Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дождж настрою не перашкода. У мікрараёне шостага гарадка адбылося традыцыйнае свята (+фота)

Дождж настрою не перашкода. У мікрараёне шостага гарадка адбылося традыцыйнае свята (+фота)

У нядзелю, 24 жніўня, адбылося свята мікрараёна шостага гарадка. Як і кожны год, арганізатарамі была распрацавана насычаная праграма. Карэктывы ў яе правядзенне, на жаль, унесла надвор’е. Але той, хто, “узброіўшыся” парасонам, прыйшоў у сасоннік, не пашкадаваў.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да дня гарадка, пачаліся апоўдні: у маладзёжным цэнтры “Юнацтва” прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе, більярдзе, а пазней па хуткіх шахматах і дартсе. Пераможцамі ў іх сталі Аляксандр Касцень, Сяргей Бароўскі,  Іван Троцкі і Вольга Субко адпаведна.

А 13-ай гадзіне значна ажывіўся бераг возера Задзеўскае — тут праходзіў аматарскі чэмпіянат па пляжным валейболе. “Ахвотных згуляць сёлета як ніколі многа, — адзначыў су­д­дзя Дзяніс Захарэвіч. — Думалі, што прыйдуць юнакі з мясцовай СДЮШАР. Але цікавасць праявілі і іншыя гара­джане, і нават госці з Оршы, якія гуляюць у вышэйшай валейбольнай лізе. Адным словам, канкурэнцыя склалася сур’ёзная”.

Першае месца ў выніку занялі Аляксандр Воранаў і Аляксандр Шаблоўскі. У гэтым ім не перашкодзіў нават дождж, які распачаўся хутка пасля стартавага свістка. На жаль, ён не дазволіў правесці на пляжы дзіцячую тэатралізаваную забаўляльную праграму — яна была перанесена ў маладзёжны цэнтр “Юнацтва”. Месца для актыўных гульняў і конкурсаў там хапіла. Дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў шматлікіх гульнях і віктарынах. Шмат эмоцый ім пакінула і выступленне кiнолога аддзела пагранічнай службы “Паставы” са службовымі сабакамі. З-за неспрыяльнага надвор’я яно таксама было перанесена на тэрыторыю паблізу “Юнацтва”. А вось выступленне супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях было адменена.

Вячэрняя праграма пачалася  ў вызначаны час. Першым прысутных прывітаў дэпутат раённага Савета дэпутатаў ад Зялёнай выбарчай акругі № 12, старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане, а таксама жыхар мікрараёна шостага гарадка Валерый Антонавіч Лушчык.

—            Свята ў 6 гарадку адчуваецца другія выхадныя запар, — гаварыў Валерый Антонавіч. — 16 жніўня ў мікрараёне ўрачыста адзначалі Дзень ваенна-паветраных сіл Рэспублікі Беларусь, і тады ў гарадку быў устаноўлены памятны знак у гонар 60-годдзя пастаўскага аэрадрома (раённая газета пісала пра гэта ў нумары за 23 жніўня — аўт). Я тут не служыў, але мне вельмі прыемна было назіраць, як былыя ваеннаслужачыя шчыра віталі адзін аднаго, успаміналі нялёгкія працоўныя будні і сваіх саслужыўцаў. Шкада, што такая магутная авіяцыйная часць была расфарміравана. Але жыццё ў мікрараёне не спынілася, ён жыве, развіваецца, маладзее.

А вядучая мерапрыемства Таццяна Кухальская нагадала пра гісторыю мікрараёна. Яна цесна звязана з авія­цыяй. Пачынаючы з 1953 года, тут жылі ваеннаслужачыя, і толькі ў пачатку 90-ых гарадок стаў грама­дзянскім. Але і сёння ён па-ранейшаму звязаны з Узброенымі Сіламі — побач з гарадком размяшчаецца 1-ы радыётэхнічны цэнтр вайсковай часці 2588.

Наступным на сцэну выйшаў намеснік дырэктара УП ЖКГ Міхаіл Анань­евіч Кабайла, які агучыў вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый. Ён падкрэсліў, што многія жыхары шостага гарадка клапоцяцца пра тое, каб вакол пад’ездаў было прыгожа, чыста і ўтульна. Але найбольш плённа ў гэтым кірунку папрацавалі Жанна Мікалаеўна Малышава з дома № 17 і Аксана Яўгеньеўна Ганчарова з дома № 12. Яны адзначаны дыпломамі і падарункамі. Такія ж прэзенты, толькі ад дырэктара Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Станіслава Чымбурга, атрымалі прызёры спаборніцтваў па настольным тэнісе, більярдзе, шахматах і пляжным валейболе.

Падчас свята таксама ўшаноўваліся шматлікія калектывы, якія рупяцца на карысць гарадка. Першымі ў цэнтры ўвагі апынуліся работнікі гандлю. Вядучая адзначыла паспяховую работу магазінаў “Азёрны”, “Ваенсэрвіс”, “Раніца”, па­дзякавала за прафесіяналізм іх загадчыцам — Эльвіры Бурштэйн, Марыі Жук, Ганне Русецкай. Былі названы імёны лепшых прадаўцоў, прычым як вопытных, так і навічкоў. Сярод іх Ганна Субач, Вольга Сянчурына, Крысціна Рубель, Галіна Сяраева, Святлана Чатовіч, Вера Ластоўская і іншыя.

Арганізатары свята ўзгадалі і работніц паштовага аддзялення № 1, якім загадвае Вікторыя Рымша. Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас Данаты Драгун, якая была запрошана на сцэну. Пошту яна носіць з 18 гадоў, для многіх людзей стала сваім, родным чалавекам. За шматгадовую і добрасумленную працу Данаце Іванаўне была ўручана Падзяка ад імя Пастаўскага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП “Белпошта”, а таксама каштоўны падарунак.

Віншаванні са святам гарадка прымаў і калектыў амбулаторыі  ўрача агульнай практыкі № 2 — Даната Крыштафовіч, Таццяна Васюковіч, Марына Кішко, Людміла Пахоменка, Ірына Яцына, загадчыца аптэчнага кіёска Кацярына Хільчанка. Прагучалі яны і ў адрас работнікаў участка сантэхнікаў і кацельні “Паставы-18”.

Не абмінулі ўвагай і сярэднюю школу № 3, якая знаходзіцца на тэрыторыі мікрараёна. Вядучая слушна адзначыла: пра работу педагагічнага калектыву найлепш сведчаць выпускнікі. Сёлета іх было 55, і больш за палову з іх паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. На сцэну былі запрошаны тыя, у каго хвалюючая, але паспяховая ўступная кампанія ўжо за плячыма — а гэта Юлія Пронька, Анастасія Касцень, Альберт Кустрэй, Дзіяна Лушчык, Карына Ціханьчык. Выпускнікі расказалі пра абраныя ВНУ і спецыяльнасці, а таксама падзякавалі сваім настаўнікам за грунтоўныя веды.

Па традыцыі на свяце мікрараёна ўшаноўваліся сем’і з вялікім “стажам” сумеснага жыцця. Сярод такіх — Ганна Іосіфаўна і Валянцін Андрэевіч Волкавы. Поруч па жыцці яны крочаць ужо сорак гадоў. А вось Сяргей і Алена Шэрмут ажаніліся напярэдадні свята мікрараёна. Яны таксама падняліся на сцэну і атрымалі падарунак. Услед за імі віталі шматдзетную сям’ю Ганны і Андрэя Жук, якія выхоўваюць пецярых дзяцей, а таксама самага маленькага жыхара шостага гарадка — Мікіту Зелянкевіча.

Дзесяць гадоў назад ім быў Мікіта Мілто. Вядучая Таццяна Кухальская таксама запрасіла яго на сцэну разам з бацькамі. Мікіта, які сёлета пойдзе ў пяты клас, расказаў пра свае мары і захапленні. Адным з іх з’яўляецца музыка. Свой талент хлопчык прадэманстраваў усім прысутным, выканаўшы песню. Іх, дарэчы, у гэты вечар прагучала шмат. Свае музычныя нумары таксама падарылі ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры Юлія Галяш, Ірына Гетнікава, Марыя Сеганкевіч, вучні СШ № 3 Кацярына Мацюшонак, Анастасія Мацюшэнка, Ліза Якімовіч, Мікіта Аўгусціновіч. Здзівілі творчасцю наведваль­ніцы маладзёжнага цэнтра «Юнацтва», якія прадэфіліравалі перад гледачамі ў сукенках уласнага пашыву.

Завяршылася свята выступленнем народнага ансамбля народнай песнi і музыкi “Заранка” Варапаеўскай дзiцячай школы мастацтваў.

12

 Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 30

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 36

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 39

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 51

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 42

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 54

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 38

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 70