Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

Маладыя спецыялісты: Алена Свірыдэнка, Ілона Урандайкіна, Ігар Кавалеўскі, Таццяна Качакулян, Юлія Кірылава і Яна Пылінская.

На ёй разгледжаны вынікі работы і перспектывы развіцця сістэмы адукацыі раёна. З дакладам выступіў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын.

Перад тым як перайсці да сур’ёзнай размовы, удзельнікам канферэнцыі свае музычныя падарункі паднеслі юныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.  Іх невялікае выступленне нагадала прысутным, што прыйшло свята сустрэчы са школай, праз лічаныя дні будуць перагорнуты першыя старонкі новага навучальнага года.

А пачаўся вялікі педсавет настаўнікаў і выхавальнікаў з традыцыйнага прадстаўлення маладых спецыялістаў. Сёлета іх рады папоўнілі выпускнікі ўніверсітэтаў: імя  Машэрава — Таццяна Качакулян і Алена Свірыдэнка, імя  Танка — Юлія Кірылава, Баранавіцкага — Ігар Кавалеўскі, Полацкага педагагічнага кале­джа — Яна Пылінская і Ілона Урандайкіна. Яны будуць працаваць у сацыяльна-педагагічным цэнтры, СШ №3 і №1, Лынтупскай СШ, яслях-садзе №1 г. Паставы. Усяго за апошнія пяць гадоў у раён прыбыў 41 малады спецыяліст, 35 з іх замацаваліся на першых рабочых месцах.

Вітаючы выпускнікоў педагагічных навучальных устаноў, А. Я. Кашырын пажадаў ім хутчэйшай адаптацыі ў працоўных калектывах, выказаў упэўненасць, што яны прыменяць у сваёй рабоце ўсё лепшае з напрацаванага  на практыцы ўстановамі адукацыі Пастаўшчыны. Іх багатаму і павучальнаму вопыту дакладчык удзяліў шмат увагі.

У мінулым навучальным годзе ў 45 установах адукацыі раёна навучаліся 3583 школьнікі і выхоў­валася 1200 дзяцей дашкольнага ўзросту, працавалі 802 педагагічныя работнікі, у тым ліку ў школах і гімназіі — 584 педагогі. 90,2% з іх маюць вышэйшую адукацыю, 76% — вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. З 1 верасня іх праца будзе ацэньвацца намнога вышэй, што павінна стаць добрым матэрыяльным стымулам для іншых работнікаў.

Увогуле, да прафесіі педагога з кожным годам прад’яўляюцца ўсё больш высокія патрабаванні. Новаму пакаленню дзяцей патрэбна і новае пакаленне настаўнікаў, якія валодаюць актуальнымі ведамі, сучаснымі тэхналогіямі, нестандартна думаюць і ўмеюць прымаць своечасовыя рашэнні. Каб адпавядаць гэтым якасцям, у сістэме адукацыі распрацаваны і ажыццяўляецца комплекс мер. 20 чалавек завочна вучацца ў вышэйшых навучальных педагагічных установах. У мінулым годзе і за шэсць месяцаў бягучага 137 і 114 работнікаў адпаведна павысілі свае кваліфікацыі ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, акадэміі паслядыпломнай адукацыі і іншых установах. Усё шырэйшае распаўсюджванне знаходзіць дыстанцыйнае навучанне. Па-ранейшаму добрай школай абмену прафесійным вопытам, новымі ідэямі, педагагічнымі знаходкамі, прапаганды і перадачы індывідуальных творчых напрацовак з’яўляюцца раённыя прадметныя метадычныя фарміраванні, у рамках якіх праводзіліся адкрытыя ўрокі, семінары, іншыя мерапрыемствы.

22 педагогі з 19 устаноў адукацыі ўдзельнічалі летась у школьных і раённым этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. На яго абласным этапе годна выступілі настаўнікі Н. М. Сіманька з СШ №2 і Г. Г. Іжмайловіч з СШ №1.

Важнейшай задачай сучаснай школы і, значыць, кожнага педагога з’яўляецца раскрыццё на ўсіх ступенях адукацыі асобы вучня, яго творчых здольнасцей, інтарэсаў і магчымасцей. Гэтаму садзейнічае сетка факультатыўных заняткаў, якімі ў 2013/2014 навучальным годзе было ахоплена 98% вучняў.

Важная роля ў павышэнні ўзроўню іх падрыхтоўкі да алім­піяд, інтэлектуальных конкурсаў і навукова-практычных канферэнцый належыць міжшкольным факультатывам. Яны працуюць на базе гімназіі, СШ №№1, 2 і 3, Варапаеўскай СШ і Лынтупскай яслі-сад-сярэдняй школы.

На заключным этапе раённай круглагадовай алімпіяды па асноўных прадметах у пачатковых і 5—8-ых класах лепшымі былі вучні школ №1, №2, №5, гімназіі, Варапаеўскай СШ, Дунілавіцкай, Навадруцкай, Андронаўскай і іншых школ.

Як і ў мінулыя гады, вучні паказалі добрыя веды ў міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах па вучэбных прадметах, у фестывалях і дыстанцыйных алімпіядах. Найбольшай актыўнасцю вызначыліся выхаванцы гімназіі, СШ №№1, 2 і 5, Варапаеўскай і Навасёлкаўскай СШ.

Адным з вызначальных паказчыкаў развіцця кампетэнцыі дзяцей з’яўляецца іх удзел у навукова-даследчыцкай дзейнасці. Пераможцамі раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Я – даследчык” па розных намінацыях сталі пачаткоўцы СШ №5, Гуцкай і СШ №1.

Добрыя вынікі паказалі вучні нашага раёна ў абласным конкурсе навукова-даследчых праектаў “Першы крок у навуку”, які праводзіўся Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя Машэрава: атрымана 12 дыпломаў. Найбольш актыўна праявілі сябе вучні СШ №1, СШ №5 і гімназіі.

Асобна на канферэнцыі былі агучаны вынікі ўдзелу вучняў устаноў адукацыі ў рэспубліканскіх алімпіядах па вучэбных прадметах. Удзел і перамога ў іх з’яўляюцца вельмі прэстыжнымі, у пэўнай ступені сведчаць аб высокім узроўні выкладання настаўнікамі тых або іншых прадметаў. За апошнія пяць гадоў на другім (раённым) этапе алімпіяды лідарамі па колькасці дыпломаў з’яўляюцца: гімназія (94), СШ №1 (63), Варапаеўская СШ (40),  СШ №2 і СШ №3 —  па 27 дыпломаў.

Лідарамі мінулага навучальнага года з’яўляюцца: гімназія (21), Варапаеўская СШ (13), СШ №1 (11), СШ №3 — 8 дыпломаў. На абласным этапе нашымі вучнямі было атрымана 5 дыпломаў, на заключным (рэспубліканскім) — 3. Несумненная заслуга ў гэтым як саміх вучняў, так і педагогаў Л. Т. Расоха, І. І. Турла, Т. П. Галаўко, А. Л. Латыш, А. П. Макоўскай, якія падрыхтавалі іх.

Важна тое, што юныя таленты і іх педагогі на ўсіх узроўнях адчуваюць падтрымку. Сёлета ў раёне на прэміраванне дыпламантаў і настаўнікаў было выдаткавана 29,4 мільёна рублёў

Парадавалі вынікі паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У сярэднім па раёне 55% выпускнікоў адзінаццатых класаў сталі студэнтамі, а ў раённай гімназіі — 93%, Варапаеўскай СШ — 67%, СШ №3 — 58%. З пяці выпускнікоў Гуцкай СШ студэнтамі ВНУ сталі тры. Усе вучні, якія закончылі школу з залатым медалём, паступілі на бюджэтную форму навучання.

За апошнія гады павялічваецца колькасць юнакоў і дзяўчат, якія выбіраюць сярэднія спецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы. У гэтым кірунку, як падкрэслівалася на канферэнцыі, трэба праводзіць больш дзейсную прафарыентацыйную работу, усяляк са­дзейнічаць павышэнню прэстыжу рабочых спецыяльнасцей, якія патрэбны раёну.

Больш дэталёвага аналізу патрабуюць вы­нікі цэнтра­лізаванага тэсціравання, якія з’яўляюцца важ­­нейшым крытэрыем ацэн­кі дзейна­сці ўстаноў адукацыі. Наш раён знаходзіцца на 11 пазіцыі з 21 у рэйтынгавай табліцы вобласці. А гэта азначае, што педагогам ёсць яшчэ над чым працаваць і ўжо ў новым навучальным годзе трэба выкарыстаць усе магчымасці па лепшай падрыхтоўцы вучняў 10—11-ых класаў да экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання. Павышэнне якасці навучання, якасці ўсёй работы сёння з’яўляецца прыярытэтам для кожнага педагога.

Жыццё школы, педагагічных калектываў шырокае і разнастайнае. У сваім дакладзе начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму А. Я. Кашырын спыніўся, бадай што, на кожным яго кірунку, завастрыў увагу на нявырашаных праблемах. Пра вынікі і перспектывы работы гаварылі таксама дырэктар СШ №1 П. Ю. Трава, намеснік дырэктара раённага цэнтра дзяцей і моладзі Т. І. Шумуліанене, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Пастаўскага раёна Н. В. Селіванава, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада №2 Д. В. Бераза, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце пастаўскага прафтэхкаледжа Н. А. Шылько, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС падпалкоўнік міліцыі В. Л. Врублеўскі.

На канферэнцыі выступіў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ю. М. Кісялёў. За вялікую работу па падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ён уручыў Ганаровую грамату райвыканкама дырэктару СШ №3 У. Ч. Койру і Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта дырэктару Старадворскай БШ  А. І. Ластоўскай. Шматгадовая актыўная дзейнасць дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Н. В. Селіванавай адзначана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў.

Граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама атрымалі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2 Г. В. Артамонава, дырэктар  Ярэўскай БШ В. М. Гінько, намеснік дырэктара Ясеўскай БШ А. А. Бяляева, а таксама дырэктары: Варапаеўскай СШ — В. М. Жук, Дунілавіцкай яслі-сад-сярэдняй школы — В. А. Бульбяноў, СШ №2 — І. А. Мадвейка і Андронаўскай БШ — Л. Г. Гінько, якія выйшлі пераможцамі мінулагодняй спартакіяды сярод навучальных устаноў раёна.

Адзначыўшы ўзнагароджаных, А. Я. Кашырын яшчэ раз павіншаваў удзельнікаў канферэнцыі з Днём ведаў, пачаткам навучальнага года, падкрэсліў, што настаўнік быў, ёсць і будзе галоўнай дзеючай асобай у школе, а яго мудрасць, талент і ініцыятыва з’яўляюцца асновай сённяшніх і будучых дасягненняў.


29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

29 жніўня ў Паставах адбылася традыцыйная педагагічная канферэнцыя (+фота)

 Тэкст і фота  Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 20

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 29

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 37