Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І далей трымаць марку

І далей трымаць марку

Навучэнцаў вітае намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў

1 верасня, як і ў іншых установах адукацыі раёна, урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года, прайшла ў Пастаўскім дзяржаўным прафе­сійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці. У якасці гасцей на ёй прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу С. М. Герасіменка.

Пачалася лінейка па традыцыі з дзяржаўнага гімна і падняцця флага Рэспублікі Беларусь. Затым прысутных: навучэнцаў, педагогаў і бацькоў — вітаў дырэктар установы М. М. Лысёнак. Ён павіншаваў усіх са святам і адзначыў, што Пастаўскі каледж па-ранейшаму застаецца адной з самых буйных на Віцебшчыне навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю. Сёлета за яго парты селі амаль 400 юнакоў і дзяўчат. У вучнёўскі калектыў уліліся каля 240 першакурснікаў — выпускнікоў базавых і сярэдніх школ раёна. 50 выпускнікоў каледжа 2014 года вырашылі прадоўжыць навучанне ў родных сценах на другім узроўні на дзённай форме, яшчэ 15 — на завочнай. Каля 60 чалавек залічаны на вячэрнюю форму ў групы па падрыхтоўцы кантралёраў-касіраў, повараў і слесараў па рамонце аўтамабіляў.

— Наш каледж знаходзіцца на добрым рахунку ў вобласці, а навучэнцы дабіваюцца выдатных вынікаў на розных конкурсах і спаборніцтвах, — сказаў Мікалай Мікалаевіч. — Спадзяюся, што і ў гэтым навучальным годзе мы на сто працэнтаў зможам выкарыстаць той патэнцыял, якім валодаюць педагогі і моладзь, прадоўжыць слаўныя традыцыі ўстановы. Не забывайце, што многае ў гэтым жыцці залежыць ад нас саміх — ад нашай працы і старання.

— Вы зрабілі абсалютна пра­вільны выбар, паступіўшы ў каледж для атрымання прафесіі, — звярнуўся да першакурснікаў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. — Ён з’яўляецца не толькі адной з самых вялікіх, але і адной з лепшых навучальных устаноў вобласці. Гэта датычыць практычна ўсіх паказчыкаў: вучэбнай работы, спартыўнага і культурнага жыцця. Тут ёсць галоўная ўмова добрага навучання — высокапрафесійныя педагогі: выкладчыкі і майстры. Думаю, на працягу вучобы ў каледжы яны стануць вашымі сябрамі, старэйшымі таварышамі і памочнікамі.

Сёння на сусветным рынку працы самымі запатрабаванымі з’яўляюцца менавіта рабочыя кадры, добра падрыхтаваныя, адукаваныя, якія дасканала валодаюць тэхнікай. У раёне, рэспубліцы, за мяжой ёсць маса магчымасцей працаўладкавацца, атрымаўшы прафесійна-тэхнічную спецыяльнасць.

— Таму вы абавязкова знойдзеце годнае прымяненне сваім сілам, уменням і ведам, было б толькі жаданне, — запэўніў усіх навучэнцаў Ю. М. Кісялёў. — Няхай гады, праведзеныя ў сценах каледжа, будуць для вас яркімі і запамінальнымі. Ну, а педагогам жадаю добрых навучэнцаў, высокіх адзнак і задавальнення ад нялёгкай працы.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу С. М. Герасіменка ў сваю чаргу пажадаў маладым лю­дзям, каб вучоба ў каледжы была для іх першай прыступкай у прафесійным станаўленні, і ўручыў найлепшым па выніках другога семестра мінулага года навучэнцам імянныя стыпендыі абкама і райкама прафсаюза. Іх атрымалі Вікторыя Жышкевіч, Ірына Бондар і Ірына Вярцінская.

Разумных, актыўных і працавітых юнакоў і дзяўчат ва ўстанове шмат. Гэта пацвердзіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Н. А. Шылько. Яна назвала дзясяткі прозвішчаў тых, дзякуючы каму летась Пастаўскі каледж змог заняць другое месца ў вобласці па паспяховасці сярод прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, а таксама прозвішчы лепшых спартсменаў і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, выказаўшы на­дзею на тое, што іх колькасць на наступны год яшчэ павялічыцца. Бацькам гэтых навучэнцаў будуць адпраўлены Падзячныя пісьмы.

Пасля ўрачыстай лінейкі навучэнцы і выкладчыкі адправіліся ў вучэбныя кабінеты. А ў паня­дзелак, 8 верасня, працоўныя атрады каледжа выедуць на палі сельгаспрадпрыемстваў раёна, каб дапамагчы вяскоўцам убраць вырашчаны ўраджай. Першы працоўны семестр прадоўжыцца да 7 кастрычніка і, думаецца, будзе плённым.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 29

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 25

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 35

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 53

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 80

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 61

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 54

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 69