Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Перамаглі пастаўчанкі (+фота)

Перамаглі пастаўчанкі (+фота)

У цэнтры пераможцы конкурсу — пастаўчанкі Надзея Долман і Марына Вайцяховіч.

13 чэрвеня на базе АДРАЦ «Ветразь» адбыўся традыцыйны агляд-конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод сярэдняга медыцынскага персаналу органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Сёлета ён прысвячаўся 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзел у конкурсе прынялі  сем лепшых прадстаўнікоў медперсаналу органаў пагранічнай службы нашай дзяржавы. Гэта Вольга Аляксандраўна Угляніца, старшая медсястра лячэбна-дыягнастычнага аддзялення медыцынскага пункта в/ч 2187, Валянціна Фядотаўна Савіцкая, медсястра па фізіятэрапіі медыцынскага пункта в/ч 2044, Алена Уладзіміраўна Фамі­на, фельчар медыцынскага пункта аддзела пагранічнай службы «Рэчыца» в/ч 1235, Надзея Георгіеўна Долман, аперацыйная медсястра аперацыйнага блока хірургічнага аддзялення шпіталя, Марына Яўгенаўна Вайцяховіч, медсястра тэрапеўтычнага ад­дзялення шпіталя і Ганна Віктараўна Карачан, медсястра медыцынскага пункта в/ч 2141. За права стаць пераможцам агляду-конкурсу разам з прадстаўніцамі прыгожага полу змагаўся і адзіны мужчына-канкурсант — Яўгеній Сяргеевіч Нікіцін, санітарны інструктар пагранічнай заставы «Савейкі» в/ч 2034.

Прафесійнае майстэрства, уменне праявіць сябе, артыстычныя і камунікацыйныя здольнасці ўдзельнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы пад старшынствам палкоўніка медыцынскай службы Жыўня Генадзія Адольфавіча, начальніка ваенна-медыцынскага аддзела галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. У склад журы ўвайшлі: галоўны санітарны ўрач ваенна-медыцынскага аддзела галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Андрэй Анатольевіч Мала­вічка, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчага цэнтра Аляксей Ігаравіч Каешка, начальнік ваенна-медыцынскай службы в/ч 1250 Эдуард Аляксандравіч Калялец і галоўны ўрач АДРАЦ «Ветразь» Уладзімір Мікалаевіч Нікіфараў.

Конкурс складаўся з сямі этапаў. Першыя тры прайшлі напярэдадні. Адно з конкурсных заданняў было накіравана на праверку тэарэтычных ведаў і праводзілася ў форме камп’ютарнага тэсціравання. На другім і трэцім этапах трэба было прадэманстраваць уменне прымяніць свае веды на практыцы. Для гэтага ўдзельнікам агляду-конкурсу было прапанавана паспаборнічаць у тэхніцы зняцця электракардыяграмы і аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі.

На чацвёртым этапе медработнікі спаборнічалі ў конкурсе «Візітная картка». Усе канкурсанты падышлі да выканання задання творча. Пры дапамозе мультымедыя яны расказвалі пра сябе, свае сем’і, калег, працу. Адны — у афіцыйным ключы, іншыя — у жартоўнай форме. У прыватнасці, жывую цікавасць і адабрэнне залы выклікала гумарыстычнае відэа Надзеі Долман і Ганны Карачан.

Пяты этап складаўся з практычнага задання і называўся «Дэсмургія». Пад дасведчаным поглядам журы і калег удзельнікі накладвалі чарапашую павязку на вобласць локцевага сустава пацярпелага. Пры выстаўленні адзнак улічвалася не толькі хуткасць, але і якасць. Гэтыя два крытэрыі аб’ядналіся толькі ў павязцы Надзеі Долман, якой усе члены журы выставілі найвышэйшую адзнаку — 10 балаў.

Шосты этап прайшоў у форме бліц-турніру па тэме «Санітарна-супрацьэпідэмічны рэжым». Канкурсанты павінны былі хутка адказаць на пяць пытанняў. Усе справіліся бліскуча, не было ніводнага няправільнага адказу.

Самым эмацыянальным  стаў заключны этап конкурсу — хатняе заданне пад тэматычнай назвай «За Беларусь!», прысвечанае подзвігу медыцынскіх работнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут па-сапраўднаму раскрыліся таленты тэатральнага майстэрства, спеваў і імправізацыі канкурсантаў. Пры дапамозе відэарада з ваеннай хронікі і адначасовага выступлення на сцэне яны ўшанавалі памяць калег, якія вынеслі з поля бою і вярнулі ў строй сотні людзей. Мелі месца і «Вальс франтавой медсястры» на словы Уладзіміра Харытонава, і вершы Юліі Друнінай «Зінка» і Муса Джаліля «Смерць дзяўчыны». Буру авацый гледачоў і іх гарачую падтрымку выклікалі чытанне пад гітару ліста параненага байца ў выкананні Надзеі Долман і песня «Жураўлі» на словы Расула Гамзатава ў выкананні Яўгенія Нікіціна.

Паміж конкурснымі выступленнямі гледачоў радавалі сваім песенным майстэрствам Аліна Вайцяхоўская, Алеся Верхатурава, Юрый Вайцяхоўскі, Жанна Дзехцяронак і Юрый Дзядкоў. Але самая складаная задача была ў членаў журы, паколькі ўсе ўдзельнікі выступілі бліскуча. Аднак конкурс ёсць конкурс. Лепшай па прафесіі прызнана На­дзея Долман, якая набрала 313 балаў з 315 магчымых. Другое месца з адрывам ад пераможцы ў 13 балаў заняла Марына Вайцяховіч, трэцяе — Вольга Угляніца (292 балы). «Міс глядацкіх сімпатый» была прызнана пастаўчанка Марына Вайцяховіч. Пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі і граматамі, якія ўручыла старшыня прафсаюзнага камітэта шпіталя Лілія Вячаславаўна Дзедунова, астатнія ўдзельнікі — падарункамі, а ўсе разам — дружнымі апладысментамі.

У завяршэнне мерапрыемства вялікай групе медработнікаў шпіталя ў сувязі з прафесійным святам былі ўручаны граматы і іншыя ўзнагароды.

[Галерея не найдена]

Тэкст і фота  Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставчане, не пугайтесь – 6 декабря в районе прозвучат сирены

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта bigstockphoto.com 6 декабря на Поставщине МЧС будет проводить годовую проверку системы 14

Край.бай разыграе білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Іна Ананасьева. Фота з сайта govorim.by 6 cнежня ў 19.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры горада Маладзечна пройдуць здымкі папулярнага 23

Врач, юрист, психолог и месса в костеле. График мероприятий ко Дню инвалидов в Поставах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Автор фото неизвестен В Поставах запланирован целый ряд мероприятий, посвященных Дню инвалидов. 2 26

Розыгрыш окончен. Сладкий подарок достался Александре Петровской из Молодечно (фото)

Хотите узнать больше? Сладкий подарок достался Александре Петровской. Фото Катерины Сушко, Край.бай Александра Петровская выполнила все условия конкурса и была пятой по 22

Адкажы на пытанні і атрымай білет на тэлевізійныя здымкі праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні»

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта lh3.ggpht.com Здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні» 23

В Поставах восстановят памятник на могиле польских солдат, находящийся во дворе магазина

Хотите узнать больше? Памятник на могиле польских солдат в Поставах. Исторический и современный вид. Фото postawy.by и postavyiokrestnosti.blogspot.com.by. Коллаж – с 35

Автопробег по Поставщине дошел до кладбища І мировой у пограничной полосы, куда не пускают обычных людей (фото)

Хотите узнать больше? Участники автопробега по местам Нарочской операции Первой мировой войны на территории Поставского района 17 ноября в д. Норковичи. Фото Вадима Шишко 33

Сустрэча ўсяго каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбылася 17 лістапада ў Паставах (фота)

Хотите узнать больше? Сустрэча каталіцкага духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Паставах 17 лістапада. Фота з сайта catholic.by 17 лістапада ў касцёле Беззаганнага Зачацця 27