Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Зварот звароту розніца

Зварот звароту розніца

Падчас наведвання Л. В. Анфімавым Пастаўскага мэблевага цэнтра. Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Як паведамлялася ў папярэднім нумары газеты, 23 кастрычніка ў Пастаўскім райвыканкаме правёў “прамую лінію” і асабісты прыём грамадзян Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Анфімаў. Гэта была першая яго паездка ў рэгі­ён у новай пасадзе. На “прамую тэлефонную лінію” паступіла 9 званкоў, на прыём прыйшло 10 чалавек. Дарэчы, журналісты “АНТ” у сваім рэпартажы, што прайшоў увечары таго ж дня, чамусьці агучылі ў эфіры, што ў Паставах Старшыні КДК паступіла 30 зваротаў. Адкуль яны ўзялі такую лічбу, застаецца загадкай для ўсіх прысутных на “прамой лініі” і прыёме грамадзян, бо ўлік вёўся строга і трохбакова — прадстаўнікамі КДК, раённай вертыкалі і шматлікімі журналістамі, у ліку якіх была і аўтар гэтых радкоў.

Не стаўлю мэтай назваць у газеце кожны зварот. Хачу падкрэсліць іншае, што асабіста мяне ўразіла найбольш, — наколькі сур’ёзна і ў той жа час вельмі мудра і па-чалавечы ставіўся Леанід Васільевіч да кожнага, хто да яго звяртаўся. А звароты былі розныя.

Ажно тры званкі паступілі з Лынтуп, і ў кожным — праблема. Напрыклад, літаральна на днях пасялкоўцам стала вядома, што канцэрнам “Белхарчпрам” прынята рашэнне аб закрыцці спіртзавода, хоць раней іх абна­дзейвалі, што яго работа адновіцца. (Вытворчы працэс на заводзе спынены з таго часу, калі тут адбыўся выбух.) Таму старшыня Лынтупскага сельскага Савета А. Я. Макаранка прасіў умяшальніцтва Старшыні Камітэта дзяржкантролю. Збіраюцца закрыць у пасёлку і стацыянарную бензазапраўку, замяніўшы яе перасоўнай.

Трэцяя праблема, з якой звярнуліся лынтупчане, датычыцца газіфікацыі. 126 чалавек аб’ядналіся ў кааператыў, але калі да іх прыйдзе газ, невядома, бо нават на наступны год пасёлак не ўключаны аблгазам у праграму газіфікацыі, нягледзячы на тое, што траса да яго падведзена. Л. В. Анфімаў паабяцаў разабрацца па ўсіх гэтых пытаннях і па магчымасці дапамагчы ў іх вырашэнні.

А вось яшчэ адна маштабная праблема. Сёлета Паставы страцілі статус малога горада і пераведзены ў статус вялікіх, паколькі насельніцтва на 65 чалавек перавысіла 20 тысяч. Здавалася б, трэба радавацца, што ў нас усё ў парадку з дэмаграфічнай сітуацыяй. Але са стратай статуса малога горада для яго насельнікаў пагоршыліся ўмовы крэдытавання будаўніцтва жылля, і многія з тых, хто, разлічваючы на льготныя крэдыты, пачаў будаваць кватэры, апынуліся ў вельмі складаным становішчы. Менавіта пра такую сітуацыю гаварыла на прыёме мнага­дзетная маці. Старшыня КДК запэўніў, што будзе ініцыіраваць вынясенне пытання вяртання Паставам статуса малога горада на пасяджэнне Савета  Міністраў. І яшчэ некалькі зваротаў датычылі крэдытавання будаўніцтва жылля і тэрмі­наў уводу яго ў эксплуатацыю. Старшыня КДК распарадзіўся стварыць камісію і правесці дэталёвую праверку па кожным агучаным факце.

Начальнік філіяла “Пастаўскае ДРБУ-132” С. А. Рагіня хадайнічаў аб пераглядзе крэдытавання ў дарожнай галіне і абгрунтавана даводзіў, што варта было б крэдытаваць не толькі капітальны, але і бягучы рамонт дарог, што дало б магчымасць утрымліваць у добрым стане большую іх колькасць.

Зварот дырэктара ААТ “Навасёлкі-Лучай” Ю. Ф. Шымчыка таксама датычыў крэдытавання, але не дарог, а капітальнага рамонту жылля. Жыхары Савіч прасілі пасадзейнічаць у тым, каб зноў адчыніў дзверы магазін у іх вёсцы, у якім па розных прычынах не затрымліваюцца прадаўцы. Зараз вёску, у якой пражывае 70 чалавек, абслугоўвае аўталаўка, што ўпаўне адпавядае патрабаванням сацыяльных стандартаў. Тым не менш Л. В. Анфімаў адзначыў, што магазін у Савічах ўсё-такі павінен працаваць, бо ён служыць астраўком зносін людзей, і даў даручэнне раённым службам вырашыць пытанне станоўча. Па яшчэ адным пытанні — нявыплаце зарплаты на Пастаўскім лесаўчастку, які ўваходзіў у склад ААТ “Маладзечналес”, а зараз ліквідуецца, — Старшыня КДК адразу ж звязаўся па тэлефоне з кіраўніцтвам канцэрна “Беллесбупром”, дзе яго запэўнілі, што зарплата будзе выплачана ў бліжэйшыя дні.

Не магу не ўзгадаць і пра звароты іншага плана. Надзвычай эмацыянальным быў маналог грама­дзянкі, якая пражывае ў Мінску, а ў Паставы наведваецца да адзінокай 87-гадовай роднай цёткі. Галоўная прэтэнзія — чаму сацыяльная служба змясціла жанчыну на сацыяльны ложак, а не ажыццяўляе яе штодзённы догляд дома? Довадаў таго, што старая вельмі хворая, не падымаецца з пасцелі, а ў бальніцы атрымлівае і лячэнне, і належны догляд, як і тых, што сацслужба не мае магчымасці забяспечыць штодзённы догляд хворай дома, і пляменніцы варта знай­сці сядзелку або самой паклапаціцца пра роднага чалавека, наведвальніца “не чула”. Колькі ж цярпення, вытрымкі, такту праявіў Леанід Васільевіч у гутарцы з ёй, якіх толькі варыянтаў ні прапа­ноўваў, усё роўна засталася незадаволенай…

А ці варта ўвагі высокапастаўленай асобы такая “праблема”, як нядобрасуседскія адносіны? Але менавіта са скаргай на суседзяў звярнулася пажылая жыхарка райцэнтра. І зноў жа Л. В. Анфімаў уважліва выслухоўваў, цярпліва тлумачыў, мудра раіў жыць з суседзямі ў згодзе. А разам з тым даў даручэнне службовым асобам узяць сітуацыю пад кантроль.

І падчас “прамой тэлефоннай лініі”,  і прыёму, і падводзячы яго вынікі, Л. В. Анфімаў падкрэсліваў, што не варта думаць, быццам любое пытанне можна вырашыць толькі па адным званку Старшыні Камітэта дзяржкантролю, бо сітуацыі бываюць розныя. Што да маніторынгу работы мясцовай улады са зваротамі грамадзян, то Старшыня КДК адзначыў, што пра большасць праблем у раёне ведаюць і стараюцца дапамагчы людзям.

* * *

У другой палове дня Л. В. Анфімаў у суправаджэнні першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці В. У. Заранкіна і старшыні раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутарава наведаў прыватныя прадпрыемствы “Пастаўскі мэблевы цэнтр” і “Ініта”. Асабліва шмат увагі Леанід Васільевіч удзяліў дзейнасці мэблевага цэнтра, дзе наладжана безадходная вытворчасць, больш за 84% прадукцыі рэалізуецца на экспарт амаль у 20 краін.  Дырэктар  прадпрыемства А. М. Бабічаў расказаў аб перспектывах развіцця мэблевай вытворчасці, спыніўся на праблемах дрэваапрацоўкі.

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю краіны Л. В. Анфімаў адзначыў  высокі тэхнічны і тэхналагічны ўзровень вытворчасці прадпрыемства, выдатную якасць прадукцыі, пагутарыў з рабочымі.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 56

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 54

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 54

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 52

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 62

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 84

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 87