельнікамі ўрачыстасці, самымі актыўнымі чытачамі, прыхільнікамі журналістаў. Прысутныя ў зале шчырымі апладысментамі віталі галоўнага рэдактара Фаіну Касаткіну, яе намесніка Галіну Пішч, адказнага сакратара Анну Анішкевіч, загадчыкаў аграпрамысловага аддзела Пятра Курыловіча і аддзела пісем Сяргея Дзеравянку, карэспандэнтаў Алену Шапавалаву, Іну Сняжкову, Вераніку Філановіч, галоўнага бухгалтара Таццяну Козіч, карэктара Наталію Сямёнаву, вядучага інжынера па рамонце і абслугоўванні ЭВМ Людмілу Клімюк, спецыялістаў па рэкламе Валянціну Шаткоўскую і Вікторыю Дзі­ковіч, вадзіцеля Уладзіміра Калібатава. Іх выхад на сцэну стаў фінальным і асабліва кранальным момантам з удзелам амаль усіх, хто падарыў свята “Пастаўскаму краю” і яго шмат­лікім сябрам.

На працягу вечара свае творчыя падарункі паднеслі юбілярам і ўсім прысутным ансамбль барабаншчыц Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, выдатныя выканаўцы з Варапаева Аляксандр Кандыбін, Юлія Галяш, Ірына Козел і Аляксандр Іванін,  салістка Вікторыя Захарыч і ўдзельнікі ўзорнай цыркавой студыі “Каскад” раённага Дома культуры, танцавальны калектыў раённага цэнтра дзяцей і моладзі “Плятэршпіль”,  заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е”, вакальны гурт настаўнікаў СШ №5, раённы маладзёжна-спартыўны клуб “Азімут”, самыя юныя ўдзельнікі — вучні пачатковых класаў СШ №2 і №4. Вельмі творча падышла да «перагортвання» старонак “Пастаўскага краю” вядучая свята Алена Слядзеўская.

Шчыра ўдзячны ўсім, хто раздзяліў з намі радасць юбілею. І да новых сустрэч на старонках газеты!


Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)


Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Цёпла, шчыра, кранальна (+фота)

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

Фота аўтара і Антона ЧАЛЕЯ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 19

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 27

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 37