Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Да пастаўленай мэты крочым упэўнена”

“Да пастаўленай мэты крочым упэўнена”

Аналізуючы вынікі першага паўгоддзя, дырэктар ААТ “Паставымэбля” Сяргей Рычардавіч Зямчонак з аптымізмам робіць прагноз на бліжэйшую перспектыву. І гэта пры тым, што прадукцыі выпушчана больш, чым яе рэалізавана, за што прадпрыемства крытыкаваў райвыканкам. Як сітуацыя выпраўляецца? Пра гэта і не толькі ў інтэрв’ю з кіраўніком прадпрыемства.

Сяргей Рычардавіч, калі ласка, пачніце з лічбаў.

— За паўгоддзе выпушчана прадукцыі на 21,2 млрд рублёў, у тым ліку асноўнай — на 20,8 млрд рублёў, што да ўзроўню мінулага года складае адпаведна 120 і 122 працэнты. Рэалізавана на 17 млрд рублёў (112%). Прадукцыйнасць у дзеючых цэнах вырасла да 128%, заработная плата таксама павялічылася. Мной падпі­саны загад аб павышэнні з 1 жніўня стаўкі першага разраду на 10%.

Перавыконваем і такія важныя паказчыкі: па зніжэнні ўзроўню затрат, матэрыялаёмістасці, шматкратна — па энерга­зберажэнні. Прадпрыемства даўно працуе на мясцовых відах паліва.

Цяпер што датычыць складскіх запасаў. Такая сітуацыя склалася ў выніку змяншэння продажу нашай прадукцыі на расійскім рынку. Але яна ўжо выпраўляецца, а ў жніўні, спадзяюся, склады поў­насцю разгрузім, бо ў нас гэта самы гарачы месяц для рэалізацыі.

— Як спажыўцы ацэньваюць мэблю прадпрыемства?

— Мэблю з нашай маркай ведаюць за межамі краіны. Чую толькі станоўчыя водгукі. Ацэнка такая: добрая, прывабная, недарагая. Гэта як пра спецыялізаваную мэблю для школ, садкоў і навучальных устаноў, так і пра бытавую для насельніцтва.

Спынюся на бытавой. У плане абнаўлення асартыменту на месцы не стаім, мы ў пастаянным пошуку. З апошніх напрацовак — кухонныя наборы з высока­глянцавым фасадам. Па аб’ёмах продажу яны лідзіруюць. Кухням вяртаецца практычнасць, і гэта радуе. Да масавай мэблі дабаўляюцца элементы, якія раней былі толькі ў мэблі вышэйшай цэнавай катэгорыі. У выніку яна становіцца насычанай, тэхналагічнай, прыгожай і практычнай.

Свае заслугі ў якасці прадукцыі мы ацэньваем праз рознічны тавараабарот. На сённяшні дзень тры магазіны рэалізуюць нашу мэблю: адзін — у Мінску, у гандлёвым цэнтры “Глоба” на праспекце Дзяржынскага, другі — у адміністрацыйным корпусе завода і трэці — у Маладзечне. Падпісана дамоўленасць на адкрыццё яшчэ аднаго ў сталічным мікрараёне Малінаўка, гэта адбудзецца 1 верасня.

Пра высокую ацэнку прадукцыі сведчаць і ўзнагароды. З апошніх — дыплом пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Лепшая мэбля Беларусі-2013” (набор кухоннай мэблі “Пастаўчанка”), дыплом міжнароднай выставы ў Маскве (2014 год). Акрамя таго, прадпрыемства ўдастоена ганаровага звання “Лідар галіны-2013” за шостае месца (серабро) у топ-дзясятцы сярод аднатыпных прадпрыемстваў галіны.

— Ці карыстаецца попытам асноўная прадукцыя?

— Пры фарміраванні палітыкі ў галіне якасці для сябе ставілі мэту — стаць лідарамі па вытворчасці спецыялізаванай мэблі для садкоў, школ, навучальных устаноў. Да пастаўленай мэты крочым упэўнена, і гэта нам удаецца. Рынак збыту значны, хоць аб’ёмы па экспарце невя­лікія. Рэалізуем у Расію, Казахстан, Латвію. У Латвію пастаўляем невялікую колькасць, затое рэгулярна: у партнёраў з гэтай краіны няма сезоннасці, заказы паступаюць круглы год. Пастаянныя пакупнікі нашай мэблі ўжо ёсць і ў Літве.

— Як знаходзіце рынкі збыту прадукцыі?

— У асноўным праз таргі. Прадпрыемствы выстаўляюць свае прапановы, і чые акажуцца эканамічна больш выгаднымі, таму і аддаецца заказ.

Дапамагаюць і розныя выставы. Раскажу пра апошнюю (праходзіла ў маі ў Маскве). На яе ехалі ў першую чаргу з мэтай напрацоўкі сувязей па спецыялізаванай мэблі (таму і ўзоры вазілі такія). Мой намеснік па маркетынгу Сяргей Станіслававіч Лацецкі займаўся пошукам дылераў, якія, знаходзячыся на тэрыторыі Расіі, удзельнічалі б у тэндарах ад нашага імя. Зазначу: папрацаваў добра. Два дні на выставе прысутнічаў і я, і вельмі задаволены, бо павучыцца было чаму і ў каго (былі прадстаўлены Расія, Італія, Германія, Кітай).

Удзельнічаем і ў электронных таргах: тут, як гаворыцца, увесь свет на далоні. Нядаўна прыйшоў запыт з Катара — запрасілі прайс па школьнай мэблі.

— Відаць, барацьба за спажыўца жорсткая…

— Так, і пачну з таго, што нам, на маю думку, не спрыяе. На ўвазе маю нагрузку на дзяржаўныя прадпрыемствы ў выгля­дзе аказання дапамогі падшэфным гаспадаркам, па добраўпарадкаванні сквераў, дарог і г. д. У грашовым вылічэнні гэта адчувальна, і ўсе выдаткі кладуцца на сабекошт, а барацьба ідзе за кожны працэнт. Пры ўсім гэтым я не супраць дапамагаць, але ў мяне ёсць такая прапанова: пры правядзенні тэндара ва ўмовах прапісаць, што дзяржаўныя прадпрыемствы маюць прэферэнцыйную папраўку, скажам, у 10%. Гэта значыць, што цана на нашу прадукцыю на столькі ж працэнтаў можа быць вышэйшай, чым у прыватных прадпрыемстваў, якія з’яўляюцца нашымі канкурэнтамі. Як дэпутат абласнога Савета пастараюся выступіць на сесіі з гэтай прапановай. І калі б да яе прыслухаліся, сітуацыя памянялася б: нам лягчэй было б і тэндары выйграваць, і вырашаць пастаўленыя задачы. І тады са сваімі канкурэнтамі мы былі б на роўных.

— Заданні па інавацыйнай прадукцыі перавыконваюцца. За кошт чаго?

— Таму што мэблю серыйна мы не выпускаем. Уявім: мы выйгралі тэндар, а пакупнік хоча штосьці такое, як наша, але не зусім. Мусім прыслухацца. Распрацоўваем усё па-новаму — тэхдакументацыю, чарцяжы і г. д. І мэбля афармляецца як новая.

І ў гэтай сувязі не магу не сказаць пра тое, што непакоіць. Тэндары выйграём, працуем напружана, прадукцыю выпускаем і адгружаем, а спецыялізаваную па Беларусі завозім, разносім па кабінетах у школах, садках і навучальных установах, самі збіраем і ўстанаўліваем. А разлічыцца з намі своечасова могуць не ўсе, даво­дзіцца доўга чакаць, пакуль грошы па частках трапяць на рахунак прадпрыемства.

— Хто Вашы асноўныя памочнікі?

— Мае намеснікі, спецыялісты, і іх работай я задаволены. Радуе і тое, што з розных навучальных устаноў прыехалі выпускнікі: з некім дагавор заключалі, а нехта па ўласнай ініцыятыве размеркаваўся на завод. Напэўна, не ўсе застануцца на прадпрыемстве, але рэзерв кадраў будзе. І менавіта яны, учарашнія студэнты, будуць дапамагаць не прапускаць новыя тэндэнцыі ў вытворчасці мэблі. Толькі сталі працаваць, а я ўжо прыкмеціў тых, хто стане ў будучым гонарам прадпрыемства. Са свайго боку пастараюся, каб іх праца ацэньвалася дастойна.

Будзем і ў далейшым праводзіць праф­арыентацыйную работу са старшакласнікамі з тым разлікам, каб паступалі ў ВНУ, а таксама падтрымліваць тых работнікаў прадпрыемства, хто пажадае атрымаць вышэйшую адукацыю завочна. Відавочна, што сёння без ведаў на роўных ісці ў нагу з усім светам не атрымаецца. Пакуль бяжыш уперад — ты з усімі. Толькі спыніўся на момант — безнадзейна адстаў і дагнаць тых, хто вырваўся наперад, не ўдасца. Вось такі “марафон” сучаснасці.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Мисс Край.бай островчанка Ольга Келин не чувствует себя звездой. Она, как и прежде, бережет свой семейный уют (фото)

Хотите узнать больше? Мисс Край.бай – 2016 из Островца Ольга Келин не считает себя звездой. Фото предоставлено Ольгой Келин Муж самой очаровательной девушки нашего края 55

Как, вися на веревке, поменять окна на 18 этаже и снять котенка с дерева. И чему еще научился бывший учитель из Докшиц

Хотите узнать больше? Основатель столичной фирмы «АльпПайер», уроженец Докшиц Виталий Модель во время международного туристического форума в российском Нарьян-Маре. Как 52

Лазерное шоу, брейк-данс и карате. В Поставах с аншлагом прошел городской мюзикл «Золушка» (фото)

Хотите узнать больше? Мюзикл «Золушка» в Поставах – 2016. Фото Антона Чалея 25 и 26 декабря в Поставах с аншлагом и приставными стульями прошли показы мюзикла «Золушка», 51

Радость сладкоежки. В Молодечно открылся первый фирменный магазин «Красный пищевик»

Хотите узнать больше? В Молодечно открылся магазин кондитерского предприятия ОАО «Красный пищевик». 10 декабря в Молодечно состоялось открытие первого и единственного в 51

Лынтупскія католікі з Пастаўшчыны звярнуліся да біскупа з адкрытым пісьмом

Хотите узнать больше? Касцёл у Лынтупах. Фота з сайта padarozhnik.com Вернікі Лынтупскай парафіі з Пастаўскага раёна звярнуліся да Віцебскага біскупа з адкрытым пісьмом у 61

Второкурсник вилейского колледжа Вадим Шорец: «В будущем хочу открыть свою СТО»

Хотите узнать больше? Второкурсники Вилейского государственного колледжа и руководители СТО в Вилейке. Фото Юлии Лахвич, Край.бай Сколько зарабатывают автослесари, готовы 43

Программа новогодних и рождественских праздников в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Городской новогодний фейерверк пока не планируется, зато поставчан на 82

Спонсор строительства церкви на заповедном озере Болдук в Поставском районе арестован за крупные махинации

Хотите узнать больше? Николай Романович, арестованный заместитель генерального директора ЗАО «БелАВМ», инициатор и спонсор строительства церкви на озере Болдук Поставского 83