Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

За цвярозую Беларусь!

За цвярозую Беларусь!

Прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб’яднання “Трезвенность-оптималист” імя Г. А Шычко

Апоўдні 29 ліпеня на цэнтральнай плошчы ў Паставах можна было ўбачыць незвычайную групу веласіпедыстаў, якія размясціліся адпачыць у скверы. Людзі пенсійнага ўзросту, нягледзячы на невыносную спёку, гаманілі, усміхаліся, фатаграфаваліся і пры гэтым выглядалі самымі шчаслівымі. Прыцягвалі ўвагу і аднолькавыя майкі турыстаў, на якіх здалёк чытаўся надпіс “Цвярозая Беларусь”.

Госці аказаліся прадстаўнікамі Беларускага грамадскага аб’яднання “Трезвенность-оптималист” імя Г. А Шычко. Сярод іх быў і нязменны старшыня арганізацыі Валянцін Андрэевіч Талкачоў, які таксама з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам, акадэмікам, прафесарам Міжнароднай акадэміі цвярозасці, экспертам ААН па праблемах наркатызму і цвярозасці, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Валянцін Андрэевіч — вядомы ў краіне прапагандыст здаровага ладу жыцця. Акрамя актыўнай грамадскай дзейнасці, шмат часу прысвячае фізічным нагрузкам, мае паўтара дзясятка разрадаў у самых розных відах спорту. Найбольш захапляецца спартыўнымі падарожжамі: турызмам, альпінізмам. У 58 гадоў яму скарылася самая высокая кропка Еўропы — гара Манблан. Дарэчы, В. А. Талкачоў — самы старэйшы беларус, якому ўдалося туды ўзабрацца. Ён і стаў ініцыятарам і арганізатарам велапрабегу.

— Мне 74 гады, — моцна здзівіў мужчына, які зусім не выглядае на свой узрост. — У велапрабегу ўдзельнічаю дваццаць першы раз, і гэта, спадзяюся, не мяжа. Выдатна, што маю аднадумцаў, з якімі цікава, а галоўнае  — з карысцю для здароўя праводзім час. Усе спартыўныя, падцягнутыя, без шкодных звычак. На жаль, сёння не кожны малады можа пахваліцца такімі дасягненнямі. Многія даўно знаходзяцца ў палоне тытуню і алкаголю. Апусціцца вельмі лёгка, а вось падняцца над сваімі слабасцямі… Наша аб’яднанне ўжо шмат гадоў дапамагае гэта зрабіць. Мы глыбока перакананы, што толькі цвярозая Беларусь будзе моцнай і квітнеючай.

Сёлета ў традыцыйнае падарожжа на веласіпедах адправіліся 12 чалавек з розных куткоў Беларусі — Мінска, Ашмяншчыны, Вілейшчыны… Сваю вандроўку яны пачалі 26 ліпеня ў Круляўшчызне, куды дабраліся са сваімі двухколавымі сябрамі электрычкай. І пакруцілі педалі! Глыбокае, Мосар, Шаркаўшчына, Браслаў, Паставы, Мядзел… Працягласць маршруту склала каля пяцісот кіламетраў, у дзень аматарам актыўнага адпачынку даводзілася пераадольваць 80-90 км.

Канцавым прыпынкам тыднёвага велапрабегу — а ён сёлета прысвечаны стагоддзю з пачатку Першай сусветнай вайны — стала вёска Заброддзе на Вілейшчыне. Там знахо­дзіцца Барысаглебская капліца, пабудаваная ў гонар воінаў, якія загінулі за Айчыну падчас кровапра­літных дзеянняў Вялікай вайны. У ёй створана экспазіцыя, прысвечаная па­дзеям Першай сусветнай.

Наведванне гэтага помніка — толькі невялікая частка пазнавальнай праграмы апантаных турыстаў. Яны таксама наведваюць музеі, прыпыняюцца ля шматлікіх архітэктурных славутасцей і гістарычных помнікаў, якія можна знайсці ў кожным рэгіёне  Беларусі.

— Вакол так шмат цікавага, а людзі шкоднымі звычкамі марнуюць сваё жыццё, не разумеючы яго вартасці, — працягваў Валянцін Андрэевіч. — Я падчас Вялікай Айчыннай з маці быў у канцлагеры, цудам застаўся жывы. Бацька памёр у першыя дні вайны, таму з дзяцінства ведаю цану кожнаму пражытаму дню. Ужо больш як 36 гадоў не ўжываю ні кроплі алкаголю. На мой светапогляд вялікі ўплыў аказала знаёмства з выдатным савецкім вучоным, хірургам Фёдарам Рыгоравічам Угловым. Ён аперыраваў нават у стогадовым узросце! Таксама быў вялікім прапагандыстам цвярозага ладу жыцця і пераконваў, што алкаголіка, як і караля, робіць акружэнне. Пакуль у грамадстве цалкам не выкараніш зло пад назвай алкаголь, намаганні па лячэнні асобных людзей будуць марнымі.

У аб’яднанні “Трезвенность-оптималист” рэгулярна праводзяцца семінары-трэнінгі па пытаннях пазбаўлення ад шкодных звычак, нармалізацыі вагі. Кожны год і пры любым надвор’і праходзяць культурна-аздараўленчыя мерапрыемствы: масавыя святы пад адкрытым небам, паходы выхаднога дня, шматдзённыя пешыя, веласіпедныя вандроўкі, арганізуюцца пазнавальныя экскурсіі, сплавы па рэках і адпачынак на азёрах… І гэта дае плён.

— Я даведалася пра аб’­яднанне ў 1999 годзе, — расказвала ўдзельніца велапрабегу, настаўніца фізікі з Вілейскага раёна Валянціна Іванова. — Настолькі захапілася ідэямі арганізацыі, што ў тым жа годзе стварыла ў школе, дзе працую, гурток “Аист”. Ён ужо 15 гадоў аб’ядноў­вае аматараў здаровага ладу жыцця, прычым як дзяцей, так і іх бацькоў. У вольны час мы займаемся спортам, ладзім шэраг мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця, сустракаемся з аднадумцамі. Як малым гэта падабаецца! Несумненна, арганізацыйныя моманты патрабуюць шмат сіл, але калі мы хочам вырасціць нашых дзяцей дастойнымі людзьмі, то не павінны шкадаваць на гэта часу. Жыву ў сельскай мясцовасці і бачу, як на вачах співаюцца, дэградзіруюць асобныя людзі. Дарослага складана перавыхаваць, пераканаць, а вось пры­віць дзецям звычку займацца спортам нескладана.

…З кожным веласіпедыстам падчас сустрэчы можна было размаўляць гадзі­намі — настолькі дасведчанымі яны былі ў пытаннях здаровага ладу жыцця. Але, на жаль, часу на гэта ў іх не было — наперадзе чакалі новыя гарызонты…

Іна СНЯЖКОВА. 

Фота аўтара.

P.S.  Калі вас зацікавіла дзейнасць аб’яднання або вы хочаце далучыцца да кампаніі вандроўнікаў, заходзьце на сайт optimalist.by — там знойдзеце ўсе кантакты, а таксама інфармацыю пра бліжэйшыя мерапрыемствы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

В Беларуси подорожают некоторые почтовые услуги

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта finance.tut.by В Беларуси изменяются тарифы на некоторые услуги почтовой связи. Об 26

Лукашенко запретил увольнять работников без согласования с местными органами власти

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко. Фото с сайта www.belta.by Александр Лукашенко запретил проводить сокращения на предприятиях и в организациях и увольнять 23

Минтруда Беларуси предлагает увеличить пособие по безработице до 60% от зарплаты

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.sb.by Минтруда и соцзащиты готово улучшить положение безработных с помощью 33

Минздрав о смерти женщины в Тюрлях от анафилактического шока: Препарат был качественный

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Беларуси возобновили использование серий антибиотика, при введении 50

Древний праздник в честь медведя. Комоедицу отметили в Поставском районе (фото, видео)

Хотите узнать больше? Древний праздник в честь медведя – Комоедицу – отметили в Поставском районе 19 февраля. Фото Леонида Юрика В местечке Лынтупы, что на самой литовской 77

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 60

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 52

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 67