Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

П’едэсталам гонару стала “Гінеўская гара”

П’едэсталам гонару стала “Гінеўская гара”

старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў віншуе Аляксандра Курдо і Алега Даўгеля з намалотам тысячы тон зерня.

11 жніўня першым на Пастаўшчыне 1000 тон збожжа намалаціў экіпаж камбайна “Джон Дзір” адкрытага акцыянернага таварыства “Навасёлкі-Лучай” у складзе Аляксандра КУРДО і Алега ДАЎГЕЛЯ.

Так склалася, што на сёлетнім  жніве адзінымі прэтэндэнтамі па намалоце першай тысячы тон зерня ў раёне сталі камбайнеры менавіта гэтага сельгаспрадпрыемства. Да апошняга дня амаль упоравень ішлі Сяргей Гіль, Віктар Дулінец, Станіслаў Марці­новіч, Сяргей Каралёнак, Уладзімір Праліч. І толькі ў мінулую нядзелю наперад выйшаў экіпаж у складзе старшага камбайнера Аляксандра Курдо і яго памочніка, навучэнца Гарадоцкага тэхнічнага каледжа Алега Даўгеля, а на наступны дзень яны сталі тысячнікамі. Адбылося гэта ў лучайскім аддзяленні, ва ўрочышчы “Гінеўская гара”. Тут, як ніколі раней, ура­дзіла азімая пшаніца. І хаця рэльеф 70-гектарнага поля месцамі складаны, работа спорылася. Апошні бункер зерня ў лік тысячнага намалоту прыняў МАЗ ветэрана-вадзіцеля, таксама тысячніка Леанарда Бугая.

На зыходзе дня ў полі сабраліся госці і гаспадары. З працоўным дасягненнем экіпаж павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў. Ён уручыў Аляксандру Курдо Падзяку і галоўны прыз сёлетняга жніва  — тэлевізар, а Алегу Даўгелю — пыласос. Перадавікі жніва атрымалі таксама грашовыя ўзнагароджанні і памятны сувенір, якія ўручылі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Герасіменка, начальнік лучайскага сельгасаддзялення Часлаў Бурак, старшыня прафкамітэта гаспадаркі Славамір Шапель.

Механізатар Аляксандр Курдо ўпершыню сеў за штурвал камбайна трынаццаць гадоў назад, а ў 2005-ым  дзякуючы тагачаснаму кіраўніку калгаса А. А. Валодзьку атрымаў замежны “Джон Дзір”. Уборачная машына была не новая, але яе тэх­нічныя характарыстыкі і магчымасці ўражвалі. Таму невыпадкова камбайнер штогод намалочвае больш за тысячу тон зерня, а ў адзін з сезонаў выйшаў нават на 2000-ы намалот.

— Канешне, прыемна атрымліваць віншаванні, падарункі, — адзначыў Аляксандр Курдо. — Але я ніколі не гнаўся ні за гектарамі, ні за тонамі. Сёлета таксама працаваў як звычайна. Не падводзіў камбайн, менш было прастояў, вось і атрымаўся такі намалот.

На мінулагоднім жніве ў гаспадарцы было шмат палеглай збажыны. Убіралі яе ў асноўным на “Джон Дзіры” і “Мезе” камбайнеры Аляксандр Курдо і Сяргей Каралёнак. Выпрацоўка была невысокай, але не скардзіліся. Сёлета яны таксама працуюць пераважна разам. Кіраўнік аддзялення Часлаў Бурак і аграном Славамір Ландышка іх работай, як і работай вадзіцеляў, вельмі задаволены.

Каменціруючы ход уборкі зерневых і зернебабовых, старшыня райвыканкама В. С. Гутараў адзначыў, што жніво ў раёне выходзіць на фінішную прамую, фактычна выкананы дзяржаўны заказ па продажы харчовага збожжа. Сёлета ёсць магчымасць намалаціць каля 60 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 26 цэнтнераў з гектара. Арыенцірам жа ў рабоце па-ранейшаму з’яўляюцца дасягненні ААТ “Навасёлкі-Лучай” і “Хацілы-агра”.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Лукашенко о декрете №3: "Если вы предложите альтернативу – я отступлю"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Сегодня, 21 апреля, Александр Лукашенко выступает во время совместного 28

Депутаты Беларуси предлагают включить в страховой стаж декретный отпуск, службу в армии и учебу в вузе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай По мнению депутатов Палаты представителей, декретный отпуск, службу в армии 34

На канцэрт “Масты сяброўства – Беларусь-Расія” пойдзе студэнтка Алена Храмец

Хотите узнать больше? Алена Храмец з Маладзечна. Фота прадастаўлена Край.бай Аленай Храмец Квіткі на канцэрт, які адбудзецца 18 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры 35

Фотофакт: Снег выпал на Мядельщине 15 апреля

Хотите узнать больше? На Мядельщине 15 апреля выпал снег. Фото Олеси Костюковой (Клишевич) с портала tut.by Прогнозы синоптиков оправдались. Атмосферные фронты принесли в 61

Анестезиолог-реаниматолог из Постав Николай Васюкович получил почетную грамоту Министерства здравоохранения

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Почетными грамотами врач отмечен за многолетний плодотворный труд, высокий 28

Начать свое дело. 182 тысячи евро выделят предпринимателям 4 районов нашего региона

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Начинающие предприниматели нашего региона могут претендовать на начальный 57

Два дня протестов в Беларуси

Хотите узнать больше? День Воли в Минске. Фото с сайта tut.by 25 марта в Минске запрещенная властями акция, в которой приняли участие несколько тысяч человек, прошла без 78

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 92