Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Марыць згуляць у вышэйшай лізе

Марыць згуляць у вышэйшай лізе

У дзяцінстве бухгалтар УП ЖКГ Віталій Мікалаевіч Варанец марыў не пра пуцявыя лісты і састаўленне дагавораў на аказанне транспартных паслуг, а пра вялікі спорт. Хоць і часткова, але мара яго ўсё ж ажыццявілася — вось ужо на працягу шасці гадоў ён з’яўляецца іграком першага тэмпу мясцовай валейбольнай каманды «Атлант-Д». А сёлета за значны ўклад у развіццё спартыўнага жыцця раёна ўдастоены звання «Чалавек года Пастаўшчыны» ў намінацыі «Культура і мастацтва, духоўнае адраджэнне, фізічная культура, спорт і турызм». 

Нарадзіўся Віталій Варанец у  Мядзельскім раёне, у курортным пасёлку Нарач. Усур’ёз спортам захапіўся ў шостым класе: стаў займацца футболам, ездзіў на абласныя спаборніцтвы. Праўда, спасцігаць футбольныя асновы даводзілася самастойна на ўроках фізкультуры і падчас гульні ў дваровай камандзе, паколькі ніякага спецыялізаванага клуба ў пасёлку не было. Таму, калі ў дзявятым класе Віталію прапанавалі займацца ў школьнай секцыі па валейболе, ахвотна згадзіўся. Уцягнуўся хутка, больш за тое, з задавальненнем усвядоміў, што валейбол яму падабаецца значна больш за футбол.

Не страціў цікавасці да валейбола і пасля таго, як скончыў сярэднюю школу і паступіў вучыцца на бухгалтара ў Пастаўскі прафесійна-тэхнічны каледж. Тут рэгулярна ўдзельнічаў у спаборніцтвах паміж групамі, увайшоў у склад каманды, якая прадстаўляла каледж на раённым першынстве па валейболе, дзе заняла прызавое месца. Там яго і заўважыў былы трэнер каманды «Атлант-Д» Васіль Аляксеевіч Захарэвіч і запрасіў трэніравацца на ФАКу.

Так супала, што да працоўнай дзейнасці бухгалтарам і гульні за Пастаўскую валейбольную каманду Віталій Варанец прыступіў адначасова. З той пары ў буднія дні, акрамя серады, спяшаецца з работы не дадому, а на двухгадзінныя трэніроўкі. Падчас гульнявога сезона да іх яшчэ дадаюцца хатнія і выязныя сустрэчы. Як правіла, у гасцях «атлантаўцы» гуляюць праз тыдзень, камандзіроўкі доўжацца па тры дні. На асноўнай рабоце да вымушаных адлучак Віталія ставяцца лаяльна.

— Ніколі такога не было, каб дырэктар не адпусціў мяне на гульню. Больш за тое, Ілья Генадзевіч Глушонак рэгулярна прыходзіць на ФАК пабалець за нашу каманду, заўсёды цікавіцца, як згулялі на выез­дзе, чаму з тым ці іншым лікам, — кажа В. М. Варанец.

Акрамя таго, што выступае за валейбольную каманду «Атлант-Д», Віталій рэгулярна ўдзельнічае ў розных спартакіядах, якія праводзяцца сярод прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскай вобласці. Апошняя праходзіла месяц таму ў Оршы, на ёй пастаўчане занялі другое месца па валейболе. А яшчэ Віталій Варанец нечакана для сябе адкрыў акцёрскія здольнасці, якія з задавальненнем рэалізуе, прымаючы ўдзел у мастацкай самадзейнасці прадпрыемства. На адной з такіх рэпетыцый і пазнаёміўся з будучай жонкай Надзеяй, якая таксама працуе ў камунальнай службе. Цяпер яна знаходзіцца ў водпуску па доглядзе аднагадовага сына Ільі.

Пра тое, што Віталь стаў лаўрэатам звання «Чалавек года Пастаўшчыны», яго калегі даведаліся значна раней, чым ён сам, але трымалі гэту прыемную навіну ў тайне. Раскрыў карты карэспандэнт раёнкі Пётр Курыловіч, які патэлефанаваў, каб дамовіцца пра фатаграфію для газеты.

— Не скрываю: быў прыемна здзіўлены. Адзінае, што бянтэжыла, дык гэта няёмкасць перад хлопцамі з каманды за тое, што ўзнагародзілі мяне аднаго, —  дзяліўся ўражаннямі Віталій. — Каманда ў нас маладая, дружная, на гульнях усе выкладваюцца спаўна. Асабліва мне блізкі па духу Даніла Шышко. Дарэчы, я прыйшоў на яго месца, калі ён служыў у арміі, цяпер сябруем сем’ямі.

Нягледзячы на тое, што жыццё ўвайшло ў патрэбную каляіну, прыносяць задавальненне работа і заняткі спортам, а дома радуе сям’я, Віталій Варанец не баіцца перамен. Кажа, што, калі б яго запрасілі выступаць за якую-небудзь каманду вышэйшай лігі, згадзіўся б не раздумваючы.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Фота прадастаўлена В. ВАРАНЦОМ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 26

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 32

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 30

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 54

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 27

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 52

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92