Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Навінкі: цудоўны куточак прыроды, працавітыя, шчырыя людзі

Навінкі: цудоўны куточак прыроды, працавітыя, шчырыя людзі

Пачыналася з пана

55 кіламетраў ад райцэнтра. Ціхі, маляўнічы водна-лясны куточак Пастаўшчыны. На павароце не ўказальнік назвы вёскі, а шыльда — ОАО «Рыбхоз «Новинки».

Навінкі: цудоўны куточак прыроды, працавітыя, шчырыя людзі

Назва рыбнай гаспадаркі, аднайменная вёсцы. Але спачатку вёску, якая толькі нараджалася, называлі проста Стройка, бо тут ішло будаўніцтва рыбгаса. Яно пачалося ў 1951 годзе. Яшчэ раней на гэтым месцы былі лясы і балоты, якія з’яўляліся ўласнасцю казлоўшчынскага пана Казарына. Пан выразаў частку лесу і пабудаваў тут вялікі дом, у якім жыло некалькі сем’яў. На месцы балот яго стараннямі ствараліся і зарыбляліся сажалкі.

У 1939 годзе прыйшлі Саветы, і пан з’ехаў у Польшчу. Яго лясы і сажалкі перайшлі ва ўласнасць новай улады (у 1985 годзе ў Навінкі прыязджалі праўнукі Казарына. Яны шукалі старажылаў і прасілі іх расказаць пра прадзеда. А на тым месцы, дзе стаяў маёнтак, ламалі галінкі ліпы, каб завезці ў Польшчу хоць які-небудзь напамін пра роднага чалавека).

Новай уладай было вырашана расшырыць панскія сажалкі і стварыць рыбгас. Яго першым дырэктарам быў Васілій Раманавіч Васькевіч, а рыбаводам — Мар’я Агапаўна Смяшко. Дарэчы, яе дачка ў мінулым годзе купіла ў Навінках дом і зараз жыве ў ім з мужам, пераехаўшы з Мінска.

Вёсачка невялікая — 76 жыхароў, адміністрацыйны будынак рыбгаса, магазін, ФАП, бібліятэка. Больш гаманлівай яна становіцца летам, калі з’язджаюцца на адпачынак да бацькоў і дзядуль як малыя, так і ўжо дарослыя дзеці. А як буяюць дагледжаныя кветнікі! Што за багаты ўраджай умеюць вырасціць навінкаўцы! Колькі тут дзічыны і птаства, якія шчодрыя дары аддае лес! І самае галоўнае — што гэта мясціна родная і самая дарагая для ўсіх тых, хто шэсць дзесяцігоддзяў назад прыехаў сюды працаваць і застаўся назаўсёды, для іх дзяцей і ўнукаў, якія тут нарадзіліся.

Навошта нам Піцер? Навінкі мілей!

— Калі б мне гадоў 20 назад хто сказаў, што буду жыць у вёсцы, я, напэўна, пабіў бы яго, — прызнаецца карэнны пецярбуржац Леанід Пятровіч Паўлаў. — І вось жыву і бязмежна шчаслівы тут.

У Навінкі Паўлавы пераехалі з Санкт-Пецярбурга ў красавіку мінулага года.

Навінкі: цудоўны куточак прыроды, працавітыя, шчырыя людзі

Леанід пятровіч і Антаніна Уладзіміраўна Паўлавы

— Я выходзіла на пенсію і марыла купіць домік у вёсцы, — далучаецца да размовы Антаніна Уладзіміраўна. — Паколькі ў Расіі жыллё вельмі дарагое, вагаліся перад выбарам: Украіна або Беларусь. Адны раілі паехаць бліжэй да Чорнага мора, іншыя пераконвалі, што лепш, чым у Беларусі, нідзе не бу­дзе. Да таго ж наш зяць — беларус, але жывуць маладыя ў Піцеры. Ён і знайшоў у інтэрнэце гэты дом, выстаўлены на продаж. Прыехалі, паглядзелі і захапіліся — домам, людзьмі, прыродай, пабудовамі, участкам.

— Мы ведалі, што добрых людзей нямала, — гаварылі Паўлавы. — Але такіх сардэчных, як тут, не сустракалі. Нас прынялі, як радню. Адны частавалі мёдам, другія — дамашняй каўбаскай, трэція — яшчэ чым-небудзь. Калі мы прапаноўвалі плату, крыўдзіліся: якая плата?! Мы ж суседзі. А ўжо колькі нам дапамаглі Света і Сярожа Каспяровічы — не пералічыць. Мы так ім удзячны!

У першую беларускую вясну піцерцы купілі 10 качак, 35 бройлерных куранят, 10 курэй-нясушак і двое парасят.

— І ў нас усё атрымалася! Усіх выгадавалі! — свеціцца радасцю Уладзіміраўна.

А я мушу патлумачыць чытачам, што яна нарадзілася і правяла дзяцінства ў вёсцы. Ці не гены паклікалі на зямлю пасля 35-гадовага пражывання ў мегаполісе? Яна працавала поварам, ён будаваў караблі, а зараз абое наталяюцца асалодай яднання з прыродай.

— Ну, хіба гэта не казка? — гавораць. — Выходзім за свой агарод — і прама за веснічкамі лес, а ў ім — баравікі, падасінавікі, ін­шыя грыбы, розныя ягады. А якое паветра! Дыхаць — не надыхацца.

Нават у зусім неўра­джайны на ягады сёлетні год Антаніна Уладзіміраўна назбірала 30 літраў чарніц. А як буяе дагледжаная агародніна! Усё сваё — агуркі, памідоры, буракі, кабачкі, морква, цыбуля, часнок і іншае. Дастаткова часта да бацькоў наведваюцца дачка, зяць, унук. Для іх найвялікшая асалода — папарыцца ў вясковай лазні, а потым пачаёўнічаць на прыродзе (чай толькі з мясцовых траў).

— А зіма не напалохала? — цікаўлюся ў гаспадароў.

— Наадварот! Зімой тут лепш, чым летам, — пераконвае Леанід Пятровіч. — Хіба не задавальненне пашчапаць дровы, наталіцца марозным паветрам і асляпляльна чыстым снегам? І летам, канешне, раскоша. Напэўна, мы думалі б, што трапілі ў рай, калі б камары не нагадвалі, што гэта ўсё ж Зямля. Але якая!

“Амур” прываблівае

“А ў магазіне сёння выхадны”, — засмуцілі мяне ў канторы рыбгаса “Навінкі”. І памыліліся — гандлёвая кропка “Амур” была адкрыта.

— Па раскладзе ў мяне сапраўды ў аўторак выхадны, — патлумачыла загадчыца магазіна Вольга Альфонсаўна Шыцько. — Але сёння ў рыбгасе зарплата. Як у такі дзень пакінуць людзей без тавару?

Навінкі: цудоўны куточак прыроды, працавітыя, шчырыя людзі

Вольга Альфонсаўна Шыцько

А яго тут дастаткова. Тавар завозіцца тры разы ў тыдзень, вытрымліваецца асартымент. Прымаюцца заяўкі. Вось і ў той дзень у гандлёвай зале стаялі два веласіпеды, маразільнік “Атлант”, дастаўленыя па заяўках. У апошнія дні месяца практыкуюцца скідкі на тавар. Месячны тавараабарот — 107 мільёнаў рублёў, што і адпавядае плану.

— Я ведаю не толькі ўсіх пакупнікоў у твар, але і каму які тавар патрэбны, — гаварыла В. А. Шыцько.

І не дзіўна: у магазіне яна працуе 17 гадоў, а ўсе пакупнікі за рэдкім выключэннем — мясцовыя.

Яшчэ тры гады таму навінкаўцам было сорамна за іх магазін — настолькі непрывабна выглядаў будынак. І ўмовы для захоў­вання і выкладкі тавару і работы прадаўца былі адпаведныя. Зараз — прыемна паглядзець. Як кажуць у народзе, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Ад замыкання электраправодкі магазін згарэў, і кіраўніцтвам рай­спажыўтаварыства было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага.

— Раней умовы былі невыносныя, — успамінае загадчыца. — Зімой стаяла за прылаўкам у вайлаках, фуфайцы і хустцы. Зараз круглы год хаджу ў тапачках. У памяшканні цёпла, утульна. Ёсць дзе захаваць і выкласці тавар. Створана ўсё для таго, каб прадаўцу хацелася працаваць, а пакупнікам — заходзіць за таварам.

І вяскоўцы рэгулярна наведваюцца ў краму. Кожны купляе тое, у чым мае неабходнасць. Карыстаюцца попытам як прадукты харчавання, так і прамысловыя тавары.

Рыбгас — іх лёс

Нямногія могуць пахваліцца такім працоўным стажам, як у Івана Ге­надзь­евіча Кожуха, — 42 гады, і ўсе — у рыбгасе “Навінкі”. Пачынаў рабочым, “дарос” да дырэктара і 25 гадоў узначальваў калектыў.

Было ўсё: радасці і расчараванні, узлёты і падзенні. Але ў любой сітуацыі Іван Генадзьевіч заставаўся чалавекам.

— Рыбгас для мяне быў усім, — успамінае Іван Генадзьевіч. —  Сям’я­ і ўсё іншае заставаліся на другім плане. Рыбгасаўцы ўмелі не толькі працаваць, але і весела адпачываць. Асаблі­ва прыгожыя святы ладзіліся ў нас на Дзень рыбака.

Ужо дзявяты год былы дырэктар на пенсіі. Дапамагае па хатняй гаспадарцы жонцы, займаецца дзецьмі і ўнукамі, мае шмат захапленняў.

Яшчэ большы працоўны стаж у Станіслава Пятровіча Юркевіча. Прыйшоў у калектыў, калі рыбгас яшчэ толькі будаваўся. Працаваў вадзіцелем. Пасля службы ў арміі быў назначаны механікам. Уся тэхні­ка і механізмы, а таксама людзі, якія працавалі на іх, былі пад яго кантролем. Аўтарытэтны чалавек не толькі ў Навінках, але і ва ўсіх навакольных вёсках і яго жонка Любоў Фёдараўна, якая шмат гадоў загадвала мясцовым фельчарска-акушэрскім пунктам.

С. П. Юркевіч выбраны старэйшынай вёскі. Ён заўсёды ў курсе спраў, што адбываюцца ў раёне і краіне. Вось і ў гэту хвіліну атрымлівае з рук паштальёна свежы нумар «Пастаўскага краю».

Навінкі: цудоўны куточак прыроды, працавітыя, шчырыя людзі

Ёсць стаць у строй!

Думаеце, такая фраза датычыць толькі юнакоў? Не, і гэтай дзяўчыны-сонейка, якую вы бачыце на здымку, таксама. Трэцяга жніўня, якраз у дзень свайго 17-годдзя, сёлетняя выпускніца Казлоўшчынскай сярэдняй школы Надзея Каспяровіч стане ў строй курсантаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і пачне праходзіць курс маладога байца.

Навінкі: цудоўны куточак прыроды, працавітыя, шчырыя людзі

Яна марыла пра гэта з першага класа. Нішто іншае, акрамя службы ў міліцыі, не прываблівала дзяўчынку.

— Я чалавек кантактны. Мне падабаецца працаваць з людзьмі, дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, дабівацца справядлівасці, — тлумачыць свой выбар. — Менавіта такой бачыцца работа ў органах міліцыі. І я невыказна шчаслівая, што годна прайшла ўсе іспыты і залічана курсантам акадэміі.

А іспыты былі вельмі сур’­ёзныя. Ужо адно праходжанне медыцынскай ка­місіі колькі нерваў каштавала. Давялося некалькі разоў ездзіць у Віцебск і Мінск. Затым — экзамены. Усе выпускныя экзамены ў школе, за выключэннем матэматыкі (па ёй дзявятка), Надзя здала на дзясяткі. Да цэнтралізаванага тэсціравання рыхтавалася яшчэ больш настойліва.

— Калі мне рэпетытар даваў рашыць тры тэсты, то я прасіла ў яго шэсць, — расказвала. — А дома кожны вечар пад дыктоўку мамы пісала дыктанты — напрацоўвала граматнасць. У выніку пры паступленні ў акадэмію набрала 328 балаў, а прахадны быў 279. Паступала шмат кадэтаў, ільготнікаў. Дзяўчат на курс набіралі усяго 15. Шчаслівая, што ўвайшла ў іх лік.

Надзея вызначалася не толькі стараннем у вучобе, але і сваёй актыўнасцю. Яна пастаянна ўдзельнічала ва ўсіх спартыўных і культурных мерапрыемствах, і не толькі на раённым, але і на абласным узроўні.  У конкурсе “Сузор’е талентаў”, што праходзіў у Віцебску, заняла першае месца ў намінацыі “Народныя спевы”. Затым прадстаўляла вобласць у рэспубліканскім фінале і прывезла адтуль дыплом “За высокае выканальніцкае майстэрства”. (Да слова, розных дыпломаў і грамат у дзяўчыны столькі, што імі можна было б выклеіць усе сцены яе пакоя.) Двойчы ўдзельнічала ў кастынгу сталічнага тэлебачання “Спяваючыя гарады” і ўваходзіла ў тройку лепшых.

А якая памочніца бацькам! І ў агародзе, кветніку парупіцца, і на сенажаць з граблямі выйдзе, і грыбоў, ягад назбірае.

— Не магу ні хвіліны заставацца без справы, — прызнаецца. — У мяне ўсё павінна быць па раскла­дзе і ўвесь час заняты чымсьці карысным.

Дык ці варта здзіўляцца таму, што Надзея паспяхова адолела вельмі важны жыццёвы рубеж?

У Рэні — найпрыгажэй

Перад маёй паездкай у Навінкі знаёмая дзяўчына раіла: “Абавязкова зайдзіце да Рэні Дулінец. У яе самы прыгожы ў вёсцы кветнік”.

Ірына Ігнацьеўна (менавіта так па дакументах) сядзела ля акна, і ў яе не было ніякага настрою. Тыдзень назад яна з мужам прадалі сваю кароўку з цяляткам.

— Чаму вы збылі Бэрту? Што яна вам благога зрабіла? — дапытвалася ўнучка, прыехаўшы з Пастаў у госці. А калі бабуля горка расплакалася, дзяўчынка зразумела сваю нетактоўнасць і паспяшалася яе загладзіць:

— Не перажывай, бабуля, я вырасту, зараблю грошы і куплю табе другую карову.

— Вельмі цяжка мне далося расставанне з кароўкай, — самоціцца гаспадыня. — Я больш за ўсё на свеце люблю жывёлу, кветкі і маліцца Богу. Больш мне нічога не трэба. Але ж састарэлі, аслабелі, а яшчэ спёка такая стаіць. У полі карову “заядаюць” авадні, а трымаць яе круглы год у хляве ўжо не маем сіл. Таму і мусілі прадаць. Хоць бы да добрых людзей трапіла…

Ну, а што тычыцца кветак, то імі засаджаны ўвесь агародчык і застаўлена зала, якая нагадвае аранжарэю. Гаспадар, Франц Усцінавіч, жартуе: “Калі б даў жонцы волю, то пасадзіла б кветкі нават пасярод хаты”. А яна наракае, што з-за неспрыяльнага надвор’я (бясснежная зіма, вясновыя замаразкі, дажджлівы і халодны чэрвень) загінулі ружы, амаль не квітнеюць лілеі, пацярпелі іншыя кветкі.

Але ж і засталося шмат. Пабачыўшы ўсе, не перастаю здзіўляцца, як 70-гадовая скалечаная жанчына (гадоў 20 назад яе так “пакачаў” бык, што і на жыццё была малая надзея; але пастаўскія медыкі ўратавалі, “склеілі” шматлікія сур’ёзныя пераломы, за што жанчына і сёння ўдзячна ім) упраўляецца з усім гэтым кветкавым царствам. А побач са здзіўленнем — радасць за тое, што такія парцавітыя, такія цудоўныя нашы людзі.

Закінулі рыбакі невад…

Першы, з кім мы сустрэліся на бяскрайніх рыбгасаўскіх сажалках, быў… Аляксандр Пушкін. Праўда, не Сяргеевіч, а Мікалаевіч. Ён — галоўны рыбавод, у Навінках восьмы год. Да гэтага закончыў Горацкую сельгасакадэмію, працаваў на Гомельшчыне.

— Сажалкі займаюць каля тысячы гектараў, — расказваў спецыяліст. — Па плошчы наша гаспадарка сярэдняя ў рэспубліцы, а па вытворчасці таварнай рыбы абганяем некаторыя ў два разы большыя. Тры гады запар займалі першае месца ў краіне. Толькі летась не залілі адну сажалку (не хапіла вады) і атрымалі крыху ніжэйшыя паказчыкі. Акрамя таго, на працягу пяці-шасці гадоў у нас самы нізкі расход кармоў на вытворчасць аднаго кілаграма рыбы.

Навінкі: цудоўны куточак прыроды, працавітыя, шчырыя людзі

У рыбгасе ўкаранёны сучаныя падыходы ў вытворчасці, маркетынгу і менеджменце. Тут забяспечваецца поўны працэс вырошчвання рыбы — ад атрымання ікрынак да гатовай прадукцыі. Эфектыўна дзейнічае сучасны інкубацыйны цэх, што дазваляе не толькі забяспечыць уласную вытворчасць пасадачным матэрыялам, але і пастаўляць яго на ўнутраны рынак Беларусі як для прамысловага вырошчвання, так і для зарыблення натуральных вадаёмаў.

Сёлетні год не вельмі спрыяльны для рыбаводаў, бо надта халодным выдаўся чэрвень, а менавіта ў чэрвені і ліпені асноўны рост рыбы. Тым не менш рыбгасаўцы спадзяюцца справіцца з даведзеным на год планам (а гэта 880 тон таварнай рыбы). Ужо прададзена 404 тоны. А вырошчваюцца тут карп, таўсталобік, белы амур, карась, сом еўрапейскі, шчупак.

У калектыве каля 70 чалавек, усе зацікаўлены ў добрых вытворчых паказчыках і працуюць на канчатковы вынік. Калі мы прыехалі на сажалкі, брыгада рабочых якраз распачынала адлоў.

— Пакуль у нас не татальны, а селекцыйны адлоў (гэта калі не спускаецца вада), — патлумачыў галоўны рыбавод. — Татальны пачнём з верасня.

— І колькі за адзін раз можна вылавіць? — цікаўлюся, назіраючы, як напружваюцца падобныя на каўбояў загарэлыя рабочыя, цягнучы невад.

— Максімальна — да 5 тон. А ў сярэднім — 2-3.

Адлоўлены ў той дзень карп “паехаў” у Полацк. А ўвогуле, рыба з Навінак рэгулярна паступае ў гандлёвыя кропкі Віцебскай і Мінскай абласцей.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 37

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 31