Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Будаваць трэба і ў горадзе, і ў сельскай мясцовасці

Будаваць трэба і ў горадзе, і ў сельскай мясцовасці

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта заслухана пытанне “Аб ходзе выканання праграмы жыллёвага будаўніцтва ў 2014 го­дзе, павышэнні якасці будаўнічых работ”. З інфармацыяй выступіў намеснік старшыні райвыканкама П. Р. Станюш. Дакладчыка дапоўнілі дырэктар аграбудпрадпрыемства “Рассвет Пастаўскі” А. І. Малец і дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Пастаўскага раёна” П. М. Райчонак. Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама В. С. Гутараў.

У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 31 студзеня 2014 года № 57 “Аб мерах па выкананні задання на 2014 год па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў”, Пастаўскаму раёну даведзена заданне па будаўніцтве і ўво­дзе ў эксплуатацыю 13100 квадратных метраў, у тым ліку для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў — 6291, для мнагадзетных сем’яў — 913, жылых дамоў сацыяльнага карыстання — 129, жылых дамоў у сельскагаспадарчых арганізацыях — 985 квадратных метраў.

На 1 жніўня ўведзена ў эксплуатацыю 5849 квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў, што складае 50,4% ад гадавога задання. У тым ліку ў ААТ “Навасёлкі-Лучай” — два аднакватэрныя дамы ў Навасёлках агульнай плошчай 539 квадратных метраў, 40-кватэрны жылы дом у Паставах па вуліцы Касманаўтаў, 32 “А”, агульнай плошчай 2304 квадратныя метры. Са студзеня па жнівень уведзена ў эксплуатацыю 3006 квадратных метраў індывідуальных жылых дамоў, з іх — 2035 квадратных метраў у Паставах, 1309 квадратных метраў — з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі (для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў).

Узводзіцца 40-кватэрны жылы дом у Паставах па вуліцы Касманаўтаў, 29 “А”, агульнай плошчай 2304 квадратныя метры. Яго ўвод у эксплуатацыю запланаваны на снежань бягучага года. На кастрычнік запланаваны ўвод у эксплуатацыю двух 1-кватэрных жылых дамоў у Груздаве, якія ўзво­дзіць АБП «Рассвет Пастаў­скі». У верасні павінны быць здадзены два аднакватэрныя дамы ў Дунілавічах. Аднак КУСП “Дунілавічы-агра” работы па завяршэнні будаўніцтва аб’екта вядзе нізкімі тэмпамі. У сувязі з цяжкім фінансавым становішчам ААТ “Камайскі-агра” не ажыццяўляе будаўніцтва 12-кватэрнага жылога дома ў Камаях. Да канца года трэба ўвесці ў эксплуатацыю 3085 квадратных метраў індывідуальнага жылля.

Жадае лепшага і якасць будаўнічых работ. Гэта пытанне знаходзіцца пад пастаянным кантролем. У АБП “Рассвет Пастаўскі” створана і функцыянуе сістэма менеджменту якасці ISO 9001, працуе служба кантролю. Выяўленыя недахопы ўхіляюцца ў кароткія тэрміны і ў поўным аб’ёме.

Падводзячы рысу пад абмеркаваннем пытання, старшыня райвыканкама В. С. Гутараў запатрабаваў ад адказных асоб безумоўнага выканання задання аблвыканкама па ўзвядзенні і здачы ў эксплуатацыю жылля, павышэння якасці будаўнічых работ, шырэйшага выкарыстання мясцовых будаўнічых матэрыялаў.

Работа суб’ектаў гаспадарання па выкананні праграмы жыллёвага будаўніцтва ў першым паўгоддзі 2014 года прызнана недастатковай. У рашэнні, прынятым па абмеркаваным пытанні, пастаўлены канкрэтныя задачы як перад галоўнай будаўнічай арганізацыяй раёна — АБП “Рассвет Пастаўскі”, так і перад спецыялістамі тэхнічнага нагляду ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, падраднымі арганізацыямі і іншымі адказнымі асобамі.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 19

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 36

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30