Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Умовы ёсць, патрэбна жаданне

Умовы ёсць, патрэбна жаданне

Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. На Пастаўшчыне крыху больш за 7 тысяч жыхароў ва ўзросце ад 14 да 31 года. Якія ўмовы створаны ў нашым раёне для іх вучобы, прафесійнай дзейнасці, адпачынку? Як праяўляе сябе маладое пакаленне? На гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнту “Пастаўскага краю” Іне СНЯЖКОВАЙ адказвае намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў.

—            Юрый Мікалаевіч, якое месца ў рабоце раённай улады займае маладзёжная палітыка?

—            Яна заўсёды была і будзе прадметам павышанай увагі. Будучыня раёна, яго развіццё, стабільнасць, перспектывы напрамую залежаць ад падрыхтаванага, прафесійнага кадравага рэзерву. Таму ў райвыканкаме вя­дзецца няспынная работа як са старшакласнікамі, так і з маладымі людзьмі, якім на першапачатковым этапе самастойнага жыцця асабліва неабходна дзяржаўная падтрымка.

—            Як ніхто іншы, у ёй маюць патрэбу маладыя спецыялісты.

—            Кіраўніцтва раёна гэта добра разумее. Таму кожны год мы арганізуем сустрэчы маладых спецылістаў — спачатку ў афі­цыйнай абстаноўцы, затым — у  нефармальнай. Падчас такіх мерапрыемстваў выпускнікі маюць не толькі магчымасць пазнаёміцца адно з адным, але і задаць кампетэнтным асобам усе пытанні, якія хвалююць.

Летась на Пастаўшчыну прыехала 179 выпускнікоў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Практыка паказвае, што па заканчэнні тэрміну абавязковай адпрацоўкі ў раёне застаецца ў сярэднім 50%. На гэта ёсць і аб’ектыўныя, і суб’ектыўныя прычыны. Юнакі ідуць у армію, дзяўчаты выходзяць замуж і мяняюць месца прапіскі, а таксама ідуць у дэкрэтны водпуск. Іншагароднія спецыялісты — і гэта можна зразумець — імкнуцца дадому. Існуюць і іншыя прычыны, якія перашкаджаюць замацаванню моладзі ў раёне.

—           Якую з іх лічыце галоўнай?

—            Жыллёвую. Гэту праблему стараемся ўсімі сіламі вырашаць. Шэраг арганізацый і прадпрыемстваў аказвае матэрыяльную падтрымку ў аплаце здымнага жылля. Па магчымасці вы­дзяляецца інтэрнат — ён ёсць пры УП ЖКГ і прафтэхкаледжы.

Шмат пытанняў, у тым ліку і  жыллёвае, вырашае мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў. Найбольш плённую работу ў гэтым кірунку вядуць цэнтральная раённая бальніца, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. А вось у сельскай гаспадарцы гэта работа пакуль не наладжана. На мой погляд, тут патрэбна больш актыўная пазіцыя наймальніка.

—            Як у цэлым у раёне арганізавана работа з моладдзю?

—            Яе курыруе галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Субко. Яна арганізуе шэраг мерапрыемстваў з удзелам маладых людзей — спартыўных, культурных, патрыятычных… Наталля Мечыславаўна заўсёды ў творчым пошуку, імкнецца знаходзіць новыя формы работы з маладой аўдыторыяй. Напрыклад, на ўра былі ўспрыняты спаборніцтвы па більярдзе, настольным тэнісе, якія летась праводзіліся ўпершыню. Штогод ладзіцца шэраг традыцыйных мерапрыемстваў — турыстычны злёт, маладзёжны форум, урачыстасці, прымеркаваныя да памятных дат, спартакіяда сярод маладых членаў добраахвотных дружын, тэматычныя дыскатэкі, спартыўныя і інтэлектуальныя спаборніцтвы, суботнікі і іншыя. У іх арганізацыі і правядзенні шмат дапамагаюць раённая арганізацыйная структура ДТСААФ, раённы аддзел унутраных спраў, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, камандаванне воінскіх часцей, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.

—            Часта суарганізатарамі мерапрыемстваў выступае райкам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

—            Яму належыць вялікая роля ў рабоце з моладдзю. Сёння райкам аб’ядноўвае больш за тысячу маладых людзей Пастаўшчыны, рэалізуе шэраг  праектаў, праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы, шмат увагі надае працоўнай занятасці моладзі ў летні перыяд.

—            Дзе паспелі праявіць сябе маладыя пастаўчане?

—            Усюды: і ў творчасці, і ў спорце. Але найперш на рабочых месцах. Многія маладыя людзі знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве нашага раёна, і гэта падкрэслівае іх прафесіяналізм, адказныя адносіны да работы, давер кіраўнікоў. Сярод іх — Ігар Гіль (ААТ “Камайскі-агра”), Генадзій Васюковіч (Пастаўская ЦРБ), Вольга Іванова (Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза), Алена Бурак (упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама), Сяргей Грыбоўскі (АБП “Рассвет Пастаўскі”), Аляксандр Заяц (АТП № 17), Ірына Кузьміч (Пастаўскі ТЦСАН), Юлія Юркова (райспажыўтаварыства), Аляксей Седзюкевіч (Варапаеўскі ДАК) і іншыя. Некаторыя з пералічаных маладых людзей ­удзельнічаюць у конкурсе прафесійнага майстэрства “Шлях да поспеху». Наогул, спіс тых, хто сумленна  шчыруе на карысць Пастаўшчыны, доўгі, і гэта радуе.

—            Што пажадаеце маладым людзям у іх свята? 

— Мэтанакіраванасці, здаровых амбіцый, сіл і натхнення. Не спыняцца на дасягнутым, крочыць наперад, быць патрыётамі сваёй малой радзімы. На Пастаўшчыне ёсць усе ўмовы для развіцця іх творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу. Гэта даказваюць маладыя людзі, якія ўжо дасягнулі пэўных прафесійных вяршынь. Справа — у жаданні і імкненні працаваць.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Новые тарифы «Белтелекома»: с марта дорожают byfly и ZALA

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта 42.tut.by Национальный оператор связи «Белтелеком» объявил о внесении изменений в 27

Билеты на концерт Сергея Славянского в Молодечно получают две учительницы из Вилейки

Хотите узнать больше? Сергей Славянский. Фото с сайта www.slavyanskiy.com Сергей Славянский выступит 21 февраля в 18.00 в Районном центре культуры Молодечно. Край.бай 33

Выбери достойного! На Край.бай началось голосование за «Мистера Интернет-симпатию» конкурса мужской красоты в Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта investigator.org.ua Сегодня, 15 февраля, на нашем портале стартует голосование в 37

Стоимость питания в детсадах и школах Беларуси повысили на 5%

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.lenobl.ru Стоимость питания в детских садах составит в среднем от 41,14 до 77,44 49

10 и 40 лет спустя. Вечера встречи выпускников нашего края в Facebook (фото)

Хотите узнать больше? Вечер встречи выпускников в Вилейке. Фото со страницы Ирины Никонович в Фейсбуке Портал Край.бай публикует фотографии с вечеров встречи выпускников, 41

Ответь на вопросы и получи билет на спектакль «Отель 18+»

Хотите узнать больше? Артисты комедии «Отель 18+». Фото с сайта hotel18plus.com Театр эстрады Аркадия Райкина выступит 11 февраля в 19.00 на сцене Дворца культуры 54

«Бегущий по лезвию»: продолжение знаменитой кинокартины

Хотите узнать больше? Кадр из фильма «Бегущий по лезвию» Одно из самых ожидаемых продолжений картины, снятой в 1982 году, выйдет в октябре этого года. Фанаты фильма уже 33

В минской школе директор не выпустила второклассника в туалет – тот описался. Директор: «Никаких проблем у нас нет»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.stroyka74.ru Последний понедельник января в минской школе №29 ознаменовался 67