Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Яўгеній Чарнухін: «Няма нічога немагчымага»

Яўгеній Чарнухін: «Няма нічога немагчымага»

За непрацяглы час свайго існавання футбольная акадэмія «ПМЦ-Паставы» дала пуцёўку ў вялікі спорт многім юнакам, якія зараз выступаюць у складзе айчынных і нават замежных футбольных клубаў. Трэнер акадэміі Яўгеній Юр’евіч ЧАРНУХІН — адзін з тых, хто штодня дапамагае мясцовым алмазам ператварыцца ў сапраўдныя брыльянты.

— Раскажыце, калі ласка, пра першыя крокі ў свет футбола. 

— Дзяцінства прайшло ў Віцебску. Вельмі часта ганяў мяч у двары з аднагодкамі. Бачачы маё захапленне, бацька прывёў мяне, шасцігадовага хлопчыка, у футбольную секцыю, а праз некалькі гадоў да футбола яшчэ дадаліся заняткі акрабатыкай і шашкамі. Спорту я заўсёды надаваў шмат увагі, разам з тым, вучоба ніколі не адыходзіла на другі план. За гэтым старанна сачылі бацькі. Ды і мне здаецца, што ў той час дзеці больш адказна ставіліся да сваіх абавязкаў, асноўныя з якіх — вучоба і дапамога бацькам па хатняй гаспадарцы. Пасля 6 класа мне давялося выбіраць паміж футболам і школай, у якой вучыўся, таму што заняткі і ў агульнаадукацыйнай, і ў спартыўнай школах праходзілі ў другую змену. Быў вымушаны перайсці ў іншую школу, а паколькі вучыў французскую мову, прыйшлося за летнія канікулы асвоіць двухгадовы курс англійскай: настолькі моцным было жаданне займацца футболам. Вучыўся ў матэматычным классе, адным з наймацнейшых у Віцебску. Заняткі акрабатыкай і шашкамі давялося пакінуць, паколькі нават адзін футбол сумяшчаць з вучобай было нялёгка, тым больш што настаўнікі былі не ў захапленні ад маіх частых пропускаў заняткаў. У школе былі вялікія нагрузкі, на спараных уроках матэматыкі праходзілі курс ВНУ. Усе мае аднакласнікі паступілі ў сталічныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, многія зараз працуюць за мяжой.

— Чаму абралі для сябе іншы шлях? 

— У 11 класе давялося расстаўляць акцэнты. Я не бачыў сябе ў ролі эканаміста або менеджара, хацеў звязаць сваё жыццё з футболам. На той момант з’яўляўся дзеючым іграком віцебскага «Лакаматыва», гуляў у дубліруючым складзе пад кіраўніцтвам Сяргея Міхайлавіча Ясін­скага. Таму без ваганняў паступіў на дзённае аддзяленне ВДУ імя П. М. Машэрава на спецыяльнасць «Фізічная культура і спорт». На жаль, у далейшым гуляць на прафесійным узроўні не дазволіла траўма. Але футбол усё адно не пакінуў, паспрабаваў сябе ва ўсіх яго відах. У той жа час вучобу ва ўніверсітэце не закідваў, ішоў на дыплом з адзнакай. Пасля заканчэння ВНУ паступіў у магістратуру, паралельна працаваў у дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе футбольнага клуба «Віцебск», выхаванцам якога з’яўляюся. Праз год паступіла прапанова ўзначаліць футбольную каманду вучылішча алімпійскага рэзерву ў Лужасне. Менавіта там пачаў займацца адборам хлопчыкаў з глыбінкі. Работу ў вучылішчы сумяшчаў з вучобай у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, спорту і турызму па спецыяльнасці «Трэнер па футболе». З’яўляюся дыпламаваным спецыялістам у галіне футбола.

— Як лёс прывёў у Паставы? 

— Пасля гульні, якая праходзі­ла ў рамках чэмпіянату вобласці па футболе, пазнаёміўся з Анатоліем Міхайлавічам Бабічавым, у нефармальнай абстаноўцы гутарылі з ім на розныя тэмы. Неў­забаве мяне запрасілі ў барысаўскі БАТЭ на тыднёвую стажыроўку, але пасля яе заканчэння ніякай выразнай прапановы па далейшым супрацоўніцтве не атрымаў. Сабраўся і паехаў дадому, і якраз у гэты час запрасілі разам з сям’ёй у Паставы. Доўга вагаўся, раіўся. Рашэнне далося няпроста, паколькі на той момант у нас з жонкай было шасці­месячнае дзіця. Разумеў, што мой выбар будзе насіць лёсавызначальны характар, паўплывае на далейшае жыццё. У рэшце рэшт рашэнне было прынята, і зімой 2010-га пераехалі на пастаяннае месца жыхарства ў Паставы.

— Многія імкнуцца перабрацца з правінцыі ў вялікі горад, Вы ж, наадварот, прамянялі абласны цэнтр на раённы. Чаму?

— Я выбіраў не месца жыхарства, а месца работы. Цяжэй было маёй жонцы, але яна, як жонка дзекабрыста, без усялякіх адгаворак і шкадаванняў пераехала разам са мной і маленькім сынам у чужы горад. Для мяне яе падтрымка вельмі важная, на шчасце, яна гэта разумее.

— У Вас вельмі напружаны графік работы: пастаянныя трэніроўкі, частыя камандзіроўкі па Беларусі, у краіны блізкага і далёкага замежжа. Ці хапае часу на сям’ю? 

— На жаль, сям’ю бачу не так часта, як хацелася б. Гэта, бадай, адзіны мінус маёй работы. Аддаю належнае разуменню жонкі і любую вольную хвіліну імкнуся прысвяціць блізкім, у тым ліку праз футбол: жонка і сын — частыя госці ў нашай акадэміі. Вельмі важна, што тут маё дзіця далучаецца не толькі да футбольнай культуры, але і, што немалаважна, да чалавечай, назіраючы, як людзі ўзаемадзей­нічаюць адно з адным.

— Ведаю, што займаецеся не толькі трэніроўкай футбалістаў.

— У нашай акадэміі існуюць два важныя напрамкі: селекцыя (адбіраем прыезджых хлопцаў) і міжнародныя турніры (на іх паказваем «товар лицом», гуляем са знакамітымі клубамі). Паколькі нядрэнна валодаю анг­лійскай мовай, займаюся пошукам новых кантактаў у інтэрнэце, маю зносіны з агентамі, селекцыянерамі, замежнымі трэнерамі.

— Калегі называюць Вас «мозгам» футбольнай акадэміі.

— Не, асноўным мазгавым цэнтрам, ідэйным натхняльнікам з’яўляецца Анатолій Міхайлавіч. Ён сочыць за трэніроўкамі, гульнямі, выязджае з камандай на турніры. Калі бывае ў Еўропе, звяртае ўвагу на развіццё футбола з боку кіраўніка, многае бачыць пад іншым вуглом. Калі мы «варымся» ўнутры футбола, то ён мае магчымасць зірнуць на яго звонку. Нават моманты бытавога характару з’яўляюцца дзякуючы яму. Просты прыклад. Пасля трэніроўкі футбалісты павінны атрэсці свае буцы ад бруду. Дзе гэта зрабіць? У Германіі для гэтай мэты ёсць спецыяльныя шчоткі. Анатолій Міхайлавіч пераняў ідэю і ўвасобіў у жыццё ў нашай акадэміі. Таксама ён увесь час культывуе той пастулат, што трэнер — гэта настаўнік у шырокім сэнсе слова, арыенцір, на які варта раўняцца нашым выхаванцам. Таму важныя і вонкавы выгляд, і адсутнасць шкодных звычак, бо дзеці схопліваюць усё негатыўнае значна хутчэй, чым пазітыўнае. Для іх вельмі важны момант пераймання.

— Ці можна па 13-14-гадовым іграку меркаваць, дасягне ён поспеху ў футбале ці не?

— Задаткі да футбола праглядваюцца нават у хлопцаў мала­дзейшага ўзросту, у той жа час цяжка сказаць, якіх вынікаў дасягне футбаліст у будучыні. Бо самае галоўнае — як гэтай генетычнай інфармацыяй скарыстаецца кожны канкрэтны чалавек. Для таго каб распазнаць талент, дастаткова некалькі разоў убачыць дзіця падчас трэніроўкі і гульні. Як паказвае практыка, поспех — гэта 99% работы і толькі 1% таленту, таму сімпатызую тым, хто дамагаецца ўсяго сваёй працавітасцю. Менавіта на такіх рабят хочацца рабіць стаўку. У адрозненне ад тых, каму ўсё занадта лёгка даецца, яны здольны цаніць вынік. Пакуль жа асноўным крытэрыем адбору футбалістаў у нашу акадэмію з’яўляецца паспяховасць у школе. Па ёй практычна беспамылкова можна меркаваць, будзе падлетак прыкладваць намаганні да заняткаў у футбольнай акадэміі ці не.

— Наколькі сур’ёзна Вашы выхаванцы ўспрымаюць гэта патрабаванне? 

— Большасць стараюцца «падцягнуць» вучобу, і ім гэта ўдаецца. Але ёсць і тыя, хто хоча ўзяць не стараннем, а хітрасцю. Быў выпадак, калі адзін наш выхаванец выправіў дзве пяцёркі на шасцёркі. Падман хутка раскрыўся, і хлопчык быў пакараны — цэлы тыдзень дзяжурыў у камандзе: адказваў за падрыхтоўку інвентару да трэніроўкі і пасля яе, уборку аўтобуса падчас выездаў каманды. У нас ёсць крытэрыі паспяховасці, і калі хто-небудзь ім не адпавядае, застаецца па-за заявачным спісам на гульню, гэта значыць не прымае ў ёй ­удзелу. Калі нізкія адзнакі за чвэрць, то няма шанцаў трапіць на міжнародныя турніры. Мы гатовы ахвяраваць вынікам адной канкрэтнай гульні дзеля паспяховасці ў школе, такія выпадкі ўжо былі.

— Якімі прынцыпамі кіруецеся ў рабоце з дзецьмі? 

— Лічу, што з дзецьмі трэба мець зносіны на роўных, не павінна быць ніякіх забароненых тэм. Не бачу нічога ганебнага ў тым, каб пажартаваць з імі, ужыць маладзёжны слэнг. Галоўнае — не быць абыякавым. Футбольная акадэмія — не аздараўленчы лагер, тут жорсткія патрабаванні, але ў той жа час не люблю дзейнічаць з пазіцыі сілы, заўсёды гатовы да дыялогу. Мне важна ведаць меркаванне кожнага.

— Ці сочыце за гульнёй іншых каманд? 

— Стараюся не прапусціць ні адной трансляцыі, стаўлюся да іх як да часткі сваёй работы. Сачу за гульнёй сусветных каманд, сучаснымі тэндэнцыямі, звяртаю ўвагу на розныя нюансы, аналізую работу трэнераў. Аднак самы любімы футбол для мяне — гульня нашых выхаванцаў.

— Падтрымліваеце з імі сувязь?

— Мы жывем практычна адной сям’ёй, таму, калі хлопцы сыхо­дзяць у свабоднае плаванне, дапамагаем парадай і справай. З усімі выпускнікамі «ПМЦ» маем зносіны пастаянна, стараемся падтрымліваць у любых пачынаннях.

— Як ставіцеся да паражэнняў? 

— Існуе такое меркаванне, што работа трэнера вымяраецца колькасцю перамог каманды, але на «ПМЦ» ужо даўно існуе новая сістэма ацэнак і футбольных каштоўнасцей. Для нас важная не перамога, якую здабывае ўся каманда, а падрыхтоўка кожнага канкрэтнага футбаліста. Любое паражэнне для дзяцей — стрэс, таму імкнуся на няўдалыя гульні рэагаваць менш эмацыянальна, чым часам хочацца.

— Чым захапляецеся, як любіце праводзіць вольны час? 

— Увесь вольны час стараюся праводзіць з сям’ёй. Рэгулярна чытаю спецыялізаваную літаратуру па футболе, люблю гістарычныя кнігі. Зараз зачытваюся Валянцінам Пікулем.

— Ваша жыццёвае крэда?

— Іх два: няма нічога немагчымага і не памыляецца той, хто нічога не робіць. Лічу, што на гэтых простых ісцінах і будуецца жыццё.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 20

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 36

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30