Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Рэцэпт просты: дзяцей трэба любіць

Рэцэпт просты: дзяцей трэба любіць

Таццяна Іванаўна Баранава з дачкой Дар'яй. Фота Арцёма Герасімовіча.

 Пастаўчанка Таццяна Іванаўна Баранава не педагог і не псіхолаг, яна — звычайная мама. Але падчас адной нядаўняй з ёй гутаркі, якая датычыла зусім іншай тэмы, неаднаразова паўтарала пра тое, што дзяцей трэба выхоўваць любоўю і ў любові. Мне захацелася напісаць пра гэта асобна.

Свайго маленькага Алёшку яна любіла да самазабыцця. Суседкі папярэджвалі, маўляў, запесціць, а малы гэта хутка зразумее, бу­дзе патрабаваць да сябе павышанай увагі. Але Таццяна Іванаўна нікога не слухала, і, хутчэй за ўсё, таму, што ніяк не магла забыць пра сваю з мужам страту (першынец нарадзіўся мёртвым — аўт.). Таму  варта было немаўляці падаць голас, як яна хуценька бегла да яго і супакойвала.

— А дапамогі не было ніякай, бо і мая мама, і мужава жылі далёка, — успамінае. — Тым не менш я не магла сабе дазволіць таго, каб дзіця плакала, а я ў гэты час займалася якой справай. Я брала на рукі, прытульвала да сябе. Малому патрэбны ма­міны цяпло і ўпэўненасць у тым, што яна абароніць. Сваім цельцам дзеці адчуваюць маму. Пра гэта ў спецыяльнай літаратуры прачытала пазней, а як гадавалі сваіх, то дзейнічала проста інтуітыўна. У маёй мамы нас было трое, і яна, безумоўна, не мела столькі часу, каб шмат увагі ўдзяліць кожнаму. Напэўна, мне неставала гэтай увагі, таму і хацелася сваім дзецям аддаць спаўна тое мацярынскае цяпло, якога сама ў свой час недаатрымала. Не заўважыла, як сыну споўнілася чатыры з паловай гады, і ён мне аднойчы сказаў: “Мама, ну колькі ты будзеш мяне ціскаць і цалаваць?!” Я зразумела, што ён вырас, і задумалася над тым, што нам з мужам патрэбна другое дзіця.

Яна ўвесь час маліла Бога, каб гэта была дзяўчынка. І Усявышні яе пачуў. На свет з’явілася дачушка, якая, у адрозненне ад браціка, была “агонь, непаседа, “шпіён” у спаднічцы”. Да васьмі гадоў Дашку нельга было пакінуць адну дома, бо магла нарабіць немаведама чаго. Напрыклад, аднойчы на­дзела ма­міну сукенку, абула туфлі на шпільках і так адправілася на вуліцу. Калі пайшла ў школу, яе запісалі ў групу падоўжанага дня, каб заставалася пад наглядам, пакуль бацькі на рабоце.

— І няўжо ніколі не ўшчувалі, не сварыліся на дзяцей? — пытаюся.

— Ушчувала, — расказвае Таццяна Іванаўна. — Але дзеці цяпер кажуць, што такога не памятаюць. Напэўна, я і ўшчувала любячы. Калі дзіця любіш, нельга з ім абыходзіцца так, каб яно пакрыўдзілася. А бывае ж, што бацькі пакараюць сына ці дачку за нейкі ўчынак і ўспамінаюць пра гэта доўга, увесь час падкрэсліваючы, што яны пакараны. Гэта няправільна. І нават калі дзіця вырасце і здзейсніць штосьці вельмі дрэннае, бацькі, і ў першую чаргу маці, павінны любіць яго ўсё роўна, бо самі вінаваты, што недагледзелі, штосьці ўпусцілі, не навучылі.

Пражыўшы не адзін дзясятак гадоў, усе мы разумеем, як важна, каб на жыццёвым шляху сустрэліся выдатныя педагогі, якія станоўча ўплываюць на фарміраванне асобы чалавека, пакідаюць у яго душы глыбокі след. Таццяна Іванаўна расказвае, што ў яе дзяцей такія настаўнікі былі. Муж служыў, яна працавала ў гандлі. І атрымлівалася так, што, напрыклад, на бацькоўскі сход не заўсёды ўдавалася пайсці. А хацелася ведаць, як сын і дачка вучацца і паводзяць сябе. Класным кіраўніком у сына (а дзеці вучыліся ў СШ №3 г. Паставы) была цудоўная і мудрая жанчына Ганарата Альбінаўна Грыбоўская. Яна разумела, што маці занятая, таму сама прыходзіла да яе, расказвала і пра перамогі, і пра няўдачы, падказвала, на што неабходна звярнуць увагу. Разам выпрацоўвалі стратэгію далейшых дзеянняў.

— Мне вельмі хацелася, каб дзеці атрымалі адукацыю, — працягвала Таццяна Іванаўна. — Сама ў свой час не змагла вывучыцца, бо трэба было ісці працаваць. Таму ўсімі сіламі імкнулася скіраваць Алёшу і Дашу на тое, каб стараліся ў вучобе, змаглі паступіць у навучальныя ўстановы. Здаецца, атрымалася: сын закончыў БНТУ, дачка — Белдзяржуніверсітэт.

Спецыяльных праграм у сямейным выхаванні не існавала. Бывалі моманты, што толькі ўласны жыццёвы вопыт падказваў, як можна «разруліць» тую ці іншую сітуацыю. Скажам, наступіў час, калі матэрыяльнае становішча сям’і пагоршылася. Таццяна Іванаўна хацела, каб дзеці правільна разумелі, баялася, каб не папрасіліся пайсці разам у горад, дзе ёсць розныя спакусы — марожанае, сокі, пірожныя, — а грошай няма. Таму старалася дома напрыдумваць усялякіх прысмакаў, каб у малых не было адчування, што дзяцінства праходзіць міма. Цікава, ці ўдзячныя яны ёй за гэта цяпер?

— Дзеці разумелі і не крыўдзіліся, — працягвае Таццяна Іванаўна. — Іх увага да мяне сёння павышаная. Даведаўшыся, што здароўе маё пагоршылася, прыехалі, забралі і павезлі на абследаванне ў Мінск. Нявестка сказала: “Не хварэйце! Хачу, каб нашых дзяцей дапамаглі гадаваць”. Значыць, сын штосьці добрае памятае з майго выхавання і нявестцы пра гэта расказаў. А калі б у сям’і панавала бясконцая муштра, накшталт, не там стаў, не тое зрабіў, не так сказаў, што можна назіраць у некаторых сем’ях, дзіця звярком вырасла б. І ўсюды, і заўсёды, нават у далейшым, такі чалавечак будзе адчуваць сябе вінаватым.

Цэлую навуку пачула пра многія аспекты сямейнага выхавання, у тым ліку пра тое, як можна адвучыць дзяцей ад шкоднай звычкі браць чужое і як з імі дамаўляцца наконт таго, каб у магазінах паводзілі сябе спакойна, не хапалі без разбору цацкі. І галоўнае пры гэтым — трымаць слова, не падманваць. Вось тады і вернецца назад у сям’ю любоў, тая, якой выхоўвалі дзяцей у маленстве. У гэтым Таццяна Іванаўна Баранава пераканана цвёрда.

Галіна ПІШЧ. 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 17

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 43

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 31

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 38

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 56

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 83

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 67

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 58