Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Паставах адкрылася новая 3D-кіназала

У Паставах адкрылася новая 3D-кіназала

Першыя наведвальнікі новай 3D-кіназалы

Ідзём у кіно! Гадоў пяць назад такую прапанову пастаўчане ўспрынялі б са скептычнай усмешкай. Тады памяшканне кінатэатра “Радзіма” можна было смела назваць гандлёвым цэнтрам (там знаходзіліся мага­зіны і салон вясельных сукенак), але ніяк не цэнтрам адпачынку гараджан. Састарэлая тэхніка і мэбля адзінай кіназалы ніяк не задавальнялі іх патрэбы. Але дзякуючы падтрымцы раённага выканаўчага камітэта і фінансаванню сітуацыя змянілася карэнным чынам.

У 2012-ым у кінатэатры распачаўся капітальны рамонт з мадэрнізацыяй інжынерных сетак. Калі раней яго тармазіла састаўленне праектнай дакументацыі, то цяпер актыўным работам нічога не перашкаджае.

Напачатку 2014 года ў “Радзіме” расчыніла дзверы новая 7D-кіназала. Побач з ёй былі ўстаноўлены дзве машыны для вырабу папкорна. Але самай знакавай падзеяй стала адкрыццё новай 3D-залы на 30 пасадачных месцаў. Права перарэзаць чырвоную стужку было аддадзена старшыні райвыканкама Віктару Сяргеевічу Гутараву. Гэта адбылося ў першы дзень адкрыцця Міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік”. Тады ж зала прыняла першых наведвальнікаў, якімі сталі выхаванцы дзіцячага прытулка сацыяльна-педага­гічнага цэнтра.

Сёння зала павышанай камфортнасці працуе на поўную моц — абсталяванне пратэсціравана, недапрацоўкі ліквідаваны. Ра­сійская фірма паставіла вельмі зручныя для гледачоў мяккія крэслы, мінская — якаснае сучаснае абсталяванне, у тым ліку магутную акустычную сістэму Dolby. У памяшканні ўстаноўлены два кандыцыянеры, якія прадуваюць залу паміж сеансамі. Адным словам, усё зроблена для таго, каб у кожнага гледача засталіся ад прагляду самыя прыемныя ўражанні.

Як расказаў дырэктар кінатэатра Валерый Іванавіч Палубедаў, сеансы праходзяць штодня, акрамя аўторка, іх пачатак а 14, 16, 18 і 20 гадзінах. Ёсць шырокі выбар выдатных па якасці фільмаў самых розных жанраў. Каб прагляд адбыўся, патрэбна наяўнасць як мінімум 3 гледачоў. Білет для дарослых каштуе 25 тысяч рублёў, для дзяцей — 15 тысяч.

— Акрамя мастацкіх фільмаў, у нас ёсць і навукова-папулярныя, разлічаныя ў першую чаргу на школьнікаў, — звярнуў увагу Валерый Іванавіч. — З іх дапамогай можна, напрыклад, у цікавай форме вывучаць геаграфію: здзейсніць віртуальнае падарожжа па экзатычных краінах або  “пагрузіцца” ў воды мораў і акіянаў. Раённая гімназія ўжо асвоіла гэту практыку і неаднойчы прыводзіла на такія сеансы сваіх навучэнцаў. Хацелася б запрасіць да супрацоўніцтва і іншыя школы. Для груп у нас прадастаўляюцца скідкі: сеанс для дзяцей каштуе 10 тысяч, настаўніку ўваход бясплатны.

З раскладам сеансаў можна азнаёміцца ў самім кінатэатры (ён размешчаны на ўваходных дзвярах) і каля яго — на вуліцы ўсталявана спецыяльная шыльда для анонсаў. Інфармацыя прадубліравана і на сайце раённага выканаўчага камітэта.

Каб паглядзець кіно,  сёння неабавязкова ісці ў кінатэатр: літаральна ў кожнага дома ёсць тэлевізар і камп’­ютар з доступам у інтэрнэт. Ці не змяншае гэта інтарэс гара­джан да кінатэатраў?

— Грамадства ўжо перанасыцілася віртуальнымі зносінамі, і ў модзе зноў “жывыя” сустрэчы з сябрамі, — упэўнены Валерый Іванавіч. —  Сапраўды, можна паглядзець фільм на камп’ютары. Але хіба гэта параўнаеш з тым шквалам эмоцый, якія адчуваеш ля вялікага экрана? Успамінаю сваё дзяцінства. Маці давала 10 капеек на сеанс, і я, не чуючы зямлі пад нагамі, імчаў у кіно. Прыбяжыш, а чарга такая, што кас не відаць! Стаіш толькі і думаеш, каб білеты не скончыліся. Сёння, несумненна, такую карціну наўрад ці дзе сустрэнеш. Але інтарэс да кіно ёсць, і гэта радуе.

Можна не сумнявацца, што пастаянных наведвальнікаў пастаўскага кінатэатра з часам прыбавіцца. Рамонтныя работы будуць прадоўжаны і ў наступным годзе. На чарзе — адкрыццё кіназалы звычайнага, 2D, фармату на 30 пасадачных месцаў. Таксама запланаваны рамонт кацельні, водазабеспячэння і стварэнне санітарнага вузла. На гэтыя мэты ў наступным годзе будзе выдаткаваны 1 мільярд 300 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў (сёлета гэта сума склала 500 мільёнаў рублёў).

Калі ўсё вышэйназванае яшчэ ў перспектыве, то задума ўстанавіць у “Радзіме” аэрахакей ужо ўвасоблена ў жыццё. Гэта няхітрая  і вясёлая гульня не патрабуе асаблівых навыкаў, напэўна, таму яна так палюбі­лася пастаўчанам. Што ўяўляе сабой аэрахакей? Гэта гульнявы стол, паверхня якога мае адтуліны для выхаду паветра. Дзякуючы ім “шайба” слізгае як па лёдзе, адскокваючы ад “бітаў” двух ігракоў. Гульня развівае маторыку, трапнасць, рэакцыю, выдатна паднімае настрой.

У Паставах адкрылася новая 3D-кіназала

Аэрахакей палюбіўся пастаўчанам самых розных узростаў. У кінатэатры нават запланавалі ў бліжэйшы час правесці чэмпіянат Пастаў па гэтай гульні. Калі жадаеце ў ім паўдзельнічаць, пакідайце заяўкі па тэлефоне 4-19-10 або прыходзьце ў кінатэатр асабіста.

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 56

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 54

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 54

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 52

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 84

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 87