Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У роднай хаце і сцены дапамагаюць

У роднай хаце і сцены дапамагаюць

Генадзій Васільевіч Алейнікаў

У гэтым на ўласным вопыце пераканаўся Генадзій Васільевіч Алейнікаў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Вяліч­кі, што на Лынтупшчыне, пазней з бацькамі пераехаў у гарадскі пасёлак. Па волі лёсу больш за трыццаць гадоў пражыў у Растоўскай вобласці — горадзе Валгадонск. Але потым гаманлівы двухсоттысячны горад прамяняў на ціхія, спакойныя Лынтупы. Вярнуўшыся ў пустую бацькоўскую хату, ён  адразу ж знайшоў сабе занятак…

…У цяпліцы на ўчастку Гена­дзія Васільевіча можна заблудзіцца. Толькі памідораў тут налічваецца больш за 700 каліў. Растуць таксама агуркі, перцы, баклажаны (прычым не толькі прывычныя нам фіялетавыя, але і белыя). І — ні травінкі. Адразу адчуваецца рука гаспадара.

На гэтай зямлі доўга працавалі яго бацькі. Хату паблізу касцёла яны купілі, калі хлопчык хадзіў у пяты клас Лынтупскай сярэдняй школы. Той час Генадзій Васільевіч успамінае з вялікай удзячнасцю сваім настаўнікам, якія ўмелі навучыць і прадмету, і жыццю. Пра іх прафесіяналізм сведчыць і тое, што многія выпускнікі без праблем паступалі ў самыя прэстыжныя вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Генадзій выбраў машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Дыплом спецыяліста атрымаў у 1976 годзе.

Абставіны склаліся так, што працаваць паехаў у Валгадонск, які знаходзіцца больш за дзве тысячы кіламетраў ад малой радзімы. Тады там будаваўся ўнікальны аб’ект — завод “Атаммаш”, які вырабляў абсталяванне для атамных станцый. На ім лынтупчанін адпрацаваў больш за трыццаць гадоў.

— Гэтаму прадпрыемству не было аналагаў ва ўсім свеце, —Генадзій Васільевіч гартаў вялікую кнігу фотаздымкаў, якая адлюстроўвае дзейнасць завода. — Яго ўзвядзеннем займаліся больш за 27 тысяч будаўнікоў і мантажнікаў. Якія маштабы! Калі кран, то грузападымальнасцю 1200 тон, калі цэх, то даўжынёй ледзь не кіламетр… Работа была вельмі спецыфічная і няпростая, але мне надзвычай падабалася. Пачынаў радавым спецыялістам, звальняўся з пасады начальніка цэха цеплаабменнага абсталявання. На жаль, у 90-ыя дзейнасць завода прыйшла ў заняпад. Праўда, сёння ён зноў “у страі”. Дарэчы, менавіта “Атаммаш” пастаўляе абсталяванне для Беларускай атамнай электрастанцыі, якая будуецца.

У Валгадонску Генадзій займаўся і бізнесам — меў сваю фірму. Падчас адной з камандзіровак трапіў у сур’ёзную аварыю, правая нага амаль перастала рухацца. Лячэнне было разнастайным, але найлепш дапамагала… роднае паветра. Прыязджаючы на радзіму, заўважаў: дыхалася тут значна лягчэй, а боль адступаў. Кажа, што ўся справа ў клімаце: на Растоў­шчыне ён рэзка кантынентальны, з вялікімі перападамі тэмператур зімой і летам. Кожны раз мужчына вяртаўся туды з усё большай неахвотай. А тут яшчэ і  абставіны прымусілі сына пераехаць у Беларусь. На гэты крок рашыўся і Генадзій Васільевіч.

Ён вырас у вёсцы, любіць яе ўсёй душой, таму вяртанне да вытокаў прынесла шмат хвалюючых эмоцый.

— У Лынтупы пераехаў у 2004 годзе і з першых дзён адчуў сябе іншым чалавекам, — прызнаваўся 59-гадовы гаспадар. — Тут цішыня, гармонія, якой так не хапала ў горадзе. Але разумеў: без справы доўга не вытрымаю, таму пачаў распрацоўваць участак. Пабудаваў цяпліцу даўжынёй метраў 80, пачаў вырошчваць агародніну. Што тут казаць, работа нялёгкая. Сезон пачынаецца ў сярэдзіне студзеня, калі высяваю насенне на расаду, і заканчваецца ў сярэдзіне кастрычніка. Колькі цягнецца рабочы дзень? Па-рознаму. Бывае, з раніцы да вечара, а часам патрэбна толькі цяпліцы адкрыць. Дарэчы, у іх устанавіў аўтаматычны паліў, і гэта вельмі эканоміць мой час.

Ураджай гаспадара радуе. З рэалізацыяй прадукцыі праблем не існуе — недалёка знаходзіцца заказнік “Блакітныя азёры”. Дачнікі, якія там асталяваліся, вельмі ахвотныя да свежай гародніны, вырашчанай без усялякіх хімікатаў. Добра ідзе гандаль і на мясцовым рынку.

— Заўважаю, што людзі цяпер усё менш працуюць на зямлі, — гаварыў Генадзій Васільевіч. —  Пустых участкаў у пасёлку становіцца ўсё больш і больш. Няўмольна змяншаецца пагалоўе ўласнай жывёлы. На гэта ў маладзейшага пакалення ёсць бясспрэчнае апраўданне: купіць прасцей, чым выгадаваць. Вось і атрымліваецца, што мая прадукцыя запатрабавана. Скажу больш: калі б садзіў гародніны ўдвая больш, усё роўна прадаваў бы без праблем.

Шмат часу лынтупчанін удзяляе добраўпарадкаванню двух дамоў (Генадзій купіў яшчэ і суседскі) і прылеглай тэрыторыі, якая займае прыблізна паўгектара. Паспявае займацца і грамадскай работай — узначальвае мясцовы кааператыў па правя­дзенні прыроднага газу. Любіць выйсці ў лес на “ціхае паляванне”. Вечарамі з задавальненнем чытае, у тым ліку і філасофскую літаратуру.

— У горад вяртацца не плануеце? — цікаўлюся.

— Не, — адказвае не раздумваючы. — Свету за сваё жыццё ўжо пабачыў. Аб’ездзіў Еўропу, дзякуючы рабоце пабываў на ўсіх атамных электрастанцыях былога Савецкага Саюза. Карацей кажучы, горада “наеўся” ўдосталь. Тым больш што праца на роднай зямлі мне ў радасць. Жыву тут у сваім свеце, ціхенька працую, нікому не перашкаджаю. Ма­більная сувязь, інтэрнэт ёсць, аўтамабіль таксама. Калі ўзнікае жаданне, магу з’ездзіць у Мінск (там у мяне кватэра) або сесці на цягнік і наведаць родных у Валгадонску. Але, прызнацца, “цывілізацыі” мне хочацца ўсё менш і менш…

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

За 10 месяцев в Поставском районе зарегистрирован 181 брак, а расторгнуты 98. Каковы нюансы бракоразводного процесса?

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта siol.net Статистика свидетельствует, что из года в год количество расторжений браков, 16

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 22

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 26

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 30

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 29

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 39