Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ствараюць утульнасць і камфорт

Ствараюць утульнасць і камфорт

Загадчык склада А. В. Чавусаў, вадзіцелі У. І. Бяленка і А. З. Соўка.

Сваё прафесійнае свята 7 верасня адзначаюць і работнікі Пастаўскага філіяла АУП “Віцебскаблпаліва”. Пра тое, чым сёння жыве філіял, карэспандэнту “ПК” Алене Шапавалавай расказвае дырэктар Уладзімір Пятровіч КАЙРОВІЧ:

— Асноўнай задачай нашага філіяла з’яўляецца забеспячэнне насельніцтва, прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна палівам, а таксама аказанне паслуг па распілоўцы і колцы дроў, пагрузцы і дастаўцы паліва. У калектыве працуюць усяго 18 чалавек, але справу яны робяць вялікую — дапамагаюць ствараць утульнасць і камфорт на рабочых месцах і ў дамах жыхароў Пастаў­шчыны. Так, за сту­дзень—ліпень 2014 года філіял забяспечыў палівам 2365 дома­ўладанняў, рэалізаваў 2720 тон торфабрыкету і 7730 кубаметраў дроў. Праўда, сёння я хачу больш спыніцца не на вытворчых паказчыках, а на людзях, якія прафесійна і добрасумленна выконваюць свае абавязкі, чыя штодзённая праца стаіць за пафарбаванымі будынкамі, чыстай тэрыторыяй, дагле­джанымі тран­спартнымі сродкамі. Людзях, здольных вырашаць любыя пастаўленыя перад імі задачы, у любы час і ў любых пагодных умовах.

Сярод такіх загадчык склада А. В. Чавусаў, які аддаў галіне 18 гадоў. Больш за 10 гадоў адпрацавалі ў нашай арганізацыі спецыяліст па рабоце з кліентамі Ж. І. Дубоўская і прадавец склада г.п. Варапаева Л. Г. Цырук. Гэтым жанчынам прыходзіцца мець зносіны з людзьмі розных узростаў, у кожнага з якіх свой характар, тэмперамент, настрой, таму трэба не толькі праяўляць высокі прафесіяналізм і цярпенне, але і запасціся жыццёвай мудрасцю і пачуццём гумару.

З добрым настроем сустракаюць сваё прафесійнае свята вядучы эканаміст А. У. Ясінская і галоўны бухгалтар С. М. Антух, якая з’яўляецца яшчэ і актыўным кіраўніком нашай прафсаюзнай групы. У любое надвор’е — у спёку, дождж або снегапад, —  ад Лынтуп да Парыжа, ад Кураполля да Груздава штодзень развозяць насель­ніцтву дровы і торфабрыкет У. І. Бяленка, В. М. Козел, А. З. Соўка, А. А. Касцючкоў. Яны не толькі першакласныя вадзі­целі, але і адказныя, адданыя сваёй справе людзі. Нельга абысці ўвагай станочнікаў і распілоўшчыкаў С. М. Лісіцкага, А. А. Умпіровіча, Д. І. Вісоцкаса, Д. А. Нікіценку, у чые абавязкі ўваходзіць непасрэдна апрацоўка дроў. Хочацца таксама ўспом­ніць нашых ветэранаў, якія адпрацавалі ў арганізацыі не адзін дзясятак гадоў. Гэта З. У. Міронава, Р. С. Гарбінская, М. А. Жук, Я. І. Ермаловіч, Л. В. Тарасевіч і многія іншыя, каго мы заўсёды будзем цаніць і паважаць.

Шчыра віншую іх і цяперашніх работнікаў прадпрыемства з надыходзячым святам! Жадаю ім, іх родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, радасці, цяпла і ўтульнасці ў душах і дамах! А жыхарам раёна хачу нагадаць, што набліжаецца ацяпляльны сезон, і прапаную тым, хто не падключаны да сістэмы цэнтральнага цеплазабеспячэння, набыць паліва. Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 4-15-93 і 4-10-93.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Обезьянка Пастернака, любовь на полвека и козни спецслужб. Уроженец Поставщины Владимир Дубовка без глянца

Хотите узнать больше? Анна Северинец, которая преподает русскую литературу в одной из школ Смолевичей, составила популярную биографию классика белорусской литературы, 15

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 19

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 23

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 28

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 31

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 35

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 31

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 28