Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У прыярытэце — новыя віды паслуг

У прыярытэце — новыя віды паслуг

П. Л. Курто з гасцямі з Наваполацка

Пачатак восені для Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаў “ураджайным” на падзеі. Так, на мінулым тыдні адкрылася сацыяльная пральня, паслугамі якой могуць скарыстацца пажылыя людзі і інваліды з райцэнтра. У іх таксама з’явілася магчымасць звярнуцца па дапамогу ў нядаўна створаную гарадскую гаспадарчую брыгаду. 

Якасць і даступнасць новых паслуг ацэньвалі не толькі пастаўчане, але і чыноўнікі з Наваполацка, якія наведалі цэнтр 5 верасня. Але пра ўсё па парадку…

“Мы прыехалі ў вас павучыцца”

Так сфармуляваў мэту візіту ў Паставы намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Алег Ге­надзь­евіч Буевіч, які ўзначаліў дэлегацыю з горада хімікаў і нафтавікоў. У яе склад таксама ўвайшлі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Андрэй Уладзіміравіч Адзіначкін і намеснік дырэктара Наваполацкага ТЦСАН Святлана Казіміраўна Цішкевіч.

Чаму работнікі сацыяльнай галіны аднаго з самых буйных і сучасных гарадоў Віцебшчыны прыехалі па вопыт у раённы цэнтр?

—            Мы вельмі многа чулі пра дзейнасць Пастаўскага цэнтра, які справядліва лічыцца адным з лепшых не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы,  — адказаў Алег Генадзьевіч Буевіч. — Па асноўных паказчыках — прадастаўленні паслуг непраца­здольнаму насельніцтву — ён апярэджвае абсалютную большасць аналагічных устаноў. Да таго ж на Пастаўшчыне адкрыты такія аддзяленні, пра якія мы пакуль толькі марым. Прыемна здзіўляе і разнастайнасць паслуг.

Праграма візіту аказалася насычанай. Пасля сустрэчы ў райвыканкаме з намеснікам старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёвым і начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне П. Л. Курто госці наведаліся ў адміністрацыйны будынак ТЦСАН. Тут адбылося непрацяглае пасяджэнне, напачатку якога дырэктар установы Д. І. Пякарская паказала візітку-прэзентацыю мясцовага цэнтра. Шмат увагі ў ёй надавалася вынікам работы за першае паўгоддзе 2014 года.

Асаблівую ўвагу дэлегаты звярнулі на дзейнасць выязной сацыяльнай цырульні, якая дзейнічае на базе цэнтра з ліпеня сёлетняга года. Зацікавіла гасцей і работа Пастаўскага і Лынтупскага аддзяленняў кругласутачнага знахо­джання пажылых людзей, аддзялення адраснай сацыяльнай дапамогі — у Наваполацку такіх устаноў няма. З непадробным захапленнем госці знаёміліся з арганізацыяй работы ў аддзяленні рэабілітацыі, адаптацыі і дзённага знаходжання інвалідаў.

Абмеркаванне пачутага і ўбачанага  было доўгім і эмацыянальным. Спадабаліся творчасць пастаяльцаў, чысціня і ўтульнасць памяшканняў, добраўпарадкаванасць прылеглых тэрыторый… Але найперш — новыя формы работы, якія госці абавязкова ўкараняць у сябе.

Купілі міні-трактар…

Напачатку верасня ў пастаўскім ТЦСАН за пазабюджэтныя сродкі набылі новенькі міні-трактар “Беларусь” коштам 100 мільёнаў рублёў. Тэхніка шматфункцыянальная — у камплект уваходзяць культыватар, плуг, барана, бульбакапалка, касілка, акуч­нік, камунальная шчотка, бульдозернае абсталяванне.

У прыярытэце — новыя віды паслуг

Работнікі аддзялення тэрміновых паслуг Алег Вярцінскі, Генадзій Каравацкі, Аляксандр Курыловіч і Алег Шымковіч.

Трактар знаходзіцца ў распараджэнні работнікаў трэцяй гаспадарчай брыгады, якая распачала дзейнасць на базе аддзялення тэрміновых паслуг. У ім створаны 4 новыя рабочыя месцы. Наогул калектыў цэнтра імкліва расце з кожным годам. Толькі летась ва ўстанове было ўведзена 14 новых ставак сацыяльных работнікаў і 5 ставак спецыялістаў. Д. І. Пякарская адзначае пастаяннае паразуменне ў гэтым пытанні з боку раённай улады і дзякуе за падтрымку фінансаваму аддзелу райвыканкама і асабіста Людміле Мар’янаўне Шэцка.

Аддзяленнем тэрміновых сацыяльных паслуг загадвае Генадзій Багданавіч Каравацкі. У размове ён падкрэсліў, што спіс паслуг, якія тут аказваюцца, вельмі доўгі — гэта і гаспадарчыя, і рытуальныя, і некаторыя іншыя. Прычым брыгада абслугоўвае пажылых лю­дзей і інвалідаў не толькі ў райцэнтры, але і ў бліжэйшых ад Пастаў населеных пунктах. Пакінуць заяўку на аказанне паслуг або даведацца дадатковую інфармацыю пра іх можна па тэлефонах: 4-35-04 і 2-06-50.

… і адкрылі сацыяльную пральню

Нядаўнія госці з Наваполацка здзівіліся і таму, што ў ліку паслуг, якія аказвае Пастаўскі ТЦСАН, ёсць сацыяльная пральня. Яна некалькі тыдняў назад адкрылася на базе аддзялення рэабілітацыі, адаптацыі і дзённага знахо­джання інвалідаў і разлічана на сацяльна неабароненую катэгорыю грама­дзян, таму цэны тут вельмі “дэмакратычныя”.

Адкрыццё пральні стала магчымым дзякуючы спонсарскай дапамозе старшыні праўлення ААТ “ААБ “Беларусбанк” Сяргея Паўлавіча Пісарыка. Ён выдаткаваў сродкі на закупку машыны-аўтамата і прасавальнага прэса.

Пральня працуе ў буднія дні з 8 да 17 гадзін. Рэчы (як адзенне, так і бялізну) пажылыя людзі і інваліды могуць прыносіць самастойна або выклікаць для гэтых мэт сацыяльнага інспектара. Заяўкі прымаюцца па тэлефонах: 2-06-50, 5-13-99.

Як расказала Д. І. Пякарская, у бліжэйшы час у цэнтры пачнуць аказваць паслугі суправаджальнага пражывання — тут адкрываюць стаўку асістэнта інваліда І групы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Такую форму работы дырэктар “падгледзела” падчас камандзіроўкі ў Швецыю. На Віцебшчыне яна пакуль не практыкавалася — пастаўчане будуць у гэтым плане першаадкрывальнікамі.

Уводзяцца стаўкі ся­дзелкі і няні. Паслуга першай будзе даступна для грамадзян, якія цалкам страцілі магчымасць рухацца і самаабслугоўвацца. Няня будзе аказваць дапамогу тым сем’ям, дзе адначасова нарадзілася двое дзяцей.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 17

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 22

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 26

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39