Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гары ярка, блакітны агеньчык!

Гары ярка, блакітны агеньчык!

Галоўны бухгалтар С. М. Казелька, кантралёры Т. М. Куцуха, Н. У. Раманенка.

Сёлетні год для калектыву філіяла РВУ “Паставырайгаз” можна назваць удвая юбілейным: 50 гадоў назад пачалася газіфікацыя раёна, а 10 гадоў таму на Пастаўшчыну прыйшоў прыродны газ.

Ад пункта да ўпраўлення

Першая газавая пліта ў Паставах была ўстаноўлена 14 мая 1964 года ў кватэры №2 дома №19 па вуліцы Ленінскай. Яе гаспадар В. Г. Баранаў стаў першым абанентам, на чыім газавым прыборы ўспыхнуў блакітны агеньчык. А да канца 1964 года ў горадзе было газіфікавана ўжо 197 кватэр і рэалізавана насельніцтву 11467 кілаграмаў газу. Газіфікацыю ў той час вяла Мя­дзельская эксплуатацыйна-мантажная кантора. У Паставах, у будынку гарадской лазні, знаходзіўся яе пункт, дзе дзяжурыў слесар. Звярнуўшыся да яго ў вызначаны час, гараджане маглі падаць заяўку на дастаўку газу (яго прывозілі адзін раз у ты­дзень з Мядзела), устаноўку або рамонт газавай пліты.

У 1968 годзе ў райцэнтры быў створаны свой эксплуатацыйна-мантажны ўчастак па газіфікацыі, які ўзначаліў У. К. Усовіч, а галоўным інжынерам назначаны Д. І. Андрэйчык. Пачалося фарміраванне базы ўчастка. Па вуліцы 17 Верасня, побач з часовым памяшканнем, дзе размясціўся адміністрацыйна-ўпраўленчы апарат, быў пабудаваны склад для захоўвання балонаў, пазней — адміністрацыйны будынак. Са стварэннем у раёне ўчастка і ўмацаваннем яго матэрыяльнай базы рэзка ўзраслі тэмпы газіфікацыі. Так, на канец 1970 года на Пастаўшчыне было газіфікавана амаль тры тысячы дамоў і кватэр, у тым ліку больш чым тысяча — у сельскай мясцовасці.

У гэтым жа годзе кіраўніком эксплуатацыйна-мантажнага ўчастка назначылі Э. Б. Місуну. Пры ім, у 1975-ым, адбылася абласная рэарганізацыя. У выніку яе створана міжраённае вытворчае ўпраўленне з цэнтрам у Паставах, у якое, акрамя нашага, увайшлі Глыбоцкі, Міёрскі, Шаркаўшчынскі і Браслаўскі раёны. Такая структура праіснавала да 1998 года, пакуль не адбылася яшчэ адна рэарганізацыя. Пасля яе кожнае раённае прадпрыемства стала самастойным і напрамую падпарадкоўвацца галаўному прадпрыемству ў Віцебску. Тады ж быў назначаны новы дырэктар райгазу У. У. Кірэй, якога ў 2006 годзе на гэтай пасадзе змяніў М. Д. Жданковіч.

Спецыфіка іншая, задачы — ранейшыя

Ужо ў першы год газіфікацыі ў 5 гарадку ў Паставах была ўве­дзена ў эксплуатацыю першая падземная рэзервуарная групавая ўстаноўка, дзякуючы чаму жыхары размешчанага побач дома сталі карыстацца газам цэнтралізавана з агульнай ёмістасці. Але большасць гара­джан і вяскоўцаў атрымлівалі яго ў балонах.

— У 1977 годзе, калі я прыйшоў на прадпрыемства, на ім працавала каля 70 чалавек, — успамінае галоўны інжынер філіяла РВУ “Паставырайгаз” І. А. Раманоўскі. — Блакітнае паліва абанентам раёна дастаўлялі 3 машыны. Пазней іх колькасць вырасла да 7. Рэзервуарных групавых установак у той час у горадзе налічвалася каля 30. Зараз засталося ўсяго 4. У сувязі з пераходам на прыродны газ і змяншэннем колькасці сельскага насельніцтва ў некалькі разоў зменшыліся аб’ёмы дастаўкі газу. Змянілася спецыфіка нашай работы. У прыватнасці, з планавага прафілактычнага метаду абслугоўвання газавых прыбораў мы перайшлі на заявачны. У той жа час стала больш работы па газіфікацыі прыродным газам.

За апошнія 10 гадоў у раёне пабудавана 218 кіламетраў газа­правода, прыроднае блакітнае паліва пушчана ў 2208 дамоў, у тым ліку ў 460 — летась. Акрамя Пастаў, яно прыйшло да жыхароў Дварчан, Камай, Хаціл, Лынтуп, Юнек, Навасёлак, Старога Двара, Варапаева. Але калі ў Паставах і Варапаеве газіфікацыя практычна завершана (у горадзе газіфікаваны ўсе кацельні і амаль ўсе вуліцы, за выключэннем часткі вуліцы Вакзальнай за чыгуначным вакзалам), дык у Лынтупах толькі пачалася. У канцы верасня распачнецца будаўніцтва газаправода ў  Шырках.

Зараз на прадпрыемстве працуюць 62 чалавекі. Сярод іх 12 спецыялістаў (інжынеры, майстры, бухгалтары), астатнія — прадстаўнікі рабочых прафесій, якія непасрэдна займаюцца будаўніцтвам і абслугоўваннем газавых сетак. Асноўны прынцып, якім яны нязменна кіруюцца ў сваёй паўсядзённай дзейнасці, — гэта бесперабойнае і безаварыйнае забеспячэнне спажыўцоў газам. Яго ўдаецца выконваць: на працягу многіх гадоў у раёне не зарэгістравана аварый, выбухаў, пажараў па віне газавікоў, таксама няма перабояў з падачай газу.

Працаўнікі, артысты, спартсмены

У дружным калектыве “Паставырайгазу” з павагай ставяцца да сваіх ветэранаў, тых, хто стаяў ля вытокаў газазабеспячэння і ўнёс важкі ўклад у набыткі прадпрыемства, адпрацаваўшы на ім шмат гадоў. Гэта ў першую чаргу вышэйпамянёныя былыя дырэктары Э. Б. Місуна і У. У. Кірэй, галоўны інжынер Д. І. Андрэйчык, галоўны бухгалтар Н. І. Шуранава, якіх ужо няма на гэтым свеце. Па-ранейшаму не губляюць цеснай сувязі з калектывам былыя вадзіцелі В. А. Дзеравянка, Л. В. Гедроец, бухгалтары М. К. Клянтак, Ф. Ф. Скіндар, А. Б. Андрэйчык, эканаміст А. У. Філіпенкава, аператар А. К. Танана, інжынеры А. А. Валетка, М. А. Дзеравянка, слесары Я. А. Бялапка, В. Л. Буцько, прыёмшчык заказаў Т. А. Янковіч, чый стаж складае тры дзесяцігоддзі і больш. Такі ж ён і ў цяперашніх галоўнага інжынера І. А. Раманоўскага, кладаўшчыка С. У. Дзеравянка, майстра Ч. З. Раманоўскага, вадзіцеля В. З. Альхімёнка.

Добра спраўляюцца са сваімі абавязкамі і маладзейшыя райгазаўцы. Расказваючы пра калектыў, дырэктар прадпрыемства М. Д. Жданковіч у ліку лепшых назваў старшага майстра па будаў­ніцтве газаправодаў А. М. Харкова, старшага майстра па эксплуатацыі падземных газа­праводаў С. В. Крыштафовіча, інжынера Т. У. Радчанка, галоўнага бухгалтара С. М. Казелька, эканаміста І. Д. Чарэнка, вадзіцеляў Я. А. Пурлана, С. Ф. Гіча, С. Ю. Клямяту, М. І. Лебухава, Э. Б. Куцуху, слесараў П. І. Зарэцкага, В. Я. Бялабку, П. Э. Марціновіча, электрагазазваршчыка Э. С. Гуменіка і іншых.

— Прыемна, што асобныя нашы работнікі адзначаны з нагоды прафесійнага свята Ганаровымі граматамі і Па­дзякамі УП “Віцебскаблгаз” і раённага выканаўчага камітэта, — гаварыў Мікалай Дзмітрыевіч. — А адзін з іх — старшы майстар аварыйнай службы Міхаіл Аляксандравіч Гаршанаў — сёлета пайшоў на павышэнне. Яго назначылі на пасаду галоўнага інжынера філіяла РВУ “Сяннорайгаз”.

На прадпрыемстве не толькі дабіваюцца высокіх вытворчых паказчыкаў, але і актыўна займаюцца добра­ўпарадкаваннем. За апошнія гады цалкам адрамантавалі гаражы і складскія памяшканні, паклалі новы асфальт на тэрыторыі ўпраўлення, падрыхтавалі праект на рэканструкцыю адміністрацыйнага будынка і майстэрань, штогод падтрымліваюць у ідэальным парадку газоны і шматлікія клумбы. Нездарма сёлета ў абласным конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне баз, прысвечаным 70-год­дзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, “Паставырайгаз” атрымаў заахвочвальны прыз у памеры 10 базавых велічынь. На гэтыя грошы купілі насенне кветак для наступнага года.

Не застаюцца райгазаўцы ў баку і ад спартыўна-масавых і культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне і абласным упраўленнем. Яны рэгулярна займаюць прызавыя месцы ў раённых спаборніцтвах па міні-футболе, галіновых конкурсах мастацкай самадзейнасці. Тут ёсць нават свой вакальна-інструментальны ансамбль з красамоўнай назвай “Высокі ціск”. Таксама райгаз першым на Пастаўшчыне пачаў барацьбу з п’янствам і тытунекурэннем у калектыве, дабіўшыся выдатных вынікаў. А з песняй і добрым самаадчуваннем працуецца, як вядома, лепш.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30