Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сябе паказалі, краіну паглядзелі

Сябе паказалі, краіну паглядзелі

У час аднаго з выступленняў у Нінбургу.

У той час як у Паставах кружыў XVII Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, пастаянны яго ўдзельнік — заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Паазер’е” — накіроўваўся ў Германію, у горад Нінбург, куды быў запрошаны на свята адкрыцця новага тэатральнага сезона.

Яшчэ два дзесяцігоддзі  назад Віцебск і Нінбург заключылі паміж сабой партнёрскае пагадненне і ў адпаведнасці з ім на працягу гэтага часу ажыццяўляюць культурныя і дзелавыя сувязі. Наладжана супрацоўніцтва пажарных дружын гарадоў, праводзяцца сумесныя мерапрыемствы з музеем Марка Шагала ў абласным цэнтры, студэнты Віцебскага пед­універсітэта штогод прахо­дзяць у Нінбургу моўную практыку, таксама кожны год паміж гарадамі адбываецца абмен афіцыйнымі дэлегацыямі і творчымі калектывамі.

Сёлета такім калектывам быў выбраны наш славуты ансамбль. Нямецкаму боку яго рэкамендаваў галоўны спецыяліст аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама С. Д. Генеральніцкі. А непасрэдна падрыхтоўкай паездкі займаліся намеснік начальніка аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама П. М. Падгурскі і дырэктар ТДА “Бюро міжнароднага маладзёжнага турызму “Спутник” С. У. Галуза. Апошні прадаставіў артыстам камфартабельны аўтобус і сам выступіў у іх у ролі перакладчыка, за што “паазерцы” яму вельмі ўдзячны. Нягледзячы на тое, што адкрыццё тэатральнага сезона было запланавана на 22 чэрвеня, пастаўчан запрасілі ў Германію ажно на 10 дзён — з 15 па 25 чэрвеня.

— У Нінбург мы прыбылі пад вечар у нядзелю, — расказваў кіраўнік “Паазер’я” А. А. Собаль. — Засяліўшыся ў мясцовы атэль, сустрэліся з арганізатарамі паездкі з нямецкага боку і склалі план нашага знаходжання ў Германіі, ад якога потым не адхілі­ліся ні на хвіліну. На наступны дзень раніцай для нас была арганізавана экскурсія па горадзе. Нінбург — гэта вельмі прыгожае і адно з самых старажытных паселішчаў Ніжняй Саксоніі, яно было заснавана яшчэ ў XI стагоддзі. Затым мы накіраваліся на прыём у Ратушу, які правёў бургамістр. Дарэчы, ужо назаўтра раніцай нам у атэль прынеслі мясцовыя газеты з фотаздымкам, на якім мы на прыёме па­кідаем запіс у Кнізе ганаровых гасцей. А яшчэ да прыезду ў Германію ў адной з газет была надрукавана заметка пра наш ансамбль і змешчаны здымак яго ўдзельнікаў. У гэты ж дзень нас чакала сустрэча ў Паліцэйскай школе.

Насычанымі цікавымі сустрэчамі і ўражаннямі аказаліся і наступныя дні. “Паазерцы” пабывалі на нінбургскім прадпрыемстве “Ардаг-Глас”, якое займаецца выпускам шкляных бутэлек рознай формы, і былі здзіўлены яго высокім тэхналагічным узроўнем. “На заводзе, а ён працуе на бітым шкле, роля рабочага зве­дзена да мінімуму, усе аперацыі выконваюць робаты”, — дзяліўся ўбачаным Анатолій Анатольевіч. Наведалі адно са зборачных прадпрыемстваў аўтама­більнага канцэрна “Мерседэс” у горадзе Брэмен і далі канцэрт для яго работнікаў. Падчас экскурсіі па Брэмене пастаўскія артысты сустрэліся з унучкай вядомага на Пастаўшчыне майстра Іосіфа Новіка, які ў сярэдзіне мінулага стагоддзя займаўся вырабам унікальных дыятанічных цымбалаў, — Аленай Бергер. Яна была на канцэрце сваіх землякоў на заводзе, а пазней з усёй сям’ёй прыязджала ў Нінбург. Таксама беларускіх гасцей запрасілі выступіць з канцэртам у гімназіі Марыон Дзюнхоф у Нінбургу. Затым яны самі папрысутнічалі там на рэпетыцыі гарадскога духавога аркестра, якім кіруе дырэктар музычнай школы, адзначыўшы для сябе яго надзвычай высокі выканальніцкі ўзровень.

Ажно тры невялікія канцэрты ансамбль даў у суботу, 21 чэрвеня. У гэты дзень у Нінбургу праходзіла нешта накшталт нашага сельскагаспадарчага кірмашу. На цэнтральнай вуліцы горада былі ўстаноўлены палаткі, у якіх разгарнуўся выязны гандаль. Для беларускіх артыстаў мясцовыя ўлады вызначылі тры кропкі, дзе яны па 40 хвілін ігралі самабытныя народныя мелодыі і спявалі народныя песні. І кожнае з гэтых выступленняў, таксама як і ўсе папярэднія, суправа­джалася гарачымі апладысментамі гледачоў, якія падпявалі і танцавалі разам з удзельнікамі калектыву. Так было і ў нядзелю на адкрыцці тэатральнага сезона. Падчас яго наш праслаўлены ансамбль выступіў спачатку на вулічнай сцэне перад тэатрам, а затым — непасрэдна ў тэатры.

— Калі мы выйшлі на тэатральную сцэну, свята падыходзіла да завяршэння і зала была запоўнена ўсяго на трэць, — успамінае А. А. Собаль. — Але варта было нам зайграць, як адусюль пачалі зыходзіцца людзі, і неўзабаве ў зале ўжо не было пустых месцаў. Многія стаялі ў праходах, прытанцоўвалі і падпявалі, асабліва калі мы выконвалі вядомую нямецкую песню. Увогуле, як прызнаваліся пасля кожнага канцэрта немцы, яны засталіся ўражаны нашымі касцюмамі, мелодыямі, узроўнем выканальніцкага майстэрства і пазітывам, які ідзе ад нас. А арганізатары адзначылі яшчэ і нашу выключную арганізаванасць: за ўвесь час знаходжання ў Германіі ні адзін удзельнік калектыву ні разу нікуды не спазніўся.

Трэба сказаць, што нямецкі бок паклапаціўся не толькі пра тое, каб госці камфортна адчувалі сябе за мяжой, але і змаглі па магчымасці пазнаёміцца з краінай. Акрамя памянёнага вышэй Брэмена, іх вазілі на экскурсіі ў гарады Вальсродэ і Локум. У першым пастаўчане наведалі ўнікальны птушыны парк — у ім, адзіным у свеце, сабраны ўсе віды птушак, што насяляюць нашу планету. А ў другім — старажытны гатычны манастыр, пад скляпеннямі якога праходзяць навучанне ўсе нямецкія пастыры, і нават праверылі акустычныя магчымасці адной з залаў. А ў канцы візіту для пастаўчан быў падрыхтаваны цёплы развітальны вечар у атэлі.

Алена Шапавалава.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Фестиваль "Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны" пройдет 10-11 декабря

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен Поставский райисполком при поддержке Белорусского фонда культуры, прихода 20

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 24

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 29

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 33

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 27

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 27

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 38

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 37