Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Без справы — ні хвіліны

Без справы — ні хвіліны

Дубовік Віталіна Уладзіславаўна

Гэтым летам Дубовік Віталіна Уладзіславаўна адзначыла свой 95-гадовы юбілей. Сярод іншых заглянулі павіншаваць юбілярку з гэтай датай старшыня Курапольскага сельвыканкама Марына Паўлаўна Нагановіч і кіраўнік спраў Ала Мікалаеўна Якімовіч.

Жанчына сустрэла гасцей у панадворку. Як потым высветлілася, Віталіна Уладзіславаўна не прывыкла сядзець без справы ні хвілінкі, таму што ўсё жыццё працавала за дваіх. Вось і цяпер, нягле­дзячы на ўзрост, увесь час імкнецца быць карыснай унучцы, у чыёй сям’і жыве ўжо 20 гадоў. Гэтую бабуліну цягу да работы Людміла Паўлаўна Лакотка — галоўны эканаміст ААТ «Кураполле-агра» — хоць і не ўхваляе, але нічога з ёй зрабіць не можа.

— Напэўна, многім падасца дзіўным, але бабуля перажывае, калі няма работы, — гаворыць Людміла Паўлаўна. — Колькі яе ні прашу, яна ўсё роўна завіхаецца па гаспадарцы, займаецца праполкай агарода і вырошчваннем кветак. Пагля­дзіце, як яны буяюць у палісадніку! Раней бабуля яшчэ і вязала для ўсёй сям’і, але цяпер баляць рукі.

Нарадзілася Віталіна Уладзіславаўна ў вёсцы Дземяшы Пастаўскага раёна. І хоць была ў бацькоў адзіным дзіцем, сям’я ўсё роўна жыла бедна. Таму ў 14 гадоў дзяўчыне давялося пайсці працаваць да пана ў Кураполле — у той час тут жылі польскія асаднікі. Няньчыла траіх гаспадарскіх дзяцей, а таксама разам з парабкам і яшчэ адной жанчынай дапамагала па гаспадарцы: даглядалі скаціну, шчыравалі на 30-ці гектарах зямлі. За работу гаспадар плаціў збожжам. І так цэлыя пяць гадоў, пакуль не выйшла замуж і не вярнулася ў родную вёску. Там пабудавалі дом, вырасцілі шасцярых дзяцей.

Для Віталіны Дубовік жыццё на ўласных хлябах лягчэйшым не стала: у 40 гадоў аўдавела, а да гэтага муж доўгі час хварэў, таму і гаспадарка, і выхаванне дзяцей, і сямейны бюджэт трымаліся на ёй. Акрамя асноўнай работы ў калгасе, працавала яшчэ тэхнічкай — старалася для дзяцей. Трое з іх, на жаль, ужо пайшлі з жыцця. Яшчэ адна дачка жыве ў Данецку.

— Вельмі перажываем за яе сям’ю, увесь час глядзім навіны. Апошні час стала немагчыма датэлефанавацца, таму трымаем сувязь праз інтэрнэт, — працягвала Людміла Лакотка.

Віталіна Уладзіславаўна не вельмі любіць адзначаць дні нараджэння, а гэты яшчэ азмрочыўся трывогай за дачку, якая жыве ў неспакойнай вось ужо доўгі час Украіне. Так што зараз бабулі не да радасці. На пытанне, што б яна пажадала з вышыні пражытых гадоў маладому пакаленню, упэўнена адказвае:

— Мірнага неба, здароўя, поспехаў у вучобе і веры ў Бога. А ўвогуле, я ніколі не думала, што, нарадзіў­шыся пры лучыне, дажыву да такога тэхнічнага прагрэсу: цяпер ужо нікога не здзівіш разнастайнай бытавой тэхнікай, не кажучы ўжо пра электрычнасць.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 36

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 29

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 35

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 54

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 81

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 65

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 57

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 72