Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Не губляю надзеі адшукаць родных бацькі”

“Не губляю надзеі адшукаць родных бацькі”

Валянціна Мацвееўна Сямашка нарадзілася ў Германіі ў снежні 1944-га. Яе маці Яўгенія Вікенцьеўна Кавалько была вывезена туды на прымусовыя работы вясной таго ж года.

— Мама родам з вёскі Кублічы Ушацкага раёна, — расказвала Валянціна Мацвееўна. — У пачатку вайны яе мужа забралі на фронт, а яна засталася з пяцігадовым сынам. У навакольных лясах дзейнічалі партызаны. Падрыўніком быў і мамін брат. Пры магчымасці ён наведваўся дадому. Аднойчы з ім прыйшоў кадравы ваенны Павел Сядоў, які выбіўся да партызан з акружэння. Ён з першага позірку закахаўся ў маму. На другі дзень афіцэр адправіўся на заданне і не вярнуўся. Расказвалі, што шмат партызан загінула ў мясцовых балотах, напэўна, і ён таксама.

Адступаючы, фашысты вёску спалілі. Старым і малым далі ў рукі палкі і прымусілі правяраць на замі­ніраванасць дарогу. Сярод іх быў і пяцігадовы сын Яўгеніі Толя. Маладых жыхароў Кубліч адправілі ў Германію. Трапіла туды і Жэня са сваёй малодшай сястрой. Па дарозе жанчына зразумела, што цяжарная і страціла прытомнасць. Медыкі прапанавалі зрабіць аборт, але яна адмовілася і даверыла лёс Божай волі.

З канцэнтрацыйнага лагера Яўгенію адправілі працаваць да гаспадароў. І тыя, даведаўшыся пра цяжарнасць, адносіліся са спагадай. У снежні 44-га нарадзілася прыгажуня дзяўчынка. Пакуль маці працавала, немаўля даглядала сама гаспадыня.

— Гэта нямецкая сям’я перажывала сваю трагедыю, — працягвала апавядаць Валянціна Мацвееўна. — Іх сын і зяць былі прызваны ў армію і ваявалі ў Расіі. Пазней я даведалася, што яны так і не вярнуліся дадому, і невядома, дзе знайшлі свой спачын. У іх таксама засталіся ўдовы і сіроты. І сярод немцаў былі чалавечныя людзі. Як тыя, у якіх жыла мама. Яна пастаянна думала пра сына, што застаўся ў Кублічах, і горка плакала. Не было на­дзеі, што ён жывы.

Адразу пасля Перамогі Яўгенія паклала ў каляску пяцімесячную Валю, бохан хлеба, кавалак сала, узяла за руку трынаццацігадовую сястру і адправілася на ўсход сонца. Дзе ішлі, дзе пад’­язджалі на кані або машыне ці цягні­ку. Бачылі разбураную Варшаву, іншыя гарады і спаленыя вёскі. Неймаверна стомленыя, дабраліся да станцыі Зябкі, што непадалёк Кубліч. Хутка вестка пра іх вяртанне данеслася да родных. І цяпер, заплюшчыўшы вочы, 99-гадовая Яўгенія Ві­кенцьеўна бачыць, як бяжыць ёй насустрач сынок, сэрцам адчувае тую невыказную радасць ад сустрэчы.

Затое з якой бояззю яна чакала з фронту мужа. Не паспеў той ступіць на родную зямлю, як “сарафаннае радыё” абвясціла, што ў яго Жэні ёсць дачушка. На што той адказаў: “Яе дачка — мая дачка”. І гэтым паставіў кропку. Пазней у іх сям’і нарадзіўся яшчэ адзін сынок. Толькі пацешыцца бацьку не давялося —  дачасна памёр.

— Мама выхоўвала нас адна, — успамінала Валянціна Мацвееўна. — Дапамагла атрымаць адукацыю, выправіла ў самастойнае жыццё. Летам яна жыве ў сваім доме ў Мосары, на зіму перабіраецца да мяне ў Ляхаўшчыну. Бадзёрыцца, стараецца сама сябе абслугоўваць. Яшчэ летась палола грады, даглядала кветкі. Тры месяцы таму памёр мой малодшы брат. Ён жыў у Санкт-Пецярбургу, быў заможным чалавекам. Яго раптоўная смерць стала моцным ударам для мамы. Каб крыху яе падтрымаць, на лета прыехаў старэйшы сын з Таліна. Дапамагае ўпраўляцца дома, адганяе адзіноту і сумныя думкі. А зімой мама зноў бу­дзе са мной. Мне вельмі хочацца адшукаць родных свайго бацькі Паўла Трафімавіча Сядова. Магчыма, у яго былі браты і сёстры, ёсць пляменнікі і ў іх захаваўся бацькаў фота­здымак. Два гады таму напісала на перадачу “Жди меня”. Пакуль водгукаў няма. Але я не губляю надзеі.

У свой час Валянціна Мацвееўна закончыла культасветвучылішча, выйшла замуж за Вайцеха Антонавіча Сямашку, які быў ваенным, і праехала за ім па гарнізонах многія былыя рэспублікі СССР. На Паміры служылі на вышыні 3860 метраў. Там мела шмат вольнага часу і перачытала ўсе кнігі з бібліятэкі воінскай часці. Ва Узбекістане нарадзіла першую дачушку. А потым сям’я вярнулася на радзіму мужа, у Ляхаўшчыну. Маючы дваіх дзяцей, Валянціна Мацвееўна паступіла на завочнае аддзяленне Белдзяржуніверсітэта, пазней нарадзіла трэцюю дачушку. Доўгі час разам з мужам працавала ў школе. Сярэдняя і малодшая дочкі абралі медыцыну, старэйшая, як і маці, настаўніца. У Сямашкаў тры ўнукі і ўнучка. Старэйшыя нярэдка просяць бабулю і прабабулю ўспомніць ваеннае ліхалецце.

— Калі гаворым пра вайну, мяне агортвае жах, — дзялілася В. М. Сямашка. — Колькі гора яна прынесла ў кожную сям’ю, якія неверагодныя цяжкасці давялося перажыць лю­дзям, колькі загінуўшых і прапаўшых без вестак!  Такое ніколі не павінна паўтарыцца.

Анна АНІШКЕВІЧ, в. Ляхаўшчына Ваўкоўскага сельсавета.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 17

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 27

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 32

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 36