Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Найлепшы макіяж — усмешка

Найлепшы макіяж — усмешка

Пастаўчанка Каця Марціновіч — студэнтка трэцяга курса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выпускніца СШ № 4 абрала зусім не жаночы факультэт інжынерных тэхналогій, дзе вучыцца па спецыяльнасці “Трубаправодны транспарт нафты і газу”. Не утойвае: рабіць гэта няпроста, кожная сесія забірае многа фізічных і маральных сіл. 

Сёлетняя не стала выключэннем, але ўсе іспыты Каця здала на вышэйшыя балы. Самым жа галоўным экзаменам у гарачую летнюю пару для пастаўчанкі стаў конкурс прыгажосці “Міс Наваполацк”, дзе нечакана для ўсіх яна дабілася вельмі высокага выніку.

Каця, раскажы, як ты трапіла ў лік ­удзельніц конкурсу?

— Мне са школы падабаецца сцэна, і я ніколі не адмаўлялася ад прапаноў паўдзельнічаць у самых розных мерапрыемствах. Калі паступіла ва ўніверсітэт, магчымасцей праявіць сябе з творчага боку стала яшчэ больш. Спачатку паспрабавала сілы ў конкурсе прыгажосці ў сваім інтэрнаце, а пазней і ў аналагічным “першынстве” сярод усіх інтэрнатаў ПДУ. Там заняла другое месца і дзякуючы гэтаму трапіла на ўніверсітэцкі конкурс “Міс Вясна-2014”. Спаборнічаць з прафесійнымі спартсменамі і артыстамі было няпроста, і ў лік прызёраў не трапіла. Але мяне заўважыў адзін з членаў журы гарадскога конкурсу прыгажосці і запрасіў да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве без кастынгу. Не выкарыстаць такі шанц было б недаравальна.

Шмат часу ўклала ў падрыхтоўку?

— Вельмі. Асабліва няпроста было таму, што яна супала з заліковым тыднем, а потым і экзаменамі. Ніякіх паслабленняў у вучэбным працэсе не было. На працягу двух месяцаў хадзіла на рэпетыцыі танцаў і дэфіле, а да заняткаў і іспытаў рыхтавалася начамі, спала па некалькі гадзін у суткі. Але не скар­дзілася — сама выбрала для сябе такі рытм. Тым больш што падрыхтоўка да конкурсу прыносіла мне выключна задавальненне.

Вялікая была канкурэнцыя?

— Было 12 удзельніц. Арганізатары падрыхтавалі для нас насычаную праграму, якая не абмя­жоў­валася фінальным шоу. Для мяне самай запамінальнай падзеяй стала паездка ў гарадское ад­дзяленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пасля экскурсіі нас “абмундзіравалі” ў спецадзенне і адправілі тушыць пажар (несумненна, падстаўны). Гэта было абсалютным сюрпрызам. Эмоцыі зашкальвалі! Таксама разам з іншымі ўдзельніцамі ез­дзілі ў дзіцячы прытулак і праводзілі для пастаяльцаў забаўляльную праграму. Хадзілі і ў караоке-бар, дзе выявілі самую таленавітую спявачку. Інтэлектуальнае выпрабаванне чакала ў краязнаўчым музеі: мы адказвалі на пытанні па гісторыі Наваполацка, Вялікай Айчыннай вайны, на іншыя тэмы.

Чым запомнілася фінальнае шоу?

— Яно праходзіла ў гарадскім Доме культуры. Вядучым на мерапрыемстве выступіў вядомы беларускі шоумен Георгій Калдун. Усё было падрыхтавана на вышэйшым узроўні: з канкурсанткамі працавалі прафесійныя візажысты і цырульнікі. На сцэну мы выходзілі пяць разоў:  дэманстравалі адзенне беларускіх дызайнераў, паказвалі дэфіле ў спартыўным адзенні і вячэрніх сукенках. Несумненна, хвалявалася, але адчувала падтрымку сяброў і найперш бацькоў, якія прыехалі на шоу. У адрозненне ад многіх канкурсантак, у мадэльнай справе я навічок, аматар. Не здзівілася, што першыя два месцы ў выніку занялі дзяўчаты, якія шмат гадоў займаліся ў спецыяльных школах і ўжо маюць вопыт удзелу ў падобных конкурсах. Але тым больш прыемным і ганаровым для мяне стаў тытул “Другая віцэ-міс” (па сутнасці, гэта трэцяе месца). У якасці падарунка атрымала планшэт, а таксама шмат знаёмстваў і станоўчых эмоцый.

Хочаш развіваць сябе як мадэль?

— Мне гэта цікава, тым больш што пасля конкурсу паступаюць цікавыя прапановы. Напрыклад, нядаўна ўдзельнічала ў рэкламнай фотасесіі, здымкі з якой у бліжэйшы час будуць размешчаны на білбордах у Полацку і Наваполацку. Але найбольш мяне цікавіць вучоба, якой і прысвячаю амаль увесь свой час. Не, я не хацела б стаць медыйнай асобай і працаваць, скажам, на тэлебачанні. Мару дабіцца поспехаў па сваёй будучай спецыяльнасці. Для гэтага штудзірую фізіку, матэматыку, займаюся бясконцымі чарцяжамі… Згодна, дзяўчатам гэта даецца складаней. У маёй групе прадстаўніц прыгожага полу толькі шэсць з трыццаці студэнтаў. А ўвогуле, з універсітэцкімі сябрамі мне пашанцавала. Мы і вучымся разам, і адпачываем: арганізоўваем сумесныя пасядзелкі, выезды на прыроду.

Падзелішся з чытачамі сваімі сакрэтамі прыгажосці?

— Іх няма. Я за натуральную прыгажосць. Не фарбую валасы, у меру карыстаюся касметыкай. Выключэнне складаюць фотасесіі. Для мяне было шокам, калі ўбачыла сябе ў люстэрку пасля працы візажыстаў падчас фінальнага шоу. Такі слой касметыкі! Але тады гэта было неабходнасцю — мы павінны былі выглядаць ярка і ўрачыста. А некаторыя ж дзяўчаты так у паўсядзённым жыцці фарбуюцца! Іх ніколі не зразумею. Найлепшы макіяж, асабліва для маладой дзяўчыны, — гэта ўсмешка. А яна заўсёды пры мне.

Часта бываеш у Паставах?

— На жаль, не заўсёды ёсць час. Жнівень у гэтым плане для мяне шчаслівы месяц. Нарэшце з’явіўся час атрымаць асалоду ад адпачынку ў бацькоўскім доме, сустрэцца з даўнімі сябрамі і такім чынам набрацца сіл перад новым вучэбным годам, у якім абавязкова будзе месца для новых конкурсаў.

Гутарыла Іна СНЯЖКОВА.

Фота прадаставіла Каця МАРЦІНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30