Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кафэ ў Калееўцах змянілася непазнавальна (+фота)

Кафэ ў Калееўцах змянілася непазнавальна (+фота)

Пастаўскія прадпрымальнікі Валянцін і Ірына Пакашаван даўно марылі пра арганізацыю грамадскага харчавання. І нарэшце ажыццявілі задуманае — у пачатку года набылі прыватнае кафэ ў Калееўцах і змянілі яго непазнавальна.

У кожнага гаспадара сваё  бачанне справы і свае падыходы. Новыя ўлас­нікі кафэ вырашылі зрабіць у ім усё па-новаму. Валянціну даводзі­лася бываць у Літве, Латвіі, Польшчы, Францыі. Многае з убачанага там ён прыўносіць зараз у сваю справу. Інтэр’ер кафэ зменены кардынальна. Яно аформлена ў самым сучасным стылі. Падлогу выклалі прыгожай пліткай, перафарбавалі сцены, замянілі барную стойку, сталы, крэслы. У зале і на кухні ўстанавілі кандыцыянеры. Новыя халадзільнікі і халадзільныя вітрыны, кавамашына з ­італьянскай кавай, фрызер для прыгатавання мяккага марожанага. Да канца жніўня будзе абсталяваны віп-пакой, разлічаны на 10-15 чалавек, з танцполам і светламузыкай.

Мяняецца прылеглая тэрыторыя. Уздоўж дарогі высаджаны туі. Зялёная агароджа захіне ад пылу. Пад яркім “парасонам” выстаўлены столік і крэслы (для жадаючых падсілкавацца на свежым паветры). У бліжэйшы час з’явяцца арыгінальныя альтанкі, арэлі, а таксама прыцягальная шыльда “До зари”. Менавіта такую назву атрымала кафэ, бо яно працуе кругласутачна. “Цікавых задум у нас яшчэ шмат, — адзначаюць уласнікі. — Але раскрываць пакуль не будзем. Зробім — прыедзеце паглядзець”.

Паколькі кафэ прыдарожнае (знаходзіцца на трасе граніца Літвы—Полацк—Віцебск), большасць наведвальнікаў, вядома ж, вадзіцелі, у асноўным — “дальнабойшчыкі”, але і расіян, літоўцаў, латышоў, нават немцаў, якія праязджаюць па трасе, шмат. “Усе яны павінны сытна паесці і застацца задаволены, — пераканана адміністратар Таццяна Аркадзьеўна Гладковіч. — У нас няма заморскіх далікатэсаў. Перавагу аддаём простым беларускім стравам. Усе яны вельмі смачныя. Напрыклад, гарачынёй запатрабаваны халаднік. Любяць кліенты нашу фірменную салянку, яечню з каўбасой і бульбай, якую падаём на індывідуальнай патэльні. У выхадныя дні прапануем шашлыкі, рульку, цапяліны з мясам. Наведвальнікі прыемна здзіўляюцца, калі даведваюцца, што ў нас і ноччу можна заказаць такія ж стравы, як і днём”.

Тут абавязкова ўлічваюць  пажаданні наведвальнікаў, пастаянна ўносяць змяненні ў меню. Ёсць прахаладжальныя напіткі, а для тых, хто прыязджае адзначыць якую-небудзь падзею ці проста адпачыць, немалы выбар він, каньякоў, іншых спіртных напояў.

Вельмі многае залежыць ад абслуговага персаналу. Нам прыемна было назіраць за працай добразычлівых, усмешлівых бармэна Вольгі Канаш і афіцыянткі Насці Дулінец.

Кафэ ў Калееўцах змянілася непазнавальна (+фота)

Бармэн Вольгі Канаш і афіцыянтка Насця Дулінец.

Повар Алена Мацур прызналася, што атрымлівае ад працы задавальненне, бо добрыя ўмовы: усё кухоннае абсталяванне новае, прадукты свежыя і якасныя, графік работы зручны. Агульныя складальнікі поспеху — смачныя стравы і высокая культура абслугоўвання.

Кафэ ў Калееўцах змянілася непазнавальна (+фота)

Повар Алена Мацур

 Знаёмімся з некаторымі наведвальнікамі. Мінчанка Кара­ліна Стасюк з дзвюма дачушкамі заехала сюды ўпершыню. Частуюцца сокамі, марожаным. Ім даспадобы інтэр’ер, прыемная прахалода ў зале, смачнае марожанае.

Кафэ ў Калееўцах змянілася непазнавальна (+фота)

Караліна Стасюк з дзвюма дачушкамі

Вадзіцелі Ілья, Міхаіл, Генадзій, Ахмед — калінінградцы. Са свайго горада вязуць грузы ў Маскву. У кафэ не ўпершыню. Задаволены і сталаваннем, і абслугоўваннем.

Кафэ ў Калееўцах змянілася непазнавальна (+фота)

Вадзіцелі Ілья, Міхаіл, Генадзій, Ахмед.

У кнізе водгукаў (у абноўленым выглядзе кафэ працуе ўсяго два месяцы) з’явіліся першыя падзякі. Не магу не агучыць і такі факт, пачуты ад аднаго вадзіцеля-“дальнабойшчыка”: “У Вільнюсе мне па рацыі перадалі: “На Пастаўшчыне ёсць кафэ са смачнымі стравамі і прыемным абслугоў­ваннем”. Пераканаўся, што гэта сапраўды так. Цяпер перадаю інфармацыю іншым”.

Нездарма ў кафэ іншы раз нават утвараюцца чэргі. А гэта і ёсць найвышэйшая ацэнка работы як гаспадароў, так і ўсяго калектыву.

Фаіна КАСАТКІНА, Уладзімір КАЛІБАТАЎ (фота).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 21

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 25

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 28

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 24

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 25

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 36

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 34

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 30