Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Графік работы — напружаны

Графік работы — напружаны

Майстар участка №1 Святаслаў Яцэвіч (на здымку ў цэнтры) з пастаяннымі членамі брыгады Алегам Лалыка, Генадзіем Бервячонкам і Валерыем Якімовічам. У дзень наведвання гаспадаркі разам з імі працаваў механізатар Павел Забела. Галоўны клопат брыгады — адлоў рыбы. А пакуль ідзе яе сарціроўка, людзі займаюцца падрыхтоўкай сажалак да новага сезона, выконваюць іншыя работы. Словам, не ся¬дзяць без справы, таму і атрымліваюць нядрэнную зарплату.

Прайшло паўтара месяца, як у вядучай рыбагадоўчай гаспадарцы Беларусі — рыбгасе “Навінкі” — пачалі масавы адлоў рыбы. Пры гадавым заданні 1122 тоны з паловы нагульных сажалак ужо вылаўлена 631 тона таварнага карпа, таўсталобіка і амура.

Для калектыву любая пара года адказная. І ўсё ж асаблівае  напружанне восенню,  бо ў сярэдзіне лістапада, звычайна, заканчваецца пуціна, ацэнь­ваецца ўраджай “блакітнай нівы”. Нягле­дзячы на пэўныя цяжкасці ў арганізацыі кармлення рыбы, выкліканыя ў пачатку лета неспрыяльным надвор’ем, яна ў цэлым нядрэнна прыбывала ў вазе.

— Мінулы год мы завяршылі з невялікім прыбыткам, рэнтабельнасць продажу рыбы склала ўсяго каля 2 працэнтаў, — расказваў дырэктар прадпрыемства А. П. Ліхаманаў. —  З-за цэнавай  палі­тыкі ў такой і значна горшай эканамічнай сітуацыі аказалася большасць рыбгасаў. Мы пайшлі па шляху эканоміі, але яна не датычыла тэхналогіі вырошчвання рыбы. Толькі камбінаваных кармоў ёй было скормлена сёлета 3000 тон. У выніку вырашчана больш буйной рыбы, кошт якой вышэйшы. Па выніках года  разлічваем выйсці на 10% рэнтабельнасці і мець больш уласных сродкаў. Ужо ў верасні мы змаглі палепшыць сваё фінансавае становішча, пра што  сведчыць сярэднямесячная заработная плата. За восем месяцаў у параў­нанні з адпаведным перыядам мінулага года яна вырасла амаль на трэць, што ў паўтара-два разы вышэй, чым у іншых рыбгасах Беларусі.

Поўнасістэмная рыбгасаўская гаспадарка налічвае больш за 960 гектараў сажалак. Шэсць з іх плошчай ад 88 да 155 гектараў нагульныя, адносяцца да ўчастка №1. У іх і вырошчваецца асноўная таварная прадукцыя. Калектыў участка сёмы год узначальвае Святаслаў Яцэвіч — выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.  Усе рыбакі маюць багаты вопыт не толькі вырошчвання, але і адлову рыбы.  Увогуле, назіраць, як мужчыны закідваюць і цягнуць невад, накіроўваюць магутны рыбны паток у рыбаадлоўнік, выконваюць іншую работу, — адно задавальненне. Але гэта цяжкая праца, патрабуецца шмат сіл, вынослівасці, бо падчас масавай пуціны  праз рукі рыбакоў праходзіць за дзень у сярэднім да 30 тон прадукцыі. Пры адлове, пагрузцы і транспарціроўцы экано­міцца кожная хвіліна, бо вельмі важна як мага хутчэй даставіць на сартавальную базу жывую рыбу.

Без выхадных, увесь светлавы дзень, падоўгу ў вадзе працуюць рыбакі Валерый і Уладзімір Якімовічы, Алег Лалыка, Генадзій Бервячонак, Раман Юхновіч, Аляксандр Шчогалеў, вадзіцелі Раман Пачкоўскі, Павел Бервячонак, Міхаіл Якімовіч.

Графік работы — напружаны

У сезон масавага адлову рыбы і яе рэалізацыі ў гаспадарцы задзейнічаны практычна ўсе транспартныя сродкі. А гэта больш за дзесяць трактароў і аўтамашын. Раман Пачкоўскі (на здымку), як і яшчэ два вадзіцелі, дастаўляе “жывы тавар” на сартавальную базу. Адсюль, прайшоўшы адбор па відах і групах, карп, таўсталобік і іншыя насельнікі сажалак зноў трапляюць у спецыяльна абсталяваныя аўтамашыны і трактары. Да месцаў зімоўкі ці часовага знаходжання рыбу развозяць Аляксандр Кавалёнак, Міхаіл Якімовіч, Павел Забела і іншыя вадзіцелі і трактарысты.

Графік работы — напружаны

Кіпіць работа і на сартавальнай базе, дзе некалькі чалавек размяр­коў­ваюць  рыбу па відах і групах. Карп, напрыклад, падзяляецца на дробны, сярэдні, буйны і адборны. У залежнасці ад гэтага рыба трапляе ў месцы часовага захоўвання або ў зімавальныя сажалкі, адкуль таксама будзе паступова рэалізоўвацца. За ўсімі гэтымі працэсамі ўважліва сочыць і арганізуе кантроль і ўлік прадукцыі майстар базы Андрэй Брэскі. У Навінках ён прачынаецца адным з першых, бо ў тры гадзіны ночы праходзіць загрузка першых транспартных сродкаў жывой рыбай. Каб рэалізаваць за дзень у сярэднім да 5 тон, як гэта робіцца цяпер, трэба шмат працаваць кіраўніцтву і спецыялістам, у прыватнасці вядучаму маркетолагу рыбгаса  Віталію Новікаву.

У апошнія гады на прадпрыемстве склалася пэўная сістэма рэалізацыі жывой рыбы. З агульнага аб’ёму палова яе трапляе ў гандлёвую сетку Віцебска, Полацка, Наваполацка, пераважнай большасці раёнаў Прыдзвінскага краю, а таксама Мядзельскага і Вілейскага раёнаў Мінскай вобласці, другая палова рэалізуецца непасрэдна ўласнымі сіламі і сродкамі.

Для гэтага, як расказваў В. А. Новікаў, кожны дзень, акрамя панядзелка, па загадзя вызначаных маршрутах з базы прадпрыемства на спецыяльных машынах выязджаюць сем экіпажаў у складзе вадзіцеля і прадаўца. У Віцебску бязвыезна працуюць Валерый і Алена Шэндзелі, Віталій і Ніна Кянько. Жывы тавар ім падвозіцца па меры яго рэалізацыі. Справа спорыцца не толькі ў названых сямейных экіпажаў, але і ў Жанны Вярцінскай і Барыса Бервячонка, Вольгі Капшуль і Юрыя Аліхвера і іншых.

Усяго ў 2014 годзе плануецца рэалізаваць насельніцтву і іншым спажыўцам 880 тон таварнай рыбы, на 15 кастрычніка прададзена ўжо 600 тон. Магчымасць пастаянна мець на стале розныя стравы, прыгатаваныя з рыбгасаўскай прадукцыі, ёсць і ў жыхароў райцэнтра. У Паставах карп і таўсталобік прадаюцца ў сераду і нядзелю на рынку па вуліцы Кастрычніцкай, а таксама на рынку “Гарызонт” і ў пятым гарадку. Пастаянна свежая рыба ёсць у продажы ў буйных гандлёвых магазінах раённага спажывецкага таварыства.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 16

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 21

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 25

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39