Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

І хвалюючае, і радаснае свята

І хвалюючае, і радаснае свята

Уладзімір і Еўдакія Тараскевічы

Уладзімір Тараскевіч нарадзіўся ў 1943 годзе ў Франкфурце-на-Майне. У гэты нямецкі горад на прымусовыя работы фашысты вывезлі яго бацьку і цяжарную маці. Хлопчыку было з роду ўсяго некалькі дзён, як на будынак, дзе знаходзіліся жанчыны з нованароджанымі, англічане скінулі магутную авіябомбу. Яна, пратараніўшы ўсе пяць паверхаў будынка, па невядомых прычынах не ўзарвалася. 

Выхад з усіх памяшканняў быў блакіраваны. Маці яшчэ доўга чакала ў палоне руін сваіх выратавальнікаў. А калі дачакалася, захутала сына ў тоненькую прасцінку і панесла на другі канец горада. На дварэ быў марозны і ветраны снежань.

З таго часу мінула 70 мірных гадоў. Сёння Уладзімір Уладзіміравіч жыве з жонкай у вёсцы Груздава Юнькаўскага сельсавета. Іх хата ў цэнтры вёскі яшчэ з дарогі звяртае на сябе ўвагу добраўпарадкаванасцю тэрыторыі: трава роўненька абкошана, пад вокнамі квітнеюць ружы. Ідэальная чысціня ў пакоях.

У лістападзе 1945-га, калі маленькі Валодзя ўпершыню ступіў на беларускую зямлю, яго сям’я пра ўтульнае жыллё магла толькі марыць. З Германіі яна прыехала ў вёску Ралаўцы, што кіламетры за 4 ад Груздава. Дакладней, на папялішча, якое ад яе засталося.

—            Гэта была радзіма майго бацькі, — патлумачыў гаспадар. — Пасля нашага вяртання ён адразу пачаў будаваць новую хату. Сям’я ўвесь гэты час жыла ў зямлянцы. Холадна і голадна — вось і ўсе ўмовы.

Час усё расставіў на свае месцы. Бацькі пайшлі працаваць у калгас, Уладзіміра адправілі вучыцца ў пачатковую школу, якая знаходзілася на суседнім хутары Плаксы. Адукацыю ён працягваў у Груздаве і Паставах. Пазней, некаторы час “паслужыўшы” паш­тальёнам, паступіў вучыцца ў заатэхнічны тэхнікум у Бігосава, а потым і ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў на Груздаўшчыне загадчыкам свінафермы, затым — загадчыкам малочнатаварнай фермы, брыгадзірам… Работы і адказнасці ніколі не баяўся. Нягледзячы на грунтоўную адукацыю, невядомага на рабочых месцах было шмат. Але ніколі не ленаваўся вучыцца: чытаў літаратуру, быў пастаянным слухачом самых розных курсаў павышэння кваліфікацыі ў Мінску.

Падтрымкай ва ўсім  была і ёсць жонка, з якой яны разам 49 гадоў. Еўдакія Пятроўна родам са Смаленшчыны. Дзяўчынцы было ўсяго 8 гадоў, калі яна засталася круглай сіратой: у 1941 годзе пасля хваробы памерла маці, у 1943-ім — бацька. Дусю, як усе яе называлі, гадавалі сёстры.

Адна з сябровак у пасляваенны час воляй лёсу апынулася ў дзіцячым прыёмніку ў Навагрудку. Захацелася туды і Еўдакіі.

—            У роднай вёсцы мне “свяціла” толькі адно: араць зямлю на валах у калгасе. А мне так хацелася вучыцца! — не стрымліваючы слёз, успамінала жанчына. — Сяброўка зрэдку прыязджала дадому. Аднойчы, праводзячы яе на вакзал, не стрымалася, папрасілася ў Беларусь. І паехала з ёй, нікому нічога не сказаўшы, босая, без рэчаў.

Да Навагрудка дзяўчаты дабіраліся “зайцамі” — адкуль жа грошы? Раптам кантроль. Высадзілі. Яшчэ 22 кіламетры прыйшлося ісці пехатой. Але намаганні не былі дарэмнымі. Начальнік дзіцячага прыёмніка аказаўся чалавекам з вялікім сэрцам. «Памаладзіўшы» ў дакументах Еўдакію на два гады, размеркаваў яе ў Слонімскі дзетдом. Там у асноўным знаходзіліся дзеці ваенных, якія загінулі на вайне. Умовы былі добрымі, таму пра сваё рашэнне чатырнаццацігадовая дзяўчынка не шкадавала. Пазней яна паступіла ў Магілёўскае медыцынскае вучылішча на фармацэўта. Гэта прафесія аказалася на ўсё жыццё. Доўгі час працавала ў аптэцы ў вёсцы Савічы.

У Тараскевічаў дзве дачкі, якія жывуць у Баранавічах і Мінску. Ужо дарослыя і ўнукі. Кожны іх прыезд у Груздава ператвараецца для гаспадароў у сапраўднае свята.

На пенсіі яны не сумуюць. Асабліва няма калі: яшчэ трымаюць курэй і коз, садзяць агарод, удосталь і хатніх спраў. У вольны час абое любяць чытаць перыёдыку — штомесяц выпісваюць па 8—9 найменняў газет і часопісаў. Па пошце Уладзімір Ула­дзіміравіч выпісвае сабе і кнігі — дзеля гэтага нядаўна ўступіў у папулярны ў Беларусі “Кніжны клуб”. А вось да тэлевізара раўнадушны. Адзі­нае, што можа глядзець, не адрываючыся ад блакітнага экрана, — дакументальныя і мастацкія фільмы пра Вялікую Айчынную.

3 ліпеня сям’я Тараскевічаў абавязкова будзе назіраць за ўрачыстым ваенным парадам.

—            Кожны Дзень Незалежнасці, кожны Дзень Перамогі дораць нам з жонкай безліч эмоцый, — прызнаецца Уладзімір Тараскевіч. — З аднаго боку, хвалюючых — ні я, ні яна не можам успамінаць перажытае без слёз. Але сэрца поўніцца і радаснымі пачуццямі — усё жыццё мы пражылі пад мірным небам, мелі магчымасць працаваць, гадаваць дзяцей. А гэта, паверце, дарагога каштуе.

…70-гадовы юбілей вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сустрэне і маці Уладзіміра Уладзіміравіча Марыя Іванаўна Тараскевіч. Ёй 94, жыве ў Браслаўскім раёне ў старэйшай дачкі. Здароўе слабае, але пра жанчыну ёсць каму паклапаціцца — пасля вайны яна нарадзіла яшчэ 4 дзяцей. Сіл дадаюць і шчаслівыя ўнукі, праўнукі, дзеля светлай будучыні якіх і здабывалася Вялікая Перамога.

Іна СНЯЖКОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 24

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27

Барочный дворец Бжостовских в Маньковичах Поставского района – уникальные снимки конца XIX века

Хотите узнать больше? Дворец XVIII века в Маньковичах Поставского района, характерный пример "дворской" архитектуры бывшей Речи Посполитой. Фото 1897 года с сайта 33