Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У пастаўскіх касцоў — «серабро» нацыянальнага чэмпіянату

У пастаўскіх касцоў — «серабро» нацыянальнага чэмпіянату

Валырый Каліцкі, Мікалай Яльчык і Пётр Кароль (у цэнтры)

23 жніўня ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці адбыўся экалагічны фестываль“Спораўскія сенакосы-2014”. У яго рамках быў праведзены чарговы Нацыянальны чэмпіянат па ручной касьбе. Сёлета ў ім упершыню ўдзельнічалі пастаўчане. Дэбют аказаўся феерычным. Наша каманда ў складзе Мікалая Яльчыка і Валерыя Каліцкага заняла другое месца сярод моцных дуэтаў касцоў з Расіі, Польшчы, Беларусі.

Самі ад сябе такога не  чакалі, — шчасліва ўсміхаўся арганізатар паездкі Пётр Кароль, з якім сустрэлася пасля яго вяртання з Брэстчыны. Пастаянным чытачам райгазеты гэтага полацкага прадпрымальніка прадстаўляць не трэба. На яе старонках неаднойчы друкаваліся матэрыялы пра чэмпіянат Віцебскай вобласці па касьбе, які Пётр Паўлавіч штогод праводзіць у роднай вёсцы Жылінскія.

Аматар касы і вясковых традыцый даўно сачыў за міжнароднымі спаборніцтвамі, але каманду не выстаўляў. Прычына гэтаму простая: не было ўпэўненасці ў сваіх сілах. Пётр Кароль перакананы, што на мерапрыемства такога ўзроўню трэба ехаць для таго, каб паказваць вынік. Сёлетні ж мясцовы чэмпіянат у Жылінскіх паказаў, што ўзровень падрыхтоўкі нашых касцоў істотна ўзрос. Таму і адважыліся на паездку. Яна адбылася ў многім дзякуючы спонсарскай падтрымцы “Приорбанк” ААТ.

Узровень арганізацыі “Спораўскіх сенакосаў-2014” прыемна здзівіў. Яго высокі статус пацвердзілі шматлікія ганаровыя госці, сярод якіх быў і міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Цалко. У сваіх інтэрв’ю шматлікім журналістам ён падкрэсліваў, што чэмпіянат мае вялікую экалагічную карысць: дапамагае справіцца з няўмольным зарастаннем балот, якое ў апошні час характэрна для запаведніка “Спораўскі”.

Гасцей экалагічнага фестывалю чакала насычаная забаўляльная праграма: ладзілася выстава-продаж сувеніраў, працавалі выязны гандаль і дзіцячыя атракцыёны, нават прайшоў турнір па футболе на балоце. Але ўсё ж галоўнымі героямі мерапрыемства сталі касцы.

Паўдзельнічаць у нацыянальным чэмпіянаце прыехалі тры дзясяткі каманд. Склад удзельнікаў і па ўзросце, і па прафесіі быў самым разнастайным. Але ўсіх аб’ядноўвала адно — празмерная любоў да касьбы і… жаданне стаць першым.

Каб высветліць, хто ж найлепш валодае вясковым інструментам, кожнаму дуэту патрэбна было хутка і якасна скасіць паласу шырынёй 3 метры і даўжынёй 100 метраў.

У пастаўскіх касцоў — «серабро» нацыянальнага чэмпіянату

Каманда пастаўчан

—            Умовы значна адрозніваліся ад тых, якія былі ў Жылінскіх, — дзяліўся ўражаннямі Пётр Кароль. — Па сутнасці, касілася лягчэй — трава нізкая, негустая. Але на балотах вельмі своеасаблівы рэльеф зямлі — многа купін. Нашай камандзе хутка ўдалося прыстасавацца і паказаць вынік, на які яна здольная. Шчыра прызнаюся: калі пастаўчане вый­шлі на паласу і з першых дзясяткаў метраў задалі хуткі тэмп, прадэманстраваўшы свой у добрым сэнсе слова агрэсіўны настрой, то нават фаварыты пераглядваліся ў непаразуменні. Што за каманда? Дзе такія Жылінскія? Мяне ж перапаўняў гонар за нашых мужчын. Яны прадэманстравалі добрую фізічную падрыхтоўку, вынослівасць, уменне зладжана працаваць у каман­дзе. Таму іх другое месца — заслужаны і справядлівы вынік.

Першае месца занялі таксама беларусы — прадстаўнікі Бярозаўскага раёна. Каманда-пераможца мае вялікі вопыт удзелу ў спаборніцтвах самага высокага ўзроўню, добра ведае ўсе нюансы праходжання дыстанцыі, мае цэлую каманду памочнікаў-прафесіяналаў. Тым больш ганарова пастаўчанам было аказацца на п’едэстале гонару. За “серабро” ім уручылі дыпломы і каштоўныя падарункі. Прычым уручаны яны былі не толькі за поспех у камандным заліку…

Па выніках каманднага  першынства 10 найлепшых касцоў паспаборні­чалі ў асабістым заліку. Сярод іх былі Мікалай Яльчык і Валерый Каліцкі. Ім давялося яшчэ раз скасіць стометровую паласу шырынёй паўтара метра. Выдатны вынік паказаў Мікалай Мікалаевіч — ваенны пенсіянер заняў трэцяе месца. У чым сакрэт такога ўдалага выступлення, улічваючы, што большасць сапернікаў былі значна маладзейшага ўзросту?

—            У доўгіх напружаных трэні­роўках, — адказаў Мікалай Мікалаевіч. — Пра тое, што паедзем на чэмпіянат, даведаўся яшчэ ў чэрвені. І адразу пачаў рыхтавацца да спаборніцтваў. Ведаў час мінулагодніх прызёраў і раўняўся на яго. Спачатку вынікі былі мізэрнымі. Многа аналізаваў, што раблю не так, спрабаваў розныя варыянты праходжання дыстанцыі. На ўласным вопыце пераканаўся: каб дабіцца “хуткіх” мінут, трэба ўлічваць мноства дробязей. Нават пот з ілба не маю права сціраць — гэта секунда можа стаць вырашальнай. Нельга спыняцца і для таго, каб патачыць касу, таму інструмент павінен быць у выключнай гатоўнасці. Безумоўна, вельмі важна фізічная форма. Загартоўваць яе для мяне за шчасце. Ды і зда­роўю гэта толькі на карысць.

Узяўся за касу і Пётр Паўлавіч Кароль — ён  удзельнічаў у спаборніцтвах, якія праводзіліся сярод кіраўнікоў каманд, арганізатараў свята і журналістаў. У роўнай напружанай барацьбе ён стаў трэцім.

П. Кароль прызнаўся, што пачэрпнуў нямала ідэй для мясцовага чэмпіянату, які ў наступным годзе абавязкова будзе праводзіцца ў Жылінскіх. Арганізатар спадзяецца, што да яго далучацца і новыя ўдзельнікі.

—            Колькі маладых і такіх таленавітых касцоў мы бачылі на чэмпіянаце! — эмацыянальна гаварыў Пётр Паўлавіч. — Хіба іх няма на Пастаўшчыне? Упэўнены, што ёсць. Таму ўжо сёння звяртаюся: калі ласка, не заставайцеся ўбаку, далучайцеся да цікавай і карыснай для здароўя справы. У нас створаны ўсе ўмовы: ёсць пляцоўка для спаборніцтваў,  вопытныя настаўнікі, спонсары. Справа — за вашым жаданнем крочыць да новых вяршынь.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара і з сайта brestcity.com

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 24

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27

Барочный дворец Бжостовских в Маньковичах Поставского района – уникальные снимки конца XIX века

Хотите узнать больше? Дворец XVIII века в Маньковичах Поставского района, характерный пример "дворской" архитектуры бывшей Речи Посполитой. Фото 1897 года с сайта 33